Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow ПостЧарнобыль arrow «Краснае знамя» АЭС

«Краснае знамя» АЭС Друк E-mail
08.12.2007 | 14:17 |
Валер ДРАНЧУК, травень – кастрычнік 2007 г.

Рэжым дэманструе нахабны падман, і падман гэты мае чарговы назоў – АЭС. Беларускі бок, які ў 1998 годзе далучыўся да Орхускай канвенцыі ААН, не выконвае ўскладзеных на сябе абавязкаў. Варухлівая дзейнасць па выбары пляцоўкі, партнёра-выканаўцы, стварэнню органа каардынацыі і нагляду за будаўніцтвам не выдаецца і не называецца як пачатак і частка будаўніцтва, хоць менавіта такою – пачаткам і часткай – з’яўляецца згодна стандартаў МАГАТЭ. Працэдура дазволу – ключавая паводле канвенцыі – брутальна адкінута ўбок. Заява А.Лукашэнкі, што атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе пабудавана нягледзячы ні на што (прагучэла менавіта гэтак, безапеляцыйна і нават застрашальна), не пакідае сумневу – рашэнне прынята адным чалавекам. Заява Прэзідэнта перакрэслівае дзяржаву і грамадства. І дае зразумець: нам хлусілі і будуць хлусіць. Нас пераступалі і будуць пераступаць. Яны ўжо ідуць па нашых галовах.

Аўтакратыя Лукашэнкі дала чарговы старт гэтай кампаніі тады, калі абвесціла быццам бы пра намеры. Але гэта ўжо, як паказаў мінімум год, былі не намеры. За спіной нацыі, якая павінна будзе плаціць сваёй будучыняй, вырашаліся і так званыя стратэгічныя, і «тэхнічныя» пытанні згодна з «указуючым» пальцам.

На зацікаўленні ды закіды грамадскасці (з прычыны адсутнасці дыскусіі пытання) уладна-чыноўны люд адказваў двурушна: «А што абмяркоўваць, няма ніякага рашэння. Будзе рашэнне, тады будзем глядзець». Гэта ж, у прыватнасці, я пачуў месяцы два таму ад дэпутаткі Марыі Худой. Пэўна, і не згадваў бы зараз яе імя, калі б не пачала яна, Марыя Мікалаеўна, услед за А. Лукашэнкам сьпяваць оду «мірнаму атаму» замест ініцыявання слуханняў у парламенце. Гэта была ашука і здрада, з’арганізаваны спадманны ход.

Што да слуханняў, дык яны мала сказаць спазняюцца – яны ўжо, бадай, нічога не вырашаюць, разам з тым і на фоне такой спрэчнай ды вартай жалю заявы міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Лявонція Харужыка пра самы «экалагічна чысты» від энэргетыкі і «агульнасусветныя тэндэнцыі»… Пасля гэтай заявы (далёкай ад праўды – хоць бы таму, што сёлета Еўропа не ўнесла атамную энэргію ў спіс няшкодных для навакольнага асяроддзя) міністэрства пазбаўляе сябе часткі клопатаў, затое бярэ на сябе велізарную адказнасць. І не толькі што да заявы.

Вось жа, ёсць Орхуская канвенцыя ААН «Аб доступе насельніцтва да экалагічнай інфармацыі і прыняцця рашэнняў па пытаннях, якія датычаць навакольнага асяроддзя», якую ў 1998 падпісала Рэспубліка Беларусь. Сёння, што да будаўніцтва АЭС і публічнасці пытання, гэта цалкам ігнараваны Беларуссю міжнародны дакумент, калі мець на ўвазе ягоны змест і ягоную літару.

«Кожны Бок, – чытаем радкі канвенцыі, пункт 2 артыкула 6, – прымяняе палажэнні гэтага артыкула ў дачыненні рашэнняў, якія датычаць пытання мэтазгоднасці дазволу (вылучана мной, тут і далей – В. Д.) планаваных відаў дзейнасці». Сярод пералічаных відаў – атамныя электрастанцыі ды іншыя атамныя рэактары і спадарожныя ўстаноўкі з ядзерным палівам.

Што да ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў па названых відах дзейнасці, шосты артыкул, з аднаго боку, дэкларуе, а з другога – ускосна – адлюстроўвае стан выканання дакумента, апелюючы да краіны-ўдзельніцы:

«Зацікаўленая грамадскасць адэкватна, своечасова і эфектыўна інфармуецца, у залежнасці ад абставін, альбо шляхам публічнага паведамлення, альбо ў індывідуальным парадку на самым пачатку працэдуры прыняцця рашэнняў па пытаннях, якія датычаць навакольнага асяроддзя, пра, сярод іншага:

а) планаваны від дзейнасці і заяўку, па якой будзе прымацца рашэнне;

b) характар магчымых рашэнняў альбо праект рашэння;

c) дзяржаўны орган, адказны за прыняцце рашэння;

d) працэдуру, якая прадугледжваецца, і ўлучна пра тое, якім чынам і калі такая інфармацыя можа быць выдадзеная…»

У рэшце рэшт ёсць пункт 3 таго ж артыкула 6, згодна з якім працэдуры ўдзелу грамадскасці прадугледжваюць і разумныя тэрміны, якія пакідаюць дастаткова часу для інфармавання, падрыхтоўкі і эфектыўнага ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў.

