Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Беларус – прэзідэнт Сенату Гавайскіх астравоў

Беларус – прэзідэнт Сенату Гавайскіх астравоў Друк E-mail
26.01.2010 | 22:12 |

Мікалай Судзілоўскі Беларус Мікалай Судзілоўскі назаўжды застанецца ў гісторыі як Прэзідэнт Сенату Гавайскіх астравоў і змагар… за незалежнасьць Гаваяў ад Злучаных Штатаў.

Рэвалюцыянер-раманцік Мікалай Судзілоўскі прысьвяціў жыцьцё барацьбе за свабоду там, дзе яе не хапала. Надзвычай цікавая постаць ураджэнца Магілёва і выпускніка юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэту ў матэрыяле Кастуся Лашкевіча з TUT.BY.

Як трапна заўважыў у кнізе “Імёны свабоды” Уладзімір Арлоў, мала хто здагадваецца аб тым, што зусім не Аляксандр Лукашэнка стаў першым беларусам-прэзідэнтам краіны. Магілёўца Мікалая Судзілоўскага Бог надзяліў процьмай талентаў. Ён ведаў дзесяць моў і ва ўсім, чым займаўся — палітыка, медыцына, геаграфія, хімія, этнаграфія, энтамалогія, біялогія — пакінуў па сабе прыкметны след. Нездарма быў празваны “першым і апошнім энцыклапедыстам XХ стагоддзя”. Рэвалюцыянер-рамантык да мозгу касцей, ён змагаўся за праўду і справядлівасць у дзесятку краінаў, назаўжды трапіўшы ў гісторыю як прэзідэнт Сенату Гавайскіх астравоў.

Па слядах Каліноўскага

Будучы прэзідэнт нарадзіўся ў 1850 годзе ў шляхецкай сям’і сакратара Магілёўскай палаты грамадзянскага і крымінальнага суда Канстанціна Сцяпанавіча Судзілоўскага. Мікалай быў старэйшым з васьмі дзяцей Судзілоўскіх, якія валодалі маёнткам у вёсцы Фастава Мсціслаўскага павета. Здольны хлопец паспяваў дапамагаць маці з гаспадаркай, бацьку з працай і пры гэтым паспяхова вучыцца. У 1868 годзе, пасля сканчэння на выдатна Магілёўскай гімназіі, Судзілоўскі паступае на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэту. У сталіцу імперыі ён выпраўляўся чалавекам з уласнымі поглядамі, на якія так паўплывала антыцарскае паўстанне 1863-64 гадоў (на Беларусі яго ўзначаліў Кастусь Каліноўскі). Творы Герцэна, Чарнышэўскага, Дабралюбава зрабілі яго прыхільнікам народніцтва.

“Хаджэнні” па Расіі і Украіне

У Пецярбурзе беларус упершыню трапляе ў поле зроку паліцыі. Пасля ўдзелу ў студэнцкіх хваляваннях першакурсніку не застаецца нічога іншага, як кінуць юрыдычнае навучанне і перавесціся на медычны факультэт Кіеўскага універсітэта — больш нікуды не бралі. Напэўна, Судзілоўскі не вельмі смуткаваў з гэтай нагоды, бо лічыў навучальныя ўстановы царскай Расіі “прыладамі паліцэйскай муштры, інкубатарамі чынавенства”, дзе галовы людзей забіваюць “метафізічным, лінгвістычным і тэалагічным хлудам”.

Натхнёны рэвалюцыйнымі ідэямі, ініцыятыўны юнак засноўвае сацыялістычную студэнцкую арганізацыю — Кіеўскую камуну і пачынае “хаджэнні ў народ”. Ён вядзе антыцарскую прапаганду спачатку ў Херсонскай, а потым у Самарскай губернях, пакуль “ахранка” не выйшла на след народнікаў. Кіеўская камуна была разгромленая. Напрыканцы 1874 году цудам пазбегнуўшы арышту Мікалай Судзілоўскі бяжыць ў Лондан. Уцёкі на Захад бачыліся яму часовай мерай. Судзілоўскі планаваў вярнуцца ў імперыю і працягнуць рэвалюцыйную работу. Аднак лёс склаўся інакш.

