Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Навука arrow Магнітная небяспека, альбо Ці можа Зямля перакуліцца?

Магнітная небяспека, альбо Ці можа Зямля перакуліцца? Друк E-mail
01.02.2011 | 12:44 |
ImageІнга МІНДАЛЁВА 

У бліжэйшы час магнітнае поле Зямлі можа аслабнуць і пакінуць арбітальныя штучныя спадарожнікі без абароны ад сонечнай радыяцыі. Да такой высновы прыйшлі нямецкія геафізікі, прааналізаваўшы інфармацыю аб змяненнях зямнога ядра за 9 гадоў.

Магнітнае поле Зямлі мае кроплепадобную форму і прасціраецца ў космас на тысячы кіламетраў. Яно абараняе флору і фаўну Зямлі, а таксама арбітальныя спадарожнікі ад сонечнай радыяцыі. Геалагічныя звесткі гавораць пра тое, што час ад часу магнітнае поле мяняе сваю "арыентацыю". Пры гэтым спачатку дыпольнае поле Зямлі знікае, а замест яго можна назіраць складаную карціну мноства полюсаў, раскіданых па планеце. Потым дыпольнае поле аднаўляецца, але Паўднёвы і Паўночны полюсы мяняюцца месцамі. Апошні раз такое адбылося прыблізна 780 тыс. гадоў таму. Навукоўцы мяркуюць, што такія змены палярнасці праходзяць даволі хутка, інакш жыццё на нашай планеце ў такія перыяды было б цалкам знішчана сонечнай радыяцыяй. Тым не менш, некаторыя спецыялісты знікненне прыблізна 75 працэнтаў відаў земнаводных і 80 працэнтаў відаў рэптылій за даволі кароткі час напрыканцы Пермскага перыяду (225 млн гадоў таму), а таксама поўнае выміранне дыназаўраў (каля 70 млн гадоў таму) тлумачаць змяненнем зямнога магнетызму.

Археамагнітныя звесткі гавораць аб тым, што аслабленне магнітнага поля працягваецца ўжо каля двух тысячагоддзяў, прычым у апошнія стагоддзі — асабліва інтэнсіўна. Падобная дынаміка цалкам абнуляе напружанасць магнітнага поля ўсяго за 1200-1300 гадоў (да 3200 года). Ёсць і такія, хто перакананы ў тым, што чарговую змену палярнасці варта чакаць у самы бліжэйшы час. Калі прагнозы песімістаў збудуцца, наступствы могуць быць катастрафічнымі. Магутныя патокі сонечнай радыяцыі, якія з-за магнітнага поля пакуль што не могуць дасягаць атмасферы, нагрэюць яе верхнія слаі і прывядуць да глабальных змяненняў клімату. Акрамя таго, даказана, што паслабленне геамагнітнага поля негатыўна ўплывае на жыццядзейнасць жывёл, раслін і мікраарганізмаў.

Выклікае занепакоенасць і той факт, што хуткасць дрэйфу магнітных полюсаў апошнім часам узрасла і сёння складае каля 60 км у год. Калі так будзе працягвацца і далей, Паўночны магнітны полюс пакіне тэрыторыю Канады, пройдзе над Аляскай і праз паўстагоддзя апынецца над Сібір'ю. Паўднёвы магнітны полюс працягвае сыходзіць усё далей і далей у Індыйскі акіян.

Асобна трэба вылучыць сцэнарый планетарнай катастрофы, звязанай з аслабленнем магнітнага поля, які тычыцца так званага эфекту Джанібекава. Касманаўт Уладзімір Джанібекаў упершыню ўбачыў гэты феномен у бязважкасці падчас свайго пятага палёту на карабле "Саюз Т-13" і арбітальнай станцыі "Салют-7". Пры транспарціроўцы грузаў у космас рэчы пакуюцца ў мяшкі, якія мацуюцца металічнымі стужкамі, зафіксаванымі вінтамі з гайкамі-"барашкамі". Для таго, каб разабраць груз, дастаткова грукнуць пальцам па "барашку". Ён адлятае, касманаўт яго ловіць і кладзе ў кішэню. Адкруціўшы чарговы "барашак" Уладзімір Аляксандравіч звярнуў увагу на тое, што гайка, праляцеўшы 40 см, нечакана перавярнулася вакол сваёй восі і паляцела далей. Праляцела яшчэ 40 см, зноў перавярнулася і працягнула рухацца. Джанібекаў закруціў "барашак" на месца і паўтарыў эксперымент. Вынік быў такі ж самы. Другі "барашак", які ўзяў касманаўт, рабіў кувырок праз кожныя 43 см. Наступным аб'ектам эксперыменту Джанібекаў абраў пластылінавы шарык з прымацаванай з аднаго боку гайкай. Запушчаны такім жа чынам, як і "барашкі", шарык праз пэўныя прамежкі адлегласці паўтараў кувырок. На аснове эксперыменту Джанібекава некаторыя спецыялісты зрабілі наступную выснову: Зямля — гэта таксама "шарык", які ляціць у космасе. Значыць, і наша планета ў нейкі момант можа нечакана павярнуцца вакол сваёй восі (у момант кувырка зямное ядро на імгненне перастане абарачацца і магнітнае поле знікае). Ёсць меркаванне: такі цыкл складае 16 тысяч гадоў і мы ўжо набліжаемся да гэтай мяжы. Агучваліся сцвярджэнні, што ўсе буйныя планетарныя катастрофы, якія адбываліся на Зямлі з зайздроснай перыядычнасцю, цягнулі за сабой кардынальныя змяненні клімату, гібель цывілізацый і абумоўлівалі кардынальны паварот эвалюцыі, маглі быць звязаны менавіта з "эфектам Джанібекава" — кувырком Зямлі, зменай геаграфічных, магнітных полюсаў і наступстваў, выкліканых гэтымі апакаліптычнымі з'явамі.

