Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Гэта мы Друк E-mail
08.12.2007 | 18:49 |
Сяргей ЗАКОННІКАЎ

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, міжнародных літаратурных прэмій Польшчы і Украіны Сяргея Законнікава «Гэта мы» увайшлі паэмы «Чорная быль», «Цівалі», «Зязюля». Эпічныя творы аўтара з’яўляюцца паэтычным асэнсаваннем лёсу беларускага народа, «народа на Галгофе». Яны вызначаюцца запамінальнай метафарычнасцю, глыбінёю думак, шчырасцю пачуццяў, нястомнасцю ў імкненні да праўды і справядлівасці.

Народ на Галгофе

Шмат якія народы сьвету і Еўропы прайшлі свой нярадасны, пакутніцкі шлях, шлях Дэляроса, пакуль выбіліся на сьветлую дарогу праўды і справядлівасьці. Толькі беларусы затрымаліся на тым шляху, нібы аддаючыся сада-мазахісцкай асалодзе ад сваіх нялюдзкіх пакутаў, ня надта імкнучыся пачуць нават голас Бога ці хоць бы зьведаць патрэбу спазнаць, да чаго трэба імкнуцца.

Звычайна, як і ўсе людзі, мы маем усё — ад боскага і высакароднага да подлага і нізкага, якое наканавана стрываць. Але ў дадатак да іншых на наш пакутніцкі лёс выпаў яшчэ Чарнобыль — гэты біблейскі апакаліпсіс, ад якога няма паратунку нават зьдзічэламу ваўку, што марна імкнецца выбавіцца з радыяцыйнага жаху. Створаны паэтам вобраз сапраўды набывае сэнс касьмічнай жуды, калі «паўсюль даўкі пах палыну, і ў небе — расьпятая зорка» (паэма «Чорная быль»).

Пад гэтаю «расьпятай зоркай» нацыя змушана існаваць, мабыць, ад часоў пралетарскай рэвалюцыі ў Расеі. Менавіта тады Беларусь узышла на Галгофу з дзесяткамі і сотнямі «Курапатаў» на ёй. Сярод іх, безумоўна, — і нядаўна моўчкі адкрытыя «Цівалі» — жахлівае месца зьнішчэньня людзей разам з жывёлай. І нават іх пасьмяротнае вынішчэньне з дапамогай зусім сучаснага сродку тэхналагічнай эпохі — напалму. Каб не засталося ні сьледу, ні крыжа, ні памяці.

Так, сьледу на спаленай зямлі можа і не застацца, можа нічога не захавацца ў дбайна падчышчаных архівах, але нішто не зьнікае з душаў людзей. Людзкія пакуты і людзкая кроў бяз сьледу не мінаюцца нават на Беларусі, якая не першае стагодзьдзе ідзе «дарогай у нікуды», дзе воля «толькі сьніцца», а «слава разьлятаецца, як дым». Каб народнае гора не разьляцелася, як дым, спакон часу існаваў фальклёр, а цяпер, пакуль яшчэ ня спрахла родная мова, ёсьць паэзія, якая ўсё бачыць і на ўсё рэагуе. Бо «сьвечку тваёй душы ў Госпада папрасіла і ў цнатлівай душы зацепліла Еўфрасіньня». А праз вякі тую сьвечку пранёс Скарына, «засьцерагчы сьпяшыў радком і крывёй Купала». Менавіта такім памкненьнем натхняўся і аўтар гэтых паэмаў Сяргей Законьнікаў.

Шмат якія радкі гэтай кнігі нясуць сапраўдныя пярліны несумненнай паэзіі, высокіх думак, адухоўлены балючым пачуцьцём неспакою за лёсы людзей і Радзімы, яе гісторыі і будучыні. Надзвычай плённым, найперш у маральным плане, бачыцца мне новы для нашай паэзіі матыў хрысьціянскага пакаяньня, уведзены аўтарам у, можа быць, лепшай паэме «Зязюля». Тым болей, што «потам і мазалём немцы каюцца», у той час як «свае прыкарытнікі нават бяду скарыстаць для нажывы сьпяшаюцца». Балючая праўда гэтых радкоў набывае маштаб асноўнай ісьціны нашага праклятага часу.

Эпічныя паэмы Сяргея Законьнікава — пранізьлівыя радкі ў несканчоным летапісе народнай бяды, сьведчаньне духоўнай патэнцыі народа, які марудна, праз боль і памылкі, нарэшце ўсьведамляе сябе і сваё наканаваньне ў сьвеце.

Васіль БЫКАЎ. 16. ІІІ. 96.

Чорная быль (паэма)

І. Выбух

Пажары гараць, журавы крычаць…

З народнай песні

Той вечар быў уражаннямі поўны,
З тэатра мы ішлі дамоў памалу.
І хмарка,
Што насоўвалася з поўдня,
Гурт гаманлівы наш
Не ўстурбавала.

Яе заўважыў хтосьці: «Вунь якая!
Чарнее і расце, прыбавім кроку…»
Ды неслася ў адказ:
«Даўно чакаем…
Хай дождж ідзе!
Ён трэба… Не размокнем…»

У блочнай і цаглянай кубатуры
Не сцерлася дасюль адзнака роду.
І ў горадзе сялянская натура
Захоўвае павагу да прыроды.

Усе мы — дзеці вёскі.
Як насенне,
Вясны чакаем, каб набрацца сілы,
Каб па шляху жаданым абнаўлення
Ад затхласці ўцячы
На вольных крылах.

Туды ўцячы,
Дзе гнёзды нашых песень,
Дзе жаўрукі заходзяцца над лугам,
Дзе клопатна ў Прыдзвінні, на Палессі
Зямля паруе пад няўтомным плугам…

А тут яшчэ спектакль.
Тэатра сцены
Рассунуў ён і ўраз спакой парушыў.
Апошні Журавель ляцеў са сцэны,
Каб раскалыхваць скурчаныя душы.

Над Беларуссю закружыў збалела,
Журба гусцела, разрывала грудзі.
На цэлы свет крычаў адчайна, смела
Пра ўсё, аб чым сказаць баяцца людзі.

Пра тое, што падсечана карэнне
І рушацца адвечныя асновы,
Што ўзнікла недарэчнае стварэнне —
Народ, які жыве без роднай мовы.

Сыны і дочкі падаліся ў горад,
А мова засталася,
Як і маці,
Астатні век свой да канца агорваць
Ва ўрослай у зямлю,
Старэнькай хаце.

І спадчына дзядоў, якую мелі,
Пагардай растаптана і забыта…
І неяк неўпрыкмет згадаўся Мележ —
Палескі горды птах,
У лёце збіты…

А вечар быў такі лагодны, цёплы,
І з той саспелай, ацяжэлай хмары
Раптоўна, дружна сыпанулі кроплі,
Шумелі ў кронах, цалавалі твары.

Блішчэлі ў парку юным лісцем ліпы,
Над горадам вясёлка затрымцела.
Кашулі перамоклыя прыліплі
І прахалодай абдымалі цела.

І мы ішлі…
Яшчэ ніхто не ведаў,
Што смерць нясе і сее дожджык спорны,
Што найжахлівая з усіх трагедый
Жыццё ўкруціла ў атамныя жорны,

Што ўчора там —
За рэкамі,
За лесам,
Дзе чэрава сваё раскрыў Чарнобыль,
Пажарнікі — заложнікі прагрэсу —
Ад цела аддзіралі з мясам робы.

[Працяг будзе...]

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 416
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7248
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 50921