Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Эстэтыка arrow Для больш уніклівых: Уводзіны ў тэарэтычную эстэтыку

Для больш уніклівых: Уводзіны ў тэарэтычную эстэтыку Друк E-mail
20.04.2011 | 09:15 |
Мікалай КРУКОЎСКІМікалай КРУКОЎСКІ, доктар філасофскіх і кандыдат філалагічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, сябра Беларускага саюза мастакоў, былы прэзідэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі.

Уступ

1. Эстэтыка як навука і яе агульная характарыстыка

Азначэнне эстэтыкі. Кароткі нарыс гісторыі эстэтычнай думкі. Эстэтычная думка старажытных Індыі і Кітая. Эстэтычная думка старажытнай Грэцыі (Платон, Арыстотэль). Эстэтыка старажытнага Рыму (Гарацый, Лукрэцый). Візантыйская эстэтыка. Эстэтыка Сярэднявечча (Аугустын, Тамаш Аквінскі). Эстэтыка Рэфармацыі і Адраджэння. Эстэтычная думка Вялікага Княства Літоўскага. Эстэтыка класіцызму. Эстэтыка эпохі Асветніцтва. Нямецкая класічная эстэтыка канца XVIII і пачатку XIX стагоддзяў (Кант, Шылер, Фіхтэ, Шэлінг, Гётэ, Гегель). Эстэтыка Англіі, Францыі, Італіі і іншых заходне-еўрапейскіх краін канца XVIII і пачатку XIX стагоддзяў. Расійская эстэтычная думка. Марксісцка-ленінская эстэтыка. Беларуская эстэтычная думка канца XIX і пачатку XX стагоддзяў. Беларуская эстэтычная думка савецкага перыяду. Эстэтыка і сучасны стан беларускай культуры. Эстэтыка як фактар беларускага культурнага адраджэння. Эстэтыка як інструмент фарміравання беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Эстэтыка як тэорыя эстэтычнага выхавання. Эстэтычнае выхаванне і яго роля ў адраджэнні беларускай культуры і ўмацненні беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту.

2. Спецыфіка эстэтычнай навукі і яе філасофска-метадалагічныя асновы. Эстэтыка як гуманітарная навука. Гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі, іх адзінства і розніца. Неакантыянцы Рыкерт і Віндэльбанд аб розніцы паміж гістарычнымі і прыродазнаўчымі навукамі. Сучасныя погляды на гэтую праблему. Структурна-функцыянальны падыход да эстэтыкі з апорай на сучасныя агульна-навуковыя метады (агульная тэорыя сістэм, чатырохзначная логіка, тэорыя нячоткіх мностваў, тэорыя інфармацыі, семіётыка). Структурна-функцыянальны падыход як сучасная праява і форма традыцыйна-філасофскай дыялектыкі. Лагічны і гістарычны метады. Гегелеўскія "Лекцыі па эстэтыцы" і структурна-функцыянальны падыход як дзве асноўныя крыніцы сучаснай эстэтычнай метадалогіі. Эстэтыка як дыялектычнае адзінства тэорыі і практыкі. Тэарэтычная эстэтыка і эстэтыка эмпірычная. Эстэтыка і мастацтвазнаўства. Будова эстэтыкі як тэарэтычнай навукі.

3. Філасофска-метадалагічныя асновы эстэтыкі і яе сучасны крызісны стан. Гісторыка-сацыяльныя прычыны ўпадку марксісцка-ленінскай эстэтыкі як часткі марксісцка-ленінскай філасофіі ўвогуле. Аднабаковасць матэрыялізму як светапогляду і фактычная адмова ад дыялектыкі. Крайняя палітычная ідэялагізаванасць марксісцка-ленінскай эстэтыкі і яе слабая прыгоднасць для выражэння беларускай эстэтычнай думкі. Аднабаковасць ідэалістычнай эстэтыкі, пабудаванай на аснове рускай рэлігійнай філасофіі. Спецыфічна расійская месіянісцкая ментальнасць гэтай філасофіі у яе адрозненні ад ментальнасці беларускай нацыянальнай культуры. Спецыфіка сучаснай заходняй эстэтыкі і праблематыка яе крызіснага стану (постамадэрнісцкі абсурдызм). Крызіс эстэтыкі як праява агульнага стану сучаснай заходняй культуры ў святле гісторыязофскіх ідэй Шпенглера, Тойнбі, Сарокіна. Эстэтыка неатамізму і сучаснай пратэстанцкай рэлігійнай філасофіі і іх пазітыўны ідэйны патэнцыял. Рознасць канцэптуальных падыходаў да ацэнкі сучасных кірункаў заходняй эстэтыкі. Неабходнасць канструктыўна-крытычнай стрыманасці пры выкарыстанні дасягненняў сучаснай заходняй эстэтыкі для развіцця беларускай эстэтычнай школы. Спробы стасавання тэарэтыка-сістэмнай методыкі і структурна-фкнкцыянальнага падыходу ў беларускай эстэтыцы 60-80 гадоў.

Праблема стварэння сучаснай эстэтычнай метадалогіі на аснове агульнай тэорыі сістэм і дыялектычнай філасофіі ўсеадзінства, якая здымае аднабаковасць матэрыялізму і ідэалізму, аб'ядноўваючы іх пазітыўныя рысы ў адзіную рухомую дыялектычна-супярэчлівую сістэмную цэласнасць. Неабходнасць апоры на дасягненні сусветнай філасофскай думкі ў агульначалавечым масштабе, не абмяжоўваючыся ні еўропацэнтрызмам ні светапоглядам аднаго якога-небудзь сацыякультурнага рэгіёну, класа або другой сацыяльнай групоўкі. Агульначалавечыя каштоўнасці і нацыянальная ментальнасць у іх дыялектычным адзінстве - метадалагічная аснова распрацоўкі і далейшага развіцця сучаснай беларускай эстэтычнай навукі як эстэтыкі тэарэтычнай.

I. Эстэтычная каштоўнасць.

1. Эстэтычная каштоўнасць як зыходная катэгорыя тэарэтычнай эстэтыкі. Паняцце каштоўнасці і яго агульная характарыстыка. Аб'ектна-суб'ектны характар каштоўнасці. Каштоўнасць як агульнакультуралагічная катэгорыя. Эстэтычная каштоўнасць і яе месца ў агульнай сістэме культуралагічных каштоўнасцей (ісціна-дабро як асноўная каштоўнасная катэгорыя духоўнай культуры, дасканаласць-прыгажосць як асноўная каштоўнасная катэгорыя мастацкай культуры, карысць-асалода як асноўная каштоўнасная катэгорыя культуры матэрыяльнай). Больш шырокі характар эстэтычнай каштоўнасці ў параўнанні з каштоўнасцямі культуры (яна ўключае ў сябе і каштоўнасці аб'ектыўна-прыроднага характару, а не толькі створаныя чалавекам). Больш шырокі адпаведна гэтаму і характар эстэтыкі як навукі ў параўнанні з культуралогіяй менавіта як эстэтыкі тэарэтычнай.

