Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Нескароныя arrow Чатыры гады строгага рэжыму. Першы прысуд за Плошчу

Чатыры гады строгага рэжыму. Першы прысуд за Плошчу Друк E-mail
18.02.2011 | 21:23 |
Сяргей МАКАРЭВІЧ; svaboda.org - фота  

Ёсць меркаванне, што суды пачалі з Парфянкова, бо ён адкрыты радыкал і ў часе следства прызнаў сваю віну.

28-гадовы Васіль Парфянкоў — яго судзяць за Плошчу
28-гадовы Васіль Парфянкоў — яго судзяць за Плошчу

Image

Image 

Image

Image

17.45

Вядомы прысуд: ён жорсткі. Васіля Парфянкова пакаралі 4 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць 14 мільёнаў 48 тысяч за замену дзвярэй і сцёкавых труб у будынку па адрасе Савецкая, 11, «расліннага свету» побач з ім.

15.53

Чакаецца, што ў 17.30 будзе вынесены прысуд.

У сваім апошнім слове Парфянкоў папрасіў суд не караць яго сурова. Ён кажа, што не рабіў злачынства, а паддаўся настрою, некалькі разоў ударыў па агароджах і не нанёс шкоды.

Васілёва маці Валянціна сказала, што яе сына зрабілі казлом адпушчэння, падставілі. Але яна кажа, што не асуджае сына, бо ён выказваў сваю пазіцыю.

15.47

Паводле адваката, Парфянкоў парушыў парадак, але не ўчыняў злачынства. Ён лічыць неабходным апраўдаць Парфянкова.

15.20

Пракурор Антон Загароўскі лічыць словы Парфянкова хлуснёй і патрабуе асудзіць яга на 6 год пазбаўлення волі.

15.18

У суд прыйшла маці Парфянкова.

15.15

Пачаліся спрэчкі. Выступае пракурор.

15.10

Увесь час у будынку суда дзяжураць камеры БТ.

15.00

Дапытаны сведка Павел Яловік, актывіст штаба Уладзімера Някляева. Паводле следства, ён выдаваў грошы, газеты і друкаваныя матэрыялы, у якіх былі заклікі да беспарадкаў. Яловік абвяргае, кажа, што не даваў. Цяпер у судзе абвешчаны 10-хвілінны перапынак, падчас якога будуць вывучаць прыватную перапіску абвінавачанага. Ён слаў розныя смс-кі. Але паколькі гэтая перапіска прыватная, ён запатрабаваў, каб яны разглядаліся закрыта.

14.10

Суд аднавіў працу пасля перапынку.

Апрацаваны рэпартаж з ранішняга паседжання — ніжэй.

Ужо а 9.30 раніцы міліцыянты ў цывільным адмаўляліся пускаць журналістаў у залу суда Фрунзенскага раёна сталіцы. Тлумачылі гэта тым, што няма свабодных месцаў. Але калі прыехала здымачная група тэлеканала АНТ, ім дазволілі ўвайсці. Пасля перамоваў з адміністрацыяй прапусцілі і фатографаў з аператарамі. Але пры ўмове, што яны выйдуць з пачаткам суда.

Суддзя Вольга Комар забараніла весці фота- і відэаздымкі. І папрасіла выйсці тых, каму не хапіла вольных месцаў.

Спачатку фармальныя працэдуры, пасля якіх грамадзянскі пазоўнік падаў пазоўнае патрабаванне на 14 мільёнаў 48 тысяч за замену дзвярэй і сцёкавых труб у будынку па адрасе Савецкая, 11, «расліннага свету» побач з ім.

Васіля Парфянкова абвінавачаюць у тым, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, нанёс не менш за 61 удар па дзвярах Дома ўрада.

Парфянкоў прызнае віну часткова. Маўляў, у шэсці і мітынгу ўдзельнічаў, а ў пагромах — не.

Падчас допыту яму прыйшлося ўзгадаць усе падзеі, сведкам якіх з’яўляўся. Ад 19 гадзін 19 снежня, калі ён прыйшоў на офіс Уладзіміра Някляева.

Парфянкоў быў у калоне экс-кандыдата на прэзідэнта, якай рухалася на Кастрычніцкую плошчу.

«Ехаў мікрааўтобус побач з намі. Пасля з’явіліся незразумелыя людзі ў чорным без знакаў адрознення. Паклалі тварам на снег. Прайшло хвілін дзесяць. Як паклалі, так і адпусцілі. Мікрааўтобус застаўся там. Павыбівалі ў ім шыбы».

Збіты Някляеў. Яго забірае хуткая. Кастрычніцкая. Шэсце да плошчы Незалежнасці. Калі Парфянкоў стаяў каля помніка Леніну, пачуў гук разбітага шкла. Падышоў паглядзець, што адбываецца на ганку Дома ўрада.

«Убачыў людзей. Шыбы былі разбіты. Яны штурхалі дзверы. За дзвярыма стаяла драўлянае загрувашчванне. І людзі штурхалі яго».

