Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Рэха ГУЛАГу arrow Праз уласны радавод да таямніц стагоддзяў

Праз уласны радавод да таямніц стагоддзяў Друк E-mail
25.06.2010 | 21:26 |
Вячаслаў Мікалаевіч Станішэўскі
Вячаслаў Мікалаевіч Станішэўскі
Зінаіда ТАРАСЕВІЧ, старшыня Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя ахвяраў  палітычных рэпрэсій"

13 чэрвеня 2010 года родныя, блізкія, суседзі, знаёмыя развіталіся з Вячаславам Мікалаевічам Станішэўскім - ЧАЛАВЕКАМ, ГРАМАДЗЯНІНАМ, АСОБАЙ.

Цярністымі былі яго жыццёвыя дарогі, але прайшоў ён іх годна, з верай у ДАБРО, у высакароднасць ЧАЛАВЕКА.

Не па сваёй волі і не па волі бацькоў яму, сыну беларускіх сялян, давялося ад самага нараджэння зведаць усе наступствы і нягоды праведзенай бальшавікамі ў 1930 годзе калектывізацыі. Да 1930 году гэты ягоны род адносіўся да заможнага сялянства, таму і рэпрэсаваны як кулацкі. Страшэнны голад, страта бацькі, страта трох старэйшых братоў, якія загінулі на спецпасяленні "Макарыха" Архангельскай вобласці, куды была выслана сям'я Станішэўскіх. Але ж лёс зміласцівіўся перад Вячаславам, і, дзякуючы мясцовым жыхарам Поўначы, ён застаўся ў жывых і доўжыў дынастыю таленавітага, працавітага роду Станішэўскіх (па бацьку) і Улашчыкаў (па маці). Пазней з гэтага роду выйшлі два дактары навук, дзевяць кандыдатаў навук, сярод апошніх і Вячаслаў Станішэўскі. Працуючы выкладчыкам у інстытуце, ён, выконваючы яшчэ і свой грамадзянскі абавязак, паралельна з працай заняўся, без перабольшання можна сказаць, унікальнай справай - зборам радаслоўнага дрэва свайго роду да адзінаццатага пакалення. Гэтаму занятку ён аддаў больш за 25 гадоў. Спатрэбіліся карпатлівая праца ў Нацыянальным архіве Беларусі, паездкі па многіх вёсках. Ён пратаптаў сотні кіламетраў сельскіх дарог, сустракаючыся з жыхарамі, каб сабраць іхнія ўспаміны, абышоў шмат якіх могілак, адшукваючы родныя прозвішчы, нават палазіў па гарышчах шматлікіх хат, куды звычайна сяляне закідвалі рэчы, што аджылі свой век.

Нялёгкім аказаўся пошук прадстаўнікоў роду за межамі Беларусі - ад самага 1930 году раскіданых па Поўначы, у Сібіры, у Казахстане. Як высветлілася, з 123 чалавек роду Станішэўскіх 116 (94,3%) былі рэпрэсаваныя, а з вялікага роду Улашчыкаў - 60 адсоткаў загінулі пад час палітычнага тэрору і 40 - у Другую сусветную вайну. Вось такая сумная статыстыка прыводзіцца ў яго кнігах "Родословная Станишевских" (Белорусское издательское Товарищество "Хата", Минск, 1997) і "Радавод сям'і Улашчыкаў" (Мінск, "Беларускі кнігазбор", 2001). Праз уласны радавод аўтар раскрывае цікавыя і мала вядомыя старонкі стагоддзяў.

ImageВячаслаў Мікалаевіч на працягу дзесяці гадоў узначальваў Мінскае гарадское аддзяленне Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій" і, каб пустадомкі не здратавалі яшчэ больш гісторыю, ён сабраў успаміны сведкаў рэпрэсій і выдаў кнігу "Боль сквозь годы" (Минск, ЗАО "Конфидо", 2004). Матэрыяльную дапамогу для выдання кнігі аказвалі яго сын Іван і сябра сына - Алег Дубінін з Расіі. Фёдаравіч.

Сваёй працай Вячаслаў Мікалаевіч узбагаціў не толькі свой род, але і духоўна-гістарычную скарбонку сваёй дзяржавы.

Хай памяць аб ім надоўга застаецца ў яго родных і ва ўсіх, хто ведаў і хто пазнаёміцца з ягонымі кнігамі.

Вось такі чалавек жыў сярод нас. А яшчэ недарэкі кажуць "нехлямяжыя беларусы", або "абыякавыя". Увесь род Станішэўскіх і Улашчыкаў - зусім не з такіх.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўная старонка


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
|


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 335
mod_vvisit_counter Учора 821
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2074
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 10859
Каталог TUT.BY