Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Даследаванні arrow Топ-10 беларускіх тэрарыстаў

Топ-10 беларускіх тэрарыстаў Друк E-mail
19.03.2010 | 11:54 |

129 год назад, 13 сакавіка 1881 года, рэвалюцыянер-народаволец Ігнат Грынявіцкі падарваў расійскага цара Аляксандра ІІ. Ён быў, бадай, першым у гісторыі ў шэрагу беларускіх тэрарыстаў. TUT.BY прыгадаў іншыя найбольш рэзанансныя імёны і здарэнні.

Ігнат Грынявіцкі

Ігнат Грынявіцкі3 сакавіка 1881 года на набярэжнай Кацярынінскага канала ў Пецярбургу, дзе спынілася карэта Аляксандра II, прагучаў магутны выбух. Цар і тры чалавекі з ягонага атачэння былі забіты, яшчэ шасцёра атрымалі цяжкія пашкоджанні. Бомбу ў самадзержца кінуў 25-гадовы беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі, які таксама атрымаў смяротныя раненні.

Грынявіцкі нарадзіўся ў 1855(56) годзе ў маёнтку Басін Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Калінаўка на Магілёўшчыне). На “выдатна” скончыў Беластоцкую рэальную гімназію, паступіўшы на мэханічны факультэт Тэхналагічнага інстытута ў Пецярбургу. Там ён далучыўся да студэнцкага рэвалюцыйнага руху. Расчараваўшыся ў “хаджэнні ў народ”, Ігнат уступае ў найбуйнешую народніцкую арганізацыю “Народная воля”, мэта якой - знішчэнне самадзяржаўя, усталяванне дэмакратычных свабод і перадача зямлі сялянам. Ён распаўсюджвае нелегальную літаратуру, працуе ў падпольнай друкарні, вядзе прапаганду сярод рабочых. Узімку 1880-81 Грынявіцкі, абраны адным з чатырох выканаўцаў тэракту, адсочвае перамяшчэнні цара Аляксандра ІІ.

“Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы. Гэта неабходна дзеля свабоды, бо ў выніку значна пахіснецца тое, што хітрыя людзі называюць кіраваннем — манархічным, неабмежаваным, а мы - дэспатызмам...” - напісаў у перадсмяротным запавеце Грынявіцкі.

“Уладзімір Караткевіч лічыў, што Грынявіцкі разам з іншымі рэвалюцыянерамі з Беларусі выстаўляў Аляксандру II і свой рахунак: задушэнне паўстання 1863 года, забарона беларускага друкаванага слова, закрыццё апошняй у беларускіх губернях вышэйшай навучальнай установы”, - пісаў Уладзімір Арлоў у кнізе “Імёны свабоды”. Другія гісторыкі аднак сцвярджаюць, што “нацыянальныя матывы ў той час не адыгрывалі ніякай ролі ў расійскім рэвалюцыйным руху”. Як бы там ні было, ў 1884 годзе паслядоўнікі Грынявіцкага выдалі ў Пецярбургу часопіс "Гомон", у якім упершыню агучылі патрабаванне федэратыўнай самастойнасці беларускай нацыі.

Іван Пуліхаў

Іван ПуліхаўМінчук Іван Пуліхаў, у гонар якога названа адна са сталічных вуліц, быў сынам прысланага з Курску каморніка. Да рэвалюцыйнага руху ён далучыўся падчас навучання ў Пецярбургу, за што быў высланы пад нагляд паліцыі дадому. У Мінску хлопец становіцца актыўным дзеячам мясцовай арганізацыі Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

30 кастрычніка 1905 года мінскі губернатар Курлоў загадаў расстраляць мірную шматтысячную дэманстрацыю мінчукоў, у выніку чаго загінула блізу ста чалавек. Мінскія эсэры вынеслі Курлову смяротны прысуд, выканаць які ўзяліся Іван Пуліхаў і дачка генерал-лейтэнанта артылерыі Аляксандра Ізмайловіч. Спроба забойства губернатара 27 студзеня 1906 года на плошчы перад Петрапаўлаўскім саборам (зруйнаваны ў 1937 г.) не ўдалася, і праз месяц Пуліхава павесілі ў двары Пішчалаўскага замка, вядомага сёння як “Валадарка”. У 1928 годзе паліткатаржане паставілі на ягонай магіле на Старажоўскіх могілках гранітны помнік. У 1954-м магілу эсэра перанеслі на Вайсковыя могілкі. Аляксандру Ізмайловіч расстралялі ўжо бальшавікі.

