Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Наваколле arrow Арліны край

Арліны край Друк E-mail
24.03.2011 | 23:04 |
Арліны крайАнатоль КЛЯШЧУК, Івацэвіцкі раён. Фота аўтара 

Паўтара месяца таму "Звязда" распавядала пра цікавы праект па фатаграфаванні самых вялікіх драпежных птушак на тэрыторыі Беларусі — арланаў-белахвостаў і пра няўдалую спробу нашага фатографа Анатоля Клешчука злавіць, як кажуць, за хвост і сваю ўдачу. Тры дні, праведзеныя ў схованках на балоце і ў лесе плёну тады не прынеслі. Ці то арланы не прыляцелі, ці не адпавядала надвор'е (здарылася якраз першая зімовая адліга), або неасцярожныя рухі і шоргат у засідцы сталі галоўнаю перашкодаю зрабіць унікальныя кадры. Магчыма, усё гэта сышлося разам. Пасля была яшчэ адна трохдзённая спроба нешта "выседзець" і быў чарговы "пралёт". І Анатоля адольвалі думкі, што справа гэтая безнадзейная. "Але з расчараваннем прыходзіла і жаданне, без якога ў сур'ёзнай фатаграфіі (і тым больш у здымках жывёльнага свету) не бывае вынікаў — не пасаваць перад цяжкасцямі, не спыняцца, пралічыць усе папярэднія памылкі і чакаць", — дзяліўся сваімі ўражаннямі наш калега.

— Выганашчанскае возера — гэта сапраўдны арліны край, — распавядаў Анатоль, і доказам яго слоў было тое, што работнікі заказніка неаднойчы бачылі белахвостаў каля схованак. Гэта толькі распальвала ў душак фотаанімалістаў-няўдачнікаў азарт і здаровы дух суперніцтва.

І, як аказалася, недарэмна. Вынікі цярпення не прымусілі сябе чакаць. З апошняга "фотапалявання" на арланаў фатограф-звяздовец вярнуўся перапоўнены ўражаннямі і з незвычайнай калекцыяй здымкаў арлінага "банкету". Гэта, несумненна, удача — убачыць і здымаць некалькі гадзін запар адразу чатырох арланаў-белахвостаў. Сёння мы друкуем фотаздымкі з гэтай цікавай і займальнай фотасесіі.

Арліны край 

Ад адной думкі, што зноў цябе чакае цесны і нязручны шалаш на замерзлым (а горш таго, ужо адталым) балоце, 8-9 гадзіннае паўсядзенне-паўляжанне на бярозавых паленах у холадзе ці пад дажджом, на душы рабілася ніякавата. Але адступаць не было куды. Пад'ём у чатыры раніцы, кубак гарбаты і спешны выезд з Целяханаў у бок Выганашчанскага возера. Залезці ў падрыхтаваны шалаш зацемна было адной з умоў поспеху. зоркія і мудрыя арланы, не павінны бачыць ніякіх падазроных аб'ектаў і тым больш чалавека — для іх найбольшую з небяспек. Без чвэрці шэсць я ўжо "абжываўся" ў знаёмай шалашовай прасторы, выкладваў з заплечніка тэрмас і бутэрброды, каб потым не рабіць залішняга шоргату, ўладкоўваў на штатыў фотакамеру з тэлеаб'ектывам. Дзень быў пахмурны, з мокрым снегам. З аднаго боку, гэта добра, што світанак настае пазней, але з іншага — фотаздымкі атрымліваюцца цьмянаватыя, глухія. Аднак выбару не было. Я сцішыўся ў чаканні. Святла і птушак. Як рабіў гэта ў мінулы і пазамінулы разы, як рабілі іншыя ўдзельнікі фотапленэру. Шмат каму хацелася мець фотаздымкі цара птушак — арлана-белахвоста.