Па каментарыі мы звярнуліся да дырэктара Абсерваторыі БДУ, кандыдата фізіка-матэматычных навук Альгерда КУЗНЕЧЫКА.

— Тое, што магнітнае поле Зямлі змяняецца па велічыні і эпізадычна змяняе сваю арыентацыю ў прасторы (інверсія), — гэта навукоўцам добра вядома, — патлумачыў астраном. — Прычым цыклы інверсій, як правіла, вельмі працяглыя. Аднак спачатку трэба адзначыць, што магнітнае поле Зямлі — гэта складаная структура. Акрамя асноўнага магнітнага поля, якое можна апісаць магнітным дыполем, размешчаным у цэнтры Зямлі, трэба ўлічваць магнітнае поле кары Зямлі, мантыі Зямлі і адпаведна магнітныя палі, якія ўзнікаюць у так званых рэакцыйных зонах Зямлі.

Дэфармацыя гэтых зон абумоўлівае змяненне полюсаў магнітасферы. Шэраг сучасных навукоўцаў сцвярджае, што існаванню геамагнітнага поля мы абавязаны двум фактарам: абарачэнню Зямлі і канвекцыі ў вадкім ядры. У такім выпадку для поўнага знікнення геамагнітнага поля павінна спыніцца абарачэнне Зямлі ці цалкам зацвярдзець яе ядро. Мяркуючы па адносна невялікіх змяненнях агульнага стану геамагнітнага поля, тэмпах страты планетай цяпла, замаруджвання абарачэння, гэта адбудзецца дзесьці праз 2-2,5 млрд гадоў.

Згодна са звесткамі палеамагнітных вымярэнняў, няма ніводнага прыкладу паніжэння велічыні геамагнітнага поля да нуля, у тым ліку і падчас інверсій. А ў нас яшчэ ёсць кара і мантыя, дзе ўтвараюцца так званыя мясцовыя магнітныя палі, бо там залягаюць ферамагнецікі (рэчывы, якія валодаюць вялікай магнітнай пранікальнасцю), парамагнецікі (слабамагнітныя рэчывы) і дыямагнецікі (рэчывы, якія намагнічваюцца супраць кірунку знешняга магнітнага поля, пры адсутнасці знешняга магнітнага поля яны немагнітныя). Для таго, каб мясцовыя магнітныя палі змяніліся, неабходны выключна вялікія ўзрушэнні,напрыклад, абуджэнне вулкана.

Такім чынам, падчас інверсій змяняецца, у асноўным, дыпольнае поле, астатнія магнітныя палі больш стабільныя, таму поўнае знікненне магнітасферы ў бліжэйшыя мільярды гадоў нашай планеце не пагражае.

За апошнія 200—400 гадоў зафіксавана падзенне велічыні магнітнага поля. Верагоднасць наступлення інверсіі ў бліжэйшы (па геалагічных маштабах) час даволі высокая. Аднак гэта не азначае, што паніжэнне інтэнсіўнасці поля і змяшчэнне магнітнага полюса, якое назіраецца цяпер, абавязкова скончыцца інверсіяй. Апісаныя з'явы могуць проста адлюстроўваць векавыя варыяцыі.

