Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow ЗАЧЫСТКА

ЗАЧЫСТКА Друк E-mail
30.05.2010 | 23:19 |
Помнік на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску Памяці П.М.Машэрава прысвячаецца

Свінцовае неба вісела над Ленінградам,  паціху  асыпаючы дробным дожджыкам мінакоў, якія спяшаліся на працу.   Са звыклай арганізаванасцю транспарт развозіў людскія плыні па заводах, інстытутах, шматлікіх установах вялізнага горада. У гэты дзень я дабраўся ад Фінляндскага вакзала да свайго аб'яднання незвычайна рана. Адчыніў лабараторыю і ўзяўся за службовыя паперы, сартыруючы іх дзеля запланаванай нарады па выніках выпрабаванняў апаратуры для  касмадрома.

Паглыбіўшыся ў работу  не пачуў, як у лабараторыю ўвайшоў Ігар Дзмітрыеў, загадчык тэхналагічнага сектара, мой добры прыяцель. Акуратна прыкрыўшы за сабой дзверы, гледзячы на мяне з нейкай разгубленасцю, выціснуў з сябе: "Ну што, Алесь, укакошылі  твайго Машэрава..."  Добра ведаючы свайго сябра як чалавека інтэлігентнага, адказнага, блізкага мне па духу, я ўспрыняў, тым не менш, яго словы як няўдалы і непрыстойны жарт: "Ты што, беляны аб'еўся, ці..." - "Ды без ніякага "ці"!  Па "Голасу"  паведамілі - маўляў, аўтамабільная катастрофа пад Менскам".

Калі сказаць, што гэтая вестка ашаламіла мяне, гэта значыць - нічога не сказаць. Я стаяў як укопаны! - Машэраў загінуў?! Неверагоднасць таго, што здарылася, прыціскала. Паглядзеў на Ігара: "Ты што-небудзь разумееш?" Узяўшыся за ручку  дзвярэй, Ігар павярнуўся і адказаў: "Ты не горш за мяне разумееш - забілі шэльмы.  Пачаў моцна перашкаджаць, не ўпісваўся".

Вестка паступова запаўняла калідоры і курылкі інстытута. Адукаваны народ, асабліва мясцовыя мудрацы і свайго кшталту аналітыкі  і думаць не маглі аб выпадковай катастрофе. Агульным рэфрэнам гучэла - забілі крамлёўскія хціўцы Пятра Міронавіча.

У наступныя дні той, хто дасканала ведаў   крамлёўскія рытуальныя пратаколы, звярнуў увагу на іх парушэнне - затрымку з пахаваннем Машэрава. Бюракратызм партыйнага жыцця прадвызначаў пэўны, але меншы тэрмін развітання з кандыдатамі ў члены Палітбюро ў параўнанні з целамі членаў.

Але ж наплыў тысяч людзей з усяго Саюза (паплечнікі па партызанскай барацьбе, прадстаўнікі рэгіёнаў краіны і інш.) на працягу некалькіх дзён самалётамі, цягнікамі спяшаліся ў Менск развітацца з Пятром Машэравым, аддаць даніну павагі гераічнаму сыну Беларусі.

Рэзанансная хваля  мільёнаў сэрцаў засмуціла крамлёўскіх чыннікаў: Машэрава на яве хаваў народ.

Афіцыйная версія трагічнага здарэння не выклікала даверу ў большасці людзей (асабліва ў "цёртых" савецкіх скептыкаў). У іх галовах ніяк не ўкладваліся дзіўныя абставіны: недысцыплінаваны, а дакладней - свавольны выезд амаль упоперак дарогі аўтафургона, нагружанага калгаснай бульбай, у момант пралёту аўтамабіля кандыдата ў члены Палітбюро (з надзвычай строгім рэгламентам для ўсялякага аўтатранспарта, які чакае дазволу ДАІ).