Лондан і Балканы

На Туманным Альбіёне беларус зарабляў на пражыццё ў сталічнай бальніцы Св. Георгія і ўдзельнічаў у рабоце эмігранцкіх арганізацый. 23 студзеня 1875 года Судзілоўскі нават выступіў на сходзе, прысвечаным гадавіне паўстання 1863 году, на якім прамаўлялі функцыянеры Першага Інтэрнацыяналу — Марш, Энгельс, Урублеўскі… Аднак на Брытанскіх астравах ён не забавіўся. “З усіх гарадоў свету найбольш самотным пачуваешся ў Лондане”, — напісаў беларус і працягнуў падарожжа па жыцці. Наступным ягоным прыпынкам былі Балканы.

Ён сканчае адукацыю ў Бухарэсцкім універсітэце, абараняе доктарскую дысертацыю (“Аб антысептычным метадзе лячэння ў хірургіі”), узначальвае сталічны шпіталь і ініцыюе стварэнне румынскага сацыял-дэмакратычнага руху. У 1876-м ужо ў Балгарыі ягоны дом становіцца цэнтрам падрыхтоўкі Красавіцкага паўстання супраць турэцкага панавання, якое аднак скончылася паразай.

Лекарская практыка гарантавала Судзілоўскаму прыстойнае існаванне, але, паводле сакрэтных данясенняў жандарскага ўпраўлення Расіі, “для сябе і сямейства пакідае даходаў невялікую частку, усё ж астатняе ўжываецца на падтрымку партыі”.

Падчас чарговай Руска-турэцкай вайны, якая закранула і Румынію, у 1878-79 гг. Судзілоўскі вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод параненых расійскіх салдат і афіцэраў, выдаваў газету “Бессарабия”. Паколькі ў Расіі ён па-ранейшаму знаходзіўся ў спісе надзвычай небяспечных дзяржаўных злачынцаў (пад № 10), то змушаны быў узяць псеўданім Русель, які да апошніх дзён стаўся ягоным другім “я”.

За выратаванне соцень хворых і параненых румынскі ўрад узнагародзіў доктара Руселя залатым медалём. Але небяспека ад яго рэвалюцыйнай дзейнасці пераважыла заслугі перад дзяржавай, і неўзабаве беларуса разам з іншымі сацыялістамі высылаюць спачатку у правінцыю, а потым у Канстанцінопаль. Наш суайчыннік вандруе па Еўропе — Парыж, Жэнева, зноўку Балгарыя, Грэцыя, але паўсюль адчувае подых жандараў.

Са Старога свету ў Новы

Яго жонка з дачкамі вяртаецца ў Расію. На радзіме памірае бацька, радавы маёнтак Судзілоўскіх на Мсціслаўшчыне разрабаваны. Да таго ж змагару, які расчараваўся ў народніцкай ідэі і рэвалюцыйных метадах змагання, зноў пагражае арышт і расійская катарга. Аднак яго ў чарговы раз выратоўвае вынаходлівасць, здольнасць да містыфікацый і веданне моў. У вобразе барадатага немца-каланіста з неадменнай трубкай у выглядзе галавы негра Судзілоўскі-Русель плыве за акіян, у Каліфорнію, каб у чарговы раз пачаць новае жыццё. На дварэ стаяў 1887 год.

У Сан-Францыска Нікалас Русель распачынае ўласную медычную практыку і ў хуткім часе становіцца самым папулярным і заможным доктарам у горадзе. Здавалася б, жыві дзеля ўласнага задавальнення, але ж яму гэтага было замала. Магілёвец займаецца публіцысткай, становіцца віцэ-прэзідэнтам Грэка-руска-слявянскага таварыства, удзельнічае ў рабоце Рускага таварыства самаадукацыі… Абураны разбэшчанасцю мясцовага праваслаўнага духавенства, ён дабіваецца адклікання ў Расію прадстаўніка свяцейшага Сінода РПЦ ў ЗША япіскапа Уладзіміра. Аднак растрыбушаны вулей пачынае вайну супраць крыўдзіцеля. Доктар Русель атрымлівае анафему і адхіленне ад царквы. Найвялікшая за акіянам руская калонія Сан-Францыска расколатая папалам, у нашага земляка з’яўляецца шмат ворагаў, і ён вырашае ізноў ўсё пачаць з нуля.

Няхай жывуць незалежныя Гаваі!

