Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Наваколле arrow Дзівак, прызнаны людзьмі…

Дзівак, прызнаны людзьмі… Друк E-mail
03.08.2010 | 17:47 |
Ад аэрапорта “Мінск-2” да сялібы Сяргея Гулянкова — калі напрамкі — вёрст пятнаццаць. Вёсачка Заброддзе,  на водшыбе якой прытулілася “хароміна” нетутэйшага чалавека,  хоць і блізка ад Смалявіч і аэрапорта, але ўсё адно ў глухім месцы. Мо таму,  што пры лесе,  сярод балот і пустак,  якія тут шчыльненька туляцца да тупкіх берагоў рэчкі Ушы. Да Заброддзя не вядзе шасейка,  сюды не дапірае аўтобус, і тут дажываюць свой век адны старыя. Словам,  мядзведжы кут...

 Image

У неперспектыўную вёску не загоніш колам не тое што гарадскога чалавека, але і месціча — з Шыпянаў там ці з Алесіна. А тут раптам знайшоўся дзівак, ды не які-небудзь прыблуда-бомж, а спраўны мужчына, які наважыўся атабарыцца ў Заброддзі. Пакінуў сталіцу, купіў пляц зямлі, пачаў будавацца...

Сяргей не дужа ахвочы распавядаць пра асабістае. Абмежаваўся па-анкетнаму сцісла: карэнны мінчанін, базавая адукацыя юрыдычная, дзеці дарослыя. Тутэйшыя мясціны ўпадабаў з тае пары, як па размеркаванні трапіў у Смалявічы. Дзяржслужба не прынесла ні радасці, ні духоўнага наталення, ні шчасця. Душа імкнулася да нечага зусім іншага. У рэшце рэшт кінуў усё і рассупоніў ветразь свайго карабля: няхай вятрыска напоўніць яго сэнсам, надасць размеранай хадзе імклівасць, прынясе сапраўдную радасць быцця!

Прыкладна гэтак думалася Сяргею, калі пачынаў сваю прыватніцкую справу. Ужо не маладзён, але з душою летуценніка, ён выдатна разумеў: бярэцца за няпростую справу, перагортвае старонку жыцця. І наступны аркуш — крок у малазведанае. Падахвочвала хіба што вера ў свае сілы ды прага да перамен. “Яшчэ мусіць тое, — прызнаецца ён, — што над усім дамінавала прыцягненне прыродай. — Тут усё люба: восеньскае шапаценне чароту ў затоцы; бязважкае кружэнне белых сняжынак, што сядаюць на стрэхі хат; ціхая вада ў рэчцы, якая — нібы маці дачцэ — расчэсвае зялёныя коскі водараслей... Прырода ва ўсіх праявах сваіх заўсёды кранала мяне да самага донца. А ў цяжкія моманты прыводзіла душу ў раўнавагу. Мо таму і шукаў любой зручнасці, абы пакінуць той ненавісны офіс і хутчэй апынуцца сам-на-сам з прыродай. Дзе-небудзь у глухамані, сярод дубраў, паплавоў, на азёрах, там, дзе меней людзей і дзе болей чысціні, цішыні і спакою. Гэта, паверце, не толькі мая прыхамаць. Усё больш гарадскіх людзей, затузаных стрэсамі, шукаюць паратунку пад крылом матухны-прыроды. То чаму не пайсці ім насустрач, не арганізаваць прытулак сярод такога хараства?.. А хараство, дзякаваць Богу, пакуль не прычэсана, не затаптана, не агаломшана цывілізацыяй, якая напірае адусюль. Вось так спакваля выношвалася ідэя стварыць аграэкасядзібу. Для сябе і для людзей...

Двухпавярховы дамок праектаваў сам. “Задумка была простая і ясная, — кажа Сяргей, — сядзіба павінна цалкам пасаваць да прыроднага асяроддзя, да мясцовага ландшафту. Дом толькі з натуральных матэрыялаў, цалкам драўляны. Ніякіх табе пластыкаў, электрычных камінаў і гіпсакартонаў! Чаму? Экалагічны складнік для мяне перадусім, бо прадыктаваны задумай жыць самому, гэтаксама як і тым, хто надумае тут правесці час у суладдзі з прыродай. І потым, мне даспадобы вясковы лад жыцця, дзе ўсё проста і натуральна. Вада з калодзежа, печ у хаце, лазня на дрывах...

