Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў

Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў Друк E-mail
27.12.2007 | 14:04 |
Змест
Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў
Б
В
Г
Д
Е
З
И
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Х
Ч
Ш
Я
П

перевести дух адсапцiся, зьмянiць дух
Чуеш, Праксэда, любка мая, старшыной буду! — адсопшыся крыху, пачаў гаманiць
[Цыпрусь].
Я. Шпэт. Парэцкi пан Еры – пахватны да слоў – язык меў выпраўны,
бясконца малоў: пачне, дык, здаецца, кантычку чытае, лапоча, лапоча, чуць дух той
зьмяняе.
А. Паўловiч.

по внешнему виду з пагляду
Згадаць з пагляду гэтага [што бракуе] ня можна. Трэба рабiць пробы на кавалачку
поля.
Наша Нiва, 1909, 5 сак.

по всем швам на ўсе застаўкi

погрузиться в размышления дацца ў думу
Васiль, узьняўшы галаву, вачыма ўставiўся на жонку, […] а далей прамармытаў: «Чаму
ж!?» Ды зноў даўся ў думу
. К. Каганец.

по гроб дней да канца веку, па век
Хоць бы не зьнямець мне i да канца веку! Ф. Багушэвiч. [Бартак] не павiнен змушаць
яе [Бартачыху] да цяжкай работы, а няхай за тыя трыста рублёў дзеўку па век найме.

Ф. Багушэвiч.

под корень да (суровага) пня; уплень
У том гаю яго [Мялешк] i дзерава на будаваньне годнага […], грабавага, альховага
[…] многа да пня суровага падданыя гвалтам парубалi.
Акты 1589 г. Уплень вораг
вынiшчыў народ.
В. Ластоўскi. Пар.: п л ё н ‘парастак, корань’.

по истечении па выйсьцi
А па выйсьцю […] дваццацi чатырох год пан Шалупа сам, а па жывоце яго жонка,
дзецi […] сына майго, Паўла Стасевiча, ня маюць ку службе сваёй прымушацi.
Акты
1618 г.

пока суд да дело пакуль не пакуль
Селянiн: Мала што кроўю не пацею, аж пакуль не пакуль хлеба кавалак зараблю.
К. Марашэўскi.

по крайней мере зрэшты, прынамсi

по милости з ласки, праз ласку
Селянiн: А гэта ўсё зь яго [Бога] ласкi. К. Марашэўскi. Цярплiва пераносiлi крыўду
заглохшыя дрэўцы i час ад часу вымiралi праз ласку дуба.
У. Галубок.

по наущению з намовы
Падданыя мае […], ня ведацi для каторае прычыны, або з намовы людзкое чылi па
сваёй дабраволi […] на работу ня йдуць.
Акты 1589 г.

по образу и подобию на падобнасьць
Чалавек створаны на падобнасьць Божую. К. Сваяк.

попасть в опалу лучыць (трапiць) у няласку

по плечу да падняцьця
Гiстарычнае вывучэньне беларускае лiтаратуры […] рабiлася проста не да падняцьця.
Ант. Адамовiч.

по причине з прычыны
Тыя рокi з пэўных прычын не дайшлi. Акты 1632 г. З гэтай прычыны ў нас пачаўся суд i
цягнецца ўжо каля 4-х гадоў
. Архiў «Нашае Нiвы» 1906-1915 гг. Машыны, аднак, нiхто не
купляе з прычыны iх абсалютнай «старажытнасьцi».
Свабода, 1995, 22 лют.

пораженный в правах выняты з-пад права
Быў гэта, мабыць, чалавек незвычайны, калi будучы банiтам, вынятым з-пад права,
праз 20 гадоў трымаў у гразе амаль цэлы павет.
А. Абуховiч.

по случаю з прыпадку, выпадкам
Цяжкi быў чалавек Сасок: за сваю шкоду хоць з прыпадку зробленую, нiкому не даруе.
Ф. Багушевiч. Гэты няслаўны гэрой… нейкiм дзiўным выпадкам усплыў быў напаверх.
М. Зарэцкi.

по собственному желанию з добрай ахвоты, сваёй ахвотай
З году ў год трудней i трудней з добрай ахвоты дабiцца выселак, вылезьцi з шахаўнiцы.
Наша Нiва, 1906, 24 снеж. Паны сваёй ахвотай дарог ня правяць саўсiм. Наша Нiва
1906, 26 кастр.

по совести сумленна, пад сумленьнем
Селянiн: Пад сумленьнем толькi кажы ж, вашэць, што аддасi. К. Марашэўскi.

по сторонам на бакi
Хоць бы зайчыка падвудзiць, — азiраючыся на бакi, мысьлiў ён [паляўнiчы]. У. Галубок.

потерять из виду выпусьцiць з-пад вока (з пагляду)

потерять расположение страцiць ласку

по усмотрению паводле ўважаньня, з домыслу
Тыя ўсе падданыя […] князя Самуэля Агiнскага […] з домыслу свайго […] паўцякалi.
Акты 1627 г.

прежде всего уперад, перад усiм, насамперад, насамперш
Але ўперад трэба ўзяцца за дзела. Стары Улас. [Злодзей:] Табе ведаць сягоньня патрэба
насамперад вось тое, за жыцьцё за сьвятое, з душой зь целам ты пойдзеш да неба.
 Стары
Улас. Да Мядзьведзь-лесу трэба было ехаць вярстоў восем з гакам, — насамперш
грэбляю да Нёману, а там ляснымi дарожкамi ўглыб лесу.
Дзядзька Пранук.

