Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Беларуская мова ў часе Друк E-mail
27.12.2007 | 13:46 |
Змест
Беларуская мова ў часе
1. Сыстэмнасьць мовы
2. Сыстэмнасьць беларускае мовы і яе гісторыя
3. Падсумаваньне
3. Падсумаваньне

Апісаныя вышэй зьявы паказваюць, 1) што расеізацыя шырыцца і глыбіцца, 2) што адбываецца гэта, перадусім, за кошт царкоўнаславянскіх кніжных мадэляў. Фактычна, ідзе вымываньне гісторыі з моўнага арганізму, якое даўнімае поўную перакадыфікацыю беларускае мовы. Якая ж мова мае ўрэшце вырабіцца? Прыкладна такая, як у парадыйных фразах Н. Гілевіча: Стояшчую вешч на базары прываброў. Або: Бывала выйдзеш вутрам з хаты, // Так благавухае сярэнь!

Пазычаньні і калькі, якія ёсьць вынікам данага працэсу, можна клясыфікаваць наступным спосабам:

прыхадні, беспасярэднія пазычаньні з расейскае мовы: а б ш ч ы н а, а п а с е н ь н е, д а ў к а, д о б л е с ь ц ь, з а к л ю ч а ц ь, з м ы ч к а, к а в а р н ы, п а д в я р г а ц ц а, п а с т а я н н а, п р а д а с т а в і ц ь, п р а д’ я в і ц ь, п р а м ы, п р ы м я н я ц ь, р у ц і н а, с л а в е с н ы, р а ш э н ь н е, у р о н;

пярэваратні, сэмантычныя калькі, найбольш небясьпечныя, бо такія словы ёсьць у беларускай мове, але зь іншым значаньнем: а д м е н а, б а ч н ы, з а т ы м, к а н е ч н е, п а с л а н ь н е, п і с а н ь н е, у з р о с т;

малпаваньні, словаўтваральныя калькі: в ы п р а ц о ў к а, н е а б х о д н а с ь ц ь, н о в а ў в я д з е н ь н е, п а з б а ў л я ц ь, п а з ь б я г а ц ь, р а з ь б і р а л ь н і ц т в а, с а д з е й н і ч а ц ь, с в о е а с а б л і в ы, у м я ш а л ь н і ц т в а, у ц е ч к а;

наросты, структурныя калькі, блізкія да папярэдніх, але адрозьніваюцца ад іх тым, што элемэнт, аналягічны расейскаму, нарошчваецца на гатовае беларускае слова: д о б р а з ы ч л і в ы, д о б р а с у м л е н н ы, д о б р а ў п а р а д к а в а н ь н е,

д о ў г а ч а к а н ы, н а к і р у н а к, у з а е м а д а ч ы н е н ь н і, ш м а т п а к у т н ы;

пачвары, перакручаныя расейскія словы, гукавыя падобнасьці, створаныя без увагі на граматыку і этымалёгію, іх можна лічыць фанэтычнымі, і інш. калькамі: а б в е р г н у ц ь, в і д з ь м а - н я в і д з ь м а, з ь н е ш н і, н а п р а м а к, п р ы ў к р а с н ы, с у т н а с ь ц ь, т н е ч а;

пустоты, псыхалягічнае вета на ўжываньне самых розных беларускіх словаў, часамі тых, якія ў расейскай мове маюць іншы сэнс, а часамі нават тых, якія цалком супадаюць з расейскімі, гэта непрыкметны і вельмі небясьпечны ўплыў. Пустоты назваць нельга, але можна акрэсьліць добрыя словы, на месцы якіх узьнікаюць пустоты: абмылка = рас. ошибка, багатыр = рас. богач, заказаць = рас. заказать, знаць = рас. знать (воспринимать чувствами, визуально), існасьць = рас. сущность, канечны = рас. необходимый, канечнасьць = рас. необходимость, мыліцца = рас. ошибаться, напраўляць = рас. ремонтировать, пазор = рас. благолепие, пазорны = рас. благолепный, праціўны = рас. противный, расказаць = рас. рассказать, спор = рас. удача, спорны = рас. удачный, харошы = рас. прекрасный, чайка = рас. лодка. Вымоўным прыкладам вета на ўжываньне слова ёсьць прыметнік харошы. Ён мае значаньне ‘прыгожы’, па-расейску – красивый, прекрасный, але вонкава супадае зь іншым расейскім словам хороший і таму не ўжываецца, хаця скрозь ужываюцца вытворныя ад яго: хораша, хараство.

