Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Нацыянальнае бедства, якога не жадае бачыць дзяржава Друк E-mail
08.12.2007 | 13:51 |
Змест
Нацыянальнае бедства, якога не жадае бачыць дзяржава
1. Анатоль Жэрдзеў
2. У. К. Лапацін
3. Іна Касцюк

У. К. Лапацін (вайсковы пенсіянер в. Пціч Мінскага раён):

«Усе мае продкі – бацькі, дзед, прадзед – жылі ў вёсцы Віркаў (цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці). Там нарадзіўся і я ў 1936 годзе. Расказ вяду са слоў бацькі-нябожчыка Лапаціна Кузьмы Іванавіча. Ён шмат чаго і ахвотна расказваў пра жыццё свайго дзеда Лапата Адама Антонавіча.

Мае продкі жылі праўдзіва, чэсна, сумленна, заўсёды помнілі пра адказнасць перад Богам і людзьмі за грахі. Сям’я ў прадзеда была вялікая, усе фізічна здаровыя, крэпкія, працавітыя. Працаваць любілі і ўмелі. Прадзед першы ў вёсцы купіў жалезны плуг (хутчэй за ўсё імпартны, бо ён быў з колам) і, раздабыўшы насенне лубіну, высяваў яго, угнойваў і абагачаў спажыўнымі рэчывамі глебу, атрымліваў добрыя ўраджаі. З жывёлы трымаў 9 дойных кароў, 4 каней. Працаваў у пана лесніком, аберагаў грамадскі збожжавы склад (запас на ўсялякі выпадак), быў царкоўным старастам і якімсьці яшчэ судовым засядацелем (ездзіў у валасны горад Бабруйск на суды). Яго заможнае жыццё тлумачу вынікам мудрасці, стабільнасці і жыццяздольнасці законаў Вялікага княства Літоўскага. Хоць і адбыліся 3 падзелы Рэчы Паспалітай, але беларусы яшчэ не перайшлі цалкам на расійскае ўладкаванне жыцця.

Дзед Янка (я яго помню) жыў больш сціпла, бо адчуваўся ўплыў Расіі, прыйшлі рэвалюцыі, войны.

Бацьку майго і яго брата ў 30-х гадах мінулага стагоддзя раскулачылі (як і тых, хто выехаў на Далёкі Усход). Каб не трапіць у Сібір, бацька ўсё аддаў у калгас, потым працаваў у ім брыгадзірам і нават старшынёй. У паваенны час стаў рабочым – сплаўшчыкам лесу. Маці была калгасніцай. Перабіваліся з хлеба на квас, бо жылі па савецкіх законах. У сям'і было 8 дзяцей, шасцёра жывыя і сёння. У трох старэйшых — па трое дзетак, у трох малодшых – па двое; як бачым, колькасць дзяцей, у параўнанні з сем'ямі продкаў, рэзка змяншаецца.

Дэмаграфічны стан. У 1861 годзе, пры адмене прыгоннага права, у вёсцы было 47 двароў (надзелаў зямлі). Перад пачаткам Вялікай Айчыннай – 330. Павелічэнне ў 7 разоў. Пры гэтым частка сялян пераехала ў суседнюю вёску на свабодныя землі, а прышлых не было.

У пасляваенны час вяскоўцы сталі ўцякаць з вёскі, бегчы з калгаса. Цяпер амаль няма маладых, яна вымірае. Калгас на лапатках. Селяцца прышлыя.

Цікава выглядае працягласць жыцця. Прадзед мой пражыў 94 гады, дзед – 86, бацька – 83 гады, я да ўзросту бацькі наўрад ці дажыву.

Мой вывад з напісанага. Расія заваявала землі нашых продкаў ліцвінаў, заставіла жыць іх па сваіх законах і, як вынік гэтага, ідзе няспыннае пагаршэнне становішча – зніжаецца жыццёвы ўзровень, падае колькасць насельніцтва. Большасць бед, у тым ліку і п’янства, прынесены з усходу. Аб’яднанне з Расіяй, якога дамагаецца наш усенародна абраны, прывядзе да поўнага знікнення эўрапейскай дзесяцімільённай нацыі.

