Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Беларуская мова ў часе

Беларуская мова ў часе Друк E-mail
27.12.2007 | 13:46 |
Змест
Беларуская мова ў часе
1. Сыстэмнасьць мовы
2. Сыстэмнасьць беларускае мовы і яе гісторыя
3. Падсумаваньне
2. Сыстэмнасьць беларускае мовы і яе гісторыя

2.1. Дзьвюхмоўе i дыгласiя. Першаю літаратурнаю моваю  на тэрыторыі Беларусі была мова царкоўнаславянская, створаная на старабаўгарскай аснове з моцным уплывам позьнегрэцкіх, бізантыйскіх культурных мадэляў.

Моўную сытуацыю, што склалася ў часы Полацкага княства, сучасныя мовазнаўцы называюць дыгласія. Дыгласія – гэта ўстойлівае спалучэньне дзьвюх моваў у адной культурнай прасторы. Устойлівасьць дасягаецца тым, што кожная мова пры дыгласіі выконвае сваю асобную функцыю, і функцыі гэтыя не перасякаюцца. Царкоўнаславянская мова абслугоўвала кніжную, найперш, царкоўную сфэру, а беларускія мясцовыя гаворкі служылі спосабам пабытовых дачыненьняў і перахоўваліся ў вуснай форме. Кажучы прасьцей, на адной мове пісалі, на другой – размаўлялі. Пры дыгласіі дзьве розныя мовы ў межах данага моўнага калектыву ўспрымаюцца як два стылі аднае мовы. Такім парадкам, кожная зь іх выражае апрычоны зьмест: сакральны, высокі і – пабытовы, нізкі. Пераклад з аднае мовы на другую, а таксама жанр пародыі ў гэтай сытуацыі – немажлівыя.

Практычна дыгласія прыводзіць да таго, што мовы спакваля ўсё ж зрастаюцца ў адну сыстэму. Але ў Беларусі гэтага не адбылося. У XIV-XV стагоддзях пачынае сваё існаваньне беларуская літаратурная мова, якая вырабілася на базе мясцовых гаворак, а таксама лацінскіх, гэрманскіх і польскіх уплываў. Сытуацыя дыгласіі, такім ходам, перарасла ў сытуацыю дзьвюхмоўя.

Дзьвюхмоўе адрозьніваецца ад дыгласіі тым, што дзьве розныя мовы ў адной культурнай прасторы выконваюць тую самую функцыю. Іншымі словамі, яны дублююць адна адну. Дзьвюхмоўе – заўсёды вызначаецца няўстойлівасьцю і змаганьнем моваў. Перамагае зазвычай мова бальшыні. Таму на канец XVI — пачатак XVII стагоддзяў у Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова істотна пасунула царкоўнаславянскую. І нават – у культавай сфэры.

Тым часам у Расеі дыгласія захоўвалася ледзь не да канца XVIII стагоддзя. І толькі ў часы Пушкіна ўсталявалася ўласна расейская літаратурная традыцыя. Гэтак званая старажытнаруская мова – ня што іншае, як руская рэдакцыя мовы царкоўнаславянскае. Паміж старою расейскаю традыцыяй і новаю — існуе істотная розьніца. У нас проціпастаўленьне старабеларускае і сучаснае беларускае мовы ў значнай ступені ўяўнае, надуманае, некрытычна перанятае ад расейцаў. Яшчэ Ф. Багушэвіч у прадмове да “Дудкі беларускай” пісаў: “Чытаў я ці мала старых папераў па дзьвесьце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі а нашай мовай чысьцюсенькай як бы вот цяпер пісалася.”

Наагул, моўная сытуацыя ў Вялікім княстве была досыць складаная і парадаксальная. Сфэра ўжытку царкоўнаславянскай мовы няўхільна вузілася, але ў гэтай вузкай сфэры яна жыла поўным жыцьцём: на ёй ня толькі пісалі, але, як і належыць пры дзьвюхмоўі, гаварылі. Пагатоў таго, беларускія (і ўкраінскія) кніжнікі на эўрапэйскi кшталт стварылі першыя царкоўнаславянскія граматыкі. У іншых славянскіх землях, адсталай Расеі, паняволеных Баўгарыі і Сэрбіі, усё яшчэ панавала старая, тэксталягічная форма навучаньня праз завучваньне аўтарытэтных тэкстаў. Але царкоўнаславянская і беларуская мовы, існуючы побач, ня зьмешваліся. Як слушна зазначае Б. Усьпенскі, першая існавала ў якасьці сыстэмы правілаў, а другая – сыстэмы забаронаў. Тое, што было правілам для царкоўнаславянскае мовы, ня мусіла пераносіцца ў беларускую. Уласна беларуская граматыка зьявілася крыху пазьней і пісалася яна... у Францыі, для французаў. Беларусы ведалі сваю мову і не сьпяшаліся ствараць для сябе граматыкі.

Такім парадкам, царкоўнаславянская мова ў Беларусі існавала хоць і ў абмежаванай сфэры, але ж на ёй, яшчэ раз адцемiм, пісалі і гаварылi. А ў Расеі, нягледзячы на шырокае карыстаньне, царкоўнаславянская мова ня мела вуснага ўжытку. Яна была кніжнаю іпастасьсю мовы расейскае. Урэшце, абедзьвiя цесна перапляліся і злучыліся ў адну сыстэму. Сучасная расейская літаратурная мова, як лічаць многія мовазнаўцы, ёсьць вынікам разьвіцьця царкоўнаславянскае мовы на расейскай глебе. Прынамсі, тут нельга не прызнаць надзвычайнай ролi царкоўнаславянскіх элемэнтаў. Яны ў расейскай традыцыі ахапляюць перадусім галіну тэрміналёгіі і сфэру высокага стылю. Часамі славянізмы і расеянізмы зьяўляюць устойлівыя супраціўныя пары, дзе на ролю першых прыпадае значаньне адцягненасьці, кніжнасьці, паэтычнасьці, а на ролю другіх – канкрэтнасьці, практычнасьці, пабытовасьці: град – город, хлад – холод, мраз – мороз, злато – золото, глава – голова, страж – сторож, власть – волость, прах – порох, хранить – хоронить, падеж – падёж, невежда – невежа, бремя – беременный, мрак - морочить і г.д. У беларускай мове такіх параў няма, а калі яны зрэдку ўзьнікаюць, дык толькі з польскімі часьцiнамі і без стылёвае рэгулярнасьці: грод – горад, злота – золата, срэбра – серабро, мрок – морак, блоціць – балота, глодзіць – голад, еднасьць — адзінства. Цікава, што польская форма злота сустракаецца ня толькі ў А. Гаруна (“Звон бліскучы, З срэбра літы, З злота зьбіты”), але і ў напісе на крыжы Аўфрасіні Полацкай (“а кованье его – злото и серебро и каменье”), г.зн. задоўга да шырокіх польскіх уплываў.

З усяго сказанага зразумела, чаму расейскаму тэрміну царкоўнаславянскага паходжаньня млекопитающие натуральна адпавядае беларускае слова сысуны, а не скалькаванае млекакормячыя, аналягічна пресмыкающиеся – паўзуны. Затое марна шукаць беларускіх адпаведнікаў да славянізмаў восторг, подвиг, іх ня мае ніводная эўрапэйская мова, у тым ліку – і беларуская. Бясконцымi падаюцца спробы выдумаць тоесную адзiнку да слова подвиг: патуга, спатуга, чын, спасіл, (В.Ластоўскі), вычын, дасягненьне (С.Станкевіч), зьдзейсьце (А.Разанаў) і г.д. Чым болей такіх спробаў, тым болей мы пераконваемся, што жывую мову нельга выдумаць або стварыць на чужы ўзор, як нельга зьмяніць яе гісторыі. Трэба навучыцца ўслухоўвацца ў мову і карыстацца тым, што ёсьць. Дарэчы, у старажытных беларускіх лексыконах слова подвиг мае два значаньні: а) ‘духовы ўчынак’ стараньне, чуйнае стараньне і б) ‘рыцарскі турнір’ шырмерства, запасьніцтва, валка.

2.2. Лексыка беларуская i царкоўнаславянская. Калі мы зьвернемся да слоўніка XVII ст. “Сынонімы славенароскай”, то навочна пераканаемся, што амаль кожнае царкоўнаславянскае слова ўспрымаецца сёньня як расейскае, а многія беларускія адпаведнікі ня страцілі свае значнасьці да гэтае пары.

 


агнец — аўчатка

алчный — лакны 

бдение — няспаньне

беглец — зьбег

блюсти – даглядаць

бодрствование — няспаньне

бренный — гліняны

вёдро — пагода

власяница — плахта 

внешность — пазьверхнасьць

водворяться — управаджацца

вожделение – пажадлівасьць, прагненьне

возвещать – даваць ведамасьць

воздаяние — аддатак

воздвигать — узносіць

волхв – вешчак, варажбіт

вооруженный — збройны

воплощение — уцеленьне

выговор — вымоўка

гордыня — гордасьць

дерзкий — зухвальны

доблесть — можнасьць

доблестный — можны

евнух — валах

жребия – лёсы, біркі

завещать — запавядаць

заключение — замкненьне 

залог – застава, задатак 

заступник — абаронца 

знамение — знак 

изверг — выпартак 

изобилие — дастатак

изрядный — выборны

инок — адзінец

искупление — акуп

исполнение — зысчаньне

капище — бажніца

кичение — бута

кичиться — надзімацца

клевета — потвар

клеветать — патвараць 

клеветник – патварца, звадца

кознь — засадка

корысть – луп

лесть — пахлебства

[лечебница,] врачебница — лякарня

ложный — абмыльны

мзда — заплата

медлить — бавіцца 

невежество — нясьведасьць 

необуздание — неўгамаваньне

непостоянный — няпэўны

непредвиденно — зьнябачку 

непредвиденный — неспадзяваны 

непреложный — неадменны 

нечестивый — нязбожны

нечестие — нязбожнасьць

обилие — дастатак

обильный — гойны

община — еднасьць

ослушание — агурства

основание — грунт

откровение – аб’явеньне, адкрыцьцё

отребие — плюгаўства

отсекать — адцінаць

первенство — першасьць

переселенец — пераходзень

плевелы — кукаль

подощрять — паднушчаць

поимка – браньне, узяцьце

понос — бягунка 

поощрение — пабудка

постоянный — непарушны 

превосходить — перавышаць 

предел – граніца, крэс

преемник — наступца 

престол — маястат

проповедь — казаньне

разногласие — нязгода

ревность – гарлівасьць, жарлівасьць

руководитель – павадыр

[руководствоваться] - паводзіцца

светильник — каганец

скверна – нячыстасьць, плюгаўства, бруд

сквернить — пакаляць

скверный – нячысты, вярутны, лотр

скипетр — бярло

скопец — валах

скорбь — болесьць

слово [логос] – мова [пар.: предисловие – прадмова]

