Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow “Цуд над Віслай упершыню пахаваў камуністычную ідэю”

“Цуд над Віслай упершыню пахаваў камуністычную ідэю” Друк E-mail
30.08.2010 | 03:43 |
Валянцін Голубеў
Валянцін Голубеў
Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ 15.08.2010 11:04 

15 жніўня ў Польшчы адзначаецца 90-годзьдзе перамогі ў бітве за Варшаву паміж войскамі адроджанай Польшчы і дывізіямі чырвонаармейцаў пад кіраўніцтвам Тухачэўскага. Пра тое, чаму тая бітва атрымала назву «Цуд над Віслай» і які ўплыў яна мела на лёсы Польшчы і Беларусі — гутарым з гісторыкам Валянцінам Голубевым.

Апошнім часам гісторык, ў нядаўнім мінулым, палітык Валянцін Голубеў часта бывае ў Польшчы, дзе працуе ў мясцовых архівах. Валянцін Голубеў мяркуе, што бітва за Варшаву ў 1920 годзе вызначыла лёс ня толькі польскага і беларускага народаў, але паўплывала на ўсю гісторыю Эўропы:

— Гэта была першая параза камуністычнай ідэалёгіі. Пасьля рэвалюцыі 1917 года маскоўскія бальшавікі паставілі задачу правядзеньня сусьветнай рэвалюцыі і выбралі Польшчу ў якасьці слабога зьвяна. Яны палічылі, што калі Чыроная армія зьявіцца ў гэтай краіне, то працоўныя і сяляне падымуцца супраць эксплюататараў, як яны казалі, і гэтак пачнецца рэвалюцыя ў Эўропе. Але польскі народ прадэманстраваў, што ня толькі камуністычныя ідэі не ўспрымае, а што галоўнае для палякаў, як заўсёды, гэта нацыянальная і дзяржаўная самастойнасьць.

— Наступ войска Тухачэўскага на Польшчу пачаўся з-пад Кіева, дзе было амаль разьбітае польскае войска. Польскія аддзелы ледзь ня беглі праз усю Беларусь да самой Віслы, але там нечакана змаглі ня толькі аказаць супраціў і адбіць наступ Чырвонай арміі, але і нашчэнт яе разьбіць. Паводле падлікаў страты ў Чырвонай арміі сягалі да 25 тысяч загіблых і 60 тысяч палонных. Польскае войска страціла ўдвая менш. У чым асноўная прычына гэтай вікторыі?

— Важна тое, што бітва на Вісьле — гэта была, я б сказаў, не дзяржаўная арганізацыя перамогі, а народная арганізацыя перамогі. Бо выйшлі змагацца простыя людзі: студэнты, працоўныя, сяляне, якія змаглі даць адпор рэгулярнай арміі бальшавікоў на чале з Тухачэўскім».
Мы, беларусы, пацярпелі ў той вайне і ад палякаў, і ад расейцаў.

— Вядома, што сярод францускіх вайсковых дарадцаў, якія дапамагалі палякам, быў будучы прэзыдэнт Францыі генэрал дэ Голь. Якім, паводле вашых ацэнак, быў памер замежнай дапамогі Польшчы ў змаганьні на Вісьле, у тым ліку краінаў Антанты?

— Дадзеныя гісторыкаў насамрэч сьведчаць, што гэтая замежная дапамога не была вялікай. Па-сутнасьці яна зьвялася да парадаў. Але што змаглі арганізаваць палякі — гэта тое, што яны расшыфравалі ўсе сакрэтныя коды Чырвонай арміі і камандаваньне польскага войска па-сутнасьці ведала ўсе пляны штабу Тухачэўскага.

— Вынікам паразы Тухачэўскага стала імклівае адступленьне ягоных войскаў за Менск і ўрэшце — Рыская мірная дамова, якая падзяліла Беларусь на дзьве часткі, заходнюю і ўсходнюю. Вайна і мяжа прайшла празь лёсы тысяч беларусаў. Адзін мой дзед быў пазьней адпраўлены бальшавікамі ў канцлягер за тое, што дапамагаў беларускаму генэралу Булак-Булаховічу, які супрацоўнічаў з палякамі. Другога дзеда палякі арыштавалі за тое, што падчас наступу на Варшаву ён быў мабілізаваны бальшавікамі для працы на чыгунцы. Дык ці быў «цуд на Вісьле» для беларусаў цудам?

— Вайна была ня Польшчы зь Беларусьсю ці Беларусі з Польшчай, а Савецкай Расеі з Польшчай дзеля сусьветнай рэвалюцыі. І мы, беларусы, пацярпелі ў той вайне і ад палякаў, і ад расейцаў. Плюсам можна назваць толькі тое, што пасьля вызваленьня Менску ад палякаў адбылося другое ўзбуйненьне БССР , якая стала называцца Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, і як бы там ні было, гэтая ССРБ заўсёды ўжо існавала ў сьвеце і была ўсімі прызнана, потым зноў як БССР. А ў выніку мы дажылі да таго моманту, калі была створаная незалежная Рэспубліка Беларусь. І вось лёсы гісторыі! У 1991 годзе Польская Рэспубліка была першай у сьвеце краінай, якая прызнала незалежную Рэспубліку Беларусь.

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2024
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9215
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31646