Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Беларускі феномен Смаленшчыны

Беларускі феномен Смаленшчыны Друк E-mail
27.12.2007 | 18:27 |

Алег ТрусаўГутарка Вячаслава Ракіцкага з Алегам Трусавым

На пачатку восені 1739 года жонка небагатага памешчыка, уладальніка вёскі Чыжова Духаўшчынскага ўезду, Дар’я Васілеўна, якая чакала дзіцяці, убачыла незвычайны сон — на яе накацілася сонца. Неўзабаве нарадзіўся сын. Жыць яму было наканавана ўсяго крыху болей за 50 гадоў. Але якога жыцця! Надпіс на шыкоўным пахавальным катафалку паведамляў:

«…найруплівейшы сын Айчыны, далучальнік да Расійскай імперыі: Крыму, Тамані, Кубані, заснавальнік і сатваральнік пераможных флотаў на паўднёвых марах, … заснавальнік і сатваральнік многіх гарадоў, апякун навукаў, мастацтваў і гандлю…» I гэта не было перабольшваннем. Сапраўды, ён з тых людзей, якія складаюць славу і гонар Расіі, Смаленшчыны. Яго імя — князь Грыгорый Аляксандравіч Пацёмкін-Таўрычаскі.

Вячаслаў РакіцкіВячаслаў Ракіцкі: «Няўжо сапраўды князь Пацёмкін беларус?»

Алег Трусаў: «I не толькі князь Пацёмкін. Уся Смаленская шляхта, паводле паходжання, беларуская, і продкі Пацёмкіна жывуць на Смаленшчыне аж з 16-га стагоддзя».

Ракіцкі: «А навошта беларусам сёння далучаць да сваёй гісторыі, да сваёй свядомасці такую не самую прывабную асобу, не вельмі адназначную нават для расійскай гісторыі?»

Трусаў: «Трэба ведаць заснавальніка Чарнаморскага флоту, заснавальніка такіх гарадоў, як Херсон, Севастопаль, Сімферопаль. I, дарэчы, Пацёмкін быў уладальнікам Крычаву. У Крычаве стаіць трохпавярховы палац, збудаваны гэтым князем. Так што гэта асоба на ўсе сто адсоткаў належыць беларускай гісторыі».

Ракіцкі: «А кім ён сябе сам лічыў?»

Трусаў: «Цяжка сказаць. Але ўся смаленская шляхта добра ведала беларускую мову. У часе перапісу 1897 года 65–70 адсоткаў жыхароў амаль усіх уездаў Смаленшчыны назвалі сябе беларусамі. А на пачатку 20-га стагоддзя колькасць людзей, якія называлі сябе беларусамі, ужо дасягала 75–80 адсоткаў. Гэта — статыстыка савецкіх часоў».

Ракіцкі: «I тым не меней, гэта — кароткі для гісторыі адрэзак часу. Смаленская ж гісторыя налічвае стагоддзі. I землі Смаленшчыны шмат разоў пераходзілі з рук у рукі — то дадаваліся да Вялікага Княства Літоўскага, то да Расійскай імперыі».

Трусаў: «Смаленскія землі — этнічна чыстыя. На іх спрадвеку жылі перадусім крывічы. I нават вядомы савецкі акадэмік Барыс Рыбакоў пісаў, што «Смаленшчына — гэта дзяржава крывічоў сярод рускіх зямель». Крывіцкія вытокі Смаленшчыны не адмаўлялі нават савецкія гісторыкі. А калі крывічы — не беларусы, дык хто яны?»

Ракіцкі: «Гісторыкі не маглі абвергнуць, але, мы гэта добра ведаем, часам уладары спрабуюць перахітрыць гісторыю, і на пэўны час ім гэта нібыта і ўдаецца. Прынамсі, перахітрыць тых жа гісторыкаў».

Трусаў: «На перамовах з пасламі Вялікага Княства Літоўскага ў 1503-м і 1504-м гадах расійскія дыпламаты заявілі, што вечны мір з Вялікім Княствам не можа быць падпісаны, пакуль пад уладаю літоўскіх князёў застаюцца расейскія землі:

«Ано не то одно наша отчина, кои города и волости и ныне за нами: и вся Русская земля, Киев и Смоленск и иные города… з божьею волею, из старины, от наших прародителей наша отчина».

Ракіцкі: Дык як жа так здарылася, што на гэтых беларускіх землях не адбылося той агрэсіўнай і крутой русіфікацыі, якая была палітыкай Расійскай імперыі?»