Кожная спроба ачысьціць мову выклікае аргумэнты супраць. Аргумэнты гэтыя часьцей за ўсё супярэчлівыя і выяўляюць не рацыянальны, а міталягічны, заідэалягізаваны характар сьведамасьці праціўнікаў пурызму. Праціўнікі чысьціні мовы паказваюць звычайнае нежаданьне працаваць над моваю, аналягічнае нежаданьню яе вучыць наагул. Першае запярэчаньне, якое яны нам выстаўляюць, кажа, быццам мы выдумляем словы, ствараем штучную мову. Яго можна нават не аспрэчваць, бо ўсё напісанае вышэй пранявервае даную тэзу. Словатворства, зрэшты, трывае ў усякай стратэгіі мовы, але ўзорам для яго могуць служыць або чужыя або свае мадэлі. Другое запярэчаньне палягае ў тым, дзей кожная мова разьвіваецца, і беларуская – у тым ліку. (Спачатку нам забаранялі разьвіваць мову, а цяпер забараняюць кансэрваваць.) Разьвіцьцё ў такім разуменьні – нешта цьмянае, неспасьцігальнае, мусовае, непадуладнае ні волі ні аналізу. Інакш кажучы – пусты гук, агульнае месца з абыватальскіх уяўленьняў аб прагрэсе. Заразом незразумела, што значыць “разьвіваецца” – удасканальваецца ці псуецца? Ускладняецца ці спрашчаецца? А можа — проста зьмяняецца? Што ёсьць прычынаю гэтых зьменаў? Коштам якіх рэсурсаў мова зьмяняецца? Якімі тэмпамі ідуць зьмены? Якімі тэмпамі яны ішлі раней? І чаму? Чым розьняцца тыя зьмены ў беларускай мове ад зьменаў у іншых знакавых сыстэмах?

Трэба сказаць, што адказ на пастаўленыя пытаньні ня надта складаны. Сама сабою мова разьвіваецца за кошт закону аналёгіі, нутраной інэрцыі. Гэта вельмі павольны рух, які расьцягваецца на цэлыя стагоддзі, а ў літаратурных мовах – і зусім прыпыняецца. Другім фактарам разьвіцьця ёсьць фактар вонкавы, або – экстралінгвістычны. Калі экстралінгвістычны ўплыў адбываецца без удзелу суседняе мовы, то ён нічым практычна ня розьніцца ад першага. Таму зьмены ў мове лепш разглядаць як вынік інэрцыі і вынік зьмешваньня. Прыкладам, ісьляндзкая мова амаль не зазнала чужаземных уплываў – і яе тэксты ХІІ стагоддзя зразумелыя сучасным ісьляндцам. У 20-я гады ХХ стагоддзя ісьляндцы сьведама ачысьцілі сваю мову ад рэшты чужых словаў, але нават гэты чын нічога не зьмяніў у сыстэме мовы. А дзе мовы зьмешваюцца – там што ні дзень, то разьвіцьцё.

Зьмешваньне моваў таксама бывае дваякае: станаўленьне сыстэмы і збурэньне сыстэмы. Калі чужаземныя словы, чужаземныя мадэлі прыходзяць разам з новымі зьявамі, калі племявы дыялект ператвараецца ў літаратурную мову – тады можна гаварыць пра разьвіцьцё. У беларускай мове гэты працэс агулам завершыўся ў ХІV-ХV стст. З таго часу сыстэма разьвівалася інэрцыйна. Аднак у 30-я гады ХХ ст. пачынаецца імклівая перакадыфікацыя, а фактычна, зрасейваньне беларускае мовы, якое доўжыцца дагэтуль. За колькі дзесяцігоддзяў мова зьмянілася больш, чым за шэраг стагоддзяў. Нутраных прычынаў для гэтых зьменаў не было, бо беларуская мова нічым не ўступала расейскай, а ў пляне сыстэмнасьці нават перасягала яе. Ня ведаю, ці можна той абвал называць разьвіцьцём. Гэта ўжо, як кажуць, справа густу. Але рэч не ў найменьні. Разьвіцьцё таксама бывае рознае. Бывае разьвіцьцё ракавае пухліны. І нашае заданьне – стаць на перашкодзе такога разьвіцьця.

Ідэя некантраляванага, расьліннага ўзросту мовы сягае ў натуралістычныя канцэпцыі ХІХ стагоддзя. Сёньня такое бачаньне дарэшты застарэла. Мова не расьліна, хоць, зрэшты, і расьліну можна гадаваць ды бараніць ад паразытаў, таму аддаваць яе на волю лёсу проста неразумна. Слушна кажа філёзаф мовы, патужнік М. Бахціна, В. Валошынаў: “Станаўленьне мовы, як і ўсякае гістарычнае станаўленьне, можа ўсьведамляцца як сьляпая мэханістычная канечнасьць, але можа стацца і “вольнаю канечнасьцю”, стаўшы сьведамаю і жаданаю патрэбаю”. 



 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 277
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9890
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32321