2. Эстэтычная каштоўнасць і эстэтычная адносіна (пастава). Станаўленне паняцця эстэтычнай каштоўнасці ў былой савецкай эстэтыцы. Вульгарна-матэрыялістычная канцэпцыя "прыроднікаў". Суб'ектыўна-ідэалістычная канцэпцыя "абшчэственікаў". Канцэпцыя эстэтычнай адносіны ў В.Тугарынава і М.Кагана як канцэпцыя аб'ектна-суб'ектнай каштоўнаснай паставы. Дадатныя і адмоўныя бакі канцэпцыі Тугарынава-Кагана. Агульная недастатковасць розных канцэпцый эстэтычнага ў марксісцкай і марксісцка-ленінскай эстэтыцы. Беларускі варыянт аб'ектна-суб'ектнай эстэтычнай паставы як канцэптуальна-тэарэтычная аснова беларускай эстэтычнай школы.

Гістарычныя карані сучаснага разумення прыроды эстэтычнай паставы. А.Баўмгартэн і яго канцэпцыя эстэтычнай паставы. Аднабаковасць канцэпцыі Баўмгартэна. І.Кант і яго разуменне эстэтычнай паставы як сваеасаблівай здольнасці суджэння. Тры асноўныя здольнасці душы згодна Канту: пазнавальная здольнасць (развага), пачуццё задавальнення і незаадавальнення (здольнасць суджэння) і здольнасць жадання (розум). Здольнасць суджэння і прынцып мэтазгоднасці як асновы эстэтычнай паставы па Канту. Пазітыўнае і негатыўнае ў кантавай канцэпцыі эстэтычнай паставы. Гегель і яго разуменне эстэтычнай паставы. Тры тыпы адносіны духа да мастацкага твора ў эстэтыцы Гегеля. Эстэтычная адносіна як адносіна духа ў адзінстве яго рацыянальнага і пачуццёвага да мастацкага твора ў адзінстве яго ўнутранага зместу (ідэя) і знешняй пачуццёвай формы. Глыбока дыялектычнае разуменне эстэтычнай паставы - асноўная рыса гегелеўскай канцэпцыі эстэтычнага.

Сучаснае разуменне эстэтычнай паставы ў яе беларускім варыянце як дыялектычна-супярэчлівага адзінства суб'екта ў дыялектычна-супярэчлівым адзінстве яго разумовасці і пачуцця і аб'екта зноў такі ў дыялектычна-супярэчлівым адзінстве ягоных сутнасці і з'явы. Дасканаласць-прыгажосць як асноўная каштоўнасная катэгорыя эстэтычнай паставы. Дасканаласць як аб'ектыўная і прыгажосць як суб'ектыўная кампаненты эстэтычнай паставы. Спецыфіка эстэтычнай паставы ў параўнанні з паставай утылітарнай, для якой характэрна адносіна паміж пераважна з'яўнасцю аб'екта і пачуццёвасцю суб'екта. Карысць-асалода як асноўная каштоўнасная катэгорыя ўтылітарнай паставы. Спецыфіка эстэтычнай паставы ў параўнанні з паставай тэарэтычнай як адносінай пераважна паміж разумовасцю суб'екта і сутнасцю аб'екта. Ісціна-дабро як асноўная каштоўнасная катэгорыя тэарэтычнай паставы. Эстэтычная пастава і яе трактоўка ў святле сучасных агульнанавуковых метадаў (агульная тэорыя сістэм, кібернетыка, тэорыя інфармацыі і семіётыка).

3. Эстэтычнае пачуццё. Недакладнасць традыцыйнага тэрміна "эстэтычнае пачуццё". Эстэтычная пастава чалавека да рэчаіснасці і яе больш канкрэтная рэалізацыя праз органы пачуццёвасці. Віды чалавечай адчувальнасці: інтэрарэцэпторная, пропрыярэцэпторная і экстэрарэцэпторная. Віды экстэрарэцэпторнай адчувальнасці: кантактная і дыстантная. Экстэрарэцэпторная дыстантная адчувальнасць як псіхалагічная база эстэтычнай паставы. Ч..Дарвін пра эстэтычнае пачуццё. Эстэтычнае пачуццё - разумнае пачуццё (Выгодскі). Пачуцці дотыку, смаку і нюху як сродкі рэалізацыі утылітарнай паставы. Пачуцці зроку і слыху як сродкі рэалізацыі утылітарнай паставы (перавага перыферыі над цэнтрам аналізатара). Пачуцці зроку і слыху як сродкі рэалізацыі тэарэтычнай паставы (перавага цэнтра над перыферыяй аналізатара). Пачуцці зроку і слыху як асноўныя сродкі рэалізацыі эстэтычнай паставы (рухомая роўнавага цэнтра і перыферыі аналізатара).

4. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі як агульныя тыпы эстэтычнай паставы і эстэтычнай каштоўнасці. Праблема сістэматызацыі асноўных эстэтычных катэгорый. Два падыходы да вырашэння азначанай праблемы: лагічны і эмпірычна-апісальны. Гістарычныя крыніцы лагічнага падыходу да сістэматызацыі асноўных эстэтычных катэгорый (Дж.Віка, І.Кант, Г.В.Гегель). Гістарычныя крыніцы эмпірычна-апісальнага падыходу да сістэматызацыі асноўных эстэтычных катэгорый (І.Вінкельман, Я.Буркхардт, М.Дворжак, Г.Вёльфлін, Г.Зэдльмайр, Кон-Вінэр, Л.Гумілёў, О.Шпенглер, А.Тойнбі, П.Сарокін). Асаблівыя формы мастацтва ў "Лекцыях па эстэтыцы" Гегеля і цыклічная канцэпцыя гістарычнага развіцця культуры Шпенлера-Тойнбі-Сарокіна як зыходны паняццевы матэрыял для распрацоўкі сучаснага разумення асноўных эстэтычных катэгорый з пазіцый агульнай тэорыі сістэм і дыялектычнай логікі. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі з пункту погляду структурна-функцыянальнага падыходу ў структурным аспекце (сінхранія). Трагічнае і ўзнёслае як станы перавагі ідэальнага над матэрыяльным, агульнага над асаблівым, сутнасці над з'явай, структуры над элементамі. Прыгожае як стан гарманічнай роўнавагі паміж ідэальным і матэрыяльным, агульным і асаблівым, сутнасцю і з'явай, структурай і элементамі. Камічнае і нізкае як станы перавагі матэрыяльнага над ідэальным, асаблівага над агульным, з'явы над сутнасцю, элементаў над структураю. Брыдкае як абсурдна-хаатычнае супрацьстаянне паміж ідэальным і матэрыяльным, агульным і асаблівым, сутнасцю і з'явай, структурай і элементамі. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі з пункту погляду структурна-функцыянальнага падыходу ў функцыянальным аспекце (дыяхранія) Асноўныя эстэтычныя катэгорыі як фазы ў развіцці эстэтычнай каштоўнасці ў працэсе гістарычнага бытавання культуры. Трагічнае і ўзнёслае як фазы станаўлення эстэтычнай каштоўнасці у кантэксце гісторыі пад'ёму дадзенай культуры. Прыгожае як фаза найвышэйшага росквіту эстэтычнай каштоўнасці ў кантэксце гісторыі квітнення дадзенай культуры. Камічнае і нізкае як фазы дэградацыі эстэтычнай каштоўнасці ў кантэксце гісторыі дэградацыі дадзенай культуры. Брыдкае як фаза канчатковага ўпадку эстэтычнай каштоўнасці ў кантэксце гісторыі канчатковага распаду і пагібелі дадзенай культуры. Сучасныя агульна-навуковыя метады (агульная тэорыя сістэм, чатырохзначная логіка, тэорыя размытых мностваў Задэ) як дадатковыя сродкі і лагічны інструментарый для вырашэння праблемы сістэматызацыі асноўных эстэтычных катэгорый. Негатыўнае стаўленне да гэтай праблемы ў сучаснай заходняй і асабліва ў постмадэрнісцкай эстэтыцы і яго прычыны. Неабходнасць вылучэння аб'ектыўных і суб'ектыўных эстэтычных катэгорый, што ўпершыню было зроблена ў беларускай эстэтычнай школе. Асаблівая важнасць дакладнай лагічнай інтэрпрэтацыі асноўных эстэтычных катэгорый у эстэтыцы тэарэтычнай.

1). Аб'ектыўныя эстэтычныя катэгорыі. Аб'ектыўныя эстэтычныя катэгорыі як спецыфічныя станы эстэтычнага аб'екта ў дыялектычна-супярэчлівым адзінстве яго сутнасці і з'явы. Узнёслае як перавага сутнасці над з'яваю. Прыгожае як гарманічнае адзінства сутнасці і з'явы ў эстэтычным аб'екце. Камічнае як перавага з'явы над сутнасцю. Брыдкае як поўнае процістаянне і дысгармонія сутнасці і з'явы.. Трагічнае і нізкае як крайнія формы ўзнёслага і камічнага, якія характарызуюць толькі чалавека ў ролі эстэтычнага аб'екта і пры якіх ён гіне як чалавек у першым выпадку фізічна, у другім - духоўна. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі. як фазы ў развіцці эстэтычныга аб'екта. Гістарычнае развіццё чалавека ў ролі эстэтычнага аб'екта як пацверджанне гэтага тэзіса. Гістарычныя эпохі і эстэтычныя тыпы чалавека. Сувязь азначаных тыпаў чалавека і перыяды станаўлення, росквіту, упадку і канчатковага распаду культурна-гістарычных эпох і цывілізацый. Гісторыя і аб'ектыўныя эстэтычныя каштоўнасці (прырода і чалавек). Катэгорыі мастацкага стылю як аб'ектываваныя суб'ектыўныя эстэтычныя катэгорыі.

2). Суб'ектыўныя эстэтычныя катэгорыі. Суб'ектыўныя эстэтычныя катэгорыі як спецыфічныя станы эстэтычнага суб'екта ў дыялектыка-супярэчлівым адзінстве яго розуму і пачуцця, рацыянальнасці і эмацыянальнасці. Узнёслае як стан перавагі розуму над пачуццём. Прыгожае як стан гарманічнага адзінства розуму і пачуцця. Камічнае як стан перавагі пачуцця над розумам. Брыдкае як стан поўнага процістаяння розуму і пачуцця. Трагічнае і нізкае як крайнія формы ўзнёслага і камічнага, пры якіх у першым выпадку разбураецца пачуццёвасць, у другім - разумовы, духоўны пачатак. Суб'ектыўныя эстэтычныя катэгорыі як катэгорыі эстэтычнага ідэалу і густу. Эстэтычныя ідэалы і эстэтычныя густы (ідэалы як агульна-сацыяльныя, аб'ектываваныя густы, густы - як індывідуальна-асабістыя, суб'ектываваныя ідэалы). Асноўныя эстэтычныя катэгорыі як фазы ў развіцці эстэтычнага суб'екта. Гісторыя і суб'ектыўныя эстэтычныя каштоўнасці (ідэалы і густы). Развіццё эстэтычных густаў і ідэалаў і сувязь іх фаз развіцця з эпохамі гістарычнага развіцця грамадства і яго культуры.

3). Асноўныя эстэтычныя катэгорыі ў іх цэласным аб'ектна-суб'ектным праяўленні. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі як дыялектычна супярэчлівае адзінства аб'ектыўных і суб'ектыўных эстэтычных катэгорый. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі і чатырохзначная логіка. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі і логіка нячоткіх мностваў Б.Задэ. Таблічнае (логіка-матрычнае) прадстаўленне аб'ектыўных і суб'ектыўных эстэтычных катэгорый у іх сістэмнай цэласнасці і ўзаемасувязі. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі як эстэтычнае выражэнне фаз у гістарычным развіцці грамадства і яго ідэалаў і густаў. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі і іх таблічна-матрычнае выражэнне як навукова-лагічны інструмент для пастаноўкі, апісання і даследавання праблемы ўзаемадзеяння эстэтычных культур, якія знаходзяцца ў розных сацыяльна-культурных рэгіёнах і на розных этапах іх гістарычнага развіцця.

