Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Зварот аргкамітэта БМДР

Зварот аргкамітэта БМДР Друк E-mail
06.02.2010 | 01:07 |

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Да грамадзян, якія адчуваюць сябе беларусамі, да шэраговых сябраў палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў,

Дэкларацыя на права разьвіцьця: "У сувязі з дзеючымі сур'ёзнымі перашкодамі на шляху разьвіцьця і поўнага самавыяўленьня чалавека і народаў, звязанных, у прыватнасьці, з адмаўленьнем грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурніцкіх правоў, і лічачы, што ўсе правы чалавека і галоўныя свабоды непадзельныя і ўзаемаабумоўленыя і што для садзейнічаньня разьвіцьцю павінна надавацца аднолькавая ўвага і першапачатковае значэньне ажыцьцяўленьню, садзейнічаньню і абароне грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурніцкіх правоў і што ў выніку гэтага садзейнічаньня, павага і ажыцьцяўленьне некаторых правоў чалавека і асноўных свабод ня можа служыць апраўданьнем одмове ў іншых правах чалавека і асноўных свабодах."

(Рэзалюцыя 41/128 Генеральнай Асамблеі ад 4-га снежня 1986 года.)

«Мова - нібы шчыт, які аберагае і выдзяляе народ сярод іншых народаў і адначасова - гэта падмурак, на якім грунтуецца культурная індывідуальнасьць чалавечай супольнасьці. Мова трымае ўсё: культуру, гісторыю, памяць грамадства, сумоўе людскіх душаў. Мова аб'ядноўвае і мацуе, вядзе за сабой. Грамадска-палітычная катастрофа можа прывесьці да заняпаду любой мовы. Вельмі небяспечныя для моў несвабодных народаў такія з'явы як : генацыд, этнацыд, лінгвацыя». Беларуская мова - мова тытульнай нацыі.

Больш за чатыры стагодзьдзі беларускі народ падвяргаецца фізічнаму і духоўнаму вынішчэньню з боку іншаземцаў, а з 1995 года і з боку беларускай улады. Забароненыя нацыянальныя сімвалы - бел-чырвона-белы сьцяг, герб Пагоня, у ранг дзяржаўнай уведзена іншаземная (расейская) мова. Аднак як зьдзекліва і цынічна гучаць словы кіраўніка дзяржавы аб тым, што асаблівай увагі патрабуе языковая и камп'ютарная падрыхтоўка. «Каждый выпускник должен правильно уметь говорить и писать на родном языке, свободно общаться хотя бы на одном из иностранных, использовать информационные технологии в учебе и повседневной жизни», - считает бубто бы глава государства».

Хартыя'97. 06.10.2009 г.

Лічбы кажуць аб адваротным.

"Штогод зьмяншаецца колькасьць школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове:

  • у 2006/07 навучальным годзе у беларускамоўных школах навучалася 23,3% ;
  • у 2007/08 - 21,5% ;
  • у 2008/09 - 18,4%.

Колькасьць выпускнікоў, якія жадаюць пайсці на тэставаньне па-беларуску, штогод зьмяншаецца.

Так яшчэ у 2006 годзе 45% выпускнікоў школ здавалі тэставаньне па-беларуску,

  • у 2007 г. - 42%,
  • у 2008 г. - 39%,
  • у 2009 г. - 37%.

Штогадовае зьмяншэньне колькасьці беларускамоўных вучняў і абітурыентаў выглядае лагічным, калі ўзяць пад увагу тое, што з 54-х ВНУ, няма ніводнай з цалкам беларускамоўным выкладаньнем." (згодна інфармацыі ад грамадскай арганізацыі МФ)

Практычна няма ні беларускіх школ, ні беларускіх ВНУ, ні беларускіх СМІ, не ствараюцца нават беларускамоўныя дзіцячыя садкі, а гэта ужо - ЭТНАЦЫД.

Колькасьць 10 мільённага насельніцтва скарацілася амаль што на 1 мільён, за кошт перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю у выніку нізкага ўзроўня жыцьця і ўтрыманьня людзей у забруджанных, радяцыяй раёнах, а гэта ужо - ГЕНАЦЫД!

Больш за мільён беларусаў, ня маючы ніякай пераспектывы на Радзіме, каб выжыць, вымушаны працаваць за мяжой, а працуюць там самыя адукаванныя, энэргічныя маладыя людзі, таму краіна і не разьвіваецца.