Кіроўцы, што пазней аб'язджалі месца катастрофы па запрашэнні маёра ДАІ, здзіўляліся:  як у гэткай бяспечнай сітуацыі магла тэхнічна здарыцца катастрофа, калі гэта не наўмысны крок?

Распаўсюджаная ўладамі версія, як і зазвычай у падобных выпадках, разгарнула вэлюм туману, не супакоіўшы скептыкаў.

...Прайшлі гады.

...Заканамерна рухнуў Саюз. Бурлівыя падзеі ў Беларусі паступова адцяснілі ўвагу ашаломленага люду ад той катастрофы.

Неяк, пакідаючы Маскоўскія могілкі пасля развітання з Генадзем Карпенкам, я падыйшоў да светла-шэрага каменя - помніка Пятру Машэраву. Угледзеўшыся ў рысы каменнага вобліка, звярнуў увагу на ўдала перададзены скульптарам,  як мне здалося, выраз твару Машэрава - няўцямна-сумны...

...Праз пару гадоў прыехаў я ужо не ў Ленінград, а ў Санкт-Пецярбург наведаць дачку і пляменніка. Перад вяртаннем дамоў успомніў старых сяброў майго бацькі, нашых землякоў, і вырашыў пабачыцца з імі, але, на жаль, старых не было - памерлі, заставаўся іх сын Уладзіслаў. З ім разам вучыліся ў Берліне пасля вайны. Ён, які знітаваў, як і яго бацька, сваё жыцё з працай у спецорганах, быў таксама ўжо не малады, на пенсіі, палкоўнік...

...Стаяў цёплы летні вечар. На метро дабраўся да Ляснога праспекта, хутка знайшоў знаёмы дом. Дзверы адчыніў Уладзіслаў, увесь сівы, вельмі распаўнелы, высокі - у бацьку. Запрасіў у гасцёўню: "Нам пашанцавала. Я адзін, усе мае на поўдні, ніхто нам не перашкодзіць даць нырца ў мінулае і пагаманіць пра маладыя дні".

Па тэлевізары спрактыкаваны дыктар з ноткамі таямнічасці ў голасе выкладваў з нейкай нагоды чарговую версію даўняй падзеі - гібелі знакамітага брытанскага вадалаза  маёра Крэбса. Загінуў Крэбс пры цікавых і скандальных абставінах - неасцярожна абследаваў канфігурацыю днішча крэйсера, на якім у Англію прыбыла на каранацыю юнай каралевы Елізаветы ўрадавая дэлегацыя СССР на чале з Хрушчовым. Быў вялікі палітычны скандал, у парламенце "размазвалі" спецслужбы хто толькі хацеў...

Гледзячы на экран тэлевізара, мы з Уладзіславам усміхнуліся. Ён - мне: "Ты памятаеш?"  Я яму: - "Зразумела". А было так.

Быў 1955 год. Ціхі восеньскі вечар. У гэтай жа кватэры мы, студэнты, "рэзаліся" ў шахматы. Крытычна за шахматнай партыяй назірае яго бацька, вялікі знаўца гэтай гульні (у 1948 годзе ў Берліне ён згуляў унічыю з грасмайстрам Максам Эйве, удзельнікам чэмпіяната свету, які скончыўся перамогай Міхаіла Батвінніка). Раздаецца званок. Бацька пайшоў адчыняць дзверы. Даносіцца дзіўны дыялог: "Усе свае?" - "Так, праходзь". Я ўсміхнуўся сабе - і тут канспірацыя. Уваходзіць высокі мужчына, адзеты на той час задзірліва не па-савецку (1955 г.): вузкія крэмавыя штаны, аранжавая рубашка і нечувана непрыстойна яркія туфлі на тоўстай падэшве (аб'ект для захопу камсамольскімі патрулямі!). Відаць, гаспадар паспеў пракаментаваць госцю маё сямейнае дасье надзейнага грамадзяніна, таму той, нечакана для мяне, студэнта, працягнуў руку і прадставіўся: "Палкоўнік Васільеў".