II. Эстэтычнае ў рэчаіснасці (аб'ектыўны аспект эстэтычнай каштоўнасці).

1.Знешняя рэчаіснасць як цэласны эстэтычны аб'ект. Агульная характарыстыка рэчаіснасці як эстэтычнага аб'екта. Рэчаіснасць як іерархічна-структурная сістэма. Эстэтычны аб'ект як сваеасаблівы вынік яго ўзаемадзеяння з эстэтычным суб'ектам. Прырода як аб'ект сістэмы каштоўнасных адносін увогуле. Прырода і экалагічная праблема. Прырода як аб'ект утылітарнай адносіны і яе утылітарна-матэрыяльная каштоўнасць.. Прырода як аб'ект тэарэтычнай адносіны і яе тэарэтычна-духоўная каштоўнасць.. Прырода як аб'ект эстэтычнай адносіны і яе эстэтычная каштоўнасць.. Катэгарыяльная тыпалогія эстэтычнай рэчаіснасці як цэласнай сістэмы. Катэгарыяльная тыпалогія паасобных узроўняў эстэтычнай рэчаіснасці.

2. Іерархічная структура эстэтычнага аб'екта. Колер і гук, рытм, сіметрыя і прапарцыянальнасць, геаметрычныя формы, канкрэтныя прадметы, прырода, жывая прырода, чалавек як прыродны індывід (фізічная прыгажосць чалавека), чалавек як сацыяльная істота (духоўная прыгажосць чалавека), чалавек у адзінстве біялагічнага і сацыяльнага, цела і душы - іерархічныя ўзроўні структуры эстэтычнага аб'екта як цэласнай сістэмы. Эстэтычныя якасці і паасобных яе ўзроўняў, узятых самі па сабе і падлягаючых не толькі агульна-эстэтычнай спецыфіцы, але і катэгарыяльнай іх тыпалогіі. Аб'ектыўная рэчаіснасць і яе роля і катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія ў жыцці і мастацтве.

3. Эстэтычныя якасці паасобных узроўняў структуры аб'екта.

1). Колер. Агульная прырода колеру як аптычнага аб'екту. Эстэтыка колеру. Храматычныя і ахраматычныя колеры. Колер як утылітарны аб'ект, толькі пачуццёва адчуваны перыферыяй зрокавага аналізатару індывідуальны нюанс, як з'ява. Колер як тэарэтычны аб'ект, успрыйманы рацыянальна цэнтрам зрокавага аналізатару як толькі агульны спектральны тон, як сутнасць. Колер як эстэтычны аб'ект, успрыйманы адначасова і пачуццём і розумам у рухомым адзінстве з'явы і сутнасці, нюанса і тону. Асноўныя каардынаты колеру (тон, светлата і насычанасць). Эстэтыка паасобнага колеру. Колерны круг. Эстэтыка колерных спалучэнняў. Цёплыя і халодныя таны. Прыбліжаючыя і аддаляючыя таны. Кантрастныя колеры і утвараныя імі гармоніі. Катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія колеру. Колер у гарманічным адзінстве з'явы і сутнасці, нюанса і тону як катэгорыя прыгожага (поўны колер). Колер з перавагай сутнасці над з'явай, тону над нюансам (строгі, спектральны, лакальны тон) як катэгорыя ўзнёслага. Колер з перавагай з'явы над сутнасцю, нюанса над тонам (нюанс, рэфлекс, "вясёленькі" тон) як катэгорыя камічнага. Колер пры поўнай дысгармоніі з'явы і сутнасці, тону і рэфлексу ("брудны" тон) як катэгорыя брыдкага. Колер і яго эстэтычная роля ў мастацтве і яго гісторыі.

2). Гук. Агульная прырода гуку як акустычнага аб'екту. Эстэтыка гуку. Гукі як музычныя таны і як шумы. Гук як рухомае адзінства асноўнага тону як сутнасці і абертонаў як з'явы. Дынаміка, тэмбр, кансананс, устой, танальнасць, лад як ступені іерархічнай структуры гукавой рэчаіснасці. Гук як утылітарны аб'ект, як толькі пачуццёва адчуваная перыферыяй слыхавога аналізатару акустычная з'ява, шум. Гук як тэарэтычны аб'ект, рацыянальна ўспрыйманая цэнтрам слыхавога аналізатару акустычная сутнасць, тон. Гук як эстэтычны аб'ект, адначасова ўспрыйманы і пачуццём і розумам як адзінства сутнасці і з'явы, асноўнага тону і абертонаў. Катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія гуку. Гук у адзінстве асноўнага тону і абертонаў як адпаведнік катэгорыі прыгожага. Гук з перавагай гучання асноўнага тону над абертонамі як адпаведнік катэгорыі ўзнёслага. Гук з перавагай гучання абертонаў над асноўным тонам як адпаведнік катэгорыі камічнага. Гук з поўнай дысгармоніяй гучання асноўнага тону і абертонаў як адпаведнік катэгорыі брыдкага. Гук і яго эстэтычная роля ў мастацтве і яго гісторыі.

3). Рытм, сіметрыя і прапарцыянальнасць. Рытм і яго агульная прырода. Рытмы ў часе і рытм у прасторы. Рытм як утылітарна-пачуццёвы аб'ект. Рытм як тэарэтычна-рацыянальны аб'ект. Рытм, успрыйманы ў адзінстве яго цэлага і частковага, агульнага і асаблівага адначасова розумам і пачуццём як эстэтычны аб'ект. Катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія рытму. Рытм у гарманічным адзінстве яго цэлага і частковага, агульнага і асаблівага як адпаведнік прыгожага. Рытм пры перавазе цэлага над частковым, агульнага над асаблівым як адпаведнік узнёслага (павольны, строгі, пункцірны рытм). Рытм пры перавазе частковага над цэлым, асаблівага над агульным як адпаведнік камічнага (хуткі, вясёлы, сінкапіраваны рытм). Поўная арытмія як адпаведнік брыдкага. Гэткая ж у прынцыпе і ў катэгарыяльна-эстэтычнай яе тыпалогіі структура сіметрыі. Прапарцыянальнасць як рухомае адзінства цэлага і частак, агульнага і асаблівага, успрыйманае розумам і пачуццём. Прапорцыя залатога сячэння. Прапарцыянальнасць з пункту погляду катэгорый прыгожага (роўнавага цэлага і частак), узнёслага (перавага цэлага над часткамі), камічнага (перавага частак над цэлым) і брыдкага (поўная дысгармонія паміж цэлым і часткамі). Рытм, сіметрыя і прапарцыянальнасць у мастацтве і яго гісторыі.