Барыс Кавэрда

Барыс Кавэрда 7 чэрвеня 1927 года на варшаўскім вакзале быў застрэлены пасол СССР у Польшчы Пётр Войкаў, вядомы сваім удзелам у расстрэле сям’і імператара Мікалая ІІ. Забойцам апынуўся 19-гадовы Барыс Каверда.

Доўгія дзесяцігоддзі імя Кавэрды было ахутана таямніцай. Расійскія эмігранцкія і савецкія выданні называлі яго “манархістам” і “белагвардзейцам”, беларускія гісторыкі - “беларускім патрыётам”. Беларус з паходжання, Каверда, як і дзве ягоныя сястры, спачатку навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі, але палічыў вучнёўскі асяродак надта пракамуністычным. Даследнік ягонага жыцця Валянцін Грыцкевіч прыйшоў да высновы, што “забойства савецкага дыпламата да беларускіх справаў дачынення не мае”.

“Частка перыёдыкаў называе мяне манархістам. Я не манархіст… Я дэмакрат, - казаў сам Каверда. - Забіваючы Войкава, я хацеў помсціць за мільёны, аказаць паслугу бацькаўшчыне… Я ж жадаю, каб у Расіі быў калі-небудзь урад, толькі не бальшавіцкі, не камуністычны, не банда разбойнікаў, якая знішчыла мільёны рускага народу”.

Польскі суд асудзіў яго на пажыццёвую катаргу, аднак праз дзесяць гадоў была абвешчана амністыя. Пасля вайны Кавэрда з сям’ёй пераехаў ў ЗША, дзе ў расійскай эмігранцкай прэсе надрукаваў падрабязныя ўспаміны пра замах і памёр у 1987-м годзе.

Кірыл Арлоўскі

Кірыл Арлоўскі Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і падчас Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарчы дзеяч. Герой Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы, узнагароджаны пяццю ардэнамі Леніна, двума ардэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга. Гэта вытрымкі з доблеснай біяграфіі ўраджэнца вёскі Мышкавічы, што на Магілёўшчыне, Кірыла Арлоўскага, які быў адным з герояў БССРаўскай прапаганды. Праўда, з распадам СССР і адкрыццём архіваў яго вобраз значна пацьмянеў.

“Акрамя фінансавай падтрымкі рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі бальшавікі вялі тэрарыстычную вайну супраць суверэннай Польшчы, з якой у СССР была мірная дамова (Паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. Беларусь была падзелена напалам паміж савецкай Расіяй і Польшчай. - TUT.BY), - распавядае даследнік акупацыйных рэжымаў у Заходняй Беларусі, аўтар сенсацыйнай кнігі "Недозволенная память: Западная Беларусь в документах и фактах, 1921-1954" Аляксандр Татаранка. - У Лошыцы пад Мінскам, дзе ў 1920-30 гг. базаваўся дыверсійна-тэрарыстычны цэнтр ГПУ-НКВД СССР, савецкія эмісары рыхтавалі спецатрады, якія затым пераходзілі мяжу і дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Вядома, што з красавіка 1924 па лістапад 1925 "рэвалюцыйныя элементы" ажыццявілі 280 тэрарыстычных актаў, у якіх пацярпелі невінаватыя людзі. У цынічнай справаздачы сталінскага баявіка Кірыла Арлоўскага (Аршынава), які 72 разы пераходзіў савецка-польскую мяжу, гаварылася: "З 1920 па 1925 гг. па ўказанні Разведупра працаваў на тэрыторыі ЗБ. За адзін толькі 1924 год па маёй ініцыятыве і асабіста мною забіта больш за 100 чалавек".

Менавіта ў 1920-х бальшавікі апрабавалі метады правакавання польскіх улад на карныя аперацыі супраць беларускага насельніцтва, якія сталі адной з асноўных партызанскіх стратэгій падчас нацысцкай акупацыі.

Алена Мазанік

Алена Мазанік У часе Другой сусветнай вайны і нямецкай акупацыі тэрарыстычныя акты былі адным з метадаў барацьбы савецкіх падпольшчыкаў ды партызан супраць нацыстаў і калабарантаў. Верагодна, самая гучная акцыя адбылася а 1-й гадзіне ночы 22 верасня 1943 года, калі ва ўласным ложку быў падарваны генеральны камісар Генеральнай акругі "Беларусь" Вільгельм Кубэ. Выбухоўку для галоўнага нацыста акупаванай Беларусі падклала ўраджэнка Пухавіччыны Алена Мазанік, якая працавала ў яго прыбіральшчыцай. Падпольная аперацыя па ліквідацыі Кубэ, за выкананне якой Мазанік, а таксама яе памочніцы Осіпава і Траян атрымалі зоркі Героя, набыла ў СССР легендарную афарбоўку. Аднак ужо ў суверэнныя часы, грунтуючыся на рассакрэчаных дакументах, гісторыкі прыйшлі да высновы, што ажыццяўленню тэракта, верагодна, спрыяла СС, у якой з Кубэ быў канфлікт.