Трусаў: «Смаленшчына трапляла ў Расійскую імперыю па частках. Першая частка разам са Смаленскам канчаткова трапіла ў склад Масковіі пасля вайны сярэдзіны 17-га стагоддзя, калі ў 1667 годзе ў вёсцы Андрусаве Смаленск перадалі Маскве. Аднак перадалі разам з усім насельніцтвам. I беларуская шляхта, каб не страціць свае валоданні, прысягнула на вернасць расейскаму цару, і цар не стаў яе высяляць, як у іншых рэгіёнах, у Сібір ці на поўнач. А потым, калі забралі наступную частку Смаленшчыны — Мсціслаўшчыну — пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, уся актыўная русіфікацыя пайшла на захад. Русіфікавалі перш-на-перш Магілёўшчыну, Віцебшчыну, Міншчыну, крыху пазней — Гарадзеншчыну. А пра Смаленшчыну нібы забыліся, бо шляхта служыла верна, уся яна перайшла ў праваслаўе. Смаляне заставаліся беларусамі, болей за тое — іх умацавалі насельніцтвам, вывезеным з цэнтральнай Беларусі».

Ракіцкі: «Дык што спрычынілася да таго, што Смаленшчына так і не русіфікавалася? Шляхта ж служыла верай і праўдай расійскаму цару. Шляхта ж, урэшце, прыняла праваслаўе».

Трусаў: «Так, гэта тэма мала даследавана… I потым, у другой палове 19 стагоддзя, смаленская шляхта прыме самы актыўны ўдзел у беларускім адраджэнні».

Ракіцкі: «Чаму?»

Трусаў: «Таму што Смаленск быў цэнтрам беларускага гуманітарнага асяродку. У 15–16-м стагоддзях менавіта ў Смаленску былі створаныя ўсе беларуска-літоўскія летапісы. Тут быў напісаны славуты Радзівілаўскі летапіс, які мае каля тысячы малюнкаў. Смаленск быў культурным цэнтрам сярэднявечнай Беларусі. Расейцы заўсёды патрабавалі ад суседзяў, каб яны аддалі Смаленск і Кіеў. Яны лічылі, што калі завалодаюць гэтымі гарадамі, дык тады ўся гэтак званая «руская» зямля, а гэта значыць, Украіна і Беларусь, стане расейскай .

Ракіцкі: «Вернемся да асобы Пацёмкіна. А ці магло б быць так, што раптам, пры пэўных умовах, ён адчуў бы сябе беларусам? I што тады было б?»

Трусаў: «Каб, прыкладам, Рэч Паспалітая ўзмацнілася, і каб Аўгуст Панятоўскі, які таксама мае беларускія карані, быў моцным каралём, дык не выключана, што на пэўных умовах Пацёмкін з усёй сваёй тэрыторыяй і з усёй гэтай шляхтай зноў бы вярнуўся ў Рэч Паспалітую, як не раз і было са смаленскай шляхтай. Яна ўвесь час выбірала мацнейшага сабе ўладара, і не раз перабягала то з ўсходу на захад, то з захаду на ўсход».

Ракіцкі: «I Пацёмкін стаў бы заваёўваць новыя гарады ўжо для Вялікага Княства Літоўскага, Беларусі?»

Трусаў: «Не сумняваюся. Тым больш, што ўся смаленская шляхта была вельмі ваяўнічай. Яна ад Пятра Першага нават атрымала пахвальную грамату, бо яны ваявалі асобна ад расейцаў, мелі свае ўласныя драгунскія палкі. Дарэчы, смаленская шляхта разам з полацкай узялі Ізмаіл».

Ракіцкі: «Як і калі да жыхароў Смаленшчыны ўсё ж прыйшла беларуская самасвядомасць?»

Трусаў: «Яна прыйшла ў другой палове 19-га стагоддзя, дзякуючы найперш вядомаму дзеячу Насовічу. Жывучы на Смаленшчьше, у Мсціславе, Насовіч стварыў першы вялікі беларуска-расейскі слоўнік. I ў гэтым слоўніку мы бачым смаленскі дыялект. Потым возьмем дынастыю Гарэцкіх, якая паходзіць з Багацькаўшчьшы Смаленскага ўезду. I нават у савецкі час мы знаходзім там выдатных дзеячаў, якія не адмаўляліся ад свайго беларускага паходжання. Прыкладам, выдатны паэт Аляксандар Твардоўскі. Само прозвішча паказвае на ягоную беларускасць, што ён са смаленскай шляхты».

Ракіцкі: «Чаму тут, на самым усходзе Беларусі, адбыліся такія ўнікальныя для беларускай гісторыі працэсы?»