4). Геаметрычныя формы. Геаметрычныя формы і іх агульная прырода. Геаметрычныыя формы як лініі, паверхні і аб'ёмы. Лініі, паверхні і аб'ёмы як утылітарныя і тэарэтычныя аб'екты. Лініі, паверхні і аб'ёмы як эстэтычныя аб'екты. Лініі, паверхні і аб'ёмы як дыялектычна-супярэчлівыя адзінствы сутнаснага і з'яўнага, заканамернага і выпадковага. Іх катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія. Лініі, паверхні і аб'ёмы з пункту погляду катэгорый прыгожага, узнёслага, камічнага і брыдкага. Лініі, паверхні і аб'ёмы ў адзінстве законамернага і выпадковага як катэгорыя прыгожага. Перавага законамернага над выпадковым у лініях, паверхнях і аб'ёмах як катэгорыя ўзнёслага. Перавага выпадковага над законамерным у лініях, паверхнях і аб'ёмах як катэгорыя камічнага. Поўная хаатычнасць у лініях, паверхнях і аб'ёмах як катэгорыя брыдкага. Лініі, паверхні і аб'ёмы і іх эстэтычная роля ў мастацтве і яго гісторыі.

5). Канкрэтныя прадметы. Свет канкрэтных прадметаў. Канкрэтныя прадметы як утылітарныя і тэарэтычныя аб'екты. Канкрэтныя прадметы як эстэтычныя аб'екты ў адзінстве іх агульнага і індывідуальнага, сутнасці і з'явы, зместу і формы.. Катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія канкрэтных прадметаў (прыгожае, узнёслае, камічнае, брыдкае). Адносна больш высокая складанасць іх унутранай структуры і іх катэгарыяльна-эстэтычнай значнасці. Эстэтыка канкрэтных прадметаў і іх катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія ў мастацтве і яго гісторыі.

6). Прырода. Нежывая прырода як эстэтычны аб'ект. Арганізаванасць прыроды як умова яе эстэтычнасці. Каштоўныя мінералы і іх эстэтычнае значэнне. Самацветы. Жывая прырода як адносна больш высокай арганізаванасці эстэтычны аб'ект. Іх яшчэ больш высокая эстэтычная значнасць. Свет раслін і жывёльны свет. Іх катэгарыяльна-эстэтычная значнасць і тыпалогія Расліны і жывёлы, іх эстэтычная роля ў мастацтве.

7). Чалавек. Агульная структура чалавека. Чалавек як сацыяльная жывёла. Чалавек як найвышэйшая каштоўнасць. Чалавек як аб'ект утылітарнай і тэарэтычнай адносін. Чалавек як поўнацэнны эстэтычны аб'ект у адзінстве сваіх жывёльнага і сацыяльнага бакоў. Цесная сувязь паміж структурай чалавека і структурай грамадства. Духоўнае (асабістасць) і цялеснае (індывід) як сутнасць і з'ява чалавека. Катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія чалавека у цэлым. Чалавек з перавагай духоўнага над цялесным як адпаведнік катэгорыі ўзнёслага. Чалавек у гарманічным адзінстве цялеснага і духоўнага як адпаведнік катэгорыі прыгожага. Чалавек з перавагай цялеснага над духоўным як адпаведнік катэгорыі камічнага. Трагічнае і нізкае як крайнія ступені катэгорый адпаведна ўзнёслага і камічнага. Мікраструктуры фізічнага і духоўнага бакоў чалавека ў іх катэгарыяльна-эстэтычным аспекце.

а) Фізічная прыгажосць чалавека і яе мікраструктура. Чалавек і яго цела як тэарэтычны аб'ект (навукова-анатамічны аспект). Чалавек і яго цела як аб'ект утылылітарнага інтарэсу (пачуццёва-сексуальны аспект). Чалавек і яго цела як аб'ект эстэтычнай адносіны і ацэнкі. Фізічны чалавек (індывід) як дыялектычна супярэчлівае адзінства агульнаантрапалагічных нормаў як зместу і індывідуальных рысаў як формы. Іерархічны характар сістэмы азначаных нормаў і рысаў. Космас і чалавек, прырода і чалавек як фізічны індывід; агульначалавечая норма; канстытуцыянальная норма; расавая норма (вялікія расы); расавая норма (малыя расы); тыпаж; індывідуальныя рысы. Індывід як іерархічнае адзінства азначаных антрапалагічных нормаў і рысаў. Катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія фізічнага чалавека. Перавага агульных нормаў над індывідуальнымі рысамі як адпаведнік узнёслага. Трагічнае як крайняе выражэнне узнёслага. Гарманічнае адзінства агульных антрапалагічных нормаў і індывідуальных рысаў як адпаведнік катэгорыі прыгожага. Перавага індывідуальных рысаў над агульнымі нормамі як адпаведнік камічнага. Нізкае як крайняе выражэнне камічнага. Поўная процілегласць і дысгармонія паміж гэтымі нормамі і рысамі як адпаведнік брыдкага. Фізічны чалавек і яго катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія ў мастацтве на розных гісторыка-культурных фазах яго стылявога гістарычнага развіцця.

б) Духоўная прыгажосць чалавека і яе мікраструктура. Духоўны чалавек як характар і асабістасць. Духоўны чалавек (асабістасць) як іерархічнае адзінства сацыяльных адносна агульных і адносна прыватных нормаў: чалавек як духоўная асоба і Бог, агульнасацыяльная норма, рэгіянальна-сацыяльная норма, нацыянальная норма, класавая норма, прафесійная норма, норма вялікага сацыяльнага калектыву, норма малога сацыяльнага калектыву, сямейная норма, асабісты характар і яго індывідуальныя рысы. Асабістасць як рухомае адзінства азначаных сацыяльных нормаў і рысаў. Катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія асабістасці. Асабістасць з перавагай агульных сацыяльных нормаў над нормамі прыватнымі як адпаведнік узнёслага. Крайняе выражэнне ўзнёслага як трагічнае. Асабістасць ў гарманічным адзінстве сацыяльных нормаў і рысаў як адпаведнік прыгожага. Асабістасць з перавагай прыватных нормаў над нормамі агульнымі як адпаведнік камічнага. Крайняя ступень перавагі прыватных нормаў над нормамі агульнымі як адпаведнік нізкага. Поўны дысананс і дысгармонія паміж агульнымі і прыватнымі нормамі як адпаведнік брыдкага. Духоўны чалавек і яго катэгарыяльна-эстэтычная стылявая тыпалогія ў мастацтве і яго гісторыі.