смутьян – калатнік [пар.: смута - закалота]

сабор – збор, зграмаджаньне

саборный – галоўны, паспаліты

совершенно – да дна

согласовывать — згаджаць

сонискание — зыск 

сонм – збор, грамада 

состав – зграмаджаньне, купа

составлять — злучаць

союз — зьвязак

способствовать — памагаць

споспешествовать — успамагаць

споспешник – памагач, [патужнік]

стечение – зьбег, зыйсьце

строптивый — нязгодлівы

стяжание — зыск

суета — марнасьць 

твёрдый — пэўны

тишайший — пакорны

треволнение — далеглівасьць

тщание — пільнасьць 

тщательный — пільны

тщиться — квапiцца

угощение — бяседа

умеренный — мерны

умилостивлять — благаць

умножаться – множыцца

унылый — зныдзелы

упражнение – забава [пар.: упражняться – бавіцца Ф. Еўлашоўскі]

утверждать [печатью]—змацняць [ пар.: утвержденный документально — пад моцаю лістоўнай ]

ухищрение — выстаўнасьць

хлябь — крата (у браме)

холостой — бязжонец

хула — абмова

хуление — блюзьнерства 

хулитель — абмоўца

хулить — блюзьніць

хульник — блюзьнерца

хульны — блюзьнерскі

чин — парадак 

чинный — парадны

юродство — блазенства

юродствовать — блазнаваць

 

 


 

Прыточаныя вышэй прыклады няпоўныя, але яны не габінэтнага паходжаньня, а натуральны адбітак жывога маўленьня. Старыя лексыконы – найлепшыя і найдакладнейшыя крыніцы для нармаваньня сучаснае беларускае мовы, як у галіне кніжнае лэксыкі, так і словаўтварэньня. Дзеля прыкладу возьмем толькі адну царкоўнаславянскую мадэль: без- + аснова + -ие у беларускай кніжнай традыцыі, ёй адпавядае, часьцей за ўсё, мадэль не- + аснова + -асьць, а ў народнай традыцыі – не- + аснова + -ь, або – не- + аснова + нуль суфікса, падобную ж форму маюць і блiзкiя прыметнікі:

 

безбожие – нязбожнасьць Сс. 

безведрие – непагадзь Ластсл. 18, Ссл., негадзь Ластсл. 18, незгаль ЭСБМ

безвестие – неведзь Ссл.

безвкусие – несмач Ластсл. 18, Тсл., СГЦРБ, несмак СГЦРБ, нясмачнасьць Сс.

безвременье – нечас Ластсл. 819, негадзь Ластсл. 18 

бездействие – нячыннасьць Ластсл. 19 

беззаконие – няправасьць Сс.

беззлобие – незласьлівасьць Ластсл. 19, нявіннасьць Сс.

безмездие – неплат Ластсл. 363

безмолвие – немань Ластсл. 383, Юхн. 

бездорожье – непуць Тсл. 

безуспешный – няспоры Сс. 

безучастие – неспагадлівасьць Ластсл.20

бесподобный – незраўнаны Ластсл. 22

бессластие – нясмачнасьць Сс.

бессмертие – несьмяротнасьць Ластсл. 24

бессмыслие – недум Гал., некмень Ластсл. 503, несмысел Нсл.

бесчеловечие – нялюдскасьць Сс., Ссл.

бесчувствие – нечавіль Даль, нячуласьць

 

Гэтакая мадэль дапамагае выйсьці з гранічна тупіковых сытуацыяў. Прыкаладам, у чатырох малітоўніках да царкоўнаславянскага тэрміну беззаконие мы сустрэнем аж сем “беларускіх” аналягаў: бяспраўства, неправата, неправота, беззаконнасьць, беззаконьне, беззаконства, бяспраўе (і яшчэ правіна). Які зь іх выбраць? Веданьне мадэлі і таго факту, што закон у беларускай традыцыі называўся права, кажуць у адно: усе ўжываныя варыянты хібяць, а не выклікае пярэчаньняў толькі той, які зьяўляе “Сыноніма”: няправасьць. 

Тое, што адбываецца сёньня зь беларускаю моваю і што прынята называць “русыфікацыяй”, у існасьці становіць сабою суцэльнае ўварваньне царкоўна-славянскіх элемэнтаў у сыстэму беларускае мовы і збурэньне яе традыцыйных кніжных мадэляў. Некаторыя наіўныя тэарэтыкі нават мараць пра стварэньне высокага стылю на базе царкоўнае славяншчыны. Выказваецца шкадаваньне аб страце быццам бы беларускае рэдакцыі царкоўнаславянскае мовы. Аўтары ўсіх гэтых гутарак нават не ўсьведамляюць, якую нісянеціцу яны пішуць. Рэч у тым, што на сёньняшні дзень захавалася менавіта беларуска-ўкраінская рэдакцыя царкоўнаславянскае мовы, а не расейская, бо, як мы ведаем, беларускія граматыкі служылі ўзорам для бальшынi славянскiх народаў. Але наагул ніякага стылю, а высокага – тым больш, з гэтага яднаньня не атрымаць. Нельга адмаўляць хараства царкоўнаславянскае мовы, як не адмовiць рацыянальнасьці і паэтычнасьці беларускае, аднак іх зьмешваньне дае, у лепшым разе, савецкі канцылярыт, а ў горшым – непісьменную трасянку.

Дзеля пацьверджаньня сказанага зьвернемся да канкрэтных прыкладаў “славянізацыі” беларускае мовы ў прэсе. (У перакладной частцы пададзеных ніжэй артыкулаў добрыя беларускія адпаведнікі пiшуцца звычайным шрыфтам, а ў ілюстрацыях – тоўстым, расеянізмы (славянізмы), – адпаведна – тоўстым i разрэджаным.)

 

абшчына (община) – грамада, грамадка, злучына, суполка

Пры ўсёй шматаблічнасьці Вільні дзьве этнічныя а б ш ч ы н ы (= злучыны) займалі ў ёй асаблівае становішча. НН. 97.07.28. Пар.: Я клічу Вас... браты, злучыцца ў адну вялікую радзіну... каханьня роднага злучыну. Хр. XIX.

доблесьць (доблесть) – можнасьць, удатнасьць, цьвёрдасьць, заслуга

Трэба пакорліва даваць зьдзеквацца н а д с а б о й (=зь сябе) – у гэтым д о б л е с ь ц ь (=заслуга)? С. 96.04.10. 

збавiцель (избавитель) – збаўца

Кожны народ, якi ў гiсторыi “меў справу” з Расеяй, меў i свайго бандыта - з б в i ц е л я (=збаўцу) Калiноўскага! НН. 95.1. 

злоба – злосьць

Вiтаўт... прыйшоў... на мяжы чорнай з л о б ы (=злосьцi) i адчаю. НН. 97.06.30.

каварны (коварный) – падступны, здрадлiвы, хiтры, няверны

Ён наiўны i добры, а Ральф – к а в а р н ы (=хiтры). П. 98.01.29. Хто яны [палякi] – сябры цi к а в а р н ы я (=падступныя) непрыяцелi. С. 98.

кашчунны (кощунственный) – блюзьнерскi, нязбожны

З экрана тэлебачаньня гучаць к а ш ч у н н ы я (=блюзьнерскiя) канiбальскiя апраўданьнi злачынстваў. С. 97.11.25.

падвергцiся (подвергнуться) – падпасьцi

П а д в е р г л i с я б е с ц ы р ы м о н н а м у з а т р ы м а н ь н ю ф о т а ж у р н а л i- с т ы (=бесцырымонна затрымалi фотажурналістаў). С. 96.05.03. 

падразумявацца (подразумеваться) – мецца на ўвазе, даўнiмацца

[Схема прагрэсу] проста заганная... Асаблiва ж калi п а д р а з у м я в а ю ц ц а (=маюцца на ўвазе) [духоўныя] ў с т о i (=грунт, асновы). ЛiМ. 97.06.06.

пастаянна (постоянно) – заўсёды, неадменна, цягам, стала, векавiта, бесьперач, што раз

Гэта п а с т а я н н а (=заўсёды) спрабуюць рабiць беларускiя нацыяналiсты. П. 98.03.05.

пастаянны (постоянный) – сталы, неадменны, заўсёдны, векавiты

I гэта стане п а с т а я н н ы м (=неадменным) фактарам. С. 95.02.22. У нас ужо зьявiлiся п а с т а я н н ы я (=сталыя) клiенты. П. 98.03.05.

паток (поток) – плыў; плынь; ручай

Чаму ж пачала п а т о к а м i (=ручаямi) лiцца родная кроў? С. 96.04.26. Пар.: Жалобная адправа тым часам iшла сваiм набожным плывам i, здаецца, на крыльлях анёлаў неслася душа ў неба. I. Пiлiпаў.

 

Асаблівую ўвагу варта зьвярнуць на ўтварэньнi з царкоўнаславянскаю прыстаўкаю прад- (пред-), што густа запаланiлi старонкi беларускiх выданьняў. Ужываньне гэтае прыстаўкi ў беларускай мове строга абмежаванае, традыцыйна iснуе толькi слова прадмова (паланізм). Пазьней зьявiлiся прадмет (хоць ёсьць беларускае спакмень), прадстаўнiк (старабеларускае заступнiк) i, нарэшце, найноўшыя – прадпрыемства, прадпрымальнiк.

Аднак, такiх словаў, як прадаставiць, прадухiлiць, прад’явiць i да т.п., якiмi стракацяць сучасныя газэты, у тым лiку i незалежныя, не дапушчае нават адыёзны (асабліва апошніх гадоў) “Русско-белорусский словарь” (РБС). Зашмат, i беспадстаўна, шырыцца слова прадставiць ды вытворныя ад яго.

 

прадаставiць (предоставить) – узычыць; даць; пакiнуць, аддаць

[Пупейку] ўжо п р а д а с т а ў л е н ы (=дадзены) ў Польшчы статус б е ж а н ц а (=уцекача). С. 98.06.02. 

прадставаць (представать) – паўставаць

Старшыня Саўмiна п р а д с т а е (=паўстае) перад чытачом “бацькам нацыi”. ЛiМ. 94.05.27. 

прадставiць (представить) – зьявiць, падаць, аказаць; пакласьцi, паказаць, выявiць; пазнаёмiць; уявiць, уздумаць

“Знамя юности” так п р а д с т а в i л а (=падала, пазнаёмiла) яго сваiм чытачам. ЛiМ. 95.02.24. На ёй п р а д с т а ў л е н ы (=паказаныя) творы мастацтва той эпохi. ЛiМ. 94. 04.15. На гэта пытаньне дае адказ п р а д с т а ў л е н а е (=пададзенае, зьяўленае) ў Вярхоўны Савет ... пагадненьне. ЛiМ. 94.04.01. [Яму iнкрымiнуюць] п р а д с т а ў л е н ь н е (=даньне, аказаньне) з а в е д а м а (=запэўна) л ж ы в ы х (=аблудных) зьвесткаў. С. 94.07.01. Было шэсьце..., было тэатралiзаванае п р а д с т а ў л е н ь н е (=паказ). С. 96.06.26.