А цяпер мае прапановы.

1. Зрабіць усё магчымае для падняцця нацыянальнай самасвядомасці. Усё навучанне – яслі, сад, школа, ВНУ, служба ў арміі і г. д. – павінна быць на адзінай р о д н а й б е л а р у с к а й м о в е. Кожны Б е л а р у с павінен добра ведаць сапраўдную багатую гісторыю свайго народа. Нам ёсць чым ганарыцца., не сорамна за сваіх продкаў. Добры прыклад для нас – рашэнне гэтага пытання ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Чэхіі. Па магчымасці адрадзіць старадаўнія абрады, звычаі, традыцыі. Вялікую карысць бачу ў адраджэнні шляхецтва, адраджэнні уніяцтва, каб размаўляць з Богам на роднай мове. Прасцейшы прыклад. Не задумваемся, што, звяртаючыся да Бога «Господи, благослови» просім для сябе дрэннага, бо слова «благо» перакладаецца на беларускую мову як «дрэнна». Можа па гэтай прычыне і атрымліваем тое, што просім.

2. Чалавек павінен быць гаспадаром на сваёй зямлі. Ведаць, што ён працуе не толькі на месячную зарплату, а нажытае дабро перадасць у спадчыну сваім нашчадкам – дзецям, унукам і яны будуць дбаць пра павелічэнне нажытага. Працаваць беларус умее, хоць за 70 гадоў савецкая ўлада прывучыла многіх не працаваць, а рабіць выгляд працуючага. У гэтым напрамку трэба пераняць вопыт перадавых краін – аказаць дапамогу і даць свабоду фермерам.

3. Краіна павінна жыць па Канстытуцыі, па цвёрдых і разумных законах. Тады грамадзянін краіны будзе з павагай адносіцца да заканадаўства. Адчуе сябе свабодным, абароненым ад гвалту, зможа ўбачыць перспектыву ў жыцці, знойдзе сваё месца ў грамадстве. Добры прыклад – ЗША, Швейцарыя, Англія.

4. Дэмакратызацыя грамадства. Дэмакратычныя выбары дадуць магчымасць прывесці да ўлады нацыянальна свядомых, граматных, сумленных людзей высокай кваліфікацыі. На ўсіх узроўнях улады – ад сельскага савета да прэзідэнта – будуць не выпадковыя, а добра прасеяныя цераз сіта незалежнай прэсы людзі. Беларусь багатая на таленавітых людзей, і знойдуцца свае Гавелы.

5. У суверэннай, дэмакратычнай Беларусі абавязкова павінен адбыцца суд над злачынствамі камуністаў. Не абыйсціся нам і без беларускага Нюрнбарга; гэтага патрабуе пытанне зніклых палітыкаў, знявага ўсяго беларускага, давядзенне людзей да галечы.

6. Трэба думаць пра ўсенароднае пакаянне. Так, як зрабілі немцы пасля Другой сусветнай вайны. Запомніліся словы выпадковага чалавека аб тым, што Чарнобыль пасланы беларусам за знявагу продкаў, іх духоўных каштоўнасцей: адракаемся ад роднай мовы, культуры, традыцый і калі не адумаемся, будзе яшчэ горш.

П’юць ад безвыходнасці, бесперспектыўнага жыцці, няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Нацыянальна свядомы, добра адукаваны, заняты любімай справай, абаронены ад гвалту, паважаны грамадствам чалавек не стане піць самагон ці падобную гадасць і не будзе валяцца п’яны пад плотам. Прыкладаў рашэння гэтай праблемы дастаткова – усе краіны Заходняй Еўропы.»



 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 957
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8148
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30579