Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Наваколле arrow На Японію абрынуўся моцны землятрус і цунамі (Відэа)

На Японію абрынуўся моцны землятрус і цунамі (Відэа) Друк E-mail
11.03.2011 | 21:04 |

Image11 сакавіка 2011 года Землятрус магнітудай 8,8 - 8,9 адбыўся каля паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Японіі. Па дадзеных Геалягічнай службы ЗША, усяго ў Японіі былі зафіксаваныя 13 рэха-штуршкоў магнітудай больш за 6.

Генэральны сакратар ААН выказаў спачуваньне Японіі

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў спачуваньні ў сувязі з разбуральным землятрусам у Японіі, які выклікаў цунамі. "Сьвет шаканы і засмучаны карцінамі, якія мы назіралі сёньня раніцай", -- заявіў Пан Гі Мун, і нагадаў, што сама Японія раней шчодра дапамагала пацярпелым у выніку стыхійных бедстваў ва ўсім сьвеце.

Раніцай сёньня ААН заявіла, што гатовая дапамагчы Японіі неадкладна, як толькі спатрэбіцца.

Увесь час аднаўляюцца паведамляеньні аб ахвярах землятрусу з Японіі, дзе цяпер ноч, але каманды выратавальнікаў працягваюць працу.

Пасьля землятрусу ў Ябукі, прэфэктура Фукусіма. 11 сакавіка 2011 г
Пасьля землятрусу ў Ябукі, прэфэктура Фукусіма. 11 сакавіка 2011 г

ВВС са спасылкай на японскае інфармацыйнае агенцтва Кіода паведамляе, што зьніклымі без зьвестак лічыца 88 тысяч чалавек.

Паводле падлікаў агенцтва Франс прэс, колькасьць ахвяраў складае як найменей 288 чалавек. Сьмерць 88 чалавек пацьверджаная Нацыянальным паліцэйскім агенцтвам Японіі, а таксама ад 200 да 300 целаў знойдзеныя на ўзьбярэжжы Сэндая.

Паводле японскай паліцыі, зьніклымі без зьвестак лічацца 349 чалавек, 330 чалавек былі параненыя.

Пажар на АЭС спынены

У Японіі і ўначы выратавальныя каманды працягваюць працу, і паступаюць зьвесткі аб новых ахвярах зумлятрусу, наймацнейшага цягам апошніх 140 гадоў назіраньняў.

Паводле апошніх паведамленьняў, больш як 100 чалавек загінулі альбо лічацца зьніклымі.

Чыгуначны і аўтамабільны рух у многіх раёнах краіны паралізаваны.

Пажар на адной з АЭС на паўночным усходзе Японіі спынены. З небясьпечнйа зоны каля АЭС эвакуаваныя каля 3 000 чалавек.

90 ахвяраў, сотні целаў загіблых на ўзьбярэжжы Сэндаі

Японскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што колькасьць ахвяраў землятрусу і цунамі дасягнула 90 чалавек.

ВВС паведаміла са спаслыкай на японскае інфармацыйнае агенцтва Jiji Press, што ад 200 да 300 целаў загіблых знойдзеныя на ўзьбярэжжы каля Сэндаі.

Японскае інфармацыйнае агенцтва Кіода паведаміла пра моцны выбух на нафтахімічным комплексе ў Сэндаі.

Зьменшыўся курс йены

Паведамленьне пра землятрус у Японіі выклікала рэзкае падзеньне курсу йены на такійскай біржы.

Кошты на сырую нафту ў Нью-Ёрку сёньня ўпалі ніжэй як 100 даляраў за барэль у сувязі з сытуацыяй ў Японіі, якая зьяўляецца трэцім па велічыні спажыўцом нафты ў сьвеце. На біржы асьцярагаюцца, што Японія зьменшыць імпарт нафты.

Аварыя на АЭС у Фукусіме

Японскія ўлады запэўніваюць, што ніякай уцечкі радыяцыі не адбылося ні на адной з тых АЭС, што знаходзяцца ў раёнах, пацярпелых ад землятрусу і цунамі.

