Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow «Ні сена ні саломы»

«Ні сена ні саломы» Друк E-mail
28.03.2010 | 20:33 |

«Ні сена ні саломы» Старажытны філосаф Платон сцвярджаў: «Мудраму закон не патрэбен, яму дастаткова розуму». На жаль, беларускае жыццё сведчыць не толькі пра дэфіцыт мудрасці з боку ўлады, але і пра элементарнае невыкананне ёю дзеючага заканадаўства.

Законы не служаць развіццю дзяржавы і грамадства, захаванню свабод і правоў чалавека, а часта выкарыстоўваюцца для рэпрэсій. Гэта выразна выяўляецца перад выбарамі.

Сёння загнаны ў кут не толькі простыя людзі. Аўтарытарны рэжым, які гандляваў незалежнасцю, замест нармальнага двухбаковага добрасуседства ствараў віртуальную Саюзную дзяржаву з Расіяй, які разлічваў, што будзе бясконца карыстацца газавай і нафтавай халявай, сам трапіў у пастку. Нездарма завіраваў новы скандал у сувязі са стварэннем мытнага саюза. З Масквы чуюцца раздражнёныя галасы экспертаў, дзяржаўных чыноўнікаў: «Прекратите замаскированный шантаж! Мы от вас устали! Бесконечные вытьё и скулёж. Сколько можно заниматься спекуляцией на чужих ресурсах?»

Зразумела, што ад расіян, калі яны па-сапраўднаму раззлуюцца, можна чакаць чаго заўгодна. Гэта небяспечна, бо аднабокая беларуская эканоміка без узаемадзеяння з усходнімі суседзямі проста рухне. Што тычыцца расійскіх дзялкоў, то яны ўжо шмат чаго скупілі ў нашай краіне, а цяпер паціраюць рукі ў прадчуванні новых ласых кавалкаў.

А ў Беларусі маюцца людзі, хто лічыць, што наспеў час кідаць кліч: «Айчына ў небяспецы!». Прытым гэта сталася не столькі з прычыны чыёйсці экспансіі, а якраз з-за стратэгічных і тактычных памылак свайго кіраўніцтва. Бо хто, як не яно, стварыла заблытаную, бесперспектыўную сітуацыю?

«Особый белорусский путь», які са сваім прыходам да ўлады аб’явіла аўтакратыя, паўтарае савецкае таталітарнае мінулае. Гэта дарога ў нікуды. Мы не будуем дэмакратычную нацыянальную дзяржаву, для чаго трэба ажыццяўляць разумную знешнюю палітыку, рэфармаванне, мадэрнізацыю прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, падтрымку навукі, народнай адукацыі, адраджаць родную мову і культуру, ствараць грамадзянскую супольнасць. Па ўсіх гэтых кірунках 16 гадоў адбываецца «бег на месцы» або адкат у мінус.

Апошнім часам для кіраўніцтва Беларусі самым галоўным стала адно — пазычыць, перахапіць любым спосабам нейкіх грошай, каб захаваць уладу. У ход ідзе ўсё, у першую чаргу — шантаж.

Утрыманскія паводзіны, нахлебніцтва вярхоў пераймаюць звычайныя грамадзяне. Часта чую: «А чаму б нам не пажыць за кошт Расіі, Захаду? Яны багатыя!»

Трэба праўдзіва канстатаваць, што за стагоддзі нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту ў нашым народзе з’явілася шмат прыстасаванцаў. Добра ці кепска гэта? Сённяшнія беларускія ідэолагі, афіцыйныя СМІ сцвярджаюць, што такі чалавечы характар можна вітаць. Гэта зразумела. У таталітарных дзяржавах найбольш падыходзячымі становяцца не смелыя, развітыя, ініцыятыўныя асобы, а «людзі выжывання». Яны прымаюць любы, самы гвалтоўны лад, дзейнічаюць на мінімуме асэнсавання і ўсведамлення. А вось асоба, якая думае, усведамляе сябе, заўсёды становіцца для аўтарытарнага рэжыму непажаданай, нават небяспечнай, таму што нясе ў сабе веданне пра іншае — вольнае жыццё…

Выбары з’яўляюцца экзаменам як для ўлады, так і для народа. Толькі што ў Францыі партыя прэзідэнта Н. Сарказі прайграла сацыялістам, але там ніхто з гэтага не робіць трагедыі. Ідзе звычайнае палітычнае жыццё.

Цікавым стаў чарговы тур мясцовых выбараў у Расійскай Федэрацыі, які адбыўся ў мінулую нядзелю. Мэрам Іркуцка стаў кандыдат ад КПРФ, у Усць-Ілімску — ад «Справядлівай Расіі». Гэта безумоўнае сведчанне не толькі палітычнай і сацыяльнай напружанасці, якая ў суседняй краіне выліваецца ў мітынгі, страйкі, але і паказчыкам рэальнага ўдзелу розных партый у змаганні за ўладу.

