Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow КНІГІ arrow Навінкі arrow Бляск і трагедыя ідэалу : Філасофскія эцюды прa ідэалы, дэмакратыю і суверэнітэт

Бляск і трагедыя ідэалу : Філасофскія эцюды прa ідэалы, дэмакратыю і суверэнітэт Друк E-mail
11.01.2011 | 18:32 |
Мікалай КрукоўскіБляск і трагедыя ідэалу: Філасофскія эцюды пра ідэалы, дэмакратыю і сувернітэт. Выданне 2010 г.Філасофскае даследаванне Мікалая Крукоўскага пад такой назвай  выйшла ў 2004 годзе ў выдавецтве "Беларускі кнігазбор", на нашым сайце прадстаўлена дапоўненае выданне, падрыхтаванае да друку ў 2010 г.

Ад аўтара

У тваіх руках, дарагі Чытач, кніга па філасофіі, выдадзеная ў Мінску, сталіцы незалежнай пакуль што Рэспублікі Беларусь. Не так часта Табе, напэўна, даводзілася трымаць у руках, а тым болей купляць мясцовыя выданні ды яшчэ па гэткай занудлівай па сучаснаму меркаванню тэматыцы. Што й казаць, філасофія не ў модзе ў нашы цынічна-практычныя дні, хоць і шмат дарагіх фаліянтаў у шыкоўнай вокладцы бачым мы на прылаўках кнігарань.. І гэта зусім не выпадкова. Калісьці вялікі грэк Платон так высока ставіў яе аўтарытэт, што толькі філосафам лічыў магчымым дазваляць станавіцца ля дзяржаўнага стырна. Сёння ж нават абраныя народам прэзідэнты ўважаюць за лепшае пахваляцца сваімі поспехамі ў каратэ ці у хакеі больш, чым у тонкасцях філасофскага мыслення. Філасофіі ўвогуле на працягу амаль усёй яе гісторыі з гэтым, як кажуць, не шанцавала. Самога Платона тагачасны тыран Дыянісі адразу ж пажадаў прадаць у рабства, як толькі той насмеліўся даваць яму парады адносна кіравання дзяржавай. Сёння ж такі стан рэчаў выступае проста як нейкі д'ябальскі праклён. Здавалася б, пераважна філасофія і павінна была б, не гаворачы ўжо аб агульным сэнсе жыцця чалавека і прыроды, займацца такімі важнымі і цікавымі пытаннямі, як, напрыклад, ідэалы, дэмакратыя і суверэнітэт. Пытаннямі, без пошуку адказу на якія не можа існаваць ні нармальны чалавек, ні нармальная дзяржава. Пытаннямі, асабліва пякучымі менавіта сёння, у нашы нешчаслівыя і трывожныя дні. А вось якраз тое дзіўным чынам і нецікава нашаму сённяшняму чытачу.

Аўтар, дарэчы, і на сабе вельмі даўно ўжо адчувае такія адносіны ў нас да філасофіі і да саміх філосафаў. Будучы, напрыклад, яшчэ змоладу востра зацікаўленым праблемамі эстэтычнага ідэалу ў жыцці і мастацтве, напісаў ён у свой час некалькі кніжак на гэтую тэму. Але, акрамя пагардлівых папрокаў у "вредной отсебятине" ці зусім маўчання, нічога ў адказ не атрымаў. Кніжка пра эстэтыку чалавека, дзе ўжо больш чым трыццаць гадоў таму назад і фактычна ўпершыню ў савецкай эстэтыцы была зроблена спроба растлумачыць стан і дынаміку чалавека і ягонага мастацтва ў гісторыі грамадства, і дзе быў фактычна прадказаны з дапамогай усё той жа няшчаснай філасофскай логікі і непрыгожы стан чалавека сучаснага, - і тая кніжка ў нас да гэтага часу дэманстратыўна ігнаруецца нават блізкімі калегамі і таварышамі па службе. Кніжка, перакладзеная ажно ў далёкім Кітаі. Сапраўды, як тут не ўспомніць іранічныя словы святога Іаана: што можа быць добрага з Назарэту!

Так што немалая, мусіць, рызыка ёсць яшчэ раз звяртацца фактычна да той самай тэмы. Тым болей зноў з прэтэнзіяй на такую ж традыцыйна непрыймальную ў нас "отсебятину". Але рызыкну і на гэты раз, паспрабую разгледзець тыя няўдзячлівыя праблемы і ў гэтым сціплым тэксце.