Атрымаўшы амерыканскае грамадзянства, у 1892 годзе Судзілоўскі перасяляецца на Гаваі. "На Зямлі наўрад ці адшукаецца другі такі цудоўны куток, як Гавайскія астравы”, — пісаў ён апасля ў нарысах, надрукаваных у расійскім часопісе "Книги недели". Ён распачынае лекарскую практыку, а затым паблізу ад патухлага вулкана арандуе надзел у 160 акраў, дзе вырошчвае каву, бананы, ананасы…

Звяржэнне амерыканцамі гавайскай каралевы (1893) з наступнай анексіяй ціхаакіянскіх астравоў (1898) вяртае нашага земляка да палітычнай дзейнасці. Ён арганізоўвае сярод канакоў (мясцовае насельніцтва) рэвалюцыйныя гурткі, дзе даводзіць тубыльцам неабходнасць змагання за ўласныя правы і незалежнасць ад амерыканскіх эксплуататараў. Каука Лукіні (“добры доктар”), як яго празвалі месцічы, становіцца адным з заснавальнікаў Гавайскай партыі самакіравання (“Партыі незалежных”), якая выступала супраць далучэння востраву да ЗША. Паралельна Судзілоўскі закладае на Гаваях рускую калонію, заахвоціўшы да перасялення сюды 60 сем'яў з Расійскай імперыі.

У 1900 годзе доктара Нікаласа Руселя, які набыў на астравах казачную папулярнасць, выбіраюць сенатарам, а затым і прэзідэнтам Сенату тэрыторыі Гаваі! Разумеючы унікальнасць сітуацыі, газета New York Times падкрэслівала ў сваіх матэрыялах, што лідэр кунакоў быў “белы чалавек”.

Судзілоўскі-Русель спаў і бачыў Гаваі незалежнай дзяржавай, але хутка зразумеў, што ў супрацьстаянні з магутнымі Штатамі ў 60-тысячнага народу шанцаў аніякіх. Ягоныя надзеі разбуралі і самі месцічы. Калі чарговы раз канакі за хабар правалілі ягоны законапраект, скіраваны на паляпшэнне іхняга ж жыцця, Судзілоўскі падае ў адстаўку. Ён не трываў паразы і здрады, не мог зжыцца з гэтым адчуваннем. Таму ставіў перад сабой новыя дзёрзкія мэты і зноўку пачынаў усё з нуля. Гэтым разам у Азіі.

Рэвалюцыя ў Расіі пачынаецца з… Кітаю

Доктар Русель скіроўваецца ў Шанхай з мэтай арганізаваць узброены атрад і вызваліць сібірскіх катаржнікаў, але не знаходзіць аднадумцаў. Руская эміграцыя ў Кітаі адно збянтэжана паглядае на дзівака.

У 1905 годзе падчас Расійсіка-японскай вайны Судзілоўскі з’яўляецца ў Японіі. Ён стварае Камітэт дапамогі ваеннапалонным, адкрывае школы для непісьменных, ладзіць сярод іх рэвалюцыйную агітацыю, выдае і многа піша ў сацыялістычных газетах. Беларус выношвае амбіцыйны план: узброіць і перакінуць 40 тысяч палонных расійскіх вайскоўцаў у Маньчжурыю, вызваліць палітзняволеных катаржнікаў ды рушыць ў Маскву і Пецярбург на дапамогу рэвалюцыі 1905 году. Задума была занадта фантастычная, каб здзейсніцца. У той жа час ЗША пазбаўляюць Руселя амерыканскага грамадзянства на запатрабаванне Расійскага ўраду.

У ягонай біяграфіі былі яшчэ Філіпіны і зноў Кітай, дзе беларус ачоліў першы ў Азіі Камітэт дапамогі галадаючым Расіі. У 1921 годзе як “былы змагар з царызмам” ён атрымлівае ад Саветаў персанальную пенсію. Аднак на настойлівыя запрашэнні ўраду БССР вярнуцца на радзіму адказваў ветлівымі адмовамі. Судзілоўскі вітаў Лютаўскую рэвалюцыю, а вось Кастрычніцкі пераварот лічыў “зігзагам гісторыі”.

Цікава, што апроч палітыкі і лекавання ў Судзілоўскага-Руселя хапала часу і на навуку. Гэтак, ён стварыў карысныя трактаты ў хірургіі і афтальмалогіі, адкрыў цельцы Руселя, названыя ў яго гонар, быў сябрам Амерыканскага таварыства генетыкаў і некалькіх навуковых таварыстваў Кітая і Японіі. Менавіта беларус зрабіў геаграфічныя апісанні Гаваяў і Філіпін ды адкрыў некалькі новых выспаў у цэнтральнай частцы Ціхага акіяну…

Утаймаваць гэтага фантастычнага плёну чалавека здолела толькі цяжкая хвароба (запаленне лёгкіх) і смерць на 80-м годзе жыцця. Жыцця, цягам якога ён паспеў зрабіць столькі, што хапіла б на дзесяць іншых.

tut.by

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 832
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3953
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 34127