прадстаўляць (представлять) – зьяўляць, падаваць, аказваць, пакладаць; станавiць; паказваць, выяўляць; уяўляць, думаць

Беларусь п р а д с т а ў л я ў (=зьяўляў) толькi гарадзенскi майстар. С. 94.01. 

прадстаўнiчы (представительный) – паважны, самавiты (ад прадстаўнiк – прадстаўнiцкi)

Творчы дэсант прыехаў вунь якi п р а д с т а ў н i ч ы (=паважны). ЛiМ. 95.02.24. 

прадухiлiць (предупредить) – запабегчы, вымiнуць, унiкнуць (чаго)

Бяду п р а д у х i л i л i (=бяды ўнiкнулi) разам. П. 97.10.10.

прад’явiць (предъявить) – зьявiць, аказаць, пакласьцi, падаць

Iнцэдэнт ... стаў падставай, каб п р а д ‘ я в i ц ь (=пакласьцi, падаць i г.д.) “нацыяналiстам” традыцыйнае абвiнавачаньне. ЛiМ. 94.09.16. Яму [Хадыку] п р а д ‘ я в i л i (=паклалi, падалi i г.д.) а б в i н а в а ч а н ь н е (=вiнавачаньне). С. 95.05.14. 

прад’яўляльнiк (предъявитель) – паданьнiк (падаваньнiк)

Банкi ... павiнны прапанаваць ... уклады на п р а д ‘ я ў л я л ь н i к а (=падаваньнiка). С. 94.10.14. 

прад’яўляць (предъявлять) – зьяўляць, аказваць, пакладаць, падаваць

Той бок такiх п а т р а б а в а н ь н я ў (=вымогаў) сваiм ч л е н а м (=сябром) не п р а д ‘ я ў л я е (=падае). Чамусьцi нiхто не п р а д ‘ я ў л я е (=выстаўляе, ставiць) Маскве прэтэнзiяў. С. 94.01.

прастол (престол) – пасад, стол, сталец, маястат

Калi-нiкалi абвяшчалiся дзяржаўныя сьвяты з нагоды важнай падзеi – ушэсьця на п р а с т о л (=пасад). С. 96.04.26.

прымяняць (применять) – ужываць, карыстаць, выкарыстоўваць

Кiтайскiя ўлады п р ы м я н я ю ц ь (=карыстаюць) надзвычай жорсткiя меры б а р а ц ь б ы (=змаганьня) з наркабiзнэсам. С. 96.07.02.

 

Усiм расейскiм словам на со-, якое паходзіць ад царкоўнаславянскага съ-, у беларускай мове адпавядаюць ўтварэньнi з прыстаўкаю з- і іншыя: собор – збор, союз – зьвяз, совет – рада. Словы садзейнiчаць, супернiк, сабраты, сумесны, суаднесьцi, саграшыць i г.д. прыйшлi i прыходзяць у беларускую мову пад уплывам расейскае. Кожнае зь iх стварае прэцэдэнт для далейшага шыраньня неўласьцiвае мове мадэлi.

 

садзейнiчаць (содействовать) – спрыяць, успамагаць, дапамагаць, собiць

Цi будзе с а д з е й н i ч а ц ь (=дапамагаць) выхаду з крызiсу праграма? С. 94.01. 

састаў (состав) – склад, збор, зьмест, купа, зграмаджаньне

Н е а б х о д н а (=трэба) падрыхтаваць в ы к л а д ч ы ц к i с а с т а ў (=выкладнiкаў). С. 96.02.20. 

сатварыць (сотворить) – учынiць; стварыць

[Хрыстос] с а т в а р ы ў (=учынiў) цуд. П. 98.02.26. 

сьвяшчэнны (священный) – сьвяты; найсьвяцейшы

Армiя выконвала с ь в я ш ч э н н у ю (=сьвятое) з а д а ч у (=заданьне). НН. 95.01. 

сеча (сеча) – валка

М у ж ы к і (=хлопцы), успомнім с т а р а ж ы т н ы х (= даўных, даўнейшых) ваяроў... А потым ж о р с т к у ю (= моцную, непамілуйную) с е ч у (= валку). НН. 97.06.30. 

славесны (словесный) – моўны, слоўны

Прэзідэнт с л а в е с н а (=на словах) с я ч э (= лупіць, цьвічыць) наменклатуру. П. 98.03.19. 

сонм (сонм) – збор, зборня, купа, грамада

Увесь с о н м (=збор, зборня) беларускіх сьпецслужбаў ня здолеў абараніць прэзідэнцкага кантралёра. П. 97.10.10. 

спавядаць (исповедовать веру) – вызнаваць

Адбываецца... з ы х о д з я ч ы (=выходзячы) з прынцыпаў, якія ён с п а в я д а е (=вызнае). ЛіМ. 94.12.16. 

спадобіцца (сподобиться) – стацца годным, заслужыць (на што)

Суддзі сталі другім “класам”, які с п а д о б і ў с я (=стаўся годным) саноўнай увагі. П. 97.11.7. 

страсьць (страсть) – жарсьць, рымасьць і г.д.

С т р а с ь ц і (=жарсьці, пачуцьці) асабліва н а к а л і л і с я (=распаліліся). П. 98.02.26.

субяседнік (собеседник) – размоўца, суразмоўца

Заявіў мой с у б я с е д н і к (=суразмоўца). С. 96.04.10.

сумесны (совмесный) – супольны

У Гародні з дапамогай французаў створана с у м е с н а е (=супольнае) турыстычнае бюро. С. 94.1.

трохкратны (трехкратный) – трайны; патроены

НАТО мае т р о х к р а т н у ю (=трайную) перавагу над Расеяй. НН. 97.07.28. 

увенчваць (увенчивать) – каранаваць; сканчаць, завяршаць

Спробы ўвесьцi лацiнку ... посьпехам ня ў в е н ч в а л i с я (=ня мелi посьпеху). ЛiМ. 97.06.06. 

упадобiцца (уподобиться) – зраўнацца, стаць падобным

Жанчыны iмкнуцца ў п а д о б i ц ц а м уж ч ы н а м(=зраўнацца з мужчынамі). П. 98.03.05. 

устараненьне (устранение) – зьнiшчэньне; скасаваньне

Можа дайсьцi да майго фiзычнага ў с т а р а н е н ь н я (=зьнiшчэньня). П. 97.10.10.

усяленскi (вселенский) – сусьветны

Наш сьцяг – гэта сiмвал нас, сiмвал нашага зямнога i ў с я л е н с к а г а (=сусьветнага) iснаваньня. П. 98.01.13.

 

2.3. Назоўнікі дзеяньня. Галоўнае адрозьненьне беларускае мовы ад царкоўнаславянскае ў тым, што яна, таксама і лаціна, ангельская, польская і літоўская мовы, мае назоўнікавую форму дзеяслова гэрунд. Традыцыйна мы ведаем дзеяслоў у форме прыметніка: чытаны, адамкнёны, паўсталы, а таксама ў форме прыслоўя: гледзячы, узяўшы, іх можна ўтварыць практычна ад кожнага дзеяслова. Гэтаксама ад кожнага дзеяслова ўзьнікаюць і назоўнікі дзеяньнья: важэньне, ганяньне, спаньне, кіненьне, аджыўляньне, палоцьце, церце і г.д. Дзеяслоўнасьць выражаецца найперш тым, што ўсе назоўнікі дзеяньня ўтвараюць трывальныя пары з дапамогаю суфіксаў, прыставак, націску і інш. спосабаў: разьвязаньне – разьвязваньне, намаўляньне – намавеньне (намова), выбіраньне – выбраньне, праводжаньне – правядзеньне, будаваньне – збудаваньне, браньне – узяцьце і г.д. Назоўнікавая форма дзеяслова можа станавіць адмысловыя сынтаксычныя канструкцыі, якія ня маюць даслоўнага перакладу на расейскую мову.

З прыназоўнікам без і назоўнікам дзеяньня ў родным склоне ўтвараецца канструкцыя, якая абазначае нястачу дадатковага дзеяньня: Маскаль мусіў бы прапасьці б е з п а ў с т а н ь н я і мы на век векаў ужо былі бы вольныя. К. Каліноўскі. Па расейску яна перадаецца: не вставая. З прыназоўнікам да і гэрундам у родным склоне ўзьнікае канструкцыя з мадальным значаньнем мажлівасьці, немажлівасьці, або мусовасьці дзеяньня: Цяжкі ў том боль, трудная д а з г а е н ь н я рана. М. Сматрыцкі. Вывучэньне беларускае літаратуры... рабілася проста не д а п а д н я ц ь ц я. Ант. Адамовіч. Гэтае спалучэньне яшчэ цяжэй перакладаецца на расейскую мову, зазвычай з дапамогаю словаў возможно, бы, чтобы.

Назоўнікі дзеяньня, а таксама – выніку дзеяньня і рытуалу досыць часта становяць траякія апазыцыі: уваходжаньне – уваход – уваходзіны, перавожаньне – перавоз – перавозіны. Ад кожнага назоўніка дзеяньня можа паўстаць найменьне суб’екта дзеяньня: купаньне – купаньнік, казаньне – казаньнік, нашэньне – нашэньнік і г.д. Ад больш архаічных словаў з суфіксам -це ўтвараецца носьбіт дзеяньня з суфіксам -ец: палоцьце – пялец. Ёсьць і куды старажытнейшае абазначэньне дзеяньня (без трывальных параў), з суфіксам -ба (-б-а): сварба, арба, гудзьба, гульба, касьба, хвальба. І, адпаведна, суб’екты: аральбіт, касьбіт (касец), гудзьбіт, сьвяцьбіт. Дарэчы, словы з -ба і націсьненым -ец ніколі ня маюць прыставак.

Вельмі цікава паводзяць сябе дзеясловы найноўшага (ІІІ прад.) клясу на -ва-. Яны таксама даюць рэгулярныя трывальныя пары, але, галоўным чынам, з прыстаўкамі: канструяваньне – зканструяваньне, гарманізаваньне – згарманізаваньне, рэгуляваньне – адрэгуляваньне. Для абазначэньня дзеяньня і выніку гэтыя дзеясловы спалучаюцца і з чыста беларускім суфіксам -ля (-л-я): будоўля, гадоўля, галадоўля, рыхтоўля. Цікава, што найноўшае ўтварэньне зь -ля, як і архаічнае з -ба, -ец, таксама не дапушчае прыставак. Дзеясловы на -ва- даюць яшчэ адзін назоўнік выніку з суфіксам -унак (-у-н-ак), -ынак: кірунак, рабунак, будынак, мяркунак, гадунак, квітунак, як і на -ля – беспрыстаўкавы. Недапушчальнасьць прыставак у словах на -унак кажа пра тое, што наватвор накірунак (які, быццам эпідэмія, шырыцца ў друку) — ня ўпісваецца ў сыстэму беларускае мовы. Ёсьць, праўда, выняткі, але з прыстаўкаю па-: падарунак, пацалунак, зрэшты, яны таксама маюць дублеты: цалунак, дарунак.