Дадамо, што толькі трэці замах на Кубэ дасягнуў мэты. Першы ж адбыўся 22 чэрвеня 1943 у Мінскім гарадскім тэатры, дзе мусіла адбыцца ўрачыстае абвяшчэнне новай калабаранцкай арганізацыі - Саюза беларускай моладзі. Генкамісар з’ехаў значна раней, чым планавалася, а закладзеная пад сцэну бомба выбухнула падчас спектаклю па п’есе Францішка Аляхновіча “Пан міністар”. 13 загінулых былі маладымі дзяўчатамі і хлопцамі.

Валеры Фабрыкант

21 жніўня 1992 года Канаду скаланула злачынства, якое лічыцца адным з самых крывавых у гісторыі краіны. Дацэнт універсітэта Канкордыя (Манрэаль) Валеры Фабрыкант у калідоры навучальнай установы расстраляў чатырох калегаў-прафесараў з паляўнічай стрэльбы. Як стала вядома потым, Фабрыкант нарадзіўся ў 1940 годзе ў Мінску, дзе вывучыўся на фізіка (матэматыка) і займаўся навукай. У 1979-м ён іміграваў адразу ў ЗША, а адтуль - у Канаду, дзе ўладкаваўся на машынабудаўнічы факультэт універсітэта Канкордыя.

Валеры Фабрыкант 

Каб дамагчыся прызнання, мінчук стаў пісаць навуковыя працы для сваіх канадскіх калегаў, якія потым публікавалі іх пад сваімі імёнамі. Выкарыстоўваючы шантаж, Фабрыкант стаў дацэнтам, але прагнуў прафесарскай пасады з кафедрай, у чым кіраўніцтва яму адмаўляла. Пасля чарговага "не" навуковец паабяцаў: "Я вас усіх перастраляю!"

Па словах Фабрыканта, забітыя прафесары перашкаджалі яго падвышэнню па службе. Насамрэч яны папросту першымі трапіліся на шляху забойцы. На судзе мінчук, якога лекары прызналі хворым на параною, заявіў, што з'яўляецца ахвярай змовы і антысемітызму. У выніку ён быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне без права на памілаванне да 24 жніўня 2017. За кратамі Фабрыкант працягнуў "барацьбу з урадам Канады", патрабуючы кампенсацыі за гвалт над яго невінаватасцю.

Аляксандр Зюлькоў

11 чэрвеня 1996 года 43-гадовы псіхапат Аляксандар Зюлькоў захапіў ў закладнікі 15 дзяцей і дзвюх выхавацелек сталічнага дзіцячага садка № 511. Пагражаючы самаробным выбуховым прыстасаваннем, ён запатрабаваў сустрэчы з генпракурорам Беларусі, маскоўскім адвакатам і здымачнай групай расійскага тэлеканала. У выніку перамоваў з тэрарыстам супрацоўнікі “Алмаза” дабіліся вызвалення дзяцей, пасля чаго Зюлькова ліквідавалі. Толькі потым стала вядома, што выбухоўка ў дыпламаце, які мужчына трымаў у руцэ, мусіла спрацаваць пры поўным згінанні і разгінанні пальца. Воляй лёсу прыстасаванне не спрацавала, захаваўшы жыцці “алмазаўцам”.

Забойца дзяржкантралёра

1 кастрычніка 1997 года ў пад’ездзе ўласнага дома ў Магілёве быў забіты старшыня дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці Яўген Мікалуцкі. Закладзеная ў смеццеправод бомба была прыведзена ў дзеянне з дапамогай радыёсігнала. У афіцыйным некралогу канстатавалася, што Мікалуцкі “загінуў у выніку тэракта”. Трох магілёўцаў, абвінавачаных у арганізацыі забойства, асудзілі. Чацвёрты, маёр КДБ у адстаўцы, згодна з афіцыйнай версіяй, наклаў на сябе рукі ў следчым ізалятары Магілёўскага УУС.

Пасля суду, які адбываўся пры зачыненых дзвярах, Ала Мікалуцкая, якая падчас выбуху знаходзілася побач з мужам, заявіла: “Я ведаю, што заказчык ходзіць на волі… Забойства майго мужа - гэтае палітычнае заказное забойства".

Потым у прэсе з’явілася неафіцыйная інфармацыя, нібыта ў сейфе чыноўніка былі знойдзены вялікія грошы, а забойства насіла “камерцыйны характар”.

