Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Эстэтыка arrow Якая эстэтыка патрэбна сёння нам, беларусам? Аудыенцыя з філосафам Мікалаем Крукоўскім

Якая эстэтыка патрэбна сёння нам, беларусам? Аудыенцыя з філосафам Мікалаем Крукоўскім Друк E-mail
20.04.2011 | 10:15 |
Мікалай КРУКОЎСКІМікалай КРУКОЎСКІ, доктар філасофскіх і кандыдат філалагічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, сябра Беларускага саюза мастакоў, былы прэзідэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі.

Мала хто ўжо сумняваецца ў нас, што Беларусь перажывае глыбокі крызіс і пераважна крызіс таго, што ўсе мы называем звычайна духоўнасцю, хоць ён балюча кранае і матэрыяльнае наша жыццё. Бо і яно, як калісьці было даказана Максам Вэбэрам, залежыць ад духоўнасці, і сёння гэты крызіс бушуе ўжо і ў эканоміцы. Крызіс настолькі глыбокі, што аказваецца пад пагрозай нават незалежнасць краіны і яе дзяржаўны суверэнітэт. Ды і паасобку кожны яго востра адчувае, калі глянуць бліжэй не толькі на цэны, але і на цяперашния нашы мараль і эстэтыку.

Асабліва востра бачна тое ў галіне менавіта эстэтычнай, дзе засяроджаны звычайна нашы ідэалы і дзе з найвялікшай нагляднасцю праяўляюцца нават найменшыя змены, асабліва змены ў горшы бок. Зрэшты, духоўнасць, як вядома, якраз і складаецца перш за ўсё з пэўных ідэалаў. Тое сталі, дарэчы, разумець ужо і нашы ўлады, што загаварылі аб неабходнасці адраджэння ідэалогіі, хоць размову тут усё ж такі варта было б пачынаць не з ідэалогіі, а з саміх ідэалаў. Якасць ідэалогіі залежыць ад якасці ідэалаў, а ніяк не наадварот, бо ідэалогія - гэта толькі знешняя форма, зместам якой і выступаюць ідэалы. У нас жа некаторыя выступаюць супраць ідэалаў увогуле. Маўляў, гэта мы ўжо праходзілі. Адносна ідэалаў эстэтыцы, як кажуць, і карты ў рукі, бо менавіта эстэтычная навука якраз і павінна тут нам дапамагчы. Дапамагчы разабрацца, ці патрэбны нам сёння ідэалы і якія ідэалы добрыя, а якія не. А што значыць жыць зусім без ідэалаў, паказвае нам абкрадзеная да ніткі алігархамі тыпу Хадаркоўскага і Абрамовіча сёнешняя Расія.  

Азначаны крызіс, аднак, ахапіў і самую эстэтыку. Эстэтыка зараз не толькі не ў модзе, але ўзнікае ўражанне, што яна свядома адціскаецца адпаведнымі міністэрствамі на задні план. Скарачаюцца вучэбныя курсы па эстэтыцы ў нашых ВНУ. Ліквідуецца яна амаль што зусім, дзе яшчэ была, у школах і сярэдніх навучальных установах. У некаторых вучэльнях эстэтыку спрабуюць зліць у адзінае цэлае з культуралогіяй, хоць эстэтыка з даўніх часоў карыстаецца статусам самастойнай навукі. А ў нашых тэхнічных і прыродазнаўчых ВНУ дык яе выкідаюць з вучэбных планаў разам з усёй беларускай культурай увогуле, тлумачачы сабе, напэўна, тое варварства патрэбамі будучага аб'яднання з Расіяй і фактычна прызнаючы тым самым законнасць ліквідацыі незалежнасці беларускай нацыянальнай культуры і базіраванага на ёй дзяржаўнага суверэнітэту краіны. Спынімся тут, аднак, на праблемах нашай эстэтыкі менавіта як самастойнай навукі, уступімся і за яе ўласны, так бы мовіць, суверэнітэт.