в) Чалавек у адзінстве духоўнага і фізічнага як найвышэйшы эстэтычны аб'ект. Багацце і складанасць яго агульнай мікраструктуры. Яго катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія ў структурна-сінхранійным аспекце (прыгожае, узнёслае, трагічнае, камічнае, нізкае і брыдкае). Агульная структура чалавека, агульная структура грамадства і іх узаемасувязь. Дыяхранійны аспект чалавека як эстэтычнага аб'екта. Катэгарыяльна-эстэтычныя станы чалавека і іх сувязь з асноўнымі фазамі ў гістарычным развіцці грамадства і яго культуры. Перыядычная (сінусаідальная) лінія развіцця грамадства і яго культуры. Больш дакладнае размеркаванне катэгарыяльна-эстэтычных станаў чалавека адпаведна фазам у развіцці грамадства і яго эстэтычных ідэалаў, стыляў і густаў. Канцэпцыя Гегеля як тэарэтычнае і канцэпцыя Шпенглера-Тойнбі-Сарокіна як эмпірычнае гэтаму пацверджанне. Эстэтычнае развіццё і катэгарыяльна-эстэтычныя станы чалавека. Эстэтычны чалавек Першабытнага ладу, Антычнасці, Сярэднявечча, Рэнесансу і Рэфармацыі, Новага часу, ХІХ і ХХ ст.ст. Стылявая тыпалогія чалавека ў мастацтве гэтых эпох. Сучасны чалавек і яго сучасная эстэтычная характарыстыка.

8). Эстэтычнае развіццё чалавека і дынаміка яго ідэалу ў гісторыі грамадства. Сучаснасць і яе эстэтычныя ідэалы і густы. Эстэтычныя ідэалы, стылі і густы Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе яе развіцця. Эстэтычныя ідэалы, стылі і густы Рэспублікі Беларусь у кантэксце праблемы адраджэння беларускай нацыянальнай культуры. Эстэтычныя ідэалы, стылі і густы як фактар захавання незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

ІІІ. Эстэтычнае ў мастацтве (суб'ектыўны аспект эстэтычнай каштоўнасці).

1.Мастацтва як вынік актыўна-творчай дзейнасці чалавека ў ролі эстэтычнага суб'екта. Суб'ект як актыўна-дзейсная, творчая структура. Суб'ект як іерархічная структура. Псіхалагічная будова суб'екта: адчуванне, успрыняцце, уяўленне і паняцце як узроўні іерархічнай структуры чалавека. Чалавек як суб'ект агульнакультурнай творчай дзейнасці. Утылітарна-пачуццёвы суб'ект як творца матэрыяльных каштоўнасцяў і яго актыўна-творчая дзейнасць як матэрыяльна-гаспадарчая вытворчасць. Мастацтва і вытворчасць (параўнальны аналіз). Тэарэтычна-рацыянальны суб'ект як творца духоўных каштоўнасцяў і яго актыўна-творчая дзейнасць як духоўная творчасць (навука, філасофія і рэлігія). Мастацтва і навука (параўнальны аналіз). Эстэтычны суб'ект як рухомае адзінства пачуццёвага і рацыянальнага і яго актыўна-творчая дзейнасць як мастацкая творчасць у адзінстве формы і зместу (мастацкая вобразнасць). Мастацтва і яго спецыфіка ў параўнанні з вытворчасцю і навукай. Вобразная прырода мастацтва.

2. Мастацкі вобраз і яго будова. Мастацкі вобраз як дыялектычна-супярэчлівае адзінства рацыянальнага зместу і пачуццёвай формы. Мастацкі вобраз як іерархічная структура. Катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія мастацкага вобразу і яго станы адпаведна станам рухомага адзінства зместу і формы. Катэгарыяльна-эстэтычная тыпалогія мастацкага вобразу як тыпалогія стылявая. Перавага зместу над формай з разбурэннем апошняй (дэфармацыя) як адпаведнік катэгорыі трагічнага. Перавага зместу над формай як адпаведнік катэгорыі ўзнёслага. Гарманічнае адзінства зместу і формы як мастацкі адпаведнік эстэтычнай катэгорыі прыгожага. Перавага формы над зместам як адпаведнік катэгорыі камічнага. Перавага формы над зместам з спецыфічным зацямненнем апошняга (іррацыянальны абсурдызм) як адпаведнік катэгорыі нізкага. Поўнае разбурэнне вобраза з процістаўленнем яго зместу форме і наадварот як адпаведнік катэгорыі брыдкага. Праяўленне катэгарыяльна-эстэтычнай тыпалогіі ў мастацтве ў якасці эстэтыка-мастацтвазнаўчай катэгорыі стылю.

3. Стыль як асноўная мастацтвазнаўчая катэгорыя. Эстэтыка і мастацтвазнаўства. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі і катэгорыя стылю. Тэрміналагічныя цяжкасці пры азначэнні катэгорыі стылю (слоўны рознабой і эмпірычная стракатасць). Катэгорыя стылю і яе лагічная тыпалогія. Стыль як пэўная суадносіна паміж зместам і формай мастацкага твора. Стылі як праяўленне ў мастацтве асноўных эстэтычных катэгорый. Перавага зместу над формай як стылістычная адпаведнасць узнёсламу і яе крайняму варыянту - трагічнаму (класіцызм, рамантызм, манументалізм, канструктывізм і г.д.). Гарманічнае адзінства паміж зместам і формай як стылістычная адпаведнасць прыгожаму (класіка, рэалізм). Перавага формы над зместам як стылістычная адпаведнасць камічнаму і яго крайняму варыянту - нізкаму (крытычны рэалізм, натуралізм, барока, рокако, маньерызм і г.д.). Хаатычнае процістаянне паміж зместам і формай як стылістычная адпаведнасць брыдкаму (дэкаданс, мадэрнізм, абсурдызм, постмадэрнізм і г.д.). Працэс пачарговай змены стыляў у гісторыі мастацтва і гісторыя грамадства і яго культуры. Стыль эпохі. Узаемасувязь абодвух працэсаў і яе тэарэтычнае апісанне (Дж.Віка і Гегель). Гісторыка-эмпірычнае апісанне гэтай узаемасувязі (Данілеўскі, Шпенглер, Тойнбі, Сарокін). Мастацтвазнаўчая характарыстыка азначанай сувязі (Вёльфлін, Зэдльмайр, Дворжак, Кон-Вінэр).