Паведамляецца, што колькасьць ахвяраў дасягнула 60 чалавек.

Эвакуаваныя 2000 чалавек з тэрыторыі каля АЭС у паўночна-ўсходняй прэфэктуры Фукусіма. На гэтай АЭС перастала працаваць сыстэма зваротнага водазабясьпячэньня для ахалоджваньня.

Раней МАГАТЭ паведаміла, што усе АЭС у небясьпечным рэгіёне ў Японіі былі сваечасова спыненыя.

Землятрус магнітудай каля 8 балаў (паводле адных дадзеных 7,9 бала, паводле іншых - 8, 9) здарыўся ля паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Японіі. Паведамляецца, што загінулі альбо зьніклі бяз вестак 60 чалавек.

Пра гэта паведамляюць міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы, спасылаючыся на мясцовую мэтэаралягічную службу. Землятрус зарэгістраваны на ўсход ад японскага вострава Хансю. Спачатку спэцыялісты прагназавалі цунамі з вышынёй хваляў 6 мэтраў. Аднак на некалькі раёнаў (у прыватнасьці, каля гораду Сэндай прэфэктура Міягі) абрынуліся хвалі да 10 мэтраў.

Са зваротам да нацыі выступіў прэм'ер-міністар краіны Наота Кан. Ён ацаніў шкоду ад сёньняшняга землятрусу як "значную". Ён таксама паведаміў, што разьмешчаныя ў рэгіёне атамныя электрастанцыі не пацярпелі, працёкаў радыяцыі няма. Для дапамогі ратавальнікам у пацярпелы рэгіён накіраваныя вайсковыя аддзелы. Супрацоўнікі многіх офісаў у Токіё былі эвакуаваныя.

На дзьвюх атамных станцыях на тэрыторыі прэфэктуры Фукусіма аўтаматычна прыпыненая праца. Зачыніліся і некалькі аэрапортаў у Японіі, у тым ліку і міжнародны "Нарыта". Відавочцы у блогах паведамляюць, што ёсьць пажары, прарывы вадаправоду, у шматлікіх офісах службоўцы працуюць у касках. Тэлефонныя лініі перагружаныя, ня ўсюды ёсьць інтэрнэт, хоць ён працуе лепш, чым мабільная сувязь. Не функцыянуе мэтро і ня ходзяць электрычкі.

Цунамі, якое прыйшло за штуршкамі, змыла з узьбярэжжа машыны. У Токіо гараць некалькі будынкаў, у тым ліку нафтаперапрацоўчы завод.

Агонь успыхнуў на заводзе ў горадзе Іціхара. Паводле японскай тэлевізіі, над тэрыторыяй заводу ўзьнімаюцца велізарныя аблокі агню. Раней паведамлялася, што ў Токіо з-за землятрусу абрынулася дах вялікага будынка. Паводле CNN, каля 4 млн. дамоў у Токіё і прылеглых да яго раёнах засталіся без электрычнасьці.

Самым разбуральным і трагічным землятрусам у Японіі лічыцца землятрус 1923 году, як называюць "вялікім". Тады, паводле афіцыйных дадзеных, загінула каля 170 тысяч чалавек. Але яшчэ 500 тысяч чалавек так і не знайшлі - іх, верагодна, змыла ў мора цунамі.

Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ў Ціхім акіяне, прыблізна за 130 кілямэтраў ад сушы. Два дні таму ў прыкладна той самай зоне здарыўся землятрус магнітудай 7,3 бала.

Цунамі, якое ўтварылася ў Ціхім акіяне, пагражае ня толькі Японіі і Расеі, але таксама Інданэзіі і Марыянскім астравам. Акрамя таго, высокія хвалі могуць абрынуцца і на Тайвань, Філіпіны, Науру, Папуа-Новую Гвінею, Мікранэзію, Гуам, а таксама на Гаваі.

На землятрус у Японіі неадкладна адрэагаваў рынак - пачалі падаць азіяцкія фондавыя індэксы і валюты. Ена таньнее адносна ўсіх 16 асноўных сусьветных валют.

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 531
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7722
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30153