Старэйшыя пачалі сваю гаворку, з якой я са здзіўленнем даведаўся, што госць не проста палкоўнік, а чалавек, адказны за пытанні бяспекі ўсяго візіта Хрушчова ў Вялікабрытанію.

Наша шахматная партыя скончылася маёй паразай, праўда, - годнай, і мы з цікаўнасцю далучыліся да гутаркі ветэранаў. Палкоўнік Васільеў з захапленнем расказваў пра дэталі паходу, пра бліскучае, філіграннае прычальванне крэйсера, што з павагай адзначыла прэса, пра экіпаж, на адсоткаў семдзесят набраны з гардэмарынаў ленінградскіх вышэйшых ваенна-марскіх вучылішчаў.

Паколькі ў прэсе ўжо пайшлі версіі аб прычынах гібелі Крэбса, я спытаў у Васільева - дык што ж адбылося на самой справе? Ён усміхнуўся, паглядзеў на нас: "Я па агентурным канале адразу атрымаў інфармацыю аб намеры марскіх ангельскіх калег кваліфікавана вывучыць канструктыўныя асаблівасці днішча нашага крэйсера (англійскія службы з цяжкасцю ўгаварылі вядомага ваеннага вадалаза аказаць ім гэтую паслугу). Таму мы адсочвалі кожны ягоны крок пад вадой. Я з памочнікам знаходзіўся на самым краі насавога адсека, глядзеў уніз і ў нейкі момант добра разгледзеў яго постаць побач з кокам  гідралакатара".

Я тады па-простаму  як студэнт  запытаў у Васільева: "І што, скінулі яму на голаву каласнік?"

Васільеў, усміхнуўся і тут жа спытаў: "На якім факультэце, студэнт?" Адказваю: "На радыётэхнічным". Васільеў: "Тады зразумееш. Я аддаў загад уключыць гідралакатар, а гэта 40 кілаватаў! Апошняе, што мы ўбачылі, - амаль усплыўшае цела Крэбса з раскінутымі ў бакі рукамі, якое павольна пайшло ўніз. Але гэта ўжо было не цела, а мяшок з касцямі. 40 квт - гэта не жарт!.."

Успаміны аб сустрэчы з Васільевым вярнулі да жыцця -  у   падзеі бліжэйшага часу. Пасмяяўшыся над чарговай за 50 гадоў туманнай версіяй, якую паведамляў энергічны тэлевядучы, мы з Васільевым прайшлі на кухню, дзе ён збудаваў вакол бутэлькі армянскага КВВК  удалы нацюрморт "Сустрэча сяброў".  Успаміналі Берлін 1946 - 1948 гадоў, востраў Рюген з піянерскім лагерам, смешных для нас амерыканскіх ваенных у сваёй вельмі раскаванай манеры паводзін. Многа радаснага і сумнага. Пажужукалі аб тым, што хаваецца за сям'ю пячаткамі, падалей ад вушэй і вачэй былых савецкіх грамадзян.

