Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларусь arrow Краіна нявызначанай будучыні

Краіна нявызначанай будучыні Друк E-mail
08.01.2008 | 17:06 |

Падрыхтаваў Міхась МАЛЬКА, навуковец (Мінск) •

Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры Еўрапейскага кантынента і адносіцца да краінаў Усходняй Еўропы. На поўдні яна мяжуе з Украінай, на захадзе з Польшчай, на поўначы з Літвой і Латвіяй і на ўсходзе з Расійскай Федэрацыяй. Тэрыторыя Беларусі 207,6 тысяч квадратных кіламетраў. Насельніцтва па стану на 1 студзеня 2007 г. склала 9 міліёнаў 715 тысяч чалавек. Сталіца Беларусі г. Мінск. Насельніцтва Мінска па стану на 1 студзеня 2007 года 1 мільён 875 тысяч чалавек. Беларусь з’яўляецца ўнітарнай дзяржавай з прэзідэнцкай формай праўлення. Адміністрацыйна яна падзяляецца на 6 абласцей (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродненская, Магілёўская і Мінская).

Найбольшая працягласць тэрыторыі краіны з захаду на ўсход 650 кіламетраў і з поўначы на поўдзень 560 кіламетраў. Тэрыторыя Беларусі мае пераважна плоскахвалістую паверхню з вышынёй каля 110-180 метраў над узроўнем мора. На Беларусі маецца шэраг узвышшаў і градаў. Усе яны марэннага паходжання. Мінскае ўзвышша з’яўляецца дамінуючым. Самае высокае месца на Беларусі непадалёку ад г. Дзяржынска. Яго вышыня над узроўнем мора 346 метраў. Клімат Беларусі пераходны ад кантынентальнага да марскога. Самым цёплым месяцам з’яўляецца ліпень з сярэдняй тэмпературай у 20 градусаў. Найбольш халодны месяц – студзень. Сярэдняя тэмература студзеня ад -6,5 да -8,5°С. Агульная колькасць ападкаў складае прыблізна ад 600 да 700 мм у год. На Беларусі багата рэк і азёр. Самымі вялікімі рэкамі з’яўляюцца Заходняя Дзвіна, Дняпро, Прыпяць і Нёман. Вялікія азёры – Нарач, Асвейскае, Дрысвяты і Чырвонае.

Прыблізна каля 30% тэрыторыі Беларусі пакрыта лясамі. У лясах Беларусі водзяцца ласі, касулі, алені, дзікія кабаны, ваўкі, лісы, зайцы і іншыя дзікія істоты. Месцамі сустракаюцца мядзведзі, а ў рачных затоках жывуць бабры. Адметнымі прадстаўнікамі жывёльнага свету Беларусі з’яўляецца зубры. Статак зуброў знаходзіцца ў Белавежскай пушчы. Даволі разнастайны на Беларусі таксама свет птушак і рыбаў.

Нетры Беларусі ўтрымліваюць радовішчы карысных выкапняў такіх як калійная і спажыўная соль, буры вугаль, сланцы, жалезная руда, нафта, пясок, гліна, торф і іншыя. Многія з іх актыўна выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы. Асабліва значэнне мае здабыча калійнай солі, продаж якой у іншыя краіны свету дае значны прыбытак дзяржаве. Беларусь мае дастаткова развітыя прамысловасць і сельскую гаспадарку. Да асноўных галін беларускай прамысловасці адносяцца здабываючая, металургічная, нафтаперапрацоўчая, дрэваапрацоўчая, тэкстыльная і харчовая прамысловасць, энергетыка, металаапрацоўка і машынабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.

Беларусь вядзе свой пачатак ад старажытных княстваў і Вялікага Княства Літоўскага. На пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя яна ўвайшла у склад Саюза ССР ( на падставе дамовы ад 30.12.1922 года паміж РСФСР, УССР, БССР і Закаўказскай Федэрацыяй. А рашэнне аб спыненні дзеяння гэтага дагавора было прынята 13 снежня 1991 года пад час сустрэчы кіраўнікоў РСФСР, УССР і БССР у Віскулях (Белавежскач пушча). Гэтае рашэнне адкрыла для Беларусі магчымасць стварэння незалежнай дзяржавы. Такім чынам была рэалізавана часткова праграма Ўсебеларускага Кангрэсу, дзеючая рада якога 25 сакавіка 1918 прыняла дэкларацыю аб утварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Узнікненне БНР стала адной з найважнейшых падзей у гісторыі беларускага народа. Сёння вядома, што бальшавікі былі супроць утварэнне беларускай дзяржавы. Абвяшчэнне 1 студзеня 1919 года ў Смаленску дэкларацыі аб стварэнні БССР стала магчымым толькі дзякуючы існаванню БНР. Іншымі словамі, стваралі БССР у процівагу БНР,

