Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Слоў шмат і ўсё правільна: Культурны бум накрые Беларусь да 2015 года

Слоў шмат і ўсё правільна: Культурны бум накрые Беларусь да 2015 года Друк E-mail
02.05.2011 | 20:40 |
Выступ Тадэвуша Стружэцкага на V кангрэсе МАБ 20.05.2010
Выступ Т.Стружэцкага на V кангрэсе МАБ 20.05.2010
Падрыхтавала Ларыса ЦІМОШЫК

У нашай краіне ўпершыню распрацавана дзяржаўная праграма "Культура" на бліжэйшыя пяць гадоў. Адлік ідзе. Але бывае так, калі можна недалічыцца чагосьці, калі пачаць надта шпарка ўсё мяняць. А калі мяняць не ўсё, не адразу, а можа, і наогул не мяняць? З такімі пытаннямі я накіравалася ў Міністэрства культуры Беларусі, каб намеснік міністра Тадэвуш Стружэцкі патлумачыў найбольш відавочныя адрозненні ад папярэдніх падыходаў у працы ведамства. Усё-такі як ні круці — бюджэтная сфера, з нашых кішэняў (чытай — падаткаў) фінансуецца. Значыць, кожны наш грамадзянін (чытач) мае права ведаць, што і як збіраецца рабіць дзяржава дзеля яго ж.

— У нас у грамадстве тэма культуры часта ўспрымаецца як нешта забаўляльнае і неабавязковае. Мабыць з-за гэтага пэўная частка людзей не можа знайсці сябе, пускаецца ў непрыемнасці, нясе іх іншым. Юнак, які захапляецца чытаннем кніг, наўрад ці пойдзе хуліганіць і так далей. Як многім людзям патлумачыць, дзе іх чакаюць?

— Калі культура будзе ўспрымацца не як галіна, а як стан развіцця грамадства, тады і роля, і ацэнка будуць іншыя. Нездарма адна з задач дзяржаўнай праграмы — стварэнне роўных умоў і магчымасцяў для карыстання здабыткамі культуры. Для гэтага павінна быць сетка разнастайных устаноў культуры, прафесійных калектываў. Для гэтага павінна быць сфарміравана заканадаўчая і нарматыўная база. Цэлы комплекс мер, які ператварае вузкаведамасную праблему ў агульнадзяржаўную. Задача дзяржаўнай праграмы і ёсць у тым, каб падрыхтаваць ці спрыяць таму, каб праблемы культуры ўспрымаліся грамадствам як найважнейшыя, ад якіх залежыць лёс краіны.

Мы гаворым, што сёння культура з'яўляецца гарантам і нацыянальнай бяспекі. Таму што дзякуючы культуры захоўваюцца нацыянальныя самабытнасць, традыцыі, нацыянальная мова. Калі ў такім сэнсе разглядаць гэтую праблему, можна больш дакладна, больш граматна расстаўляць акцэнты. Тады і ролю культуры можна больш адэкватна ацэньваць. Культура не дае аддачы імгненнай. Гэта інвестыцыі ў будучыню — чалавека і краіны.

— Тады патлумачце, чым прынятая Дзяржаўная праграма "Культура Беларусі" на 2011—2015 гады адрозніваецца ад галіновай праграмы захавання і развіцця культуры Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічала дагэтуль?

— Такая праграма ў сферы культуры ўпершыню прынята на дзяржаўным узроўні, на патрэбы культуры запланавана выдзяленне значна больш бюджэтных сродкаў. Па-другое, гэтая праграма больш аб'ёмная па змесце, мае іншую структуру, у ёй закрануты шырэйшы спектр праблем, якія неабходна вырашаць у бліжэйшай перспектыве. Па-трэцяе, акрамя традыцыйных відаў дзейнасці, у праграме плануецца шмат інавацыйных падыходаў і мерапрыемстваў.

Напрыклад, у сувязі з аб'ектыўнай камерцыялізацыяй дзейнасці ўстаноў культуры, вельмі актуальным з'яўляецца пошук дадатковых крыніц фінансавання, у тым ліку і за кошт развіцця платных паслуг. Менавіта таму ў ДП запланавана правесці структурныя пераўтварэнні арганізацыйна-гаспадарчага механізма галіны, распрацаваць эфектыўны механізм фінансавання культуры, новыя формы яе эканамічнай падтрымкі, прадоўжыць
работу па стварэнні цывілізаванага рынку паслуг. У праграму ўключаны мерапрыемствы па прыцягненні дадатковых пазабюджэтных інвестыцый у сферу культуры, адаптацыі сферы культуры да функцыянавання ва ўмовах рыначнай эканомікі.