Арліны край

Дзякуючы сумеснаму праекту грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" з гідралагічным заказнікам "Выганашчанскае" многім беларускім фатографам-анімалістам выпала рэдкая магчымасць паўдзельнічаць у фотаздымках, неабходных для стварэння фотавыстаўкі. Фотавыстаўку будуць праводзіць у школах, вучыць і заклікаць дзяцей захоўваць папуляцыі рэдкіх драпежных птушак. Праект называецца "Акцыя для арлоў і людзей. Захаванне рэдкіх птушак у Выганашчанскім рэгіёне сіламі грамадскасці". На працягу шасці тыдняў ладзіліся туры з Мінска ў лыжную сталіцу — Целяханы, удзельнікаў размяшчалі ў гасцініцы, забяспечвалі харчаваннем. Умовы — лепшага не пажадаеш. Здымай — не хачу! Для паспяховых здымак загадзя былі падрыхтаваныя тры спецыяльныя пляцоўкі, дзе верагодней за ўсё і знаходзіліся арланы. Зямлянка, хлеў на старым хутары і цесны шалаш у затопленым бабрамі бярэзніку. Мясцовыя егеры Аляксандр і Пятро Івановы, Мікалай Варабей і Віктар Куратнік загадзя паклапаціліся, каб "здымшчыкам" было як мага камфортней, на прывадзе выкладвалі тушы загінулых дзікіх звяроў. Толькі адна ўмова, якую аматары незвычайнага палявання павінны былі самі і ўлічваць, і выконваць: без спецыяльнай фотаоптыкі на гэткіх здымках рабіць няма чаго. Куратар праекта біёлаг-арнітолаг Вольга Лукшыц паведаміла, што праект адбыўся пры фінансавай падтрымцы па праграме малых грантаў пасольства ЗША ў Беларусі і будзе мець выдатны працяг у адукацыі і выхаванні. Цяпер слова было за фатографамі. І большасць з іх разумелі важнасць удзелу ў здымках, што ад кожнага з іх таксама залежыць будучыня прыроды-матухны.

Першы арлан прызямліўся бясшумна. Я глянуў на гадзіннік. Было дзесяць хвілін на сёмую. Значыць маё чаканне доўжылася недзе з паўгадзіны. Зусім мала. За дваццаць метраў ад схованкі ляжаў умерзлы ў лёд воўк, амаль увесь аб'едзены птушкамі — рэшткі колішняга арлінага "банкету". Птушка агледзелася па баках і ўскінула галаву ўверх: напэўна, над шалашом сядзеў яшчэ адзін арлан. Я адчуў, як запульсавала кроў у скронях і гучна забілася сэрца. Было ад чаго: вось яна — вяршыня птушынай піраміды! Веліч і загадка прыроды. Птушка-чырванакніжнік, якой у Беларусі гняздуецца не больш за сто пар. У наступнае імгненне майму позірку адкрыўся сапраўды неверагодны сюжэт: з розных бакоў зляталіся яшчэ тры агромністыя арлы. Размах іх крылаў сягаў за два метры. Гэта былі маладыя птушкі. Бо дзюбы ў іх былі яшчэ цёмныя, а апярэнне стракатае. Старэйшы ўзрост аднаго з арланаў выдаваў яго белы хвост. Паводзіны птушак сведчылі, што месца прызямлення для іх бяспечнае. Яны бесцырымонна накінуліся на старога ваўка. Я зрабіў шчаўчок затворам, але гук арланаў не "зачапіў", клацнуў другі, трэці раз. Ніякай рэакцыі. Ці яны былі нагэтулькі згаладалыя, ці гукі фотакамеры на адлегласці не з'яўляюцца крыніцай небяспекі, засталося для мяне загадкай. Неверагодна! Каб не фотаздымкі, хто б паверыў, што перада мною літаральна за 8-10 метраў разгульвалі адразу чатыры птушыныя цары!? У гэты дзень я атрымаў найвялікшую асалоду ад жывой прыроды, назіраючы за арланамі амаль шэсць гадзін запар. Верагодна гэта была справа выпадку, бо ні назаўтра, ні праз дзень птушкі сюды больш не прыляцелі. Магчыма, узнагарода за цярпенне і вытрымку? Я гэтак і сказаў сваім калегам-фатографам: гэта быў падарунак за мае папярэднія пакуты. Дарэчы, яны таксама не засталіся без "трафеяў" — у іх атрымаліся выдатныя фотаздымкі канюкоў і ястрабаў.

Звязда
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 836
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2399
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 37939