Пададзеная вышэй назоўнікавая форма дзеяслова часткова запаўняе тую лякуну, якую ў царкоўнаславянскай і расейскай мовах запаўняюць дзеепрыметнікі висящий, бегущий, писавший, открываемый і пад. Многія сказы з гэрундам можна перадаць па-расейску дзеепрыметнікамі: Маўчым, зубы сьцяўшы, каб вораг для зьдзеку на свой лад іначыць с к а з а н ь н я ня мог. Хр. ХIХ. Тут слова сказаньне паводле зьместу далёкае ад расейскага сказание, перакласьці яго лепш за ўсё: говоримое, сказанное, сказываемое, то, что сказали. Цi, наадварот, на месцы дзеепрыметнiкаў можна ўжываць гэрунд: Плацдарм супраць н а д ы х о д з я ч а г а (=надыходжаньня) НАТО. П. 98.03.26. Гэтаксама: гаворачая асоба – асоба гаварэньня, клясыфiкуючая катэгорыя – катэгорыя клясыфiкаваньня.

Само сабой узьнікае пытаньне: чаму гэрунду няма ў царкоўнаславянскай мове? Адною з прычынаў, на мой пагляд, ёсьць тое, што праславянскі суфікс -ие (-ьjь) ствараньнікі стараславянскае (царкоўнаславянскае) мовы прыраўналі да падобнага паводле гучаньня грэцкага суфіксу, які перадаваў абстракцыі: алетэйя, энтэлехія. Пасьля гэтага парушылася сэмантычная стройнасьць словаўтварэньня. Суфікс -ие мусіў перадаваць і дзеяньні і абстракцыi. У беларускай мове для абазначэньня абстракцыяў выпрацаваўся асобны суфікс -асьць. Пра тоеснасьць -ие і -асьць ішло вышэй, пакажам гэта яшчэ раз на прыкладзе “Сынонімы славенароскае”.

 


бесчеловечие — нялюдзкасьць 

богобоязние — багабойнасьць

быстороумие – быстрасьць розуму

величие – вялікасьць

имение — маетнасьць

невидение — невідомасьць

неразнствие — нярознасьць

отишие — ціхасьць

сведение — сьведамасьць

смиренномудрие – пакорная мудрасьць 

соединение — еднасьць

терпение — цярплівасьць

умение — умейнасьць

умерение — мернасьць

умерщвление — мёртвасьць

хврастие – хворасьць

 


 

Такім парадкам, у царкоўнаславянскай і расейскай мовах для перадаваньня дзеяньня няма рэгулярнага словаўстваральнага элемэнту. Часамі гэтую ролю, апрача суфікса -ие, бярэ на сябе суфiкс -ство: строительство дома. Фраза будаўніцтва дома – чыстая калька з расейкае мовы, якая парушае неадменную стройнасьць і лягічнасьць мовы беларускае. Па-беларуску строительство домабудаваньне дома. Расейскае ж слова строение мае на ўвазе будынак, таму выраз строение дома – масла мясьлянае.

Назоўнікі дзеяньня ў беларускай мове, як мы бачылі, утвараюцца беспасярэдне ад дзеясловаў, потым – імёны выканаўцаў дзеяньня: пісаць — пісаньне — пісаньнік, пілаваць —пілаваньне — пілаваньнік. У царкоўнаславянскай і расейскай мовах гэтая мадэль далёка не заўсёды вытрымваецца. Там, асабліва дзе суфікс -ие дзеяньня не абазначае, прыходзіцца ісьці дзіўным абходным шляхам, ад дзеяслова – да суб’екту, а ад суб’екту — да назоўніка дзеяньня: строить – строительстроительство, подстрекать – подстрекатель – подстрекательство. У беларускай мове гэтая выкручаная мадэль зусім не патрэбная, але сустракаецца апошнiм часам скрозь.

 

разьбіральніцтва (разбирательство) – разьбіраньне, разбор

[Лейтэнант] запатрабаваў ... пайсьці ... для р а з ь б і р а л ь н і ц т в а (=разбору). П. 98.03.5. 

умяшальніцтва (вмешательство) – замешваньне, замяшаньне, умешваньне, умяшаньне

У м я ш а л ь н і ц т в а (=замешваньне) дзяржаўных органаў у справы БФФ можа пацягнуць за сабой адпаведныя санкцыі. С. 98.06.3.

хадайніцтва (ходатайство) – стараньне

У Беларусі пачалася рэгістрацыя х а д а й н і ц т в а ў(= стараньняў) аб прызнаньні замежных грамадзянаў б е ж а н ц а м і (=выгнанцамі). С. 98.06.03. Пар.: Няхай помняць край і Вільня стараньне гэта чыё. А. Вярыга-Дарэўскі.

 

Аўтары прыточаных прыкладаў думаюць, быццам варта ўзяць замест суфікса -тель суфікс -нік – і слова стане беларускім. Аднак, ці абавязацельства ці абавязальніцтва – усёроўна перад намі расейская (царкоўнаславянская) словаўтваральная схема, беларуская мова iдзе беспасярэдне ад дзеяслова: забавязаньне. Утварэньні на -ства ў нашай мове маюць часьцей за ўсё значаньне зборнасьці, зрэдку – абстрактнасьці: спадарства, пісьменства, наступства (лепей наступнасьць) i да т.п.

Стройнасьці і пасьлядоўнасьці беларускіх словаўтваральных мадэляў могуць пазайздросьціць многія мовы. Тым часам у расейскай – ніколі не гарантавана, што можа абазначаць той ці іншы суфікс, як ён будзе сябе паводзіць з тою ці іншаю асноваю. І мы гэтую блытаніну пераймаем з рабскаю пакорнасьцю.

 

вучэньне (учение) – навука

[Хрыстос] за сваё в у ч э н ь н е (=навуку) быў кінуты ў турму. П. 98.02.12. пісаньне (писание) — пісьмо

Як у плане тэорыі, так і на практыцы... маю дачыненьне да перакладу С в я ш ч э н н а г а П і с а н ь н я (=Святога Пісьма). ЛіМ. 97.06.06.

 

Словы писание, послание, учение – гэта царкоўнаславянская спадчына, дзякуючы якой пры называньні працэсаў у расейскай мове назіраецца поўная блытаніна: письмо, написание, писательство, посылка, учёба, учительство і як заўгодна. У беларускай мове пісаньне, пасланьне, вучэньне абазначаюць толькі працэсы (пар.: Вучыцель пасьля в у ч э н ь н я пачынаў што-небудзь рабiць. I. Дабрынец.), для іншых выпадкаў ёсьць іншыя словы: писание – пісьмо, письмо – лiст, послание – ліст, учение – навука і г.д. Цяпер, на жаль, замест беларускага назоўніка шуканьне ўсё мацней укараняецца калька – пошук, якой зусім не было ў тэкстах пачатку стагоддзя.

Нястача назоўнікаў дзеяньня ў расейскай мове прывяла да разьвіцьця гэтага значаньня ў словах на -ка: носка, плавка, варка, стирка і інш. У беларускай мове назоўнікі на -ка абазначаюць, зазвычай, рэчы, прылады працы: падпорка, засаўка, апратка, але апошнім часам расейскае -ка ўсё часьцей заступае беларускае -аньне, -эньне, -це.

 

відэаздымка (видеосъёмка) – здыманьне на відэо

Няма такога, каб садзіць за рэкламу в і д э а з д ы м к і (=здыманьня на відэо). П. 98.03.05.

выплаўка (выплавка) – выплаў, выплаўляньне, выплавеньне

[Знойдзеныя] прыстасаваньні для в ы п л а ў к і (=выплаву) каляровых металаў. С. 98.08.15.

выпрацоўка (выработка) – выпрацоўваньне, выпрацаваньне

Перад намі цяпер стаяць з а д а ч ы (=заданьні) в ы п р а ц о ў к і (=выпрацоўваньня) новых мадэляў. НН. 97.07.28.

выставачны (выставочный — ад выставка) – выстаўны

У в ы с т а в а ч н а й (=выстаўнай) залі ... творы засталіся. С. 94.1.

вэрбоўка (вербовка) – вэрбаваньне, вэрбоўля

Можна было пераходзіць да прыемнай п а д р ы х т о ў ч а й (=рыхтавальнай) працы, зьвязанай з в э р б о ў к а й (=вэрбаваньнем) агента. НН. 97.06.30.

дастаўка (доставка) – дастава, дастаўляньне, даставеньне

[Перашкоды] ўзьнікаюць пры д а с т а ў ц ы (=дастаўляньні) гуманітарнае дапамогі. С. 97.08.22.

даўка (давка) – цісканіна

Пачалася д а ў к а (=цісканіна), у якой т о л ь к i ц у д а м (=нейкiм дзiвам) нiхто сур’ёзна н е п а ц я р п еў (=ня быў пакалечаны). С. 97.07.08.

закупка (закупка) – закуп, купляньне

Служба... плануе правесьці тэндэр на з а к у п к у (=закуп) харчаваньня. С. 97.09.24.

запраўка (заправка) – запраўляньне, заправа, запраўленасьць

[Самалёт] меў практычна поўную з а п р а ў к у (=запраўленасьць). С. 97.09.12.

змычка (смычка) – злучэньне, збліжэньне, зьяднаньне

А цяпер вядзецца грандыёзная работа п а п о ў н а й з м ы ч ц ы (=дзеля поўнага злучэньня) нашых краінаў. П. 98.01.29.

лакіроўка (лакировка) — лякаваньне, згладжваньне.

Л а к і р о ў к а (=згладжваньне) акта рэвізіі працягваецца. С. 96.05.24.

падгонка (подгонка) – раўнаньне, зраўнаньне

Яны п р ы с т у п і л і (= у з я л і с я) да ўніфікацыі — ... п а д г о н к і (=раўнаньня) ўсяго жыцьця пад некалькі... формулаў. С. 95.12.29.

падтрымка (поддержка) – падтрыманьне, падтрымваньне

Я маю на ўвазе акцыі палітычнага характару. Н а п р ы к л а д (=прыкладам), п а д т р ы м к а (=падтрыманьне) з боку Кангрэсу. НН. 97.07.28.

памыўка (помывка) – мыцьцё; лазьня

Зьняволеныя раз у дзесяць дзён маюць вялікае сьвята – п а м ы ў к у (=лазьню). П. 97.

прышчэпка (прививка) – прышчэп, прышчапляньне, прышчапеньне

Імунітэт выпрацоўваецца ... пасьля п р ы ш ч э п к і (=прышчэпу). С. 97.11.21.

