Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Алесь Клышка: “Сур'ёзныя справы нельга адкладаць на пасьля”

Алесь Клышка: “Сур'ёзныя справы нельга адкладаць на пасьля” Друк E-mail
06.05.2010 | 08:01 |
Алесь КЛЫШКАІгар КАРНЕЙ

Да Дня Перамогі сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Клышка выдаў кніжку “Мінская зямля”. У кнізе – выкладзеныя ў вершаванай форме паваенныя ўспаміны аўтара, а таксама аповед старэйшай сястры Ірыны пра жыцьцё пад акупацыяй.

Сам Алесь Клышка называе “Мінскую зямлю” сваім найбольш асабістым творам. І ня толькі таму, што твор у сваёй аснове аўтабіяграфічны, але й таму, што там паказана жыцьцё звычайнага чалавека-гараджаніна на няпростым гістарычным зломе.

Алесь Клышка нарадзіўся праз чатыры гады пасьля вызваленьня Беларусі, аднак цягам усяго дзяцінства вайна нагадвала пра сябе разбуранымі вуліцамі і будынкамі, агульнай неўладкаванасьцю, павальным дэфіцытам самых неабходных рэчаў. Вайны не чакалі, але доўгія гады даводзілася змагацца зь яе наступствамі:

Cа слоў бацькоў...
Квітнела лета,
Гучала радыё саветаў,
Непераможнасьць абяцала
Ад Брэсту зь Менскам – да Ўралу.
Нядзельны панаваў настрой.
У гімнасьцёрцы, з кабурой
Мой бацька келіх падымаў, –
Дух пераможны панаваў.
Вайскоўцы ўсе адпачывалі...
А блізка ўжо была бяда,
І хутка ўсё сатрэ вайна
Бязь літасьці і без спагады.
Ну, а пакуль былі ўсе рады,
Бо мелі ў горад увальненьне.
І раптам – выклік, пастраеньне...

Алесь Клышка. «Мінская зямля» У прадмове да “Мінскай зямлі” рэдактар кнігі Сяргей Чыгрын зазначыў: пра сталіцу ў нас напісана шмат, але Алесь Клышка зрабіў гэта па-свойму арыгінальна і шчыра. Праз уласныя ўспаміны паказаў пасьляваеннае жыцьцё, а праз згадкі сястры Ірыны – поўнае складанасьцяў існаваньне ў акупаваным горадзе. Паэма – маленькі гімн Менску, менскай зямлі і менчукам.

Сам Алесь Клышка гаворыць, што толькі адносна нядаўна зьявілася магчымасьць публічна гаварыць на тэму, якую партыйныя ўлады намагаліся замаўчаць – жыцьцё пад акупацыяй, з усімі яго выдаткамі і цяжкасьцямі:

"Нам трэба памятаць: дзьве трэція гараджанаў засталіся ў акупацыі..."

“Што да нямецкай акупацыі, то нам трэба памятаць: дзьве трэція гараджанаў засталіся ў акупацыі. Проста фізычна людзі не пасьпелі выйсьці з гэтага менскага катла. Дый увогуле трэба сказаць: партыйнае кіраўніцтва на той час не зрабіла намаганьняў, каб людзей найхутчэй вывезьці зь Менску. Першы сакратар ЦК кампартыі Беларусі Панцеляймон Панамарэнка ў гутарцы са Сталіным (і гэта дакумэнтальна пацьверджаныя дадзеныя) у адказ на пытаньне, ці пасьпелі ўсе менчукі выйсьці з гораду, адказаў: “Так, усе пасьпелі. Засталіся толькі здраднікі і тыя, хто хацеў сустрэць хлебам-сольлю немцаў”. І я так палічыў: калі бацька яшчэ здолеў прарвацца і ўсю вайну правёў на фронце, то маці, якая на той час працавала адказнай рэдактаркай беларускага радыё, з трыма маленькімі дзецьмі 9 месяцаў, 5 і 7 гадоў, вымушаная была застацца тут. Таму выглядае, што і мая маці, як акрэсьліў Панамарэнка, таксама трапіла ў гэтае кола здраднікаў”.