Упершыню ў праграме многа ўвагі надаецца культурнаму складніку ў іміджавых камунікацыях дзяржавы, эфектыўным пазіцыянаванні краіны на замежныя аўдыторыі, выкарыстанню патэнцыялу беларускай культуры для фарміравання і ўмацавання станоўчага міжнароднага іміджу Рэспублікі Беларусь. Пазітыўная рэпутацыя Беларусі ў свеце як краіны з высокім узроўнем развіцця ўсіх форм самабытнай традыцыйнай і сучаснай культуры будзе садзейнічаць станаўленню аўтарытэту дзяржавы, станоўча паўплывае на інвестыцыйны клімат, развіццё міжнароднага турызму, міграцыйныя працэсы і іншае.

Шмат увагі ў праграме нададзена мерапрыемствам, накіраваным на ўдасканаленне сеткі арганізацый культуры і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Плануецца адкрыццё новых музейных устаноў, Дамоў народнай творчасці і Цэнтраў фальклору, кінатэатраў, а таксама капітальны рамонт і рэканструкцыя будынкаў дзейных арганізацый культуры.

Культура — гэта жывы арганізм, і ён патрабуе новых захадаў, як па вырашэнні сённяшніх праблем, так і новых падыходаў да развіцця сферы культуры.

— Які механізм фінансавання культуры плануе цяперашняя праграма?

— У выніку рэалізацыі задач і дасягнення паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы ўзрасце сацыяльная і эканамічная эфектыўнасць функцыянавання галіны культуры за кошт рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных рэсурсаў, прыцягнення дадатковых пазабюджэтных інвестыцый у сферу культуры, развіцця пазабюджэтнай камерцыйнай дзейнасці, адаптацыі сферы культуры да функцыянавання ва ўмовах рыначнай эканомікі.

Для рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" запланаваны на 2011-2015 гады сродкі ў памеры 1 144,7 млрд рублёў, у тым ліку рэспубліканскі бюджэт — 447,4 млрд рублёў, мясцовыя бюджэты — 691,8 млрд рублёў, пазабюджэтныя сродкі —
5,5 млрд рублёў.

Сёлета плануецца накіраваць на выкананне гэтай праграмы 200,5 млрд рублёў, з якіх рэспубліканскі бюджэт складае 54,8 млрд рублёў, мясцовыя бюджэты — 144 млрд рублёў, іншыя крыніцы фінансавання — 1,7 млрд рублёў.

Рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы дазволіць стварыць перадумовы, умовы і дзяржаўныя гарантыі для духоўнага ўдасканальвання грамадства ў адпаведнасці з агульначалавечымі каштоўнасцямі і традыцыйнымі каштоўнасцямі народаў Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўленне праграмы павінна забяспечыць максімальную даступнасць культурных даброт і адукацыі ў сферы культуры, пераадолець дыспрапорцыі, выкліканыя рознай ступенню забеспячэння насельніцтва паслугамі сферы культуры ў гарадской і сельскай мясцовасці.

— Якія інавацыйныя падыходы ў сферы культуры будуць прымяняцца ў бліжэйшай пяцігодцы?

— Галоўны акцэнт у Дзяржаўнай праграме зроблены на інавацыйныя падыходы. Асноўныя задача — стварэнне сістэмы нацыянальных прэферэнцый для культуры краіны. Праграма накіравана на стымуляванне паступленняў пазабюджэтных сродкаў у сферу культуры (правядзенне рэспубліканскага конкурсу "Мецэнат культуры", стварэнне апякунскіх саветаў пры нацыянальных і найбольш значных установах культуры, інфармацыйная падтрымка мецэнацкай дзейнасці ў СМІ). Гэта і правядзенне рэстаўрацыйных работ з выкарыстаннем розных крыніц фінансавання на найбольш знакавых аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (Лідскі замак, Гальшанскі замак, Навагрудскі замак). Дзяржава зацікаўлена ў стварэнні Нацыянальнай электроннай бібліятэкі, у стварэнні новых рэсурсаў, — такіх, як электронная бібліятэка "Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар" і электронная бібліятэка "Rаdzіvіlіаnа". Укараненне інавацыйных тэхналогій у сферу культуры — поўная камп'ютарызацыя дзяржаўных музеяў і бібліятэк, стварэнне электронных і Інтэрнэт-рэсурсаў па культуры. Плануецца стварэнне прынцыпова новых канцэпцый Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнага гістарычнага музея. Акрамя таго, ёсць патрэба ў Нацыянальным інтэрнэт-партале "Музеі Беларусі". І што асабліва важна — стварэнне Рэспубліканскага цэнтра рэстаўрацыі і кансервацыі.

— Асобная ўвага праграмы — развіццю айчыннага кінематографа. Якім чынам плануецца яго развіваць?