Калі ў Пафянкова паспрабавалі спытаць, навошта ён пачаў нанасіць удары, той адказаў.

«Не тое каб удары. Штурхаў. Немагчыма было не штурхаць, натоўп ззаду...» Пракурор не даў дагаварыць — абарваў Парфянкова іншым пытаннем.

Але пасля ён змог дагаварыць: «Стаіш. Натоўп ззаду напірае і кідае на гэтае нагрувашчванне». Адысці было немагчыма. І толькі пасля заклікаў Рымашэўскага супакоіцца, калі да парадку заклікалі Статкевіч і Саннікаў, натоўп адступіў ад дзвярэй.

Увага адваката Ягора Папкоўскага неаднаразова звярталася на тое, што на Кастрычніцкай плошчы Парфянкоў не чуў афіцыйнага папярэджання. Маўляў, каб прысутныя разыходзіліся, бо акцыя з’яўляецца несанкцыянаванай. Не чуў ён і заклікаў разысціся з нагоды несанкцыянаванага шэсця перад нападам на калону Някляева.

У адказах на пытанні абаронцы Парфянкоў неаднаразова падкрэсліў, што не чуў ніякіх заклікаў да беспарадкаў. Не бачыў ён і ніякіх прадметаў, акрамя сцягоў на вудзілах у руках людзей. А ў матэрыялах справы пералічаны рэчы, якія былі знойдзены каля Дома ўрада. Рыдлёўка, сякера, лёдарубы, лом, трубы, бутэлькі. Апошніх было каля двух дзясяткаў: з-пад гарэлкі, каньяку, піва. Але на ніводнай рэчы няма адбіткаў пальцаў, па якіх можна было б ідэнтыфікаваць чалавека.

Падчас прагляду відэа з плошчаў, Кастрычніцкай і Незалежнасці, з’явіліся новыя кадры, якіх у інтэрнэце да гэтага не было. Напрыклад, калі пачынае бегчы спецназ, людзі ў цывільным пачынаюць выкрыкваць ім «Своі, своі!», «ГУВД, ГУВД!»

Па словах праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які прысутнічаў на судзе, справу Парфянкова нацягваюць на артыкул «масавыя беспарадкі». Ён лічыць, што яна хутчэй падыходзіць да адміністрацыйнай справы — «хуліганства». Праваабаронца ўпэўнены, што не суддзя Вольга Комар будзе вырашаць лёс справы. Гэта вырашыцца ў Адміністрацыі прэзідэнта.

* * *

17 лютага (чацвер) пачаліся першыя суды па справе аб масавых беспарадках. А 10-й гадзіне ў гэты дзень у судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачалі судзіць Васіля Парфянкова.

Адрас Фрунзенскага суда: Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, (ст.метро Спартыўная).

Што вядома пра Васіля Парфянкова? Падчас выбараў-2010 ён супрацоўнічаў з кампаніяй «Гавары праўду!», быў актывістам штаба Уладзіміра Някляева.

Затрыманы 4 студзеня ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА па вул. Валадарскага.

Імя Васіля Парфянкова згадваецца ў «выкрывальных» артыкулах у прэзідэнцкай газеце «Советская Белоруссия» пад загалоўкам «За кулисами одного заговора».

Гаворыцца, што з 2001 па 2005 гады Васіль быў сябром «Зубра» ды «Маладога фронта», а потым быў на ўкраінскім Майдане. «Советская Белоруссія» з падачы спецслужбаў намякае, што Парфянкоў — ледзь не баявік: «Удзельнічаў у захопе штаба В.Януковіча сумесна з сябрамі УНА УНСО, з якімі падтрымлівае таварыскія адносіны». Што да падзей 19 снежня, наўпрост сцьвярджаецца, што Васіль быццам бы «непасрэдна ўдзельнічаў у пагромах, ажыццяўляў штурм адміністратыўнага будынка — Дома ўрада, разбіваў шкло, дзверы, наносіў удары супрацоўнікам праваахоўных органаў з выкарыстаннем побытавых прадметаў, заклікаў натоўп да актыўных дзеянняў».

Парфянкоў быў удзельнікам абароны Курапатаў у 2001–2002 гадах.

Ён трымаецца адкрыта радыкальных поглядаў і ў часе следства адкрыта прызнаў сваю віну. Напэўна, менавіта гэта стала прычынай таго, што яго судзяць першым. Гэта своеасаблівы тэст для заходняй дыпламатыі.

Калі б першым судзілі Дашкевіча ці кагосьці з экс-кандыдатаў, рэакцыя была б адназначнай. У дадзеным выпадку лукашэнкаўцы хочуць заблытаць сітуацыю.

Еўрасаюз папярэджваў Мінск, што ў выпадку жорсткіх прысудаў палітвязням, ЕС увядзе новыя санкцыі за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1509
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8341
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52014