Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Дом і месца arrow Асэнсаванне праблем, якія перашкаджаюць адэкватнаму кіраванню культурнай спадчынай

Асэнсаванне праблем, якія перашкаджаюць адэкватнаму кіраванню культурнай спадчынай Друк E-mail
05.01.2008 | 17:40 |

У. ПАПРУГА

Пытанні кіравання культурнай спадчынай з’яўляюцца вызначаючымі пры ацэнцы канкрэтных сітуацый, звязаных з абыходжаннем, штодзённым утрыманнем гісторыка-культурных аб’ектаў ці ўнясеннем істотных, як правіла ў нашым выпадку, драстычных зменаў у змест каштоўнасцяў у выніку аміністрацыйнага ці інвестыцыйнага ціску. Бо менавіта гэты механізм «кіравання культурнай спадчынай» і вызначае лёс паасобных аб’ектаў.

Пытанне аб тым, хто ці што канкрэтна «кіруе спадчынай», а хто ці што толькі спаўняе фармальныя рытуальныя абавязкі ў дадзеным працэсе, не з’яўляецца істотным па прычыне неасэнсавання і першымі і другімі прыроды працэсаў, якія прыводзяць да сітуацый неверагодных з пункту гледжання і заканадаўства і здаровага сэнсу, калі працэс кіравання спадчынай прыводзіць да яе, спадчыны, стратаў. А нарматыўна-прававая база выкарыстоўваецца як інстумент банальнага працэса «планавання» стратаў і згубленых магчымасцяў.

Цяжар адказнасці кладзецца не толькі на бюракратычную сістэму адміністацыйнага кіравання, якая па сваёй прыродзе з’яўляецца сістэмай кансэрватыўнай, зацікаўленай у першаю чаргу ва ўласным самазахаванні, незалежна ад сутнасці задачаў, якія ў розныя гістарычныя эпохі гэтай машыне даводзіцца выконваць.

Большай праблемай з’яўляецца канфармізм прафесіяналаў, якія непасрэдна выконваючы свае абавязкі, забяспечваюць «метадалагічнае прыкрыццё» дэструктыўным па сутнасці працэсам, пазіцыянуючы сябе у шырокай шкале ад асабістага ўдзелу ў названых працэсах (актыўны варыянт удзелу), да маўклівай згоды або нязгоды (пасыўны варыянт удзелу), што па сутнасці не мяняе стану рэчаў. Прафесійная, ў сутнасным разуменні гэтага паняцця, адказнасць і інтэлектуалаў і спецыялістаў палягае ў выпрацоўцы неканфрантацыйных альтэрнатыўных мадэляў развіцця, улічваючых аб’ектыўныя сацыяльныя працэсы, але здатных забяспечыць як мінімум эвалюцыйнае перспектыўнае развіццё у межах вырашаемых задач. Пасля выканання гэтай умовы можна чакаць адэкватных рэакцый з боку бюракратычнага выканаўчага апарату, які па сваёй прыродзе ня здольны ўспрымаць філасоўскія канструкцыі, а тым больш на іх падставе карэктаваць уласную дзейнасць. Бюракратычны апарат ня здольны нават асэнсоўваць прыроду сваіх уласных паводзінаў і фармаваць шкалу ўласных прыярытэтаў. І гэта не ягоная бяда, гэта ягоная прырода.

Мы апынуліся ў сітуацыі, калі дзякуючы спецыфіцы так званага сацыялістычнага ладу ў савецкім прачытанні, прыярытэт аддаваўся не рэальным працэсам, якія адбываліся ў грамадстве, а таму, як гэтыя працэсы «бачыліся» у сэнсе стандартаў тагачаснай паліткарэктнасці. Дадзеная метадалогія, ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы кіравання прывяла да сітуацыі, калі імітацыя плануемых у грамадстве працэсаў замяніла самі працэсы. Дадзеная светапоглядная мадэль пры вырашэнні тых ці іншых задач зусім лагічна набыла ўніверсальны характар. Але калі на ўзроўні соцыюма дадзеныя неадпаведнасці перажываюцца даволі лёгка і аптымальныя сацыяльныя мадэлі суіснавання рэгенеруюцца на ўзроўні, так бы мовіць, біялагічных сістэм, то ў выпадку вульгарнай экстрапаляцыі дадзенага метада на ўзровень «кіравання культурнай спадчынай», пры якім працэс аховы спадчыны падмяніўся ягонай імітацыяй, наступствы носяць характар фатальны.

Абумоўлена гэта тым, што гісторыка-культурная спадчына па сваёй прыродзе ня мае біялагічнай прыроды, таму ёсць рэсурсам у прынцыпе неаднаўляемым, у адрозненне ад рэсурсаў прыродных.

Разам з тым, сістэма кіравання навязвае грамадству адпаведны пералік так званых «забароненых» тэм, нераспрацаванасць якіх забяспечвае да пары безканфліктнае яе існаванне.

Але ў нашым выпадку прынцыповым з’яўляецца асэнсаванье аб’ектыўных, з пункту гледжання ідэалагічнага апарату СССР «непераадольных» перашкод, якія ніколі не артыкуляваліся, але з пачаткам 30-х гадоў сталі базавым прынцыпам пры фармаванні практыкі абыходжання з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі ў БССР.