З горыччу трэба прызнаць, што ў гэтым аспекце беларускай эстэтыцы вельмі не пашанцавала. Яшчэ ў савецкія часы беларуская эстэтычная думка няшчадна падміналася думкай маскоўскай з так уласцівай ёй таталітарна-імперскай мегаламаніяй, пра што даводзілася неяк пісаць на старонках колішняга часопіса "Мастацтва". Характэрна, што ўжо тады маскоўскімі афіцыйнымі аўтарытэтамі, як сумна вядомы акадэмік Ягораў, з эстэтыкі сістэматычна вытраўлялася навуковасць і лагічная строгасць, замянялася яна на траскучую партыйную ідэалогію, менавіта ідэалогію без ідэалаў, без логікі і без навукі (аб гэтым яскрава сведчыць, напрыклад, невясёлы лёс кнігі аўтара гэтых радкоў, таксама, варта зазначыць, не без пэўнага выкліку ў свой час названай "Логіка прыгажосці"). І займаўся там малапачцівай справай не адзін акадэмік Ягораў. Але тое, што робіцца з эстэтыкай у Расіі цяпер, зусім ужо жахліва. Калі ў савецкія часы тамашнія эстэтычныя мэтры свядома ці змушана выдыгалі перад афіцыйнымі партыйнымі ідэолагамі, ахвяруючы ісцінай, то цяпер яны гэтак жа нізка ўкленчваюць перад заходнееўрапейскімі аўтарытэтамі і пераважна чамусьці перад так званымі постмадэрністамі, згодна якім ісціна ўвогуле не існуе і ніякая навука, тым болей эстэтыка, не павінна ў прынцыпе абапірацца на логіку і розум. Каб упэўніцца ў гэтым, варта толькі пазнаёміцца з не раз ужо выдаваным у Маскве падручнікам па эстэтыцы гаспадзіна Крыўцуна. Падручнікам, у якім наогул адсутнічаюць не толькі азначэнні прыгажосці і брыдоты, але і тое, што там заўсёды называлася катэгарыяльным апаратам. У эстэтыцы гэта тое ж самае, калі б у падручніку этыкі, напрыклад, адсутнічалі азначэнні дабра і зла альбо ў кнізе па логіцы такім жа чынам ігнараваліся катэгорыі ісціны і зману. Навука без лагічнага касцяку асноўных сваіх катэгорый - гэта, няхай нам даруюць, не навука ўвогуле. Але ж факт ёсць факт.

У гэткім жа стане і сучасная беларуская эстэтыка, якая па нядобрай традыцыі і сёння па-ранейшаму пакорліва ўгінаецца перад Масквой. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова глянуць на афіцыйна зацверджаныя міністэрствамі адукацыі і культуры прынятыя Масквой праграмы па эстэтыцы, якім нададзены яшчэ і нейкі злавесны статус стандартаў, стандартаў яўна з тых, пра якія некалі пісалася, "иже не прейдеши". Не гаворачы ўжо аб адсутнасці ў іх памянёнага лагічнага касцяку ўвогуле, і канкрэтны катэгарыяльны аппарат (асноўныя эстэтычныя катэгорыі і тыпалогія стылю) азначаны там па-постмадэрнісцку туманна і расплывіста. У гэтых праграмах поўнасцю адсутнічае, напрыклад, і такі прынцыпова важны для эстэтыкі раздзел, як раздзел аб эстэтычным у рэчаіснасці. Прыгажосць у прыродзе, аказваецца, іх аўтараў абсалютна не цікавіць, як не цікавіць і проста пякучая сёння неабходнасць абараняць і захоўваць тую прыгажосць у нашай беларускай прыродзе. І гэта тады, калі экалагічная праблема выклікае боль у галаве ўсяго прагрэсіўнага, як казалі раней, чалавецтва! Што ж гэта за эстэтыка такая і на каго яна разлічана? Але і гэтага мала. Існуючыя праграмы абыходзяцца і без эстэтыкі чалавека. Чалавек і яго прыгажосць (ці брыдота!) там наогул адсутнічаюць, хоць эстэтыка ўжо з даўніх часоў разглядаецца як тэорыя эстэтычнага выхавання. Выхавання каго? Чалавека ж, вядома. І выхавання ўсё такі згодна ідэалу прыгожага, а не брыдкага. Гэта ўжо не кажучы пра такі востра актуальны сёння феномен, як фізічная прыгажосць чалавека і ў асаблівасці жаночая прыгажосць, пра што ні савецкая, ні руская эстэтыка не гаварыла ніяк і ніколі і на аснове фальшывага разумення чаго сёння, наадварот, расцвітае ў нас і ў літаратуры, і ў кіно, і на тэлебачанні смярдзючае царства самай паскуднай парнухі і гвалту. Нічога сабе эстэтычнае выхаванне, калі ролю тэорыі ў ім адыгрывае такая, з дазволу сказаць, эстэтыка! Няхай тут не крыўдуюць аўтары тых праграм, але ж гэта праўда.