Характэрна, што ў тым жа 1997-м па Беларусі пракацілася цэлая хваля выбухаў: на газакампрэсарнай станцыі Крупкі Мінскай вобласці, газаправодзе Таржок-Мінск-Івацэвічы, у судах Савецкага раёна Мінска і Мінскага раёна Заслаўля, а таксама ў пад’ездзе жылога дома на сталічнай вуліцы Авакяна. Ніхто не пацярпеў, а адказнасць за выбухі на сябе бралі дзве неідэнтыфікаваныя арганізацыі - “Беларуская вызвольная армія” і “Новы парадак”. 21 кастрычніка прэзідэнт Беларусі падпісаў дэкрэт № 21 "О неотложных мерах по борьбе с терроризмом и иными особо опасными насильственными преступлениями".

Андрэй Місюра

Андрэй Місюра У снежні 2005 падчас контртэрарыстычнай аперацыі ў Іспаніі было затрымана 16 ісламістаў, блізкіх да Аль-Каіды. Іх абвінавацілі ў вярбоўцы і навучанні баявікоў і тэрарыстаў-смяротнікаў. Сярод затрыманых нечакана апынуўся 30-гадовы беларус Андрэй Місюра, які хаваўся пад імёнамі Сяргей Малышаў і Амін аль-Ансары.

У Мінску земляка прызналі. Выявілася, што ён скончыў геафак БДУ, дзе на ваеннай кафедры навучаўся па спецыяльнасці "хімічныя войскі", прыняў іслам і ў 1999 годзе з’ехаў за мяжу.

Як паведамлялі СМІ са спасылкай на іспанскія спецслужбы, яшчэ напрыканцы 1990-х Місюра стаў даверанай асобай кіраўніка затрыманай групы іракца Абу Суфіана, які ў сваю чаргу ўваходзіў ў найбліжэйшае атачэнне “тэрарыста №2” Абу Мусаба аль-Заркаўі. Сцвярджалася, што беларус, які адказваў ў баявікоў за хімічную зброю, атрымаў ваенную адукацыю ў Чачні, а духоўную - у Пакістане. Нібыта, ён ваяваў за Аль-Каіду ў Пакістане і Азербайджане ды раз’яджаў па Еўропе, навучаючы баявікоў вайсковай справе.

За два тыдні да затрымання ён пісаў маці ў Мінск, як “цяжка прабіцца ў гэтым жыцці звычайным людзям”.

Следства па справе затрыманых ісламістаў мусіла скончыцца ў 2008 годзе. Вядома, што ўвесь гэты час Андрэй Місюра знаходзіўся за іспанскімі кратамі. Яго далейшы лёс невядомы.

Мінскі падрыўнік

Найбуйнейшы тэракт у гісторыі суверэннай Беларусі адбыўся 4 ліпеня 2008 года. Самаробнае выбуховае прыстасаванне, начыненае металічнымі дэталямі і ўладкаванае ва ўпакоўку соку, спрацавала а палове на 1-ю ночы на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў, дзе праходзіў святочны канцэрт ў гонар Дня Незалежнасці. На прылеглай да сцэны тэрыторыі знаходзілася каля паўмільёна чалавек. На шчасце, ніхто не загінуў, аднак за дапамогай да медыкаў звярнуліся 54 чалавекі, 47 з якіх былі шпіталізаваныя. Падчас следства супрацоўнікі праваахоўных органаў узялі адбіткі пальцаў у больш, як 1,3 млн жыхароў Беларусі. Больш за 100 чалавек прайшлі па справе ў якасці падазраваных. З пяці першапачатковых версій злачынства засталося дзве. Міліцэйскія чыноўнікі заяўлялі аб наяўнасці псіхалагічнага партрэта злачынцы, аднак ён дагэтуль не знойдзены.

4.07.2008. На месцы здарэння неўзабаве пасля выбуху. Фота: AFP,Getty Images
4.07.2008. На месцы здарэння неўзабаве пасля выбуху. Фота: AFP,Getty Images
 

Нагадаем, што мінскаму выбуху папярэднічалі два падобныя ў Віцебску - 14 і 22 верасня 2005 года. Ад металічнага начыння самаробных бомб у выніку першага пацярпелі два чалавекі, пасля другога — больш за 40. Некаторыя газеты атрымалі паведамленні, у якіх адказнасць за выбухі брала на сябе невядомая "Беларуская народна-вызваленчая армія". Некалькі актывістаў апазіцыі называліся ў якасці падазраваных ў злачынствах, аднак вінаватыя дагэтуль не асуджаны.

Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 948
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6361
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41901