Улічваючы вышэй сказанае, аркамітэт Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху, выказвае свой катэгарычны Пратэст злачыннай у дачыненьні да беларускага народу палітыцы людзей, гвалтоўна ўтрымліваючых уладу ў Беларусі. Пры гэтым выкарыстоўваецца ўсё: забойствы, рэпрэсіі, пераслед за іншадумства, вынішчэньне беларускай і навязваньне іншаземнай (расейскай) мовы і культуры.

Мы, патрабуем каб у Беларусі была адзіная дзяржаўная мова - беларуская!

Расейскай мове надаць статус іншаземнай побач з іншымі замежнымі мовамі (нямецкай, ангельскай, французкай).

Грамадзянам Беларусі іншых нацыянальнасьцяў не забараняецца адчыняць школы, каб ведаць, вучыць і карыстацца той мовай, якую на побытовым узроўні яны лічаць роднай. Аднак грамадзянін Беларусі не мае права займаць кіруючыя пасады любога узроўню без грунтоўных ведаў беларускай мовы, гісторыі, культуры. Такія патрабаваньні з'яўляюцца першаснымі і гарантыяй нацыянальнай бяспекі і выкарыстоўваюцца амаль што ва усіх краінах свету. Па прагнозах ЮНЭСКА, у бліжэйшы час на планеце, можа зьнікнуць амаль што палова моваў, у тым ліку і беларуская, калі мы яе не абаронім.

Мы нагадваем людзям, займаючым кіруючыя пасады ўсіх узроўняў, ад кіраўніка дзяржавы да ніжэйшага зьвяна вертыкалі, і на прадпрыемствах, у навучальных установах, прадстаўнікам заканадаўчай улады, МУС, судоў і СМІ, - аб асабістай адказнасці за зьнішчэньне беларускай мовы тытульнай нацыі.

Зьвяртаем увагу лідараў палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў на тое, што на вашых вачах ідзе вынішчэньне беларускага народа, як нацыі. Ігнараваць гэтыя працэсы, мы лічым палітычным блюзнерствам, калі не казаць больш, з усімі вынікаючымі адсюль абставінамі. Больш за тое, лідар партыі БХД Павал Севярынец пад час сустрэчы з актывам Горадні, заявіў, што ў карце паляка - «нічога страшнага, можна браць...» На наш погляд, гэта не што іншае, як ухваленьне дзеяньняў суседніх краін па іх падзелу беларускага народа згодна з нацыянальнымі прыкметамі і ўмяшаньне суседзяў у нашы ўнутраныя справы. Калі на момант сабе уявіць, што заўтра Літва, Татарстан, Ізраіль, Расея і іншыя краіны ўвядуць сваі "карты", то што адбудзецца з адзіным народам? Ён перастане існаваць. У свой час у сваёй кнізе Севярынец ухваляў габрэяў і хрысьціянства, якое ўшчэнт зьнішчыла паганскую культуру нашага народа. Дык пра які "правы альянс" на карысьць беларускага народа можа ісьці размова, калі ў ім закладваюцца ўсялякія каштоўнасьці, апроч інтарэсаў і каштоўнасцей свайго народа?

Няўжо, будучы у шэрагах БНФ, Севярынец так і не зразумеў, што такое беларуская нацыянальная ідэя? Ці можа ён агучвае пажаданьні нейкіх сіл, каму гэта даспадобы?

А вось вам пазіцыя яшчэ аднаго "радзецеля" за народ - лідара Руху "За Свабоду".

Праз два дні пасля жорсткага разгону і арыштаў падчас акцыі салідарнасці ў Менску «Радыё Свабода» звярнулася да лідэра руху «За Свабоду» з разгорнутым пытаннем: «Крытыкі цяперашняй палітыкі Еўразвязу заяўляюць, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі за гэты час, са жніўня-верасня мінулага года, не палепшылася, а, магчыма, нават пагоршылася. Лукашэнка праядае крэдыты МВФ і еўрапейскія грошы ды не лічыць патрэбным ісці на саступкі ў сферы лібералізацыі. У выніку атрымліваецца адно ўмацаванне дыктатуры на заходнія грошы. Гэтак кажуць апаненты новай еўрапейскай палітыкі і вашыя апаненты. Ці маюць яны рацыю?»

