Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларусь arrow На волі ў Канадзе

На волі ў Канадзе Друк E-mail
31.03.2011 | 20:51 |
Ю. ТРУБЕЦ : Весці ад тых, каго зачакалася наша Бацькаўшчына

26 сакавіка 2011 г. на Плошчы Нэйтэн Філіпс каля будынку Сіці Хол у Таронта сабраліся сябры Згуртавання Беларусаў Канады, каб адзначыць Дзень Волі.

Таронта, 26 сакавіка 2011 г.
Таронта, 26 сакавіка 2011 г.

Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з партрэтамі палітычных вязняў, што знаходзяцца пад арыштам пасля падзей 19 снежня, а таксама лозунгі супраць дыктатуры. Мноства бел-чырвона-белых сцягоў надалі плошчы ўрачысты і святочны выгляд.

Свабоду палітвязням!
Свабоду палітвязням!
 Вядучы мітынгу Зміцер Эльяшэвіч зачытаў вітальнае слова Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Выступае Валянціна Шаўчэнка
Выступае Валянціна Шаўчэнка
Старшыня ЗБК Валянціна Шаўчэнка узгадала гісторыю станаўлення БНР, асоб, якія стварылі нашу незалежную краіну, цяжкасці, з якімі прышлося сутыкнуцца нашаму народу на працягу усіх гэтых 93-х гадоў

Яна адзначыла, што і сёння нашая краіна знаходзіцца ў палоне дыктатарскага рэжыму, які спыніў дэмакратычныя працэсы і трымаецца на жорсткім падаўленні свабоды.

Выступае Вольга Іпатава
Выступае Вольга Іпатава
 
Выступае прафесар Зінаіда Гімпелевіч
Выступае прафесар Зінаіда Гімпелевіч
Выступае Алег Кот
Выступае Алег Кот

Вядомая беларуская пісьменніца Вольга Іпатава, якая гасцюе зараз у Канадзе, у сваім выступе падкэрэсліла, што і па сёння беларуская мова пачувае сябе падчаркай у роднай хаце і што так званыя «чорныя спісы» аб забароне друкавацца і выступаць з канцэртамі творчым людзям Беларусі, што выступілі супраць рэпрэсій, ужо дзейнічаюць. Доўгія гады не могуць друкавацца ў афіцыйных выданнях і выступаць перад чытачамі ва ўстановах культуры і школах лепшыя пісьменнікі краіны. На заканчэнне свайго выступлення яна прачытала верш, напісаны да Дня Волі.

Вольга Іпатава. На дзень Волі

Мы, Беларусы, слова "Свабода"
Лёсам пісалі, за іншых не горшым.
Альгердавай дзідай на Сініх Водах,
Харугвай у вераснёўскім небе пад Воршай.

Коней магутнымі капытамі
Пад Грунвальдам "ВОЛЯ!" прагрукаталі.

Жыло тое слова - пад свістам нагаек,
Пад ліўнем свінцовым, над рогатам зграі,
У Каліноўскага запавеце апошнім,
І слуцкіх паўстанцаў у сэрцы у кожным.

І сёння абараняць свабоду мы будзем
Ад подлай хлусні і няправедных суддзяў,
Ад турмаў, што трушчаць і думку, і лёсы.
Ад дыктатуры,
                      Што хоча закрыць нам нябёсы.

...Лунае ў сцягах сакавіцкая плошча,
І вецер стагоддзяў нам твары палошча.
А ў сэрцах - любоў да радзімы і волі.
Жыве Беларусь і не згіне ніколі!

Верш аднаго з кандыдатаў ў прэззідэнты, паэта Уладзіміра Някляева, які знаходзіццца зараз пад следствам і падвяргаецца псіхалагічнаму і фізічнаму ўціску, прачытала Алена Лявончанка.

Спадзяванне на светлае будучае Беларусі выказала прафесар Зінаіда Гімпелевіч з Ватэрлоо. Алесь Кот суправаджаў сваю палымяную прамову вершаванымі радкамі:

Мы - Беларусы Краіны Канада.
Воляй славутых Жаўнераў зьяднаны.
Наша жыцьцё на чужыне -- ня здрада!
Тое нам лёсам наканавана...

Мы памятаем бацькоўскія гоні,
Мову шануем, трымаем наш Сьцяг
Сэрцы натхняе імклівасьць Пагоні.
Беларусь!
У Канадзе ты маеш працяг...

Удзел у мітынгу прынялі таксама міністр грамадзянства і эміграцыі Джэйсан Кенні і дырэктар па сувязях з грамадскасцю Канадыйскага камітэта за дэмакратычную Беларусь Майкл Лускінд. Яны падкрэслівалі, што канадыйскі ўрад уважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і падтрымлівае імкненне да дэмакратычных пераменаў у гэтай краіне.

Выступае Джэйсан Кенні, міністр грамадзянства і эміграцыі
Выступае Джэйсан Кенні, міністр грамадзянства і эміграцыі
У рэзалюцыі мітынгу прагучалі патрабаванні неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірнага шэсця 19 снежня, і вызваліць усіх палітвязняў, правесці справядлівыя і чэсныя выбары, а таксама прыдаць беларускай мове, якая сёння знаходзіцца ў занядбаным стане, рэальны статус дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.

Выступленне гурта "Яваровыя людзі" пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай і гімн "Магутны Божа", які падхапілі ўсе прысутныя, сталі прыгожым і натхнёным завяршэннем Дня Волі ў Канадзе.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 659
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7491
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51164