На Беларусі, аднак, існавала і, спадзяемся, існуе і другая эстэтыка, куды больш, напэўна, заслугоўваючая назву навукі. Яна не стварыла, на жаль, самастойнай эстэтычнай школы, аб няўклюдных прычынах чаго ўжо даводзілася некалі пісаць. Але ў канцэптуальным сэнсе слова яна існуе ў форме пэўных манаграфій і артыкулаў, некаторыя з якіх былі адзначаны пазітыўнымі рэцэнзіямі і перакладзены за мяжой, і памянёныя нават, як тое ні дзіўна, ва ўсіх былых саюзных энцыклапедыях, уключаючы і Вялікую савецкую. Яна была, як здаецца, адобрана і большасцю беларускіх калегаў-эстэтыкаў, пра што можа сведчыць хоць бы той вядомы факт, што яшчэ ў 1991 годзе аўтар гэтых манаграфій быў абраны прэзідэнтам беларускай эстэтычнай асацыяцыі, якая, аднак, не была ў далейшым, да жалю, падтрымана ні ўрадам ні заўсёды пасіўнай у нас грамадскасцю (нядаўна, праўда, была апублікаваная кніга праф. А. А. Козела "Философская мысль Беларуси", дзе мае кніжкі па эстэтыцы былі, нарэшце, афіцыйнай філасофіяй, хоць і павярхоўна, заўважаны і больш-менш пазітыўна ацэнены!). Гэты факт і дае нам, думаецца, поўнае права называць тую канцэпцыю як сведчанне беларускай эстэтычнай школы, няхай сабе пакуль што, па сённяшнім дні, і толькі ў віртуальным значэнні слова.

Для гэтай эстэтычнай канцэпцыі характэрна перш за ўсё вытрыманасць яе ў беларускім нацыянальным духу, заўсёды арыентаваным на прыгажосць і здаровы жыццёвы рэалізм, выражаны яшчэ ў творчасці класікаў беларускай літаратуры Купалы і Коласа. Характэрна пастаяннае і свядомае, насуперак моднаму сёння хаатычна-распаднаму постмадэрнізму, імкненне да навуковай строгасці, што асабліва адносіцца да яе катэгарыяльна-лагічнага апарата. Будучы ў вузкапрафесійным аспекце дастаткова арыгінальнай (яна сапраўды ні за кім з буйных сучасных спецыялістаў канкрэтна не ідзе), канцэпцыя ў той жа час добра ўпісваецца ў агульную траекторыю гістарычнага развіцця філасофіі і навукі, цераз эстэтычную сістэму вялікага Гегеля ўзыходзячы аж да антычных яе крыніц у мінулым. Яна ў той жа час прыходзіць ў добры стык і з самымі перспектыўнымі сёння кібернетыкай, інфарматыкай і агульнай тэорыяй сістэм, адкрываючы магчымасць выкарыстання і найноўшых камп'ютэрных тэхналогій у будучым. Не без гордасці можна адзначыць, напрыклад, што толькі на Беларусі, як уяўлецца, была дастасавана да эстэтыкі і дастасавана з нядрэнным, як будзе ніжэй паказана, плёнам такая адносна новая ў сучаснай навуцы рэч, як чатырохзначная логіка і чатырохзначныя ж матрыцы з гэтай логікі.

Эстэтыка наша добра стасуецца і з такімі канкрэтнаэмпірычнымі навукамі, як гісторыя культуры і мастацтвазнаўства. Кіруючыся, дарэчы, толькі метадамі чыста філасофскай эстэтыкі Гегеля, яна яшчэ ў шасцідзесятых гадах стыхійна выйшла на малавядомую тады ў нас канцэпцыю цыклічнага развіцця культуры Шпенглера-Тойнбі-Сарокіна, што намнога паглыбіла наша разуменне як асноўных эстэтычных катэгорый, надаўшы ім сэнс своеасаблівых фаз у развіцці эстэтычнай гісторыі грамадства, так і сумна вядомай праблемы стылю эпохі, якая некалі была, як для быкоў чырвонае сукно, для ўсёй афіцыйнай савецкай эстэтыкі. Мы, беларусы, ў гэтым плане, дарэчы, ўвогуле год на трыццаць апярэдзілі маскоўскіх вучоных, якія пачалі развіваць тую цыклічную канцэпцыю толькі з сярэдзіны дзевяностых гадоў. Ды і ў сусветным маштабе наша эстэтыка далёка не на апошнім месцы, калі пазнаёміцца, напрыклад, са зместам артыкула "Эстэтыка" у апошнім выданні славутай Encyclopaedia Britannica. А сяго-таго дык і нават абагналі, як, напрыклад, амерыканца С.Хантынгтона, шумна вядомага сёння ў свеце з-за яго выдадзенай у 1996 годзе сапраўды вельмі вострай і вельмі цікавай кнігі "Clash of civilisations" ("Столкновение цивилизаций" у рускім перакладзе, які ўжо ёсць у продажы). Дзякуючы ўсё той жа чатырохзначнай логіцы і памянёнаму матрычнаму яе варыянту праблема такога канфлікту паміж цывілізацыямі ў эстэтычным плане была намі тэарэтычна пастаўлена і сфармулявана яшчэ ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў (гл. манаграфіі "Основные эстетические категории", стар. 269-272, и "Кибернетика и законы красоты", стар. 229). Так што мы, беларусы, не такія ўжо нікудышнія, як часам нас так альбо гэтак падаюць нашы маскоўскія "старшие братья" і тутэйшыя "змагары" за дэмакратыю без суверэнітэту і свабоду без незалежнасці.