— Кіно сёння з'яўляецца самым даступным для насельніцтва відам мастацтва і эфектыўным інструментам мэтанакіраванага ўздзеяння на аўдыторыю гледачоў. Нездарма гэтаму віду мастацтва надаецца такая ўвага на ўзроўні кіраўніцтва краіны. Міністэрствам культуры распрацавана ўзгодненая з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання сістэма прыярытэтаў пры фарміраванні дзяржаўнага сацыяльна-творчага заказу на вытворчасць фільмаў на конкурснай аснове. Дзеля павышэння канкурэнтаздольнасці і акупнасці фільмаў абавязковым складнікам кожнага кінапраекта стала наяўнасць бізнэс-праграмы. Выключнае значэнне ў павышэнні акупнасці вытворчасці фільмапрадукцыі мае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі. Павышаны патрабаванні да маркетынгавай палітыкі, эфектыўнасці рэкламных кампаній, узроўню правядзення кінамерапрыемстваў (у т. л. міжнародных), укаранення новых формаў інфармацыйна-рэкламнай працы. Працягваецца поўнамаштабная тэхнічная мадэрнізацыя вытворчай базы кінастудыі.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай, да 2015 года плануецца правесці капітальныя рамонты будынкаў кінатэатраў, іншых месцаў паказу і фільмабаз, мадэрнізаваць усе кінатэатры рэспублікі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, удасканаліць кінапраекцыйнае і гукавое абсталяванне кінатэатраў, абсталяваць іх сістэмамі аб'ёмнага гучання "Dоlbу Dіgіtаl", абсталяваннем для лічбавага кінапаказу. Акрамя таго, плануецца пабудаваць шэраг новых сучасных кінатэатраў.

Важнай задачай на бліжэйшы час з'яўляецца стварэнне роўных умоў для гарадскіх і сельскіх жыхароў у доступе да паслуг культуры. Для гэтага неабходна набываць відэапраекцыйныя сістэмы і аўтамабілі для кінаабслугоўвання жыхароў аграгарадкоў і аддаленых сельскіх населеных пунктаў. У 2011—2015 гадах для патрэб рэгіёнаў плануецца набыць 795 відэапраекцыйных сістэм і 161 аўтамабіль.

— Якім чынам будзе ўмацоўвацца імідж нацыянальнай культуры за мяжой?

— Культура Беларусі, як адна са старажытных славянскіх культур, на фоне агульнага культурнага ландшафту можа разглядацца як унікальная па ступені захаванасці сваіх аўтэнтычных формаў, спадчыны этнічнай культуры, песенна-музычнага фальклору, традыцыйных рамёстваў, шматжанравага прафесійнага мастацтва, індывідуальнай і калектыўнай мастацкай творчасці. Гэта дае нам сёння падставы ладзіць цесныя кантакты ва ўсіх галінах культурнага жыцця як з краінамі-суседзямі, так і з сусветным супольніцтвам у цэлым, весці з імі ўзаемазацікаўлены дыялог.

Чакаецца, што сёлета ў Беларусі пройдуць Дні культуры Венгрыі, Ірана, Катара, Кітая, Літвы, Украіны, будзе прадстаўлена польская культура ў рамках старшынства Польшчы ў Савеце Еўрапейскага саюза.

Праграмай прадугледжана рэалізацыя праекта "Беларусь сёння", распачатага летась Міністэрствам культуры разам з Міністэрствам інфармацыі і Міністэрствам замежных спраў. У межах праекта плануецца штогод перадаваць у фонды пяці буйнейшых бібліятэк свету каля 100 лепшых кніг айчынных выдавецтваў — камплект выданняў, які будзе ўсебакова адлюстроўваць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё нашай краіны, яе шматвяковую гісторыю і культуру, дапаможа ахвотным пазнаёміцца з жывапіснымі краявідамі Беларусі. Першай замежнай бібліятэкай у рэалізацыі праекта стала Бібліятэка Кангрэса ЗША. У будучым плануецца перадача камплектаў кніг нацыянальным бібліятэкам Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі і іншым.

У Праграме знайшла сваё адлюстраванне арганізацыя за мяжой стажыровак рэжысёраў тэатраў і масавых мерапрыемстваў, дырыжораў, оперных спевакоў, мастакоў і іншых спецыялістаў творчых прафесій з мэтай вывучэння замежнага вопыту і наладжвання карыснага ўзаемадзеяння.

Знешняя культурная палітыка нашай дзяржавы, арыентаваная на ўзаемаўзбагачэнне культур і інтэграцыю краіны ў сусветную культурную прастору, забяспечвае ўсім зацікаўленым у гэтым партнёрам умовы для свабоднага доступу на сваю культурную прастору.

Звязда

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1535
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6765
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 50438