Аляксандр Мілінкевіч адказаў:

«Я не пагаджуся з такой пазіцыяй. Я не лічу, што Беларусь ужо свабодная і дэмакратычная краіна, але толькі пэўныя зрухі ў атмасферы грамадскага, палітычнага жыцця ёсць. Яны неадназначныя, аднак, ёсць лічбы. Беларускія праваабаронцы за падлічылі, што колькасць зваротаў да іх рэпрэсаваных людзей за 4 месяцы гэтага года ў параўнанні з чатырма месяцамі мінулага года зменшылася. Гэта не значыць, што ўлада стала ў тры разы менш рэпрэсаваць, але стала рэпрэсаваць усё ж менш і больш асцярожна. Мы ведаем такую з'яву, як палітычны прызыў у армію. З'явіўся палітвязень Дубскі. Таму, я б не сказаў, што стала горш. Стала нязначна лепш. Але мы павінны змагацца, каб улада была вымушаная рабіць гэтыя крокі. Магу цвёрда сказаць, што сярод дэмакратычных актывістаў страху стала менш».

Нагадаем, што 16 кастрычніка 2009 года на Кастрычніцкай плошчы Менска была разагнаная акцыя салідарнасці з палітвязнямі і зніклымі палітыкамі. Былі арыштаваныя 22 актывісты апазіцыі, збіты да крыві лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Пры гэтым спецслужбы цалкам блакавалі працу журналістаў - да кожнага прадстаўніка СМІ былі прыстаўленыя 3-5 амапаўцаў, якія закрывалі рукамі аб'ектывы фотаапаратаў і тэлекамер, адштурхоўвалі і нават збівалі журналістаў (паводле Charter97 ад 20.10.2009 года).

Нагадваем спадару Мілінкевічу, што Вы, паважаны, ў сваіх неаднаразовых заявах, дэкляравалі ахвотнасьць узяць на сябе адказнасьць за лёс Беларусі і, безумоўна, беларускага народа. Адсюль палягае выснова:

На сёньнешні дзень самай актуальнай і першапачатковай вашай задачай і мэтай, павінна стаць барацьба за захаваньне тытульнай беларускай нацыі. Усё астатняе другаснае і нават шкоднае. Вы, відавочна, усведамляеце сабе, што ваш удзел ў выбарах усіх узроўняў і надзея ва ўмовах рэпрэсіўнага рэжыму на перамогу, не маюць пад сабой грунту, апроч таго, што даюць магчымасьць уладзе набыць легітымнасьць. Няма пытаньняў, дзе месца Беларусі, бо геаграфічна і гістарычна яна знаходзіцца ў Еўропе. Іншае пытаньне - у якасьці каго, з чым і, канешне, з кім вы грукаецеся ў адчыненные дзьверы?

У якасьці сферы ўплыву для Бруселя? У якасьці беднага родзіча? У абдымку з дыктатурай?

Даўно відавочна, што Старая Еўропа імкнецца пашырыць свой уплыў на краіны былога Саюза. Сёньня ёй ужо цесна у сваіх межах, як і Расеі. Еўропе патрэбны геаграфічная прастора, новыя рынкі збыту і танная працоўная сіла, буферныя зоны, каб адгарадзіцца ад агрэсіўнай палітыкі Крамля і, канешне, патрэбна зарука бяспекі транзіту энерганосьбітаў з Сярэдняй Азіі. Увесь гэты набор уваходзіць у праграму "Усходняга партнёрства." Ад яго будзе мець і ужо мае плён правячы рэжым, а жыцьцё народа застаецца па-ранейшаму жабрацкім, калі не горш.

Рытарычныя пытаньні: дзе грошы, якія Беларусь атрымала у якасьці пазыкаў? Канешне, яны пайшлі на умацаваньне асабістай улады Лукашэнкі.

Ці палепшыўся дабрабыт насельніцтва? Адказ відавочны: не і яшчэ раз не!

Дык куды ж вы вядзеце беларускі народ? У залежнасьць ад Еўропы, якая не лепш залежнасьці ад Расеі. Няўжо вы разьлічваеце на тое, што народы Еўропы возьмуць нас на ўтрыманьне? Ім нашмат таньней укласьці грошы ў пэўную групоўку людзей, каб атрымаць у тысячы разоў больш; вы сёньня гэту працу робіце за іх. І пасьля гэтага спакойна сьпіцё?