4. Мастацтва як цэласная сістэма відаў і жанраў мастацтва (макраструктура мастацтва). Класіфікацыя відаў і жанраў мастацтва і розныя яе варыянты. Класіфікацыя згодна прыкмеце прастору-часу і яе занадта шырокі, расплывісты характар. Класіфікацыя згодна прыкмеце прастаты і складанасці і яе занадта прымітыўны характар. Класіфікацыя згодна эстэтычнай структуры мастацкай культуры. Мастацтва як мастацкая культура, злучаючая і аб'ядноўваючая сабой духоўную і матэрыяльную культуры. Спецыфічная палярызаванасць эстэтычнага поля мастацкай культуры з палюсамі духоўнага і матэрыяльнага. Структура азначанага поля як асноўная класіфікацыйная прыкмета пры класіфікацыі і сістэматызацыі відаў і жанраў мастацтва. Іерархічная структура мастацтва з наступнымі яе ўзроўнямі (пачынаючы ад полюсу матэрыі і канчаючы полюсам духу): дызайн, прыкладное мастацтва, архітэктура, арнаментыка, музыка, выяўленчае мастацтва, мастацкая літаратура як простыя віды мастацтва. Складаныя (сінтэтычныя) віды мастацтва: балет, кіно, опера, драматычны тэатр. Катэгарыяльна-стылявая тыпалогія мастацтва як цэласнай сістэмы мастацкай культуры ў структурна-сінхранійным яе аспекце. Катэгарыяльна-стылявая тыпалогія мастацтва як выраз фазавых станаў гісторыі мастацкай культуры. Мастацтва з гарманічна ўроўнаважанымі відамі і жанрамі (прыгожае). Мастацтва з вядучаю роляй літаратуры (узнёслае). Мастацтва з вядучаю роляй прыкладнога мастацтва (камічнае). Мастацтва з хаатычным размеркаваннем відаў і жанраў як эклектыка (брыдкае). Катэгарыяльна-стылявая тыпалогія мастацтва ў функцыянальна-дыяхранійным яго аспекце. Сувязь катэгарыяльна-стылявой тыпалогіі мастацтва з гісторыяй соцыуму і яго культурай увогуле. Гісторыя мастацтва як заканамерная змена стыляў эпохі.

5. Асноўныя (простыя) віды мастацтва і іх паасобныя мікраструктуры. Мастацкі твор як дыялектычна супярэчлівае адзінства зместу і формы. Мастацкі твор як іерархічная мікраструктура. Мікраўзроўні структуры мастацкага твора. Катэгарыяльна-стылявая тыпалогія твора і яго мікраструктуры ў паасобных відах мастацтва

1) Дызайн і прыкладное мастацтва. Іх знешняя спецыфіка, залежная ад мейсца іх у макрасістэме мастацтва. Іх унутраная іерархічная мікраструктура, пачынаючы з формы і канчаючы зместам: колер, фактура, матэрыял, аб'ём (сілуэт), канструкцыя, функцыя. Катэгарыяльна-стылявая тыпалогія дызайна і прыкладнога мастацтва ў структурна-сінхранійным аспекце. Гарманічнае спалучэнне формы і зместу (класіка). Перавага зместу над формай (функцыяналізм, канструктывізм, архаіка, строгі стыль і да т.п.). Перавага формы над зместам (маньерызм, барока, ракако, мадэрн і да т.п.). Поўная проціпастаўленасць формы і зместу (дэкаданс, постмадэрнізм, эклектыка і да т.п.). Сувязь стылявой тыпалогіі з гісторыяй прыкладнога мастацтва (функцыянальна-дыяхранійны аспект). Функцыяналізм, канструктывізм і да т. п. як спецыфічная прыкмета прыкладнога мастацтва перыяду станаўлення дадзенай цывілізацыі або грамадскай фармацыі. Класіка як спецыфічная прыкмета прыкладнога мастацтва перыяду росквіту. Маньерызм, барока, ракако і г.д. як прыкмета прыкладнога мастацтва перыяду ўпадку. Дэкаданс і эклектыка як прыкмета прыкладнога мастацтва эпохі канчатковага заняпаду. Гісторыя прыкладнога мастацтва як заканамерная змена стыляў (стылі эпохі).

2) Архітэктура і яе спецыфіка, залежная ад яе месца ў макраструктуры мастацтва. Мастацкі вобраз у архітэктуры як адзінства канструкцыі і дэкору. Архітэктурны вобраз і яго ўнутраная мікраструктура. Тыя ж, як і ў прыкладным мастацтве структурныя ўзроўні: колер, фактура, матэрыял, сілуэт, канструкцыя і функцыя (нездарма прыкладное мастацтва часам называюць архітэктураю малых форм). Такая ж і катэгарыяльна-стылявая тыпалогія архітэктуры ў структурна-сінхронным аспекце і сувязь гэтай стылявой тыпалогіі з гісторыяй архітэктуры ў аспекце функцыянальна-дыяхронным. Архітэктура з перавагаю канструкцыі над дэкорам як архітэктура строгага стылю (канструктывізм, функцыяналізм, манументалізм і г.д.). Архітэктура з гарманічным адзінствам канструкцыі і дэкору (класічны стыль). Архітэктура з перавагаю дэкору над канструкцыяй (маньерызм, барока, ракако і г.д.). Гэткая ж дыяхронная змена стыляў эпохі ў гісторыі архітэктуры.

3) Арнаментыка і яе спецыфічныя рысы, залежныя ад яе мейсца ў макраструктуры мастацтва ў цэлым. Яе ўнутраная мікраструктура. Адносна нешырокі дыяпазон паміж формай і зместам арнаменту. Колер, рапортныя элементы і сетка як асноўныя іерархічныя ўзроўні структуры арнаментыкі. Катэгарыяльна-стылявая тыпалогія арнаментыкі ў сінхронным аспекце. Перавага сеткі і адносна простых формаў у рапортных элементах як прыкмета строгага стылю. Гарманічная роўнавага сеткі як зместу і колеру як формы - прыкмета класічнага стылю. Перавага колеру і занадта ўскладненых формаў у рапортным элеменце над сеткай як прыкмета стылю ў духу маньерызму, барока або ракако. Стылі як фазы ў развіцці арнаментыкі і іх дынаміка ў яе гісторыі.

4) Музыка. Агульная спецыфіка музыкі ў сістэме мастацтва ўвогуле. Мікраструктура музычнага твора. Тэмпадынаміка, інструмянтоўка, гармонія, мелодыя, тэма і патэнцыяльная ідэя (ідэя ў музыцы яшчэ не можа знайсці непасрэдна адкрытага выражэння) як асноўныя іерархічныя ўзроўні мікраструктуры музычнага твора. Катэгарыяльна-стылявая тыпалогія музыкі ў яе сінхронным аспекце. Трагічна-духоўная напружанасць зместу з дэфармацыяй фармальных фактараў (музычны экспрэсіянізм). Духоўна-змястоўная музыка ўзнёслага стылю з перавагаю ідэйна-тэматычнага і меладычнага фактараў з дыятонікай, фанфарнымі абаротамі і пункцірным рытмам (строгі стыль). Музыка ў гарманічным адзінстве змястоўных і фармальных яе структурных узроўняў (класічны стыль). Музыка з перавагай пачуццёва-фармальных фактараў (імпрэсіянізм, забаўляльная лёгкая музыка з імправізацыйнай мелодыкай, багатай на храматызмы, і сінкапіраваным рытмам, джаз і да т.п.). Музыка з поўным распадам адзінства зместу і формы (крайнія формы авангардысцкай музыкі, алеаторыка, канкрэтная музыка і да т.п.). Катэгарыяльна-стылявая яе тыпалогія ў дыяхронным аспекце. Стылі як фазы ў гістарычным развіцці музычнага мастацтва. Гісторыя музыкі як заканамерная змена стыляў эпохі.