Гаворка паволі перайшла на родную Беларусь з яе экзатычным узурпатарам і "памяркоўным" насельніцтвам. Было відаць, як Уладзіслаў акуратна візіруе нават старую палітычную інфармацыю (прафесія!). Я не настойваў на ўдакладненнях і расшыфроўках коратка выкладзеных  паведамленняў. У гутарцы, аднак, закрануў пытанне аб рэдкай несуадноснасці асобаў сённяшняга ўладнага рэжыму і забітага Машэрава, аб прафесійным удзеле Ясеняўскага супрацоўніка палкоўніка Латыпава ў руйнаванні эмацыянальнай і няспелай нашай апазіцыі (энцыклапедыстаў). Уладзіслаў нечакана ўстаў, падыйшоў да расчыненага акна. Памаўчаў, вярнуўся, напоўніў келіхі каньяком. "Давай выпьем за светлай памяці ўбіеннага беларуса Пятра Міронавіча". Мы выпілі стоячы. Памаўчалі, Уладзіслаў закурыў: "Тое, што скажу, - абсалютная праўда. Дробныя дэталі можна апусціць. Не пытайся потым ні аб чым. Дык вось... Машэраў быў асуджаны. Тыя, хто  адказвае за нацыю (ды і проста нацыянальна заклапочаныя), любячыя па-сапраўднаму сваю зямлю, свой народ лідэры - недапушчальная небяспека для Крамля. Тым больш - такі лідэр! Пра якія б яго недахопы не імкнуліся потым папаласкаць языкі хатнія эстэты-крытыкі, важна памятаць, што ён рэзка выдзяляўся сярод вышэйшага клану сваёй прыстойнасцю, чалавечнасцю. Як паважліва да яго адносіліся ва ўсіх  рэгіёнах Саюза, асабліва - людзі ўдумлівыя. Крамлёўскі клан адчуў вялікую небяспеку існавання Машэрава на палітычным алімпе, і наогул - існавання. Ну, ды няхай. Цяпер коратка аб забойстве. Фірма спрацавала прафесійна. Убаку была выстаўлена нагружаная бульбай калгасная шаланда, якая накіроўвалася, здаецца, у Выбарг. Шлях далёкі, кабіна застаўлена каністрамі. Кіроўца дысцыплінавана сядзеў за рулём, чакаючы дазволу гаішнікаў (ён, канешне, ніякага дачынення да афёры не меў). Нечакана адчыняецца левая дзверца і ў кабіну, рэзка адштурхнуўшы кіроўцу ўправа, заскоквае ваенны ў форме старшага прапаршчыка (канешне, не прапаршчык, а баявік са спецструктуры). Выварочвае руль рэзка ўлева і дае газ. Машына выпаўзае на дарогу, амаль перакрываючы яе. Прапар саскоквае з машыны рэзка ўлева, за палатно дарогі. Ззаду - страшэнны ўдар, узрыў гаручага. Усё. На шчасце, кіроўца шаланды застаўся жывы, хоць і пацярпеў. У шпіталі яму растлумачылі правілы далейшых паводзін і выжывання, калі ён шкадуе сям'ю.

Але не ўсе звярнулі ўвагу на выпадковую, здавалася б, дэталь. За Машэравым  у некалькіх  хвілінах адставання неслася Волга, дзе сядзеў, здаецца, у форме генерал-маёра, адказны работнік Адміністратыўнага аддзела ЦК КПСС. Задача аддзела - кантроль забеспячэння выканання рашэнняў ЦК (адкрытых і закрытых). Дзеля гэтага і нёсся на Волзе гэты супрацоўнік.

Усё, Алесь, ты і так багата ведаеш. У свой час над табой таксама вісеў абух. Стрымліваўся ён  тваёй выдатнай працай у абароне, сямейным дасье. А пасля паспяховага звароту тваёй каманды да службаў Пельшэ я не ведаю, як ты уцалеў. Давай выпьем за цябе. Тое, што я табе расказаў, гэта слабая спроба ачысціць душу. Перадавай прывітанне Беларусі, пайдзі на магілу Машэрава і ...беражы сябе...

Вяртаючыся ад Уладзіслава да сваёй дачкі, а потым з Піцера -  у  Менск, я яшчэ больш выразна ўсвядоміў сабе, што  такога  расійскага  ўпыну нельга цярпець, ракавая пухліна Маскоўскай ідэі павінна быць выдалена дзеля выратавання самой жа Расіі, абноўленай, не фашысцкай, не ардынскай.

А мая Літва-Беларусь, яе прыніжаны, духоўна атручаны народ павінны ачысціцца ад бруду  больш чым 200-гадовага падпарадкавання і суіснавання з бандыцкай Масквой.

І дай Божа мне і маім сябрам сілы, розуму і вытрымкі для аднаўлення маёй блаславёнай Айчыны.

Альберт ЛАЗАКОВІЧ
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 563
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3684
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33858