За той час, які прайшоў пасля скасавання Дагавора ад 30.12 1922 аб утварэнні Саюза ССР, у нас былі створаны асноўныя перадумовы для існавання Беларусі ў якасці незалежнай дзяржавы. Беларусь зрабіла значныя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі. Гэта адзіная дзяржава (з ліку тых, што ўзніклі на развалінах былога СССР), якая не толькі паспяхова пераадолела эканамічную катастрофу першай паловы 90-х гадоў, але і зрабіла значныя крокі па павелічэнню свайго гаспадарчага патэнцыялу. Краіна практычна захавала амаль усю прамысловасць савецкага часу і паспяхова развівае вытворчасць новых відаў прадукцыі — гарадскія і міжгароднія аўтобусы, тралейбусы, трамваі і інш. Значным поспехам Беларусі трэба лічыць таксама і тое, што сельская гаспадарка краіны забяспечвае асноўныя патрэбы насельніцтва ў прадуктах харчавання. Частка прадуктаў вывозіцца ў іншыя краіны, галоўным чынам у Расію. Гэта ў асноўным мясамалочныя тавары і бульба. Расія — важны гандлёвы партнёр Беларусі. Беларусь пастаўляе ў Расію грузавыя аўтамабілі, самазвалы, трактары, газавыя пліты, халадзільнікі і іншую прадукцыю сваёй прамысловасці. Беларусь мае гандлёвыя сувязі таксама з Германіяй, Кітаем, Польшчай, Украінай, Вялікабрытаніяй, ЗША і іншымі краінамі свету.

Трываласць народнай гаспадаркі Беларусі яскрава засведчыла пра яе жыццяздольнасць. Аднак гэта дзяржава не стала дзяржавай Беларускага народу. Па сутнасці сягодняшняя Беларусь ёсць дзяржава расейскіх і зрусіфікаваных прарасейскіх чыноўнікаў, якія варожа адносяцца да беларускай мовы, беларускай культуры і самога беларускага народу. Любы супраціў палітыцы русіфікацыі выклікае жорсткі пераслед з боку ўладаў Беларусі. Гэта адзіная дзяржава ў свеце, дзе карэннае насельніцтва, якое складае, скажам, 80 працэнтаў ад усяго насельніцтва краіны, улады разглядаюць як людзей другога гатунку. Сёння ў свеце каля 180 незалежных дзяржаў. Ва ўсіх гэтых дзяржавах праводзіцца мэтанакіраваная палітыка па развіццю нацыянальнай культуры, развіццю нацыянальнай свядомасці і, уласна, патрыятызму. А вось асноўнымі задачамі ўладаў Беларусі абвешчаны задачы пабудовы аб’яднанай дзяржавы з Расійскай Федэрацыяй, абарона заходняй граніцы Расіі і стварэнне такіх умоў пражывання грамадзян Расіі на Беларусі, якія пераўзыходзяць умовы пражывання ў самой Расіі.

Сёння на Беларусі няма ніводнай вышэйшай навучальнай установы, у якой навучанне цалкам вялося б на беларускай мове. Беларусь не мае тэлебачання з вяшчаннем на беларускай мове. Па сутнасці наша тэлебачанне з’яўляецца філіялам расейскаіх прапагандысцкіх сродкаў масавай інфармацыі. Гэта праяўляецца ў пастаянных выпадах каментатараў тэлебачання Беларусі супроць Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Грузіі і іншых краін свету, якія адказваюцца ісці ў фарватэры Расійскай палітыкі. На тэлебачанні Беларусі вядзецца таксама пастаянная і брудная прапаганда супроць свядомай часткі насельніцтва Беларусі, выступаючай за развіццё незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

Вядома, што адкрытаая палітыка русіфікацыі пачалася з выбрання першага прэзідэнта Беларусі. Прыхаванай мэтай гэтай палітыкі з’яўляецца поўнае падаўленне найбольш свядомай часткі беларускага народа для таго, каб прадухіліць пратэсты пры ўключэнні Беларусі ў склад Расійскай імперыі пад сцягам стварэння так называемай аб’яднанай дзяржавы. Пасля распаду СССР ваенна-палітычная эліта Расіі, якая складаецца з генералаў Генеральнага штаба, генералаў КДБ і іерархаў Рускай Праваслаўнай Царквы, адкрыта заявіла аб тым, што галоўнай задачай Расіі з’яўляецца пабудова новай Расійскай імперыі. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі з’яўляецца першым і самым важным крокам на шляху вырашэння гэтай задачы.

Дзве небяспечныя праблемы існуюць для Беларусі. Па-першае, не стае нацыянальна свядомай эліты. Выклікана гэта тым, што ў савецкі час праводзілася адкрытая русіфікацыя беларускага народа. Па-другое, гэта існаванне на Беларусі пятай калоны, якая ўтварылася з маргіналаў, тых людзей, для каторых радзімай з’яўляецца Савецкі Саюз, ні менш і ні больш. Яны ненавідзяць усё беларускае. І менавіта гэтыя акалічнасці не дазваляюць даць ясны адказ на пытанне, што чакае Беларусь і беларускі народ у будучыні. Беларуская дзяржава з’яўляецца па сутнасці дзяржавай з нявызначанай будучыняй, а беларускі народ па ранейшаму з’яўляецца толькі аб’ектам уздзеяння на сябе швадрону чыноўнікаў, вялікая частка якіх таксама з вялікай пагардай ставіцца да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей беларуса.

 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1856
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7269
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42809