Тут, дарагі мой Чытач, перад табой паўстае, зрэшты, і яшчэ адна акалічнасць не без пэўнай цікавасці. Кніжка напісана, як бачыш, па-беларуску. Ці шмат ты ў нас зноў такі меў філасофскіх выданняў на нашай нацыянальнай мове? У нас, дзе з аўтарытэтнага сцверджання філасофскага факультэта БДУ лічылася, ды і лічыцца, баюся, цяпер, беларускай філасофіі як філасофіі нацыянальнай ўвогуле не існуе, а існуе толькі філасофія на Беларусі[1]? Ёсць, напрыклад, нямецкая, француская, амерыканская і нават руская філасофіі. А вось беларускай філасофіі няма. Ці не чуецца табе тут, дружа, чыясьці наўмысная непрыгожая каверза? Раз не існуе беларускай філасофіі, значыць, не існуе і беларускай нацыянальнай самасвядомасці ўвогуле, бо філасофія якраз і з'яўляецца найвышэйшай мерай гэткай самасвядомасці. А паколькі і самасвядомасць адсутнічае, то якая ўвогуле можа быць размова, напрыклад, аб дзяржаўным суверэнітэце? Тут жа, дарэчы, тыя самыя суадносіны паміж самасвядомасцю народу і яго суверэнітэтам, як і паміж свядомасцю асобы і яе юрыдычнай дзеяздольнасцю. Калі асоба не мае нармальнай, г. зн., дастаткова развітой і здаровай псіхічна свядомасці, то яна і не валодае правам быць самастойнай, напрыклад, у дзелавых адносінах. Як асоба яна ў такім выпадку проста не існуе, няхай мне даруюць такі крыху спрошчаны вывад строгія юрысты. А тады і мы, беларусы, калі адмовіць нам у наяўнасці філасофіі ў нашай культуры як аб'ектыўнай формы існавання нацыянальнай самасвядомасці, не маем права не толькі на дзяржаўны суверэнітэт, але і проста самі як самастойны народ не існуем.

Але ж мы ёсць! Існую, напрыклад, дзякуй Богу, пакуль што і я, хоць бы як аўтар гэтага тэксту. Існуеш і Ты, мой Чытач, усялякага Табе дабра. Існуе, нарэшце, сама гэта сціплая, хоць трохі, можа, і задзірлівая філасофская кніга. Кніга менавіта на беларускай мове, якую Ты, спадзяюся, уважліва прачытаеш, дараваўшы аўтару таўставаты яе памер (многае сказаць хацелася!) і крыху занудлівы часам стыль. Дзеля гэтага і сядзеў я над ёй доўгія гады. Ды яшчэ пару год вісела яна ў маім камп'ютэры ў чаканні на спонсара і выдаўца.

Справа, дарэчы, і цягнулася так доўга таму, што не магчыма было знайсці ні таго ні другога. Гэта, зрэшты, трэцяе, пра што тут хацелася б Табе сказаць. Дзяржава? Ты, дружа, добра ведаеш дзяржаву, у якой мы з Табою жывем. Ведаеш яе адносіны не толькі да беларускай філасофіі, культуры і мовы, але і ўвогуле да самога беларускага народу з яго незалежнасцю і суверэнітэтам. Дзяржава, асабліва кіраўніцтва яе, хоць зараз гатовая адрачыся ад усяго гэтага, і яна можа стаць адыёзнай губерніяй Расійскай імперыі. Нездарма ж прэзідэнт наш, каб прывыкнуць да гэткай ролі, ужо сёння пастаянна сядае за стол перагавораў на роўных з самымі нікудышнымі расійскімі губернатарамі, не толькі парушаючы прыстойнасць дыпламатычнага пратаколу, але і зневажаючы тым гонар і годнасць уласнай дзяржавы -- суверэннай пакуль што Рэспублікі Беларусь. Якая ўжо тут філасофія! Беларускі Нацыянальны Навукова-асветніцкі Цэнтр імя Францішка Скарыны, назва яго была яшчэ некалі на тытуле кнігі. Дык ён сам аказаўся сёння задушаным той жа дзяржавай (асабліва непадабалася ёй у назве слова "нацыянальны"). Багацеі-алігархі?.. Тыя і ў нас у большасці сваёй, баюся, гэткія ж хапугі, цынікі і эгаісты, што і ў суседняй Расіі. А там мы ведаем, што зрабілі і робяць з некалі вялікай рускай культурай ды і з народам алігархі тыпу Абрамовіча, Чубайса, Хадаркоўскага, і ім падобных. Заставалася адно - уласная кішэня і ўласны кошт, хоць тут, дальбог, ніяк не разгонішся, варта ўспомніць нашы з Табой жабрачыя зарплаты і пенсіі. У кнізе, павер мне, нямала новых ідэй і нават, упэўнены, ісцін, але булгакаўскі Воланд памыляўся, калі сцвярджаў, што рукапісы не гараць. Бываюць перыяды, калі імі нават могуць, прабач, падцерціся. І здаецца мне, што менавіта сёння мы ў гэткім перыядзе "сучаснасці і прагрэсу" і аказаліся. Парадокс? Але кніга ўсё такі, як бачыш, ёсць. Астатняе перажывем, бо перажывалі і не такое. Адзінае толькі, што па-сапраўднаму трывожыць, - гэта, магчыма, ізноў такая ж тупароўнадушная, амаль што варожая агульная абыякавасць да выхаду кнігі і да таго, пра што ў ёй размова. Гэта, канечне, куды як горш, хоць так яно, упэўнены, і здарыцца (зрэшты, і гэта цяпер зразумела і аб прычынах і гэтага тут пагаворым). Але будзем, як кажуць, спадзявацца на Госпада Бога!

Вось і ўсё, што хацелася мне сказаць Табе, дружа, у пачатку нашага знаёмства. Жадаю прыемнага па магчымасці чытання, а я, як казалі старажытныя рымляне, dixi et animam meam salvavi (сказаў і душу сваю супакоіў).

Артыкул прафесара-культуролага Аляксея Рагулі "Апраўданне ідэалу"


[1] Ды і ёй месца зараз, па меркаванню газеты «Советская Белоруссия», толькі ў кунсткамеры!

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 993
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6223
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49896