Далей можна не цытаваць, бо ўсё ж выглядае на поўны нуль. Патэнцыйная значнасць і сіла палажэнняў светнага дакумента ўражваюць (гэта ўсведамляеш міжволі штораз, звяртаючыся да канвенцыі), але ўражвае і пазіцыя краіны, адпаведных структур і асоб, якія відочна брутальным чынам застаюцца глухімі і сляпымі да ўскладзеных на сябе стандартаў і прадпісаных абавязкаў. Выканаўчы працэс выпадае з кантэксту беларускіх рэалій, ажыццяўленне артыкульных працэдур заблакаваная рэжымам і аўтакратыяй.

Па вялікім рахунку, народ адлучаны ад сваёй будучыні.

Гэта значыць, папросту, Лукашэнка хоча пераступіць патэнцыйна нязгодных, ён ужо ўчэпіста трымае краснае знамя АЭС і, як той кустодзіеўскі бальшавік, рушыць у сваю будучыню. Ён хоча пабудаваць гэтую станцыю пад сябе, як пад сябе будуе сёння лядовыя палацы і аграгарадкі, як пад сябе змяніў Канстытуцыю, як пад сябе заблакаваў свабодную незалежную прэсу, як пад сябе цяпер спрабуе падгарнуць апазыцыйныя брэнды – Дзень Волі і Чарнобыльскі шлях. Ён стварае будучыню пад сябе, паводле свайго ўяўлення і звілін, сваіх звычак і хваткі. Ён гатовы ісці да канца. Нягледзячы ні на што.

З пабудовай АЭС утульнасьці, магчыма, і стане больш у офісах і кватэрах, спраўней запрацуюць вытворчасці на абагачэнне карпарацый, з’явіцца больш дарог, якія адчыняць доступ да нечапаных ці малазабруджаных месцаў, але ў паветры паменее кіслароду, гожых краявідаў, натуральных улонкаў, лясоў, месцаў дзікай прыроды. Без адчуваньня калапсу яны пачнуць незваротна ўходацца, бо гэта будзе новы віток антрапагену і агрэсіўнага гаспадарчага ўціску. Але ці толькі? Хіба ўжо не перасцерагае Чарнобыль, чацвёрты блок, перасяленне раёнаў?

Прыгадаем: народнае чарнобыльскае шэсце, што сёлета ладзілася ў 21-я ўгодкі нацыянальнай трагедыі, улада ўсімі дзейнымі сродкамі зноў, як і летась, спіхнула на шчарбатыя вулічныя ходнікі. Народны Чарнобыльскі шлях стаў чарнобыльскай сцежкай, а прэзідэнцкі картэж у пацярпелыя раёны, з падачы БТ, ператварыўся ў чарнобыльскі шлях.

І такім, надзвычай цынічным чынам А. Лукашэнка расчышчае сабе шлях да сваёй будучыні.

Аднак пабудаваць АЭС – не тое самае, што, скажам, піўны павільён у Зялёным лузе. Ці нават веславальны канал пад Заслаўем – другі запар, што абыдзецца, разам з першым у Берасці, за сотню мільёнаў даляраў. Тут рахунак ідзе на мільярды. І на гады. Для супраціву, антыядзерных пратэстаў і масавых выступаў ёсць запас часу. У А. Лукашэнкі, здаецца, яго бракуе. Можа, у АЭСізацыі краіны ён бачыць сваё ўратаванне.

З аднаго боку, дэманстрацыя амбіцый. З другога – ці не прыхаваныя планы пераключэння тэхналогіяў «мірнага атаму» на тэхналогіі атамнай зброі? Хто кажа, што гэта немагчыма тэхнічна, той хутчэй памыляецца.

Замест АЭС-праекту ці трэцяга веславальнага канала я прапанаваў бы Аляксандру Лукашэнку пабудаваць Народны музей Чарнобылю (будынак на Кастрычніцкай плошчы, сённяшні Палац рэспублікі, называны ў 90-я саркафагам) або стварыць асобны, таксама Народны, чарнобыльскі тэлевізійны канал.

На нас, беларусах, сёння ляжыць маральна-этычная адказнасць: як паставіцца да АЭС, да ядзернай энэргіі. Бо гэта ў нас – Чарнобыль і гэта ў нас, на нашай зямлі ніколі не было атамных электрастанцыяў. Мы белыя, мы чыстыя, але ж мы і ахвяры, мы пацярпелыя, і сёння маем поўнае права сказаць пра свой маральны выбар паміж АЭС і не-АЭС, паміж калапсам і жыццём.

 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1806
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8638
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52311