І ў паэме, і ва ўспамінах старэйшай сястры Алесь Клышка згадвае эпізод, які яскрава характарызуе рэаліі акупаванага гораду. Ён кажа, што праявы чалавечнасьці не залежаць ад нацыянальнасьці:

"Я згадаў у кнізе момант, калі паміраў мой старэйшы брат і немец ратаваў гэтае немаўлятка..."

“У немцаў служылі такія ж людзі, як і ў цывільным грамадзтве: інтэнданты ў войску, дактары. Я згадаў у кнізе момант, калі паміраў мой старэйшы брат і немец ратаваў гэтае немаўлятка. Праз пэўны час немец прыйшоў, наведаў, прынёс цукеркі, зрабіў перавязку – хоць ніхто яго на гэта не ўпаўнаважваў. Думаю, што трэба казаць і аб гэтым: было жыцьцё, дзейнічалі прадпрыемствы, людзі хадзілі на працу, атрымлівалі заробкі. Яны хадзілі на рынак, куплялі прадукты, мелі разьліковыя рахункі на сваёй працы. Гэта натуральна, што жыцьцё працягвалася. Людзі жылі тым жыцьцём, якое было звычнае ў мірны час. Так што ня ўсё так было, як нам у школе казалі ці мы чыталі раней ва ўспамінах пэўных людзей. Былі старонкі чулага, чалавечага стаўленьня людзей адзін да аднаго”.

Некалькі гадоў таму Алесь Клышка цяжка захварэў: дакладнага дыягназу лекары ня могуць паставіць дагэтуль. Кажа, што ў той момант моцна пакутаваў яшчэ і ад таго, што не пасьпее рэалізаваць ня толькі навуковых, але і творчых задумаў. І, сьцяўшы зубы, узяўся за работу:

“І вось калі я апынуўся на гэтым хваробным ложку, то зразумеў, што сваёй мары магу не пасьпець проста зьдзейсьніць. І вось кволай рукой я стаў занатоўваць маленькія кавалачкі тых успамінаў, як я іх бачыў. Я ня правіў іх, не рэдагаваў, і дзесьці за два месяцы асноўны матэрыял і зьявіўся. Прайшоў пэўны час, і я пераканаўся: усё трэба рабіць своечасова”.

Цяпер, увасобіўшы ідэю “Мінскай зямлі”, Алесь Клышка не адмаўляецца і ад плянаў на будучыню. Прынамсі пра гэта сьведчаць і апошнія радкі ягонай паэмы:

Усё ідзе ад каранёў,
Ад родных вёсак і палёў,
Бацькоўскай хаты, роднай мовы –
Тым толькі нацыя здарова.
Хто ганарыцца краем родным –
Той па жыцьці ідзе свабодна.
Падмуркі, камяні сьвятыя
Ніколі вораг не адніме,
Бо гэта – спадчына бацькоў
І продкаў нашых – менчукоў.
Тых, хто наш горад заснаваў
І за ЗЯМЛЮ жыцьцё аддаў.

Алесь Клышка нарадзіўся ў 1948 годзе ў Менску. Навуковы супрацоўнік НДІ фізычна-хімічных праблемаў, кандыдат тэхнічных навук. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Аўтар кніг вершаў “Ад каранёў да кроны”, “Далёкае – блізкае”, “Абярог”, “Мінская зямля”; укладальнік гістарычнай кнігі “Шчасьце маё. Дзёньнікі Іосіфа Голубева”. У суаўтарстве з манахам Мікалаем (паэтам Зьнічом) выдаў кнігі “Жыровіцкія камяні”, “Шлях да Жыровічаў”. Аўтар шэрагу аўдыёкніжак.

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1116
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4237
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 34411