Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Не дапусцім, каб Беларусь засталася без беларусаў

Не дапусцім, каб Беларусь засталася без беларусаў Друк E-mail
03.03.2010 | 15:42 |
Радзім ГарэцкіЦі можна лічыць чалавека беларусам, калі ён не размаўляе на роднай мове?

На гэта пытанне даўно адказаў адзін з заснавальнікаў сучаснай нацыянальнай літаратуры Францішак Багушэвіч. Ён сцвярджаў: “Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так, як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”. Зараз ЮНЕСКА занесла беларускую мову ў лік выміраючых на планеце. Адсюль вынікае, што і беларуская нацыя адначасна з роднай мовай робіцца выміраючай...

Адзнакі такога працэсу відавочныя. У якой яшчэ краіне свету можна ўбачыць, каб кіраўнік дзяржавы амаль зусім не выступаў на дзяржаўнай мове карэннай нацыі, а калі і прамаўляў некалькі беларускіх слоў, дык звычайна ў здзеклівым тоне пра апазіцыянераў; які перакананы, быццам на мове яго народа немагчыма выказаць вялікія думкі. І таму мову суседняй Расіі зрабіў таксама дзяржаўнай. Прычым фактычна — адзінай дзяржаўнай, што амаль цалкам выштурхала мову карэннай нацыі з уласнай хаты. Дзе існуе яшчэ краіна, у якой уся ўладная вертыкаль ад прэм’ер-міністра да старшыняў калгаса, ад старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу да старшыні сельсавета, як і ўся чыноўніцкая раць амаль зусім не размаўляюць на роднай мове? У нас няма нацыянальнага тэлебачання, на якім рэдка гучыць родная гаворка. Нават дайшло да нечуванага дзікунства, калі амбасадару Швецыі Стэфану Эрыксану, які адказвае па-беларуску на пытанні, вядучыя тэлепраграмы задаюць іх па-руску? Ці ёсць у свеце Нацыянальная акадэмія навук, у якой падчас агульнага сходу можна не пачуць ніводнага слова на мове тытульнай нацыі, а ў Інстытуце беларускай мовы і літаратуры шэраг супрацоўнікаў карыстаюцца галоўным чынам мовай суседняй краіны? Дзе сустрэнеце старшыню Саюза пісьменнікаў, які не піша і не размаўляе на мове свайго народа? Чаму нават у сталіцы адправіць тэлеграму на беларускай мове клопатная праблема? Чаму цяжка купіць віншавальны канверт ці карталюшку па-беларуску! Паспрабуйце ў розных установах, такіх як ЖЭС, банкі, натарыяльныя канторы, аддзяленні сувязі, райсаветы і інш. знайсці беларускамоўныя бланкі! Ці многа шыльдаў у нашых гарадах і вёсках напісана па-беларуску? Дзе ў свеце можна знайсці краіну, каб амаль ніколі не пачуць на вуліцы слова на роднай мове?

Максім Гарэцкі яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя пісаў: “Было б дзіўна і незразумела пытаць у расіяніна, ці хоча ён рускую мову ў школе? Глупства было б пытаць аб тым жа немца, француза, латыша ці эстонца. Чаму тады з дурнымі пытаннямі можна звярнуцца толькі да цёмнага беларуса?..”

А як цяпер? Зусім нядаўна газеты паведамілі, што ў Магілёве, дзе амаль 370 тысяч жыхароў, няма не тое што школы — ніводнага беларускамоўнага класа! Ва ўсіх вялікіх і малых гарадах Беларусі толькі 34 беларускамоўныя школы. На роднай мове ў краіне навучаецца ўсяго 18,6 працэнта школьнікаў. Няма ніводнай беларускамоўнай вышэйшай навучальнай установы. І гэтыя лічбы з кожным годам змяншаюцца. Ці можна з маладога жыхара Беларусі такім чынам узгадаваць сапраўднага патрыёта, грамадзяніна?