У Беларусі сітуацыя іншая. Апазіцыйныя палітычныя партыі практычна пазбаўлены свабоднай канкурэнцыі з праўладнымі структурамі. Вызначыць, наколькі народ паважае сам сябе, ці здольны выбраць годных прадстаўнікоў у заканадаўчую ўладу, немагчыма, бо няма незалежнага волевыяўлення і сумленнага падліку галасоў.

Згодна новага заканадаўства, бар’ер яўкі на мясцовых выбарах адменены. Прыйсці галасаваць на ўчастак можа нават адзін чалавек, і выбары будуць прызнаны сапраўднымі. Такім чынам, рэжым дэманструе прыніжэнне дэпутацкага корпусу мясцовых узроўняў, а з другога боку, ён гатовы любымі спосабамі прапіхваць і замацоўваць у гэтых органах сваіх кандыдатаў.

У вёсках з вуснаў мясцовых начальнікаў загучала: «Тым, хто паставіць свой подпіс за незалежнага кандыдата, не будзе ні дроў, ні сена, ні саломы».

У Бруселі або Страсбургу могуць не зразумець важнасць такой праблемы, нават не здагадацца, пра што ідзе гаворка. А для нашых вяскоўцаў, асабліва старэйшых, забяспечанасць (канешне ж, за плату) матэрыяльнымі дабротамі роўна пытанню жыцця і смерці. Пракарміць хатнюю жывёлу з невялікага прысядзібнага ўчастка проста немагчыма, даводзіцца звяртацца па дапамогу да дзяржаўных структур.

У гарадах «элегантную победу на выборах» уладзе забяспечвае кабальная сістэма кантрактаў. Чалавек, які самастойна ідзе кандыдатам у дэпутаты, у любую хвіліну можа пазбавіцца працы. Увогуле, цяпер у «контррэвалюцыю» залічваюць нават бяскрыўдную крытыку дробненькага бюракрата.

Сітуацыя з выбарамі вымалёўваецца бесперспектыўная. Падлік галасоў на іх зноў будзе закрытым. Толькі 76 прадстаўнікоў дэмакратычных сіл трапілі ў склад участковых выбарчых камісій. Ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі чыноўнікі прапусцілі 23 чалавек з 281, ад партыі БНФ — 17 са 122. Найчасцей прычынай адводу апазіцыйных прэтэндэнтаў было тое, што яны… непадрыхтаваныя да гэтай працы. Затое не выклікала сумнення высокая «боегатоўнасць» прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі (427 з 516), Аграрнай партыі (131 са 132).

Вы расчараваны паводзінамі афіцыйнага Мінска, шаноўныя еўрапейскія дэмакратызатары? Спачуваю. Расчараванне чакае ўсіх, хто верыць хлуслівым абяцанкам. Аўтакратычны рэжым ніколі не пойдзе ні на якія дэмакратычныя структурныя змены, таму што гэта для яго раўназначна смерці. А хто па сваёй ахвоце хоча гінуць?

Дык што рабіць? Удзельнічаць у несвабодных выбарах — гэта ўсё роўна як падстаўляць твар для пляўка. Не адбудзецца і маштабнага грамадскага байкоту ўладнаму цынізму. З боку нават незалежных кандыдатаў у дэпутаты абавязкова знойдуцца «Піліпы», якія высунуцца «з канапель». А сярод звычайных грамадзян такую працу ўвогуле правесці немагчыма, бо іх проста загоняць на выбарчыя ўчасткі. А яшчэ ёсць плойма запісных «актывістаў», якіх хлебам не кармі, а дай магчымасць адзначыцца. Вось табе і маеш — «ні сена, ні саломы»!

Ну, і падкажыце, калі ласка, як быць у такой тупіковай сітуацыі, паважаныя еўрапейцы?

Мне ясна адно: аўтарытарную сістэму нельга легітымізоўваць рознымі эканамічнымі і палітычнымі падачкамі з Усходу і з Захаду, як гэта робіцца цяпер. Калі яна захаваецца надалей, то ў беларусаў сапраўды ніколі не будзе «ні дроў, ні сена, ні саломы». Маю на ўвазе свабоднае, годнае жыццё.

Ад рэдакцыі: кнігі Сяргея Законнікава «Насустрач» (публіцыстыка, эсэ) і «Дол» (вершы і паэмы) ёсць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, д. 72), у офісах БНФ (пр. Машэрава, д. 8), ТБМ (вул. Румянцава, д. 13).

Сяргей Законнікаў
Свободные новости плюс
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 216
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7048
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 50721