Калі адбываецца памяншэнне асноўнага поля па велічыні, то гэта не значыць, што магнітасфера цалкам знікае. Магнітасфера змяншаецца складаным чынам: пры падзенні напружанасці поля ў 10 разоў палажэнне вонкавай мяжы магнітасферы Зямлі зменшыцца з дзесяці зямных радыусаў да сямі. Прасцей кажучы, магнітасфера сціснецца на тры радыусы Зямлі. Гэта можа заўважна змяніць радыяцыйную абстаноўку ў калязямной прасторы за кошт павелічэння інтэнсіўнасці магнітных бур. Апошняе не прывядзе да тэрміновай катастрофы, але можа вывесці са строю геастацыянарныя спадарожнікі і ўскосна паўплываць на эвалюцыю жывых арганізмаў — праз павелічэнне колькасці мутацый. (Увогуле, для таго, каб адчуць змену палярнасці магнітнага поля, дастаткова зрабіць стойку на галаве ці на руках.)

Што тычыцца змяшчэння магнітных полюсаў, то яно адбываецца пастаянна. Гэта глабальныя векавыя варыяцыі кірунку геамагнітнага поля. Звычайна іх велічыня складае 10—20 вуглавых градусаў. Яны перыядычныя і доўжацца ад дзясяткаў да сотняў тысяч гадоў. Гэтыя змяшчэнні адбываюцца вакол геаграфічных полюсаў.

Змяненне кірунку магнітнага поля само па сабе не нясе чалавеку смяротнай пагрозы. Самае неспрыяльнае для нас, калі кірунак магнітнага поля супадзе з падсонечнай кропкай. Магнітнае поле неаднароднае па таўшчыні, і на полюсах яно самае танюткае. Там знаходзяцца магнітасферныя каспы — варонкападобныя вобласці "ўваходу" і "выхаду" магнітнага поля, праз якія часціцы сонечнай плазмы могуць пранікаць у палярную іанасферу, што абумоўлівае такую з'яву, як "палярнае ззянне". У "нармальнай магніта-сферы" касп размешчаны ў зоне палярнага вала, дзе паток сонечнага паветра агінае магнітасферу. Але ў перыяд інверсіі (змены кірунку) магнітнага поля, калі адзін з полюсаў трапляе ў падсонечную кропку, сонечнае паветра "дзьме" непасрэдна ў касп. У выніку будзе адбывацца гіганцкая накачка магніта-сферы часціцамі высокіх энергій, асабліва ў час магутных выкідаў сонечнай плазмы ў бок Зямлі. Такое бывае не так часта, і неабходна, каб магутны выкід у бок Зямлі адбыўся менавіта падчас змены знака поля. У такой сітуацыі ўзрушэнне геамагнітнага поля (магнітная бура) будзе параўнальна з велічынёй самога поля. Можна чакаць таксама рэзкага ўзрастання электрычнага патэнцыялу іана-сферы Зямлі з развіццём высокай гразавой актыўнасці, рэзкага ўзросту патоку энергій праз магнітасферу, што можа істотна паўплываць і на клімат Зямлі. У асноўным, гэта можа абумовіць мутацыі ўсіх жывых арганізмаў. У тым ліку і людзей.

На цяперашні момант звестак адносна ўзроўню рызыкі набліжэння каспа да падсонечнай кропкі няма. За апошнія 40 гадоў геамагнітнае поле аслабла прыблізна на 40 працэнтаў, але гэта пакуль што "ўпісваецца" ў прамежак векавых варыяцый.

Астраном падкрэсліў, што інверсія геамагнітнага поля не мае ніякага дачынення да гібелі дыназаўраў. Росквіт жыцця дыназаўраў (юрскі перыяд) прыйшоўся на час найбольш частых інверсій поля за ўвесь час існавання жыцця на планеце, і тады дыназаўры не выміралі, а наадварот інтэнсіўна размнажаліся. (Вымерлі яны па прычыне актыўнай вулканічнай актыўнасці.) Такім чынам, адсутнічае сувязь зямнога жыцця з геамагнітнымі інверсіямі як на ўзроўні асобных біязон, так і на ўзроўні катастрафічных масавых выміранняў арганічнага віду.

Эфект Джанібекава

— Мы ўжо казалі вышэй, што цалкам магнітнае поле Зямлі ў любым выпадку не знікне, нават калі б апісаны Джанібекавым пераварот нашай планеты быў магчымы, — дадаў Альгерд Паўлавіч.

Вывучэннем эфекту Джанібекава на працягу 10 гадоў займаліся вельмі сур'зныя арганізацыі: спецыялісты Інстытута праблем механікі, Навукова-тэхнічнага цэнтра ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і Міжнароднага навукова-тэхнічнага цэнтра карысных нагрузак касмічных аб'ектаў. Аднак да гэтай пары няма тэарэтычнай базы гэтага эфекту. У Зямлі ёсць добры стабілізатар — цвёрдае металічнае ядро, якое абарачаецца ў больш вадкай частцы ядра. Плюс — кара і мантыя. І для таго, каб кульнуцца, Зямлі патрэбны вельмі вялікі штуршок. Такі кувырок малаверагодны.

Звязда

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2321
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9512
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31943