Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Шыта белымі ніткамі

Шыта белымі ніткамі Друк E-mail
14.01.2011 | 11:30 |
Сяргей ЗАКОННІКАЎСяргей ЗАКОННІКАЎ 

На Кубе, дыктатарскі рэжым якой адным з першых павіншаваў беларускага кіраўніка з чарговай «перамогай», маецца праваабарончы рух пад назвай «Жанчыны ў белым адзенні». Нягледзячы на неймаверныя цяжкасці, смелыя і мужныя кубінкі дасягаюць значных вынікаў у барацьбе за свабоду.

Пасля разгону мірнай пратэстнай маніфестацыі ў Мінску супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў мясцовая ўлада таксама рашыла тэрмінова сшыць сабе «белае адзенне». Але нічога не атрымліваецца. Апратка выходзіць змрочная, на ёй выразна відаць плямы крыві бязвінных людзей і белыя ніткі хлусні. Драпежных каршуноў у спакойных галубкоў, як ні старайся, не пераробіш. Падзеі 19 снежня 2010 года засведчылі, што не апазіцыя перайшла рубікон, а сам беларускі рэжым пераступіў мяжу — ад аўтарытарызму скаціўся ў жорсткі таталітарызм.

Цяжкія пакуты, якія выпалі на долю амаль усіх кандыдатаў у прэзідэнты, іншых арыштаваных на плошчы Незалежнасці, з аднаго боку, а з другога — масіраваныя ліслівасць, хваласпевы ў адрас «палітычнага доўгажыхара» , якія ліюцца з тэлеэкранаў, змусілі прыгадаць невядомага многім чытачам героя рэвалюцыі і вайны, партыйнага і савецкага дзеяча Марцям’яна Руціна (1890 – 1937). Гэты смелы чалавек у 1930 годзе выступіў са зваротам «Ко всем членам ВКП(б)», у якім абвінаваціў Іосіфа Сталіна ва ўзурпацыі ўлады, за што трапіў за краты. Калі ў верасні 1934 года пасля першага з’езда савецкіх пісьменнікаў ён праз газеты пазнаёміўся з прамовамі, поўнымі дыфірамбаў дэспату, Руцін у лісце родзічам з турмы з’едліва пісаў: «Классическая демонстрация восторженного холопства! Так и напрашивается по сему случаю к декламации следующий неизданный отрывок из «Фауста» (геніяльная трагедыя нямецкага пісьменніка Ёгана Вольфганга Гётэ. — С.З.):

«И если здесь свободу нам дарят/ И быть открытым я вполне дерзаю,/ тогда хотя душой я демократ, / Тебе, тиран, я когти лобызаю!

Церемониймейстер: Лишь когти? Нет, почет мне этот мал! / Идите дальше, демократ великий.

— Что ж мне велит священный ритуал?

Церемониймейстер: Облобызать часть заднюю владыки».

Менавіта так выглядаюць паводзіны некаторых тутэйшых, расійскіх і еўрапейскіх тусоўшчыкаў на палітычным полі Беларусі. Але я хачу падкрэсліць дзве важныя дэталі з прыгаданага. У сталінскай турме вязень чытае газеты і піша лісты родзічам, якія даходзяць да адрасата! А ў ХХІ стагоддзі пра людзей, якія трапілі ў беларускія вязніцы, нельга атрымаць звесткі. Ні родным, ні адвакатам не даюць магчымасці ўбачыцца з імі, што нараджае ў грамадстве трывожныя думкі. Я таксама задаю пытанне: «Дзе Уладзімір Някляеў, што з ім? Чаму няма дакладнай інфармацыі пра стан здароўя астатніх арыштаваных?»

Мясцовыя «тэлешасцёркі» стараюцца прыкрыць злачынства рознымі спосабамі: займаюцца падтасоўкамі, фастрыгуюць паклёпы на лідараў апазіцыі, круцяць хвалебныя інтэрв’ю заангажаваных назіральнікаў, а таксама верных сяброў адыёзнага рэжыму — расійскіх, «паточаных моллю» палітыкаў Г. Зюганава, А. Мітрафанава, пісьменніка А. Праханава, якія заўсёды на падхваце і кожны раз гатовы ўслаўляць «выключную адкрытасць і дэмакратычнасць выбараў» у Беларусі.