5) Выяўленчае мастацтва. Яго агульная спецыфіка, прадвызначаная яго мейсцам у сістэме мастацтва наогул. Жанравыя падструктуры выяўленчага мастацтва: скульптура, жывапіс і графіка. Іерархічны характар структуры жанравай сістэмы выяўленчага мастацтва ад адносна больш матэрыяльнага (скульптура) да адносна больш духоўнага (графіка). Мікраструктура твора выяўленчага мастацтва на прыкладзе жывапісу. Колер, лінія, контур, кампазіцыя, перспектыва, прадметны свет, сюжэт, тыпаж, характар, тэма і ідэя як асноўныя іерархічныя ўзроўні мікраструктуры твора выяўленчага мастацтва. Катэгарыяльна-стылявая тыпалогія выяўленчага мастацтва ў сінхронным яго аспекце. Трагічна-напружаная перавага змястоўных узроўняў структуры выяўленча-мастацкага вобразу з дэфармацыяй фармальных узроўняў (экспрэсіянізм, сімвалізм). Узнёсла-рамантычная, падкрэслена духоўная змястоўнасць вобразу пры стрыманасці і падпарадкаванасці зместу фармальных фактараў (класіцызм, рамантызм). Класічная яснасць і ўроўнаважанасць гарманічнага адзінства зместу і формы на ўсіх узроўнях структуры мастацка-выяўленчага вобразу (вялікі рэалізм). Перавага фармальна-пачуццёвых фактараў вобраза над яго духоўна-рацыянальным зместам (крытычны рэалізм, натуралізм, імпрэсіянізм). Крайнія тыпы такой перавагі (вульгарны натуралізм, культ сілы і гвалту, парнаграфія і да т.п.). Поўны распад мастацка-выяўленчага вобразу як адзінства зместу і формы (сюррэлізм, абстракцыянізм, абсурдызм і да т.п.). Катэгарыяльна-стылявая тыпалогія выяўленчага мастацтва ў дыяхранійным аспекце. Стылі як спецыфічныя фазы ў развіцці выяўленчага мастацтва. Гісторыя выяўленчага мастацтва як заканамернае чаргаванне стыляў эпохі.

6) Мастацкая літаратура. Спецыфічныя рысы мастацкай літаратуры ў параўнанні з іншымі відамі мастацтва. Жанравыя падструктуры мастацтва: паэзія, проза і драма. Іерархічная мікраструктура твора мастацкай літаратуры. Моўны гук, марфема, слова, троп, сінтагма, сказ, тэкст, кампазіцыя, сюжэт, фабула, тыпаж, характар, тэма і ідэя як іерархічныя ўзроўні твора мастацкай літаратуры. Літаратурна-мастацкі твор як цэласнае і рухомае адзінства вышэйпералічаных зместавых і фармальных яго ўзроўняў. Катэгарыяльна-стылявая яго тыпалогія ў сінхранійным аспекце. Трагічна-напружаная падкрэсленасць змястоўных фактараў і ўзроўняў літаратурна-мастацкага твору з парушэннем і дэфармацыяй яго пачуццёва-фармальных фактараў (экспрэсіянізм, сімвалізм). Узнёсла-рамантычная прыўзнятасць і выяўленасць унутрана-змястоўных фактараў твору і вобразу пры сціплай стрыманасці яго знешне-пачуццёвых фармальных фактараў (рамантызм, класіцызм). Цалкам уроўнаважаная гармонія сэнсава-рацыянальнага зместу і пачуццёва-эмацыянальнай формы (вялікі рэалізм). Перавага знешне-пачуццёвых фармальных фактараў над унутрана-рацыянальнымі фактарамі духоўнага зместу (крытычны рэалізм, натуралізм). Крайнія тыпы такой перавагі (вульгарны натуралізм, культ сілы і гвалту, парнаграфія і г.д.). Поўны распад адзінства зместу і формы ў літаратурна-мастацкім творы і вобразе (фармальнае мудрагельства і да т.п.). Гісторыя мастацкай літаратуры як заканамерная змена стыляў

6. Складаныя (сінтэтычныя) віды мастацтва. Тэатр, кіно, опера, балет, цырк і да т.п. Іх складаная іерархічная мікраструктура і катэгарыяльна-стылявая тыпалогія ў агульных рысах. Перыядычная змена стыляў у іх гістарычным развіцці.

7. Сістэма мастацтва як мастацкая культура і як частка сістэмы культуры ў цэлым. Мастацкая культура і яе мейсца ў сістэме культуры ў цэлым. Мастацкая культура як уроўнаважваючы фактар паміж духоўнай і матэрыяльнай культурамі. Мастацкая культура як фактар, стабілізуючы існаванне і гістарычнае развіццё культуры і грамадства ў цэлым. Мастацкая культура ў сістэме агульначалавечай культуры. Мастацкая культура як фактар існавання і развіцця нацыянальнай культуры. Узаемаадносіны агульначалавечага і нацыянальнага ў мастацкай культуры. Мастацкая культура як дзейсны фактар фарміравання і выхавання дасканалага і прыгожага чалавека.

8. Беларуская мастацкая культура і праблема адраджэння беларускай нацыянальнай культуры. Беларуская нацыянальная культура і яе сучасны крызісны стан. Агульны заняпад яе матэрыяльнага і духоўнага складнікаў. Найбольш адносна ўстойлівае існаванне і развіццё беларускай мастацкай культуры. Гістарычныя прычыны гэтай адноснай устойлівасці. Роля беларускай мастацкай культуры ў адраджэнні беларускай нацыянальнай культуры ў цэлым. Беларуская мастацкая культура як сродак адраджэння і далейшага развіцця беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці. Беларуская мастацкая культура як адзін з важных фактараў захавання незалежнасці беларускага народу і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 408
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7240
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 50913