раскачка (раскачка) – ваганьне, разьбег

Скажам так, эканоміка ў стане р а с к а ч к і (=ваганьня). С. 95.02.08.

улоўка (уловка) – хітрасьць

Гэта можа быць дыпламатычнай у л о ў к а й (=хітрасьцю). С. 96.05.14.

уцечка (утечка) – праточваньне, пратачэньне; зьбег; адток

У ц е ч к а (=праточваньне) дакументаў і дыпламатычнай крыніцы праліваюць сьвятло. С. 96.05.14.

чыстка (чистка) – чышчаньне

Пасту чаргуйце с а (=з) звычайнымі с р о д к а м і (=спосабамі) для ч ы с т к і (=чышчаньня) зубоў. П. 98.03.05.

 

Сваім паходжаньнем расейскае -ка сягае ў ХVII cтагоддзе, у мову канцылярыяў (“прыказаў”): выимка СУ, записка СУ, пытка СУ, явка СУ, выписка ЖА, присылка ЖА. З суфіксам -ка цесна зьвязаныя суфіксы -чик, -щик (носка – носчик, резка – резчик), якія таксама паходзяць з жаргону расейскіх прыказных падзьячых ХV-ХVII стст.: ямщик Гр.1483, боровщик Гр.1483, неводщик Гр.1496, третчик Гр.1496, проведчик Гр.1509, доводчик Гр.1509, каменщик Дом., кирпищик Дом., стеныщик Дом., даньщик Ркн.1551, приказчик Гр.1579, порутчик СУ, табатчик СУ, отбойщик СУ, ответчик СУ, помещик СУ, челобитчик СУ, караульщик ЖА. У страбеларускай мове старарасейскім словам адпавядалі іншыя мадэлі (найбольш пашыраныя – з суфіксамі -нік і -ар):

 


боровщик – гаёўнік

даньщик — даньнічы

доводчик – віж, возны

каменщик — муляр

помещик – земянін

порутчик — рукаемца

проведчик — сок

 


 

Суфіксы -чык (-шчык) пачалі шырыцца ў нас толькі ў ХIХ ст., з пачаткам расейскага ўплыву. Але да 30-х гадоў ХХ стагоддзя іх ужываньне мела выпадковы характар і не зьмяняла сыстэмы мовы. Найперш гэта былі тэрміны з канцылярскага жыцьця: Энэй к а н т о р ш ч ы к а м у нас. В. Равінскі. Цікава, што ў раньняй (відаць, аўтарскай) рэдакцыі “Тараса на Парнасе” ёсьць слова палесаўнік, а ў пазьнейшай – яго заступіла палясоўшчык. Складаны лёс беларускага слова бунтаўнік, што сустракаецца і ў актавай мове, і ў “Сыноніме славенароскай”. У наш час, на жаль, карыстаюць бунтаўшчык. Першы беларус, які ўжыў слова бунтовщик, быў расейскі паэт ХVIIІ ст. А. Белабоцкі. У беларускую мову гэтае слова лучыла толькі пры канцы ХIХ—пач. ХХ стст. у творах В. Савіча-Заблоцкага і Я. Коласа – таксама як тэрмін. Адначасна знаходзім: у Ф. Багушэвіча – бунтоўнік, у Цёткі – бунтаўнік, у В. Ластоўскага – бунтэжнік. Падобны разнабой назіраўся некалі і ў украінскай мове, але ўкраінцы вярнулі сваю словаўтваральную мадэль, — а мы цалком перанялі расейскую. Зрэшты, разнабой назіраецца і цяпер, у адной толькі “Свабодзе” (“Навінах”) можна сустрэць і расеянізмы пікетчык, пікетоўшчык і беларускае слова – пікетовец..

2.4. Складаныя словы. Зь нястачаю назоўнікаў дзеяньня зьвязаная яшчэ адна асаблівасьць царкоўнаславянскае спадчыны – вялікая колькасьць складаных словаў, што зьявіліся праз калькаваньне бізантыйскіх словаўтваральных мадэляў. Падстаркаватая бізантыйская культура цягам доўгага разьвіцьця ўвабрала ў сябе незьлічоную рэч розных традыцый, абрасла дэталямі і падрабязнасьцямі. І ўсё гэта, амаль бязь зьменаў, было перанесена на старабаўгарскую глебу. Такiм парадкам, перанасычаная бізантызмамі царкоўнаславянская мова, як гэта нi дзіўна, бадай што найменш славянская з усіх славянскіх моваў. Многія словы ў ёй складаюцца з двух, трох, а зрэдку і чатырох каранёў: благообразие, благополучение, доброличие, злоключение, друголюбие, краснолепый, сердцевеселящий, многогрешный, благокоренный, пребогатоцветный, богодухновенноцветородный, цветовертник і г.д.

Гэтая рыса царкоўнаславянскага словаўтварэньня на расейскай ніве атрымала далейшае разьвіцьцё: видоизменять, разновидность, закономерность, победоносный, умиротворенный (па-беларуску, адпаведна: адмяняць (зьмяняць), адменьнiк, рэгулярнасьць, пераможны, замiраны). Да бізантыйскіх калек у ХVIII—ХIХ стст. прытачыліся калькі зь нямецкае мовы, дзе таксама пашыраныя складаныя словы. У беларускай мове часьцей як у расейскай ужываліся нямецкія карані, словы з каранямі нямецкага паходжаньня: кошт, кшталт, гвалт, меркаваць, кіраваць, мардаваць прыжыліся даўно, але складаныя і складанаскарочаныя словаўтваральныя мадэлі амаль зусім не ўжываліся.

Супраць складаных словаў выказваўся яшчэ Ф. Янкоўскі, які пісаў: “Асабліва часта сустракаюцца складаныя і складанаскарочаныя словы ў перакладах зь іншых моў. Калі ў іншамоўным арыгінале ёсьць складанае слова, яго імкнуцца і перакладаць складаным, ня ўлічваючы таго, што адпаведнага складанага слова ў нас няма... Ня так даўно мне ледзь удалося пераканаць аднаго перакладчыка, што нямецкае Barenfurer (павадыр мядзьведзя) ня мае ў нас адпаведнага слова (перакладчык доўга стаяў на сваім: Barenfurer – мядзьведзепавадыр)”.

Каб паказаць малаўжывальнасьць гэтае лэксыкі, зьвернемся ізноў да “Сынонімы славенароскае”. Бальшыня складаных словаў у “Сыноніме” перадаецца звычайнымі, славянскага паходжаньня, а калі – і нямецкага.

 

 


велеречивость — моўнасьць

велеречивый – моўны

виноград — віньніца

гортанобесец — жарлок

дебёлохудожник — партач

добродетель — цнота

долготерпение – цярплівасьць Z.

домостроитель — шафар

достоверно — праўдзіва

живописец — маляр

живопись — малярства

земледелец – арач, рольнік

злословить — ганьбіць

косноязычный – бакатлівы, гугнівы, недарэкі

лицемер – хітляны, змышляч

лицемерный – хітляны, аблудны

лицемерство — хітлянасьць

маловерие — недаверства

маловерный — недаверак

малодушный — ляклівы

маломощный — недалугі

прелюбодей — байстар

 


I толькi зрэдку пры перакладзе ўзьнiкаюць складаныя словы, або – словазлучэньнi:

 


 

домостроительство — дамарад

идолослужение – балвахвальства

клятвопреступник — крывапры- сяжца

многотрудный – поўны працы

 


 

Асаблівую цяжкасьць для сучаснае беларускае мовы зьяўляюць славянізмы зь ідэалягічным фармантам благо-. Гэтая катэгорыя лексыкі мяне цікавіць даўно. Да поўнага разьвязаньня іх праблемы далёка, але можна пэўна сказаць, што бальшынi словаў на благо- ў беларускай мове адпавядаюць простыя словы. ( Пакладзены ніжэй сьпiс падаецца без належнае паўнаты і сыстэматызацыі.)

 


благий – добры Сс., Z., Ластсл., болагі Буд., Ластсл. 

благо — добро 

благобоязние — багабойнасьць 

благоверие – праўдзівая вера Сс., прававернасьць Ластсл. 

благовест — красны звон Сс., прозьвесьць Ластсл. 

благовещение – зьвеставаньне Ластсл. 

благоволение – упадабаньне Сс., любасьць, зычлiвасьць Ссл. 

благоволить – любаваць Сс., мець ласку РБС, спрыяць РБС 

благовоние – вохнасьць Ластсл., водар

благовонный — вохны Ластсл.

благовоспитанный — выхаваны

благовоспитанность — выхаванасьць 

благовременно – у час, у добры час Сс.

благогласный – сьпеўны Баг.

благоговение – набожнасьць Z., багабойнасьць 

благоговенный – набожны Z., багабойны Сс.

благодатель – даўца ГСБМ, добрага даўца Z.

благодатный – ласкавы Z., Сс., шчаслівы Ластсл., жызны Чач. 

благодать – ласка Лекс., Z.,Сс.

благоденственный – шчасьлівы Z., Сс.

благоденствие – шчасьце Z., Сс.

благоденствовать – красавацца Ссл., 

благодетель – дабрадзей Z. Cc., літасьцівы Сс.

благодетельство – дабратлі-васьць Сс., дабрадзейства Z., Сс., учыннасьць Акты 

благодетельный – дабратлівы Сс., ласкавы Сс., учынны Аб.

благодеяние – дабрадзейства Сс. 

благодушие – лагоднасьць РБС

благожелание – зычлівасьць

благожелатель – дабрахот, зычлівы

благожелательный – зычлівы Ссл., думны В.-Д.

благожелательствовать – добра думаць К.

благожребие – доля

благозаконие – праўнасьць Ссл., парадак

благозвучие – сьпеўнасьць

благозвучный – сьпеўны Баг. 

благозрачный – пазорны Ссл., гожы Ссл.

благоизбранный – выборны Ссл.

благоимение – розум (добры) Сс.

благоимство – здароўе (добрае) Сс.

благоключимый – пагодны 

благокоренный – добра аснованы Лекс.

благолепие – пазор Ссл., краса Сс., харошасьць Сс., цуднасьць Сс., аздоба Z., Ластсл.

благолепный – пазорны Ссл., красны Сс, харошы Сс, цудны Сс., аздобны Ластсл.

благомощие – латвасьць Сс., непахібнасьць Ссл.

благомужество – удатнасьць Сс. 

благомыслие – разважнасьць

благомыслящий – разважны 

благонадёжный – пэўны

благонарочитый – зацны Сс. 

благонравный – абычайны Сс., Ссл., пачлівы Ск., учцівы Сс. 

благонравие – абычайнасьць Сс., пачлівасьць, учцівасьць 

благообразие – паважнасьць, учцівасьць 

благообразный – паважны Сс., учцівы Сс.

благополучение – шчасцье Z., зажытак Ссл.

благополучный – шчасьлівы Z., Сс., зажылы, добры Ссл., жызны Чач. 