Зразумела, што і ў плане педагагічным такая канцэпцыя мае свае выгоды, што пацвярджае хоць бы і аўтарскі саракагадовы вопыт выкладання эстэтыкі ў БДУ і Універсітэце культуры, з пэўным, вядома, спрашчэннем і папулярызацыяй для больш лёгкага засваення студэнтамі. Цікава, напрыклад, што яна ў свой час з большым адносна поспехам успрымалася як раз на матэматычным і фізічным факультэтах БДУ. Апошняе абумоўлівалася, напэўна, тым, што пабудаваны на гэтай канцэпцыі лекцыйны курс арыентаваны быў не на механічнае запамінанне, а перш за ўсё на глыбокае і самастойнае разуменне логікі курса, і сярод традыцыйных студэнтаў-гуманітарнікаў у сувязі з гэтым узнікалі часам нават пэўныя праблемы. Улічваючы гэта, аўтару вельмі хацелася напісаць і выдаць падручнік па эстэтыцы спецыяльна для студэнтаў гуманітарных ВНУ, але тое, на жаль, так і не ўдалося зрабіць. У савецкія часы выданне падручнікаў па грамадазнаўчых навуках дазвалялася, як вядома, толькі ў Маскве. Сёння ж тое зрабіць не дазваляе ўвогуле фінансавы стан нашай новай стыхійна-рыначнай гаспадаркі, арыентаванай пераважна на грубаспажывецкія матэрыяльныя, а не на агульнакультурныя, духоўныя ў тым ліку запатрабаванні. Прысвечаную той жа эстэтыцы манаграфію "Бляск і трагедыя ідэалу" давялося выдаваць за ўласны кошт і мікраскапічным тыражом. Таму і застаецца прапаноўваць увазе чытачоў адно праграму курса, пабудаванага на вышэйпамянёнай канцэпцыі, ды і то, хутчэй, толькі лагічны касцяк праграмы (без пагадзіннага разліку, без спісаў літаратуры, без розных там пытанняў дзеля самакантролю і г.д.). Гэта толькі канцэпцыя такога курса, толькі ягоны, як вышэй зазначалася, лагічны касцяк. Чаму і, думаецца, сам такі курс можна было б назваць "Уводзінамі ў тэарэтычную эстэтыку", як гэта было зроблена намі нядаўна адносна дапаможніка па культуралогіі і як даўно ўжо рэкамендавалі дзейнічаць у гэтым кірунку такія сусветна вядомыя спецыялісты, як Л.Берталанфі і Д.С.Ліхачоў (зрэшты, такім падручнікам па тэарэтычнай эстэтыцы даўно ўжо была прызнана за мяжой мая манаграфія "Кібернетыка і законы прыгажосці" (гл. В.Г. Пушкин, Ив. Марев. Современен методологически подход към проблемите на эстетика, "Философска мисъл", к. 12, ч, ХХХV, София, 1979)). Такая задума, прызнацца, у аўтара ёсць і, калі Пан Бог адпусціць яму яшчэ крыху часу, яе, можа, і ўдасца рэалізаваць. Але пакуль што маецца толькі гэткая план-праграма, і менавіта яна прапаноўваецца зараз увазе спагадлівага чытача. Не пакідаць жа яе, як казалі колішнія нашы класікі, грызучай крытыцы мышэй.

 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 707
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3411
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38951