— У цябе ўсё неяк наадварот: людзі імкнуцца да камфорту, да набыткаў цывілізацыі, а вы прапаноўваеце (каб жа толькі сабе!..) ледзь не спартанскі адпачынак... Ці не адаб’ецца такая супярэчнасць на даходнасці прадпрыемства? Бізнес жа павінен прыносіць ну хоць нейкі прыбытак...

— Распрацоўваючы свой праект шэсць гадоў таму, меўся паклапаціцца, канечне, і аб прыбытку. Але, па-першае, не было ў планах на экалагічным, турыстычным бізнесе выціснуць “доўгі рубель”. Такое па-просту немагчыма, як бы ты ні стараўся. Асабліва ў нас, у Беларусі. Па-другое, маё жыццёвае крэда, калі хочаце, жыццёвы прынцып: разумная дастатковасць ва ўсім. З цяжкасцю ўспрымаю людзей, у якіх па тры аўтамабілі, ці там яхты, і па дзесяць дамоў. Нерухомасць пустуе, а шыкоўныя лодкі месяцамі боўтаюцца ля прычальнай сценкі... Думаеце, такое толькі на “разбэшчаным” Захадзе? І ў нас досыць “паспяховых” людзей, якім багацце засціць усё. Не ўпэўнены, што цяперашнія нуворышы шчаслівейшыя за тых, хто, напрыклад, прыязджае на мой “хутар”... Кажу шчыра, бо мая “звышзадачка” простая як ровар: стварыць для сябе працоўнае месца, якое б прыносіла нейкі дастатак, нармальны, здаровы лад жыцця. Каб не панавала і блізка прыдуркаватых начальнікаў з іх незлічонымі цыркулярамі і ўказілаўкамі, каб на душы было спакойна і светла...

— Атрымалася?

— У немалой ступені так, атрымалася. Нават на этапе праектавання сялібы не пакідала ціхая радасць. А як будоўля была скончана, то праз інтэрнет, наша беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы” пачаў даваць абвесткі, рэкламаваць свой мядзведжы куток... Напачатку наведваліся паляўнічыя, рыбаловы. Ім тут раздолле, бо хапае і балот, і вадаёмаў, і лясных угоддзяў. А пасля пацягнуліся турысты, закаханыя парачкі, сем’і з дзецьмі, карпаратыўныя кампаніі... Прычым і зімою і ўлетку. Адны затрымліваліся на пару дзён-начэй, іншыя на тыдзень, два...

— Цікава, а як людзі бавяць час? У вас жа не толькі пасіўны, так бы мовіць, адпачынак, але і комплекс пэўных паслуг, скіраваных на турызм, рыбалку, спартыўныя гульні...

— Па-рознаму адпачывае народ. Для большасці самае галоўнае — прырода. Вы ж бачыце, якая прыгажосць. Нехта яшчэ да пеўняў на Ушы рыбачыць, ці там купаецца ў рачной прахалодзе, нехта ў лес па ягады, і таксама да сонца , а іншыя, бывае, спяць да паўдня. Санаторнага рэжыму тут няма і блізка.

Зразумела, ёсць у мяне і вуды, і лодкі, і канькі, і лыжы, і тэнісныя прычындалы, і розны іншы інвентар. Хочаш застолле на палянцы — ёсць шацёр; хочаш вячэру з шашлыкамі — мангалы і ўсё астатняе пад рукамі; жадаеш папарыцца ў лазні — не праблема, яна за дваццаць крокаў ад вады, між іншым... Многія ўзімку — як добра напарацца — то качаюцца ў снезе, альбо нават у палонку акунаюцца. Альбо на возеры — яно проста перад вокнамі дома — шайбу ганяюць. Гляджу на ўсё гэта і не нарадуюся, бо людзям добра, яны быццам тыя дзеці — адкрытыя, разняволеныя, вясёлыя. Ніякі лядовы палац гэтулькі здаровых эмоцый не падорыць, бо там сцены, гармідар, чэргі, а тут — белы снег, мароз, прастор і неба над галавой.