благопотреблять – карыставаць Суд. 1468, Калін., Гур. 

благопотребный – карысны, пажытны 

благопотребность – карысьць, пажытак 

благоприлежный – улеглівы, Ссл.

благоприседительный – сталы Сс., пільны Сс. 

благопристойный – дачэсны Гал. 

благоприятный – мілы Z., Cc., Ластсл., Ссл., спрыяльны

благоприятствовать – спрыяць Ластсл., гадзіць Хр. ХIХ 

благоразумие – развага Ластсл., мудрасьць Ластсл., досьціп Сс.

благоразумный – разважны Ластсл., мудры Ластсл., дасьціпны 

благорассмотрение – праўнасьць 

благоречивый – вымоўны Сс., Ст., Лойк., моўны Сс.

благоречие – вымоўнасьць

благородие – шляхетнасьць

благородный – шляхетны

благосклонность – прыхільнасьць Ластсл., Лейк., хотлівасьць Хр. ХIХ 

благосклонный – прыхільны, Лейк., хотлівы Хр. ХIХ 

благосердый – ласкавы Сс.

благославить – багаславіць Куп., дабрамовіць Сс.

благосоветливый – радны Ссл.

благосостояние – заможнасьць Ссл., дабрабыт Ластсл. 

благостынный – шчодры, шчадраўлівы Z.

благостыня – шчадрыня, шчадраўлівасьць Z. Сс., ласкавасьць Сс., Ластсл. 

благость – даброць Леск., Z., Cc., цнота Сс.

благотворение – дабрачыннасьць Ластсл. 

благотворительный –дабрачынны 

благоуветливый – прыхільны Лейк., хотлівы Хр. ХIХ, упрэймы, ахвотны Сс., вясёлы Сс. 

благоугодительный – пакорны Сс., ціхі Сс.

благоугождать – дагаджаць Сс., падабаць Сс.

благоумие – досьціп Сс., розум

благоутишие – пагода Сс. 

благоутробие – субожнасьць Ссл., міласэрнасьць 

благоутробный – субожны Ссл., міласэрны Сс.

благоухание – воннасьць Сс., пах Ластсл., водар Ластсл. 

благоухищрение – выстаўнасьць Сс., досьціп Сс., бачнасьць Сс. 

благоухищренный – выстаўны Сс.

благочествовать – хваліць Z. , Сс.

благочестивый – дабратлівы Сс.

благочестие – дабратлівасьць, набожнасьць Z., Сс., Ластсл.

благочинный – думны Піл.

благоязычие – вымоўнасьць Сс. 

благоязычный – вымоўны Сс.

блаженный – шчасьлівы Лекс., Z., Cc., Ластсл., урачоны Сс., ушанаваны Сс.

блаженство – шчасьлівасьць Лекс., Z., шчасьце Сс. 

блаженствовать – быць шчасьлівым Z.

блажить – хваліць Z., Сс., славіць Ластсл., пахваляць Лекс., чціць Сс.

блажь – кепства Бел., НН.

 

 


 

Беларуская мова, як бачым, не зьляпляе паняткi па частках, а стараецца даць адно ёмiстае найменьне. У гэтым аспэкце яна нагадвае ангельскую. Аднак, у савецкай беларускай мове ладная колькасьць складаных словаў матываваная ня сэнсавымі патрэбамi, а расейскiм уплывам. Прыкладам, ёсьць слова зычлiвы – а добразычлiвы не дадае да яго зьместу нiчога новага, бо “дабро” i ў першым выпадку маецца на ўвазе. Затое па-расейску желательный i доброжелательный зьяўляюць розныя значаньнi. Аналягiчна добрасумленны нiчога не дадае да сумленны, а совестный i добросовестный — даюць розныя сэнсы.

Тут ёсьць адна цiкавая пасьлядоўнасьць: часта пры дзеясловах ужываецца эпітэт добра, але, калi дзеяслоў сам ператвараецца ў эпітэт, элемэнт добра бязь сьледу зьнiкае, нiбы паглынаецца новым прыметнiкам: добра думаць, але – думны; добра зычыць, але – зычлiвы; добра жыць, але – жызны, зажылы; добра мовiць, але – моўны (вымоўны); добра радзiць, але – радны; добра спорыцца, але – спорны; добра сьпяваць, але – сьпеўны; добра чынiць, але – учынны.

Рацыянальнасьць i строгае хараство беларускае мовы вынiкаюць з таго, што яна цесна зьвязаная з народнаю традыцыяй, не засьмечаная разумовымi экспэрымэнтамi, на якiх узрасла мова царкоўнаславянская. Плён “кнiжнае мудрасьцi” па-свойму цiкавы, толькі не для ўжытку, хутчэй для спазiраньня. Гонячыся за бiзантыйскiмi складанасьцямi, мы даб’емся адно эклектыкi, грувасткае мешанiны. Найлепшыя вынiкi дае вывучэньне народнага словаўтварэньня. Яно падказвае, што нават там, дзе, здаецца, ня ўнiкнуць складанага слова – ёсьць вельмi зручная i простая мадэль, якую ня цяжка перанесьцi на iншы корань, пакажам гэта на прыкладзе найменьняў суб’ектаў працы i вытворных ад iх прафэсiяў.

 


животновод – гадаўнiк Ластл.

животноводство – гадоўля Ластл., ТСБМ

землемер – мернiк Ссл.

конокрад – канеўнiк Ссл., канакрад

кораблестроитель – карабельнiк Ластл.277

кораблестроительный – карабельны Ластл.277

лесовод – лесаўнiк, лесавiк ТСБМ

лесоводство – лесаўнiцтва

луговод – лугаўнiк

луговодство – лугаўнiцтва БНсл.

овощевод – гароднiк

овощеводство – гароднiцтва

псарь – псяр, сабакар, псарэц Ссл.

птицевод – птушар Ластсл., птушнiк Ластсл.

птицеводство – птушарства Ластл., птушніцтва

птичник – птушня Ссл.

рыбовод – рыбнік Ск.

рыбоводство – рыбніцтва

садовод – садоўнік

садоводство – садоўніцтва

свиновод – сьвінар

свиноводство – сьвінарства

скотовод – гавяднік

скотоводство – гавядніцтва

смолокур – смаляр

смолокурение – смалярства

смолокуренный – смалярскі

собаковод – сабакар Ластсл.

собаководство – сабакарства

стихотворец – пясьняр; вершаваньнік БНсл.

стихотворство – пясьнярства; вершаваньне БНсл.

судоверфь – карабельня

судостроение – карабельніцтва

судостроительство – будаваньне караблёў

судостроитель – карабельнік Ластсл.

счетовод – рахаўнік БНсл.

трубочист – камінар

 


 

Яшчэ адна адметнасьць народнага, і наагул беларускага, словаўтварэньня супраць штучнага царкоўнаславянскага ў тым, што складаныя словы, калі яны ёсьць, імкнуцца быць бяз суфіксаў: домостроительство – дамарад, земледелец – земляроб, древнехранилище – старасхоў. Асабліва не прымае беларуская мова складаных словаў з канчарамі назоўнікаў дзеяньня -аньне, -эньне і інш., таму лепш за ўсё расейскія словы перадаваць так: новообразование – наватвор, лесонасаждение – лесасеў, смолотечение – смалацёк. А калі трэба ўсё ж абазначыць дзеяньне – на дапамогу прыходзяць дзеясловы на -ва- з адным коранем: жертвоприношение – ахвяраваньне, сеноуборка – сенаваньне, стихотворство – вершаваньне.

Часамі ствараецца ўражаньне, што складаныя словы ўзьнікаюць толькі ад разьвязласьці розуму, ад нашае няўмейнасьці і нядбаласьці. Беларуская мова стагоддзямі выпрацоўвала прыстаўкі і суфіксы, а мы быццам ня ўмеем імі карыстацца. Яшчэ ў дваццатыя гады было слова дамэтны – цяпер яго заступіла калька зь нямецкае мовы (праз расейскую) – мэтазгодны. Але, заўважым, украінцы пішуць у гэтым сэнсе доцільний. У польскай мове ёсьць слова celowy (расейскае – целеустремлённый), расейцы ня могуць у гэтым сэнсе ўжыць цельный, або целевой, а мы можам казаць мэтны, мэтлівы і г.д. Разгледзім невялікі шэраг падобных прыкладаў.

 


 

противоядие - адатрута Ластсл. 

пылесос – адпыльнік

солнцезащитный – адсонцавы 

целенаправленность – мэтнасьць

целенаправленный – мэтны

целеполагание – намэта Св., намэтнасьць

целеполагающий – намэтны

целесообразность – дамэтнасьць

целесообразный – дамэтны Гсл.

целеустремлённость – мэтлівасьць

целеустремлённый – мэтлівы

центробежный – адасяродны Ластсл., адасяродкавы БНсл., адцэнтровы

центростремительный – да(а)сярод-ны Ластсл., даасяродкавы БНсл., дацэнтровы

 


 

Аналягічная сытуацыя з расейскімі словамі на -видный, -образный, -подобный і інш., у 20-я гады і раней ім адпавядалі беларускія словы на -аты, радзей на -істы, -асты. 

 

 


 

амёбовидный – амёбісты 

бобовидный – бабчасты Ластсл. 35

веретенообразный – вераценісты

древовидный – дравяністы ТСБМ

дугообразный – дугаваты Ластсл. 164

желобчатый – жалубісты Ластсл. 176, жалабаты РБС

женоподобный – жанкаваты, жанотлівы Ластсл. 177

зверообразный – зьвераваты БНсл.

зерновидный – зерняваты РБС

злаковидный – каласаваты Ластсл. 269

змеевидный – зьмеяваты

игловидный – іглаваты

каплевидный – краплісты Ластсл. 248, Стр.

клееобразный – кляісты Ластсл. 260, клейкаваты Ластсл. 260

колесовидный – круглаты Ластсл. 289

наукообразный – навукаваты

паукообразный – павукаваты БНсл.

подковообразный – падковісты

порошкообразный – парашкава-ты

сердцевидный – сэрцаваты БНсл.

серповидный – серпаваты

сетчатый – сеткаваты БНсл.

спиралеобразный – сьпіраляваты

стекловидный – шкелісты

стрелообразный – стралаваты Ластсл. 689, стралавісты Ластсл. 689

шаровидный – клубаваты Ластсл. 749

 

 


 

Калі ж мы зьвернемся да друку, то ізноў упэўнімся, што колькасьць складаных словаў штодня расьце бяз жаднай рацыі.

 

адзінадушша (единодушие) – згода

Агульны пісьменьніцкі сход... выявіў н я б а ч н а е (=нябачаную, нязнаную) далей у гэтай аўдыторыі а д з і н а д у ш ш а (=згоду). ЧУ.3.

багаслужбовы (богослужебный) – набажэнскі

І ў даўно прызнаных аўтакефальных праваслаўных цэрквах б а г а с л у ж б о в ы м і (=набажэнскімі) зьяўляюцца, я к п р а в і л а (=зазвычай), несучасныя нацыянальныя мовы. ЛіМ. 97.06.06.