Трусаў: «Яны адбыліся на мяжы дзвюх культураў. Яшчэ са збору Кіркора прымавак Смаленшчыны станавілася зразумелым, што самай папулярнай прымаўкай там была «бойся маскаля — маскаль горш за чорта». На Смаленшчыну ўвесь час нападалі прадстаўнікі еўраазіяцкай культуры. Смаленшчына і Вільня былі двума стаўпамі беларушчыны. Там пісаліся летапісы. Там будаваліся храмы. Там стваралася беларуская гісторыю. I канчатковая страта Вільні і Смаленску адначасна, а гэта адбылося ў 1919 годзе, прывяла Беларусь да заняпаду, уласцівага ёй на працягу амаль усяго 20-га стагоддзя».

Ракіцкі: «Чытаем гістарычную літаратуру, выдадзеную ў Расіі. Чуем праз расійскія сродкі масавай інфармацыі, што Смаленск — «исконе и нстннно русский город». Калі ён такім стаў?»

Трусаў: «Першая спроба назваць яго такім была зроблена ў самым пачатку 16-га стагоддзя. Гэта — 1503–1504 гады, калі расійскія ўлады, а тады яны называліся маскоўскімі, выставілі прэтэнзіі на Смаленск і Кіеў. Менавіта з гэтага часу яны ўсюды называлі гэты горад «истинно русским».

Ракіцкі: «Прыязджаю ў Смаленск. Бачу гэты горад. Але не бачу ў ім беларускасці. Што сталася з гэтым горадам у 20-м стагоддзі, якое адбіваецца ў нашым усведамленні?»

Трусаў: «У 20-м стагоддзі апошні ўздым беларушчыны на Смаленшчыне быў у 20-х гадах. Тады беларускі савецкі ўрад ставіў пытанне аб перадачы часткі Смаленшчыны ў склад БССР і былі пэўныя дамоўленасці ў гэтай справе. Гэта — памежныя ўезды ці паветы, і там існавалі беларускамоўныя школы, выходзілі на беларускай мове газеты. Магчыма, да канца 30-га года яшчэ чатыры ці пяць паветаў Смаленшчыны сталі б беларускімі. Аднак пачаліся сталінскія рэпрэсіі. А потым жахлівая вайна гэтаму цалкам перашкодзіла. Фронт там стаяў два гады — з 1941 -га па 1943-і. I аўтахтоннае насельніцтва Смаленшчыны было фізічна альбо знішчана, альбо вывезена ў эвакуацыю далёка, у Сібір. I засялялі ўжо Смаленшчыну людзі з усяго Савецкага Саюзу. Толькі 29 тысяч жыхароў Смаленшчыны цяпер называюць сябе беларусамі».

Ракіцкі: «Што адбывалася з гэтымі землямі напрыканцы 20-га стагоддзя?»

Трусаў: «Заўсёды, калі пачынаецца адраджэнне, Смаленшчына актыўна ў ім удзельнічае. Так адбылося і напрыканцы мінулага стагоддзя. Якраз у 1990 годзе я быў у складзе беларускай дэпутацкай дэлегацыі, якая ў Маскве сустракалася з дэпутатамі расійскага парламенту ад Смаленшчыны і вяла з імі перамовы аб магчымым вяртанні часткі Смаленшчыны ў Беларусь шляхам рэферэндуму. Тады якраз у СССР быў прыняты Закон аб рэферэндуме. 1 мы здзівіліся апантанасці ўсіх смаленскіх дэпутатаў у гэтым пытанні. Яны, як высветлілася, добра ведалі сваё этнічнае паходжанне. I яны сказалі нам: «Хлопцы, як толькі будзе рэферэндум, мы пойдзем у Беларусь, бо ў Беларусі жывецца лепш». I каб не хуткі развал Савецкага Саюзу, не выключана, што мы б маглі здзейсніць тое, што не здолелі здзейсніць у канцы 1920-х гадоў нашы папярэднікі — вярнуць хоць бы некалькі самых беларускіх раёнаў Смаленшчыны. Самае цікавае, што як толькі Лукашэнка і Ельцын задумалі саюзную дзяржаву, эліта Смаленску тут жа выступіла з прапановай сталіцу гэтай саюзнай дзяржавы стварыць у Смаленску. Яны нават паказалі мемарыяльныя дошкі, што менавіта там была створана БССР».

Вольнае Глыбокае, № 37 (389), 13 верасня 2007 года.
 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 653
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2216
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 37756