прежде срока без пары; да часу
[Барадач:] З нас усякi так: у брудах радзiўся, у брудах еў, у брудах памёр, мужыкi ня
людзi, так i чэзнуць без пары.
У. Галубок.

преступить закон выступiць з права
[Ён] з права земскага выступiў, а над права сягнуў, як увярху пiсана. Судзебнiк 1468 г.

привести в смятение збунтаваць, пабунтаваць
Упалы сьвет магiльным воклiчам падхапiла бязладная мысль збунтаванай душы. Цётка.
Маскаль спынiў манiфэст Касьцюшкi, каб не пабунтаваў усiх мужыкоў.
К. Калiноўскi.

при желании пад ахвоту
Я б часам пад ахвоту на гэта мог бы крыху i грошай сабраць. Г. Леўчык.

прийти в голову успасьцi на думку (на помысел)
Нiкому i на думку не ўспадзе сьцьвярджаць, што Ц. Гартны адлюстраваў работнiцкую
працу больш буйных прадпрыемстваў.
К. Кундзiна. Тады дзед гэны, зараз тут маеш,
успаў на помысел меншы, таму гаворыць: «Цi ж ты ня знаеш? Я ж буду пан ваш
тутэйшы».
Стары Улас.

прийти в движение разрухацца
Абачыўшы, што народ разрухаўся, палiцыя, забраўшы Латоша […] пакiравалася на
вёску Будзеўкi.
Наша Доля, 1906, 15 вер.

прийти в себя апрытомець

приказать долго жить аддаць Богу душу

принимать участие браць удзел

при этом заразом, пад тое
Тыя злачынцы […] зьбеглi i заразом не маглi быцi знайдзены, пойманы i водле выступу
iх скараны
. Акты 1569 г. [Зьбегаў] пан ваявода […] выдаць хочаць […] i заразом
становiць.
Акты 1632 г. Тая, сына каб пакрыцi, доўга не чакае, кажа: «Вунь ён,» – i пад
тое пальцам ткнула ў шыбу.
А. Паўловiч. Зьмiцер пытае […], а сам жа пад тое глязiць
пану ў вочы.
А. Паўловiч.

пробьёт час гадзiна ўдарыць, часiна стукне
Селянiн: Чорт яго дзяры! Пайду толькi я ў хату, пакуль тая гадзiна ўдарыць.
К. Марашэўскi. Селянiн: Чы ня бiла ўжо гадзiна? К. Марашэўскi. Даўно жданы дзень
падышоў, i толькi стукнула тая часiна, як усе яны [сябры] пазаймалi кожны сваё
мейсца.
У. Галубок.

провалиться сквозь землю правалiцца скрозь доньне
[Мужыкi] усё поле, усе кусты паабшукалi, а ягнёнак быццам скрозь доньне правалiўся.
Л. Гвозд.

про себя сам сабе

путь держать кiравацца



 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

u vas napisana: 'как кур во щи як лiсiца ў саладуху'
rasiejskaja prymamka mo i hu
y jak u vas napisana, ale treba pisa inaka - 'как кур в ощип'.

dziakuj vam za pracu.

Напісаў Jura[ Stajuni am,
Дата 08/01/2014 Час 18:05

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Вечарына памяці Васіля Якавенкі
Брама сайта | Галоўная старонка


  29 студзеня 2020 года ў 18.00 у памяшканні Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (г. Мінск, вул. Пятра Румянцава, 13) адбудзецца вечарына памяці з праглядам дагэтуль нідзе не...
Органные сочинения Иоганна Себастьяна Баха
Погляд | Музыка


13 июля, суббота, 20:15 Костел св.Симеона и Елены (ул.Советская, 15 - Красный костел) 6+ При входе на концерт собираются пожертвования - 7 руб. Грандиозный музыкальный проект продолжается! Впервые органист Юрий Габрусь на протяжении...
[ 22 студзеня 2019 ] ГАДАВІНА з дня смерці ВАСІЛЯ ЯКАВЕНКІ
Брама сайта | Галоўная старонка


    Васіль Цімафеевіч пахаваны на Заходніх могілках (г. Мінск) ~ 37 сектар ~ 5 рад ~ 2 месца ~   ...
Marsz Dla Ciebie Polsko / Marsz NiepodlegBo[ci 2018 [NA {YWO]
Брама сайта | Галоўная старонка


O 15:00 na Rondzie Dmowskiego zaplanowano początek Biało-Czerwonego Marszu 100-lecia Odzyskania Niepodległości "Dla Ciebie Polsko", który otworzy Andrzej Duda. "Zaproszeni są wszyscy. Przyjdźmy tylko z biało-czerwonymi flagami. Bądźmy razem....
Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
ПАКУТНЫ ВЕК
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Падобнага твора ў беларускай літаратуры яшчэ не было. З трылогіі «Пакутны век», а гэта кнігі «Кабала», «Надлом» і «Гульня на згубу», паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны...
Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўная старонка


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
|


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння
mod_vvisit_counter Учора
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы
Каталог TUT.BY