галоўнакамандуючы (главнокомандующий) – камандзір, начальнік, ачольнік, - зьверхнік, галава (прапаноўваю яшчэ насуперак Ластл.чалец – той, хто “на чале, ачольвае”)

Вы г а л о ў н а к а м а н д у ю ч ы а р м і я й (=галава, чалец) войска. С. 98.10.16.

дабраславенны (благословенный) – шчасьлівы

Калі м у д р а ц ы (=мудрыя) ўзялі новыя словы.., люд шматлікі спазнаўся ў лучнасьці, д а б р а с л а в е н н ы (=шчасьлівы) знак чаго вякамі захоўваўся ў тых словах. ЛіМ. 97.06.06.

дабратворна (благотворно) – добра, станоўча, у лепшы бок

Сам факт п р ы с у т н а с ь ц і п а т р у л ё ў (=бытнасьці, знаходжаньня варты) можа д а б р а т в о р н а (=у лепшы бок) паўплываць на вулічную злачыннасьць. С. 97.10.29.

доўгачаканы (долгожданный) – чаканы

Давядзецца ... душыцца ў чарзе, каб забраць д о ў г а ч а к а н ы (=чаканы) пашпарт. П. 98.06.25.

новапаўсталы (новоявленный) – новы; раптоўны і г.д.

На сэсію былі запрошаныя прадстаўнікі ... суполак ... блізкага н о в а п а ў с т а л а г а (=новага) замежжа. НН. 97.07.28.

новаўвядзеньне (нововведение) – навіна

Дакумент ... п р а д у г л е д ж в а е (=агадвае) пэўныя н о в а ў в я д з е н ь н і (=навіны). П. 98.03.26. Пар.: Тут людзі ахнулі: “Ого! Вось гэта навіна!” Пасьля спыталіся ў яго: “А дзе ж садавіна?” К.Крапіва.

падаткаплацельшчык (налогоплательщик) – падаткаваньнік, плачэньнік падаткаў

Мы, п а д а т к а п л а ц е л ь ш ч ы к і (=падаткаваньнікі), в ы п л а ч в а е м (=выплочваем) ... аклады. П. 97.10.10.

праўдападабенства (правдоподобие) – праўдападобнасьць

Стыхія публічнага палітыка — п р а ў д а п а д а б е н с т в а (=праўдападобнасьць). НН. 97.07.28.

роўнасьвяшчэнны (равносвященный) – роўны (у сьвятасьці)

І трэба прыкласьці ўсе намаганьні, каб мова беларуская с т а л а р о ў н а с ь в я ш ч э н н а й (=зраўналася ў сьвятасьці). ЛіМ. 97.06.06.

самавідавочны (самоочевидный) – зразумелы, пэўны, выразны, выяўны

Прырода ... ідэі ... не п р а д с т а ў л я е ц ц а (=падаецца) с а м а в і д а в о ч н а й (=зразумелай, выяўнай). П. 97.11.20.

сьмецьцяправод (мусоропровод) – сьмецьцявод

Наглуха заварылі с ь м е ц ь ц я п р а в о д ы (=сьмецьцяводы) ў пяціпавярховых дамох. С. 96.06.28.

супрацьборучыя (противоборствующие) – супраціўныя, праціўныя

Не задавальняюць яны с у п р а ц ь б о р у ч ы я г р у п і р о ў к і (=супраціўныя групоўкі) ў Маскве. П. 98.03.26.

супрацьдзеяньне (противодействие) – супраціў

Патрэбна шукаць с у п р а ц ь д з е я н ь н е (=супраціву). П. 98.03.26.

супрацьлеглыя (противоположные) – супраціўныя, праціўныя

Факты с у п р а ц ь л е г л ы я (=супраціўныя) палітычныя сілы трактуюць у залежнасьці ад сваіх ідэалагічных перакананьняў. С. 96.06.11.

узаемадачыненьні (взаимоотношения) – дачыненьні (“дачыненьні” аднабаковыя не бываюць, калі ж з аднаго боку, — то “стаўленьне”)

Н е с у м н е н н а (=пэўна, без сумневу) можна казаць пра якасна іншы ўзровень у з а е м а д а ч ы н е н ь н я ў (=дачыненьняў) паміж дыяспарай і прадстаўнікамі розных палітычных плыняў, якія стаяць на глебе незалежнасьці Беларусі ў н у т р ы к р а і н ы (=у краіне). НН. 97.07.28.

шматпакутны (многострадальный) – цяжкі, трудны (ад труд – страдание)

Гісторык... расказвае пра ш м а т п а к у т н ы (=цяжкі) лёс. П. 98.03.05.

першапачаткова (первоначально) – спачатку

Пракурор п е р ш а п а ч а т к о в а (=спачатку) прасіў дзесяць. С. 97.11.14.

 

Што да апошняга прыкладу, дык ён кліча за сабою яшчэ адну праблему. Многія прыметнікі і прыслоўі на -овы, -ова народнай мове неўласьцівыя, яны ўзьніклі на скрыжаваньні расейскіх і польскіх уплываў, таму лепш перакладаць: первоначальный – выточны, пачатны; своевременный – учасны; своевременно – у час; одновременный – адначасны; одновременно – у адзін час, разам і г.д. У беларускай мове прыслоўе або прыслоўнае спалучэньне часта папярэднічаюць прыметніку, тым часам у царкоўнаславянскай (і расейскай), наадварот, ад прыметнікаў утвараюцца прыслоўі.

2.5. Агляд рэшты. Адныя хібы цягнуць за сабою другія – і разгледзець усе праблемы зрасейваньня беларускае мовы ў кароткім аглядзе не да падняцьця. Але нельга пакінуць і без увагі. Многія расеянізмы гэтак прыжыліся, што чапаньне іх будзе выглядаць дзівацтвам і адшчапенствам, аднак сыстэмнасьць вымагае быць пасьлядоўным што да чысьціні мовы.

Чужынцамі, якія шырока разышліся ў мове і вельмі ўтульна ў ёй пачуваюцца, хоць так і не зрасьліся з сыстэмаю, ёсьць наступныя словы: сутнасьць, адсутнасьць, прысутнасьць, неабходнасьць, вырашаць, рашэньне, выключаць, заключаць і да т.п. У 20-я гады многія беларускія навукоўцы і пісьменьнікі выказваліся супраць іх ужываньня, але на савецкай глебе змаганьне за чысьціню мовы было марным. У слоўніку В. Ластоўскага чытаем: “Апошнімі часамі пачалі ўжываць у нас барбарызм прысутны, прысутнасьць, які павінен быць безумоўна адкінуты як нязгодны з духам мовы”. “Вельмі непрыгожа выглядае жаргонны расейскі барбарызм, які, нажаль, цяпер даволі часта ўжываюць: адсутнасьць, адсутны”. “Слова неабходны жаргоннае”. І гэтаксама ў М. Гарэцкага: “Ужываючы слова неабходны, ня трэба забывацца, што па-беларуску лепей у гэтым сэнсе сказаць: патрэбныя, пільна патрэбныя і г.д.”

Зь ХVІІ стагоддзя і, відаць, ранейшых часоў трываюць словы існасьць і бытнасьць. Гэта натуральна, бо існасьць паходзіць ад існаваць, бытнасьць ад быць, таксама, як сущность ад существовать. А ўсё, што можна прачытаць пра “беларускае” слова сутнасьць – філялягічныя байкі, гэта клясычны ўзор стварэньня “беларускага” слова праз сапсаваньне расейскага. Нідзе ў беларускай літаратуры прыкладна да 20-х гадоў мы не сустрэнем гэтага назоўніка. Аналягічная сытуацыя з словамі неабходнасьць, рашэньне. Няма памянёных словаў і ў народных гаворках, але расеізацыі дапамагаюць паасобныя слоўнікі.

Акадэмічны “Беларуска-рускі слоўнік” (БРС) падае і існасьць і сутнасьць. Затое акадэмічны “Русско-белорусский словарь” (РБС) упарта прапаноўвае толькі сутнасьць, а выраз отсутствующий взгляд перакладае як адсутны позірк, ігнаруючы куды аўтарытэтнейшы “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (ТСБМ), дзе гэты выраз мае іншы, беларускі, адпаведнік: непрытомны позірк.

Пра кожны з прыточаных расеянізмаў можна напісаць асобную працу, тут абмяжуемся іх перакладам, каб паказаць, што патрэбы ў расеянізмах няма ані: сущность – існасьць, бытнасьць; существо – істота; суть – існасьць, грунт; в сущности – у існасьці; по сути – з грунту, у грунце рэчы; отсутствие – нябытнасьць (чалавека), немень (рэчы), небыт, нястача, брак, няма; присутствие – бытнасьць, зьяўленасьць, прытомнасьць, ёсьць; в отсутствие меня – безь мяне, без маёй бытнасьці, за маёй нябытнасьцю, у маёй нябытнасьці; в присутствии его – пры ім, пры яго бытнасьці, у яго прытомнасьці; необходимый – патрэбны, пільна патрэбны, канечна патрэбны, канечны, мусовы; необходимо – трэба, патрэба, патрэбна, гожа; необходимость – патрэба, канечнасьць, мус, мусовасьць; решить – разьвязаць, пастанавіць, надумаць, здумаць, наважыцца, зьмеркаваць, намеркаваць, пагадзіць, скончыць; решить судьбу – выракаваць (вызначыць) лёс; решение – разьвязак, разьвяз, разьвязаньне, разьвязваньне, пастанова, пастанаўляньне, надум, думка, зьмеркаваньне, вырак; решительный - станавіты, наважны адважны; исключить – вымкнуць; исключение – вынятак, вывет; исключительный – вылучны, вынятны; заключить – замкнуць; заключение – замкненьне, выснова, зьмеркаваньне; в заключение – на астатак, на астатку; умозаключение – зьмеркаваньне і г.д.

Дагэтуль гаворка ішла пра кніжную лексыку, хаця аднолькава, калі ня горш, стаіць пытаньне зь беларускім гутарковым словам, іншымі галінамі лексыкі, сынтаксу, фразэалёгіі. Ніжэй падаюцца ўзоры абмыльных, недакладных і непажаданых ужываньняў, якія сустракаюцца ў сучаснай прэсе, і іх добрыя адпаведнікі.

