Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Выбраныя старонкі Друк E-mail
08.12.2007 | 14:11 |
Змест
Выбраныя старонкі
1. ХІХ стагоддзе: рэпрэсіі супраць руху цвярозасці
2. Няхай мядзьведзь гарэлку п’ець…
3. З пазіцыі асабістай цвярозасці

З пазіцыі асабістай цвярозасці

Валеры Дранчук. Перад люстэркам будучыні. Кніга ў дыялогах, маналогах, дзённікавых запісах і рэпартажах. 110 старонак. Фотаўклейка. Мінск, Юнацтва, 1990.

Анонсы кнігі: Вяртанне ў выпускны баль, Туман над прорвай, «Выдатна» за вольны час, Мір на зямлі з кубкам чаю, Формула цвярозасці, Час чалавечай асобы.

«Засцерагчы малады лёс ад непапраўнага кроку, дапамагчы сталеючым душам можа слова, якое сказана ў самы патрэбны, часам вырашальны момант, – напісана ў прадмове. – Гэтая кніжка і ёсць такое слова. А яшчэ – пазіцыя. Цвёрдая і бескампрамісная…».

Маналог (5)

З расказу артадокса, суседа па купэ:

– Што я вам скажу? Памятаю час, калі ў хаце маіх бацькоў вялося ўсяго дзве чарачкі. На тое, вядома, каб у іх наліваць. Але былі яны дзве. І бралі іх зрэдку-рэдзенька. На выпадак які. Пілі не ўсёй гасцінай адразу, а парамі і патрошку. Дзве чарачкі ішлі па крузе. І стаялі тыя чарачкі ў цёмным схове-куточку, далёка ад рук і вачэй. Бліжэй быў самавар. З дымком і жарынкамі. Пілі з яго духмяную гарбату. І быў ён ці не ў кожнай сям’і. І ў сяле, і ў горадзе. Здаралася, трымалі ў хаце і па два самавары. Адзін святочны, другі на штодня.

А цяпер? Самавар той калі не на гарышчы, дык даўно пайшоў на сметнік. Хіба не так? Яго замянілі чарачкі. Звон, крышталёвая павуцінка. Зойдзеш у хату – рэдка ўбачыш самавар. Больш чарачкі. Навідавоку. Часам побач з кнігамі. А калі чарачак многа, дык і частаваць жа з іх трэба. Спрачайцеся ці не, а гэтыя чарачкі і традыцыю хмельную берагуць (…)

Выглядае на гэта. Загляньце ў краму. Якіх там толькі чарачак няма! Розных колераў і адценняў. Зіхцяць, чаруюць вока. Возьмеш якую ў рукі, прыгледзішся – шэдэўр мастацтва. А купіш, то і нальеш. Выпіўка з прыгожымі чарачкамі, бутэлькамі, з радасным чоканнем – вось вам і культ хмельнага застольля. Асабліва ў святочны дзень. А свята ёсць свята. Яго чакаюць і любяць. Штосьці дарагое прыпасаюць. Склікаюць гасцей. Тут і вялікая дзіцячая цікавасць. І раптам – бутэлькі, чарачкі…

Іншая маці пірог не паклапоціцца ці палянуецца спячы. А мужу ці госцю ў чарачку налье. І сама падыме на вачах у дзяцей. Бутэлька віна ў некаторых сем’ях замяніла ўсё астатняе.

Мне шмат гадоў. Паміраць трэба, а я ўсё жыву. Мусіць, з таго сілу маю, што з малых гадоў антонаўкі еў. Па пяць кілаграмаў за дзень, бывала. Тут усе мае алкаголі. А піць ніколі не піў. Ні той сівушны чэмер, ні каранаваныя віны. Вось да сына выбраўся ў госці. Еду як на свята. Вязу пачастункі ўнукам. Нявестка тэлефанавала, што пірог удаўся. Я гэта ведаю: кухарка яна – во! А самавар буду ставіць я.

Акцэнт (9)

(…) Дзе ж разумны сэнс?

Мне думаецца, у высокай годнасці сям’і, яе незалежнасці ад хмельных традыцый гасціннасці. (Каб гэтую незалежнасць пэўным чынам «узаконіць», магчыма, варта пайсці і на такі крок, як, скажам, пазначэнне дамоў, кватэр арыгінальнай сімволікай цвярозасці, якая папярэджвала б кожнага, што ў доме хмельныя зносіны не культывуюцца.)

Сэнс у тым, каб на сямейным узроўні ахаваць дзяцей ад самога ўяўлення пра наркатычныя сродкі, якімі з’яўляюцца гарэлка, віно, піва і г. д. Гадоў колькі таму прэса дружна адгукнулася на цікавую падзею ў Віцебску. Там для мнагадзетнай сям’і Прыгожых пабудавалі цудоўны двухпавярховы дом. Запомнілася ўдумлівае меркаванне аднаго з рэпарцёраў: калі б нашы сем’і ўсе былі такія, як сям’я Прыгожых, можна было б распускаць многія службы, у тым ліку і наркалагічную.

Сэнс, нарэшце, у разуменні матэрыяльных выдаткаў сям’і. Можа, з гэтай пазіцыі трэба часцей глядзець на праблему? Нямала выпадкаў, калі добрая доля сямейнага бюджэту вылятае нібы ў трубу за адзін толькі вечар провадаў у войска, дзеля таго толькі, каб радня і сябрына два дні хадзілі як ачмурэлыя. Якая тут справядлівасць? Няўжо мы адступімся і дазволім бязбожна сябе абкрадваць?

Каму казаць сваё слова, каб яно было як святое? Думаецца, жанчыне. Прадаўжальніцы роду чалавечага. Светачу вечнасці. Маці і гаспадыні дому. Яе справядлівае, правамернае «не» (безумоўна, там, дзе голас жанчыны яшчэ ёсць каму пачуць) можа быць расцэнена адназначна – як учынак дзеля будучыні, як прысвячэнне ісціне, што гонар сям’і і застольны градус – паняцці несумяшчальныя.

Маналог (6)

З расказу кадравага рабочага:

– Бацька ў нас быў вельмі харошы чалавек. Добры. Ён не курыў, гарэлкі ў рот не браў. Не прызнаваў! Калі запрашалі або падносілі—гаварыў: «Я выпіў бы хоць вядро, калі б гэта давала мне карысць, прыбавіла розуму або здароўя».

І дзед быў цікавы, слаўны чалавек. Высокага росту, надзіва прыгожы сабой. І было яму сто дзесяць гадоў! Ад нас ён жыў за восем кіламетраў. Прыйдзе па марозе, кожнага з нас абдыме, скажа «Залатоўнічкі мае, дарагоўнічкі». А шапку… У нас быў фікус вельмі высокі, метры паўтара-два. Дык ён шапку павесіць на самы вільчык, каб мы не знялі. Таксама не курыў і не піў. Гаспадар быў добры, зямлю шанаваў і дзяцей прывучаў працаваць. І дзеда, і бацьку ўспамінаю як найдаражэйшых людзей.



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 644
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5874
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49547