Як гэтая палітыка рэальна праводзіцца і якія наступствы мае не толькі на ўзроўні канкрэтных аб’ектаў, але уплыву на больш глыбінныя і істотныя ўзроўні, такія як структура, эфектыўнасць і разбудаванасць апарату кіравання культурнай спадчынай, фармаванне нацыянальнай рэстаўрацыйнай школы, развіццё метадалогіі і падрыхтоўкі спецыялістаў – вынікае ў першаю чаргу з логікі базавых прынцыпаў.

Зусім зразумела, што канкрэтныя прыклады неадэкватнага абыходжання з тым ці іншым аб’ектам усяго толькі вынік работы вельмі разбудаванага «тэхналагічнага» ланцужка. Без належнага асэнсавання прыроды праблемаў, якія блакуюць вырашэнне названых пытанняў па ўсёй даўжыні вышэйзгаданага ланцужка, спадзявацца на станоўчыя вынікі – рэч аб’ектыўна марная і няўдзячная.

Кожная адміністрацыя ў першую чаргу імкнецца захаваць самую сябе. У выпадку СССР, дзякуючы вельмі спецыфічна інтэрпрэтаванаму па зразумелых прычынах гісторыі ўзаемадачыненняў Расійскай імперыі і Беларусі, любыя спробы спецыялістаў-прафесіяналаў выбудаваць адносіны не толькі з цэнтральнай уладай, але і з уласным «рэспубліканскім» кіраўніцтвам хаця б на тых самых прынцыпах, на якіх фармаваліся адносіны ў іншых рэспубліках-сёстрах, была задачай нерэалізуемай. Нерэалізуемай аб’ектыўна па прычыне прадэклараванай «бясспрэчнай» аксіёмы практычна поўнай культурнай, моўнай і палітычнай ідэнтычнасці беларусаў і расіянаў. Узаемадачыненні цэнтра з любой іншай рэспублікай, як і ўнутраныя узаемасувязі там мелі больш разбудаваны, варыяберльны характар. Прырода з’явы надэвычай важная, але ня месціцца ў фармаце дадзенага абмеркавання.

Фактам з’яўляецца тое, што ў сучаснай Рэспубліцэ Беларусь гэтая мадэль застаецца дамінуючай, хаця і з’яўляецца аб’ектыўным атавізмам. Калі раней у ахвяру прынятай паліткарэктнасці гісторыка-культурная спадчына Беларусі клалася цалкам свядома, асэнсавана і па-свойму лагічна, то цяпер, з пазіцый суверэннай краіны, працяг абыходжання з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, распрацаваным і прызначаным вырашаць зусім іншыя задачы ужо няіснай краіны рацыянальна растлумачыць немажліва.

Дадзены працэс адбываецца цалкам інэрцыйна, з пункту гледжання нарматыўна-прававой базы – незаконна, менавіта па прычыне наасэнсаванасці на тэарэтычным узроўні прыроды з’явы і яе натуральнай эвалюцыі. Нераспрацаванай ў першую чаргу спецыялістамі. А адміністрацыйныя сістэмы, як правіла, самі па сабе ніколі не ставяць сабе задач крэатыўна асэнсоўваць сваю прыроду ў мэтах уласнага самадасканалення.

Кансерватызм адміністрацыйнага кіравання ў беларускім выкананні найлепшым чынам ілюструе дадзены працэс, калі бюракратычная сістэма няздольная адмовіцца ад практыкі кіравання ўласнай культурнай спадчынай метадамі, сфармаванымі зусім у іншую гістарычную эпоху і мэтава запланаванымі на вырашэнне зусім іншых задач, практычная інэрцыйная рэалізацыя якіх сама па сабе здольная зрабіцца найважнейшай праблемай у разуменні сучаснага гістарычнага перыяда нашчадкамі, з пункту гледжання гістарычнай перспектывы.

Дастаткова сказаць, што базавыя планіровачныя прынцыпы развіцця Генеральнага плана Мінска, якія маюць да сёння фатальнае значэнне для захавання ўсяго массыва гісторыка-культурнай спадчыны сталіцы Беларусі, паспяхова рэалізуемага і да сёння (!), былі сфармаваныя ў сумнавядомым 1938г., за 28 гадоў да прыняцця Венецыянскай хартыі і 54 гады да прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».

Прычым кожная новая карэкціроўка асноўнага горадабудаўнічага дакумента, насуперак патрабаванням нарматыўна-прававой базы, адбываецца у рэжыме ігнаравання падрыхтоўкі такога абавязковага патрабавання БНБ, як аналіз рэалізацыі папярэдніх генеральных планаў і прафесійна-крытычнага аб’ектыўнага аналізу стратэгічных задач, якія папярэднія генпланы былі запраграмаваныя вырашаць, з іх натуральнай наступнай адпаведнай карэкціроўкай.

Артыкуляцыя названых недарэчнасцяў, іх тэарэтычная прапрацоўка, зробленая з пазітыўных пазіцый з’яўляецца прафесійным абавязкам не чыноўнікаў, толькі фармальна вырашаючых названыя праблемы, а ў першую чаргу прафесіяналаў.інтэлектуалаў і спецыялістаў, якія павінны фармуляваць праблемы і прапаноўваць аптымальныя сцэнары для іх вырашэння ў кожным канкрэтным выпадку.

Так ці іначай, раней ці пазней і асэнсаванне, і разуменне безумоўна прыйдуць. Застаецца адкрытым толькі найважнейшае патанне- ці ўдасца да таго часу захаваць гісторыка-культурным каштоўнасцям Беларусі свае базавыя якасныя характарыстыкі?

І ў якім аб’ёме?

 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2053
mod_vvisit_counter Учора 1529
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7173
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 29604