Амонавец а б м а т в а е ц ц а (=абкручваецца) сьцягам. С. 96.05.14. Тэлеграма ... была празь дзьве гадзіны а д м е н е н а я (=адкліканая), П. 98.03.26. Гэта тыпова сталінскія а д н о с і н ы (=стаўленьне) да чалавека. С. 96.04.10. Сам Ельцын гэта а д о б р ы ў (=ухваліў). С. 94.1. А д т э р м і н о ў к а (=адклад) п л а ц я ж э й (=выплатаў), што для мяне с ь м е р ц і п а д о б н а (=горш за сьмерць, лічы капцы). П. 98.03.05. Кабінет згодны нават а д т э р м і н а в а ц ь (=адкласьці, адчасаваць) выплату. С. 96.04.26. Пар.: Трэба з гэтай справай счасаваць. В.Ластоўскі. Ты дзьве свае букі прыслаў – не дарма, а на расчасаваньне. В.Савіч-Заблоцкі. З п р а т э р м і н а в а н ы м ч а с а м г о д н а с ь ц і д а ў ж ы в а н ь н я п а к у п н і к а м п р а д а в а л і с я (=прадаваліся застарэлыя) вафлі ,“хербатнікі”, с я л ё д к а (=селядцы).П. 96.04,11-17. А д ч а й н ы я (=роспачныя) высілкі беларусаў. НН. 97.07.28. Для пікетаў выбіраюцца а ж ы ў л е н ы я (=неспакойныя), м н а г а л ю д н ы я (=людныя) месцы. С. 97.07.09. І гэтыя а п а с е н ь н і (=засьцярогі) былі небезпадстаўнымі. С. 96.04.05. Цэны на крэмы ... трымаюцца каля 300-500 тысяч за б а н к у (=скрыначку). П. 98.03.05. Перавага ліберальных р а ш э н ь н я ў (=зьмеркаваньняў) над цэнтралізаванымі будзе б а ч н а я (=відаць). С. 96.05.24. Пар.: Полымя добра-такі палізала кару: чорны налёт і зараз відзён. Я. Пархута. Н а Б е л а р у с і (=у Беларусі) в о д з я ц ц а (=вядуцца) анаконды. ЛіМ. 94.04.22. Ня будзем спасылацца на чужаземны в о п ы т (=досьвед). ЛіМ. 95.02.24. Маркі наклейваюцца ... у правым верхнім в у г л е (=куце) канверта. П. 96.04.11-17. У адной в у п р а ж ц ы (=запражцы). НН. 98.20. Спадар Галі н е в ы к л ю ч а е (=не адпрэчвае, дапускае) магчымасьці ўдзелу. ЛіМ. 94.04.08. Вяроўка в ы к л ю ч н а (=толькі) дзеля беларушчыны — ... горла п е р а д а в і л а (=пераціснула). С. 96.04.10. З а к л ю ч н ы (=апошні, замкальны) матч ... даўся ... лёгка. П. 98.03.05. Справа н а к і р а в а н а я (=скіраваная) на паляпшэньне жыцьця для ўсіх, і ягонага ў к л ю ч н а (=разам). С. 96.04.10. Прапануецца ... на в ы р у ч а н ы я (=заробленыя) грошы зрабіць помнік. П. 98.06.25. Вечнае пытаньне ... в ы р а ш а е (=разьвязвае) кожны па-свойму. С. 95.12.29. Яны с а б р а л і с я (=зьберліся) і сталі в ы р а ш а ц ь (=меркаваць, думаць), якую ім збудаваць краіну. НН. 98.12. Яны нагадвалі вучняў, якім далі р а ш а ц ь (=разьвязваць) з а д а ч у (=заданьне). С. 95.12.29. Жак Шырак і в ы р а ш ы ў (=надумаў) крыху зьменшыць сацыяльныя і л ь г о т ы (=палёгкі). С. 95.12.29. Ён, напэўна, упершыню в ы р а ш ы ў (=пастанавіў) выказвацца шчыра. С. 95.12.29. Усё в ы р а ш ы ў (=выракаваў, вызначыў) апошні конкурс. П. 98.02.26. Няма і тыповага в ы р а ш э н ь н я (=разьвязку, разьвязаньня). С. 95.12.29. Крэмль ... думаў і прымаў р а ш э н ь н і (=пастановы). С. 95.12.29. Чалавека можна было в я р ц е ц ь (=круціць) як захочацца. С. 97.11.25. Яна любіць г у л я ц ь (=прахаджацца, шпацыраваць). П. 98.03.05. Адбываецца гэта д а с т а т к о в а (=досыць) м і р н а (=спакойна). П. 98.03.05. Думаў, тужліва-зайздросна пазіраючы на д а х а д з я г у (=худака, хірляка)... мэтр. ЛіМ. 96.18. Прэстыж нашай культуры і мовы ... не аплочаны й д з ь м у т ы (=пусты). НН. 95.1. Чацьвертыя прымяркоўваюць ... залагодзіць с в а е д з я л і ш к і (=сваю работку). НН. 95.1. Вас чакае такое ж д з я р м о (=лайно). НН. 98.20. Іхняе шчасьце выклікае ... ж а л а с ь ц ь (=шкадаваньне). С. 95.12.29. С а м а е з а б а ў н а е (=сама сьмешна, цікава), што ў новы Вярхоўны Савет прыйшло д а с т а т к о в а (=пад дастаткам) маладых папулістаў. С. 95.12.29. [На сьвяце] з а п р а ў л я ц ь (=верхаводзіць) наканавана [Фронту]. П. 98.03.19. Атрымалася адмысловае відовішча, якое няблага было з а с ь н я ц ь (=сфатаграфаваць) для ... газеты. ЛіМ. 98.18. Такі заход ... зрабіў немагчымым правядзеньне разьлікаў на біржавых з ь д з е л к а х (=угодах). П. 98.03.26. Афіцыйнай лічбе..., к а н е ч н е (=ведама) можна верыць. С. 95.02.22. Другой праблемай ... сталі аўтамабільныя к о р к і (=заторы). С. 97.07.08. Радыётаксі не ідзе н а п е р а к о р з н а ш ы м а с н о ў н ы м н а п р а м к а м (=насуперак галоўнаму кірунку). П. 98.03.05. Н а с а д ж а л а с я (=укаранялася, убівалася) «адзіная правільная» рэлігія. П. 98.03.05. Гэта ... перавышэньне ўлады і н а с і л ь л е (=гвалт, сілаваньне). П. 98.03.24. Права прэзідэнта заставацца ... з захаваньнем тых н е а х о п н ы х (=неабдымных) паўнамоцтваў. П. 98.03.26. Пакрыць у з ь н і к ш ы (=узьніклую) н е д а х о п (=нястачу) ... урад можа. П. 98.03.26. Дэкаданс ... вызначаўся ... н я в е р е м (=нявераю). ЛіМ. 94.09.09. Кутузаў ... бітваў п а з ь б я г а ў (=унікаў). С. 96.04.10. Яны п а з ь б я г а ю ц ь у н і ф і к а ц ы і (=ухіляюцца ад уніфікацыі). С. 95.12.29. П а р а д а ч н ы я (=прыстойныя) людзі ... могуць быць толькі сярод сваіх. ЛіМ. 96.05.03. На радыё новыя паласы п а с ь ц я л і л і (=паслалі). С. 96.02.09. [Плінтусы] лепш п а ф а р б а в а ц ь (=памаляваць). С. 96.02.09. Зь імі п а д т р ы м л і в а л і (=трымалі) п е р а м і р ‘ е (=згоду). С. 96.06.26. Менскі дэмагог у с т а н е (=можа) п е р а ш ы б і ц ь (=перабіць) л ю б у ю (=кожную, усякую) маскоўскую карту. НН. 97.07.28. Гэтым законам п р а д у г л е д ж а н а (=агадваецца) адказнасьць чыноўнікаў за адмову п р а д а с т а в і ц ь (=даць) у СМІ н е а б х о д н у ю (=патрэбную) ... д а с т а в е р н у ю (=пэўную) інфармацыю. С. 96.07.02. Шчучынская вертыкаль ... п а б о й в а е ц ц а (=асьцерагаецца). С.98.06.03. Мы ледзьве не п р а з я в а л і (=правочылі, праспалі) Беларусь. НН. 97.06.30. Іх пачалі біць р у к а я т к а м і (=тронкамі) пісталетаў. С. 94.1. Вячэра пры с ь в я ч а х (=сьвечках). П. 98.03.05. Гісторыя ня к р о ч ы ц ь (=ідзе, рухаецца, сігае) фантастычнымі с к а ч к а м і (=скокамі). С. 95.12.29. Мяне ... цікавіць ... с у т н а с н ы (=існы, існасьцёвы) бок. С. 95.12.29. Яго так і будуць п а п р а к а ц ь (=упікаць) у а д с у т н а с ь ц і (=нястачы) мужнасьці. С. 96.04.10. Сам факт абраньня парламанту п а с у т н а с ь ц і (=у існасьці) стаў адзінай перашкодай. С. 95.12.29. Палі акуратна ў б р а н ы я (=зжатыя, спратаныя), салома с к а т а н а (=скручаная), сена ў стагах. С. 97.10.29. Нясем у б ы т к і (=страты). П. 98.03.05. [Самалёт] у з а р в а ў с я (=выбухнуў). С. 97.09.12. Будзе перамяшчэньне валютных рынкаў у н у т р (=у сярэдзіну) рэспублікі. П. 98.03.26. Акрамя кадравай ч э х а р д ы (=мітульгі, мільгатні, скаканіны) ... адбываецца перайменаваньне. П. 4, 11-17. Кулі п а з б а в і л і ж ы ц ь ц я (=забралі жыцьцё). НГ. 95.06.06. П е р ш ы б л і н ... к а м я к о м (=першы блін сабаку). П. 98.03.05. У Мінску быў п р а в е д з е н ы в о б ы с к (=учынены ператрус). С. 97.11.14. Самі ад’язджайце ... з а і н в е с т ы ц ы я м і (=па інвэстыцыі). П. 98.03.05. З - з а б а я в ы х р а н а ў (=праз баявыя раны, ад баявых ранаў) не дажыў да гэтага сьвята і мой бацька. ЛіМ. 95.02.17. Ніхто не эмігруе адтуль з - з а к е п с к а г а ж ы ц ь ц я (=дзеля кепскага жыцьця). Столькі ... каштавала жаніцьба ягонага сына н а д а ч ц э (=з дачкою). ЛіМ. 94.09.16. Пасьля гэтага ў БНФ, п а н а ш ы х з ь в е с т к а х (=паводле нашых зьвестак), запісаліся 20-30 чалавек. С. 94.1. [Сустрэча] была арганізаваная п а і н і ц ы я т ы в е (=зь ініцыятывы) мясцовай суполкі. С. 94.01. П а з а г а д у (=на загад) міліцыі ... быў зьняты сьцяг. П. 98.03.05. Рэйтынг падрыхтаваны ... п а з а м о в е (=на заказ) «Белорусской деловой газеты». С. 96.05.24. Сьцяг быў вывешаны п а р а ш э н ь н ю (=паводле пастановы) Рады. П. 98.03.05. Сын п а п я н ц ы (=з пяну) зарэзаў бацьку. С. 96.04.26. Білі крамлёўскія куранты, п а я к і х (=згодна зь якімі) мы выпівалі шампанскае. С. 95.12.29.



 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1203
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8394
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30825