Image

— Сяргей, адпачынак у вёсцы — цудоўная рэч для гараджаніна. А якія стасункі з месцічамі? Можа, пазіраюць як на дзівака ці як на “кулака”?..

— Ды не, адносіны прыязныя. Асабліва з суседзямі. Старыя людзі, старыя хаткі, вымірае вёска... На сорак двароў — дзве кароўкі, ды і тыя ў аднаго гаспадара. Але як трэба, то можна і малачка купіць, і смятанкі, а ў іншых яйкі, гародніну. Стараюся і я аддзячваць чым магу: некага ў раён падкіну, некаму лекі прывязу, дарогу параўняю, снег прыбяру. Ладзім, словам.

— А з якіх гарадоў прыязджаюць людзі ў твой мядзведжы кут?

— Не тое што з гарадоў — з розных краін дапіраюць. З Літвы, з Польшчы, з Расіі. А мінулай зімой прыехалі два хлопцы з Вялікабрытаніі. Папраўдзе, я быў моцна здзіўлены. Хаця, калі ўдумацца, інтэрнет жа сёння паверх усіх межаў. Дык вось, думаю сабе, і што яны тут упадабалі? Ці мо ад няма чаго рабіць, то і валэндаюцца па свеце. Аказалася не, прыстойныя маладыя людзі, адукаваныя, выхаваныя. Проста, як высветлілася, любяць падарожнічаць, але не па працярэбленых турыстычных сцежках, а па малавядомых, дзе еўрапейцы бываюць зрэдзь. Да таго ж яны літаральна памешаны на ўсходнеславянскай культуры і гісторыі. А наша прырода іх прывяла ў невыказнае захапленне, усё ім тут было міла. Аматары разумнага экстрыму, тым не менш да глыбіні душы былі ўзрушаны тым, як жывуць нашы старыя, пенсіянеры. Аднойчы, зусім выпадкова, прыйшлося Сціву і Дэну наведаць у суседнім двары надворны туалет. Канечне, былі ў шоку: спачатку доўга рагаталі, потым выпытвалі, ці паўсюль на вёсцы так. Прыйшлося чытаць цэлую лекцыю пра нашы традыцыі, неразвітасць каналізацыйнай сістэмы, аддаленасць мясцовасці ад горада. Мяркуючы па рэакцыі, “лекцыя” падалася ім малазразумелай, а довады непераканаўчымі, бо пры ўпамінанні слова “туалет” на іхніх тварах зноў і зноў з’яўлялася ўсмешка...

Ну а калі сур’ёзна, то многіх еўрапейцаў, асабліва з ліку тых, што не выносяць гарачыні, курортнага тлуму, наш край прываблівае ўсё больш і больш. Чаму? Не толькі таму, што адпачынак танны. Галоўная фішка — беларуская прырода, асабліва на перыферыі. Малакранутая чалавекам, месцамі першародная, багатая і даступная, тая, да якой мы прызвычаіліся і якую часам зусім не цэнім. Тыя ж Сціў і Дэн былі агаломшаны, калі побач з жытлом, за якія дзвесце крокаў, сустрэлі ў затоцы бабрыную сям’ю, а пасля напаткалі выдру, у суседняй дубраве сутыкнуліся з цэлым вывадкам дзікіх вепручкоў. Нездарма запэўнівалі — вернуцца сюды абавязкова...

Image

Шчыра кажучы, і мне здалося ўсё тут мілым і прыгожым: сяліба, альтанка, возера, рэчка... Але бадай найбольшае ўражанне ад гаспадара сялібы, чалавека, які знайшоў у мядзведжым куце тое, да чаго імкнуўся — душэўную гармонію, цішыню, ласку прыроды. Ён хоць і ўладар гэтай мясціны, але не ўласнік, бо хіба можна завалодаць тым, што належыць усім?..

Фота аўтара.

Народная Воля

 

 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 681
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7513
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51186