Беларуская нацыянальная ідэя даволі ардынарная, гэта - Нацыяналізм. Нацыяналізм у разуменні вялікага сына індыйскага народа Махатма Гандзі, азначае, што народ павінен набыць свабоду. Каб не быў ні фанатыкам ні ізаляцыяністам. Каб не гуляў у "выбары" і выдатна разумеў, што ва ўмовах дыктатуры і іншаземнай акупацыі ні пра якія выбары не можа ісьці размовы. Нацыялізм ва ўмовах дыктатуры і іншаземнага панавання заклікае свой народ да грамадзянскага непадпарадкаваньня, і сотні тысяч бяззбройных людзей праводзяць маршы пратэсту, нягледзечы на прымяненьне зброі з боку ангельцаў. Іх забівалі, а на іх месца паўствавалі другія. Пад несупыннымі хвалямі народнага супраціву ангельцы вымушаны былі сысьці, і ў 1948 годзе індыйскі нацыянальны Кангрэс падняў сьцяг свабоды. Махатма Гандзі даў сьвету непераможную і безкроўную зброю, пры дапамозе якой, шмат якія краіны ўсталявалі дзяржаўнасьць, а нацыянальныя меншасці набылі грамадзянскія правы.

Так і Марцін Лютэр Кінг заваёўваў для афраамерыканцаў грамадзянскія правы. Шлях Барака Абамы у Белы дом пачынаўся з маршаў грамадскіх актывістаў. Незалежнасьць Грузіі заваёўвалі беззбройныя дзяўчаты, якія палеглі пад сапёрнымі рыдлёўкамі спецназа. І яшчэ, калі пражская інтэлегнцыя выйшла на пры канцы 80-х на сваю "бархатную рэвалюцыю", гэта таксама быў гандызм. Эстонцы, літоўцы і латышы паяднаныя, узяўшыся за рукі на "балтыйскім шляху" Вільнюс - Рыга - Талін, абапіраліся на вопыт Гандзі.

І "аранжавая рэвалюцыя" карысталася ягонымі ідэямі. Гэтакім чынам у імя дасягненьня свабоды - без крыві і злачынстваў - дзейнічалі і савецкія дэсідэнты на Краснай плошчы, на Пушцы, каля Казанскага сабора ў Пецербурзе.

Калі на маршы нязгодных выйдуць сотні тысяч, наш рэжым сыдзе, прыхапіўшы з сабой чырвона-зялены сцяг і савецкі гімн.

У гэтым кантэксте і палягае заклік - "За свабоду"

Таму мы лічым, што для нас на сёняші дзень самае галоўнае -змагацца супраць рэжыму. За свабоду, за гісторыю, за мову, за культуру, за годнасьць і дабрабыт беларускай нацыі!

Толькі пры ўмовах забеспячэньня свабоды, эканамічнай моцы, годных умоў жыцьця народа можна весьці размову пра ўваходжаньне ў розныя палітычныя і эканамічныя дамовы, апроч вайсковых.

Толькі вольны заможны народ пры любой небяспецы паўстане на абарону сваіх інтарэсаў.

Жабраку ж нечага губляць, тым больш бараніць.

Заклікаем людзей, якія адчуваюць сябе беларусамі, сяброў палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў распачаць бестэрміновую барацьбу з правячым рэжымам, шляхам безбройнага супраціву з патрабаваньнем вярнуць беларускай нацыі тое, што ёй належыць па праву, - свабоду, гісторыю, культуру і беларускую мову як адзінаую дзяржаўную.

Адзіная мова - адзіны народ!

Я.Мурашка, старшыня аргкамітэту БМДР
Зьвяз Беларусаў Нямеччыны
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Мы прапануем прыватныя, камерцыйныя і персанальныя крэдыты з вельмі мінімальным Гадавыя працэнтныя стаўкі па цане ад 3% у 1 год да 50 гадоў пагашэння працягласць перыяду да любой частцы свету. Мы выдаем крэдыты ў межах ад $ 5000 да $ 100 млн долараў ЗША.

Зацікаўленыя асобы павінны звязацца са мной па электроннай пошце:
Крэдытора Імя: Вальтэр М Х'юз:
Крэдытора E-mail: walter.m.hughes@hotmail.com

З найлепшымі пажаданнямі,
Г-н Уолтар Х'юз.

Напісаў walter,
Хатняя старонка тут
Дата 04/29/2014 Час 12:12

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 773
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7964
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30395