«Аракул» з ліку тэлевядучых, якія мелі «бледны выгляд», калі паспрабавалі давіць на дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты на агульных дэбатах перад выбарамі, у нядаўняй перадачы, каб «закляйміць апазіцыянераў», сабраў да кучы сюжэты разгону дэманстрацый па ўсім свеце. Марная справа! Падзеі ў Мінску, калі 50 тысяч мірных грамадзян стаялі на плошчы на вялікай адлегласці ад уваходу ў Дом ураду, не паддаліся на правакацыі спецслужбаў па ўзламванні дзвярэй, не ўдзельнічалі ў пагромах, абсалютна непадобныя на тыя, што адбываліся ў Егіпце, Іраку, Венгрыі, Арменіі, Малдове, а тым больш у Калумбіі, што знаходзіцца пад пятой наркабаронаў, з якімі там ідзе сапраўдная вайна. Пра такія хлуслівыя выказванні ў народзе кажуць груба, але дакладна: «Параўнаў «нешта» з пальцам!»

У мяне да афіцыйных журналістаў, экспертаў ёсць пытанне: калі ваш кумір перамог справядліва, то чаго вы так доўга апраўдваецеся, з ранку да начы круціце па ўсіх беларускіх і рускіх каналах фальшыўкі? Чаму нават у суботу і нядзелю не даеце людзям адпачыць, а забіваеце тэлеэфір шызафрэнічнай лухтой?

Ва ўспамінах «Год за год» рускі пісьменнік Ю. Кубланоўскі прыводзіць словы французскага філосафа Жан-Жака Русо, які ў трактаце «Аб грамадскай дамове» (1762) абгрунтаваў права любога народа на звяржэнне абсалютызму: «Долг каждого — любить Родину, быть неподкупным и смелым, хранить ей верность, даже ценою жизни». А затым кажа: «Но в том-то и дело, что «ценою жизни» (жизней!) оплачивается не любовь /…/ к Родине, а продление власти негодяев, стоящих у ее руля. Жертвовать жизнью для Родины — благо; ради них — глупость: не стоят они не то что «твоей жизни», но даже выеденного яйца». Слушныя, патрэбныя для кожнага народа і асабліва для беларусаў развагі!

У свеце сёння назіраюцца дзве відавочныя тэндэнцыі: кругавая парука, узаемная падтрымка паміж аўтарытарнымі рэжымамі і ўзмацненне насілля, гвалту ўнутры гэтых краін, наступ уладаў на правы і свабоды чалавека, на дабрабыт людзей. Калі міжнародная супольнасць аб’яднанымі намаганнямі не спыніць гэты ганебны працэс, то не выключана, што аўтакраты могуць перамагчы і ў развітых краінах.

А ў Беларусі тым часам пачалося сапраўднае «паляванне на ведзьмаў». Дэмакратычна настроеных людзей цягаюць на допыты, ідуць ператрусы ў офісах грамадскіх арганізацый, у кватэрах. Ну і як цяпер будуць глядзець у вочы мужным беларусам апекуны рэжыму — прэзідэнт Расіі Д. Мядзведзеў, папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыла, асобныя еўрапейскія «дэмакратызатары»?

Беларускі рэжым трымаецца на гарбе расіян, народаў краін Еўразвязу, ЗША, бо суседка дапамагае газам і нафтай, а міжнародныя банкі, фонды, якія выдзяляюць пазыкі, папаўняюцца ўсімі краінамі-донарамі. А ўрады гэтых краін бяруць грошы ў падаткаплацельшчыкаў. Дык ці спытаўся хто ў іх — згодныя яны з гэтым?

Маніфестанты ў Мінску выйшлі для таго, каб тыя, хто зрабіў дзяржаву сваёй вотчынай і кармушкай, ведалі, што людзі бачаць усё, каб не думалі, што могуць нахабна хадзіць па іхніх галовах.

Людзі хочуць не дэмагагічнай свабоды, за якой у беларускім выпадку выразна відаць турэмныя краты, а сапраўднай, непасрэднай волі дзеянняў ва ўсіх сферах жыцця і разнастайнасці меркаванняў з любой прычыны.

Яны імкнуцца не да дзяржаўнага перавароту, не да «сацыялістычнай» і не да «буржуазнай» дэмакратыі, а да той простай, зразумелай жыццядзейнасці, калі ўлада не перашкаджае грамадзянам зарабляць, паляпшаць дабрабыт, не заціскае раты, не вешае на вушы хлусню.

Свободные новости плюс
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 139
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2843
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38383