Не толькі ўлады, адміністрацыйна-чыноўніцкі апарат, але ўвесь створаны імі лад жыцця вымушае беларуса размаўляць па-руску. Нават з Богам, — гэта тычыцца большасці вернікаў праваслаўнай царквы. Моладзь хутка схоплівае: навошта ім вучыць беларускую мову, калі ў гэтым няма жыццёвай неабходнасці? Без яе пражыць можна, а вось без рускай — не. І плывуць па цячэнні. Дажыліся, што часцяком, пачуўшы беларускую гаворку, многія здзіўлена ўскідваюць погляд, перапытваюць, а то і груба кідаюць: “Говорите на нормальном языке”. Нярэдка за роднае слова чалавек трапляе ў ранг апазіцыянераў ці нават “ворагаў народа”. Няўтульна беларускамоўнаму беларусу ў Беларусі. Нават адышоўшы ў іншы свет, большасць беларусаў ляжыць у роднай зямлі пад помнікамі з надпісамі па-руску...

Не магу прыняць пазіцыю лідэраў многіх партый і рухаў дэмакратычных сіл, якія карыстаюцца амаль спрэс рускай мовай: маўляў, каб больш людзей іх зразумела. Але сучасны стан беларускай мовы, нацыянальнай свядомасці і наогул беларушчыны патрабуе, каб яны ў першых шэрагах змагаліся за Беларускую нацыянальную ідэю, за сапраўдную беларускую Беларусь. Трэба зразумець, што дэмакратычная, незалежная краіна без беларускай мовы, без беларушчыны — немагчыма. Згубім беларускую мову — згубім Беларусь!

За апошнія 15 гадоў у краіне ідзе такі магутны прэсінг супраць роднай мовы, што інтэнсіўнасці гэтага працэсу маглі б пазайздросціць расійская імператрыца Кацярына II і яе служка генерал-губернатар Мураўёў. Чаму яны ў першую чаргу знішчалі родную нам мову? Таму, што разам з ёю ўзнікае роднасць, адзінства людзей на роднай зямлі, у іх абуджаецца нацыянальная самасвядомасць, і іх моц тады непераможная. Боязь гэтага і прывяла да палітыкі інтэнсіўнай русіфікацыі насельніцтва, эміграцыі беларусаў за межы краіны і іх асіміляцыі. Гэта кідаецца ў вочы і зараз. Асабліва шкада, што шмат з’ехала маладых людзей. Большасць хутка авалодала замежнымі мовамі, бо ў любой краіне свету немагчыма жыць, калі не ведаеш мовы карэннай нацыі. І тут толькі Беларусь уяўляе сабой сумнае выключэнне, бо мову яе народа, аказваецца, ведаць не абавязкова...

У такіх варунках вельмі патрэбны такія грамадскія аб’яднанні, як Таварыствы беларускай мовы і Беларускай школы, Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Беларускі фонд культуры, а таксама культурна-асветныя рухі кшталту “Будзьма!”. Але яны не ў стане карэнным чынам змяніць працэс манкуртызацыі насельніцтва без змены дзяржаўнай палітыкі. Усе беларусы, — і тыя, якія нясуць у сэрцы покліч “Жыве Беларусь”, і тыя, што прамаўляюць “За Беларусь!”, павінны змагацца за родную мову. Інакш іх заклікі будуць пустымі...

Наша цудоўная мова, на якой пісаў яшчэ Францыск Скарына, на якой надрукаваны Статут Вялікага Княства Літоўскага, пра якую Адам Міцкевіч сказаў, што “...гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана”, не павінна загінуць. Агульнымі намаганнямі яе трэба захаваць, пашырыць, каб яна стала галоўным моўным асяроддзем у Беларусі. Трэба падтрымаць прынятыя на V з’ездзе беларусаў свету і Радзе ТБМ звароты аб тым, каб 2010 год абвясціць “Годам роднай мовы”.

Радзім Гарэцкі
Народная Воля. 25 лютага 2010 г.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1024
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2587
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38127