Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Даследаванні arrow Не стаць затычкай пустой бочкі! (Пра талерантнасць культурнага развіцця)

Не стаць затычкай пустой бочкі! (Пра талерантнасць культурнага развіцця) Друк E-mail
20.01.2010 | 22:17 |
Аляксей Рагуля, літаратуразнаўца, прафесар культуралогіі

Аляксей РагуляЗ надыходам Новага часу ў сферы духоўнай жыццядзейнасці вызначыліся дзве процілеглыя тэндэнцыі, абумоўленыя пашырэннем культурнай прасторы. Здзейсненае М.Капернікам адкрыццё геліяцэнтрычнай сістэмы абудзіла ў чалавеку патрэбу самасцвярджэння ў сусвеце. Еўрапейскі Рэнесанс стаў пачаткам усведамлення асобай свайго стваральнага патэнцыялу - якасцяў крэатора, якія раней цалкам перадаваліся вышэйшым сілам. Усведамленне свайго становішча ў сусвеце было адначасова пачаткам новага этапу пазнання чалавекам самога сябе ў якасці энтузіяста. Перакананы прыхільнік М.Каперніка, Дж.Бруна (1548-1600) сцвярджаў ідэю адзінства неба і зямлі. Прыроду ён тлумачыў як "Бога ў рэчах" - як тоесную з Богам. Любоў да бясконцасці [1, 205] складае сутнасць этычнага вучэння Дж.Бруна, выкладзенага ім у працах "Пра бясконцасць, сусвет і светы", "Пра гераічны энтузіязм". Паэтычны вобраз "крылатае сэрца" стаў увасабленнем ідэі самаруху і ўдасканалення чалавецтва - якраз у адпаведнасці з "прыродай рэчаў". 

Заснаваная на паяднанні рацыяналізму і энтузіязму этыка патрабавала ад чалавека павышанай актыўнасці і адпавядальнасці паводзін у новай культурнай прасторы. Дж.Пантана (1479-1503) у трактаце "Уладар" (1520) стварыў новую мадэль кіраўніка - альтэрнатыву ўладару-тырану. Італьянскі мысліцель меў на ўвазе энтузіяста сацыяльнай творчасці. Аднак спектакль спалення 17 лютага 1600 г. Дж.Бруна з удзелам дзесяці тысяч "святых" гледачоў моцна абпаліў еўрапейскаму энтузіязму крылы. Энтузіязм быў пастаўлены пад кантроль канфармісцкай развагі. Гэтым самым адкрыўся шлях для канцэпцыяў, вызваленых ад нормаў грамадзянскага гуманізму. У святле агнёў святой інквізіцыі больш надзейным паказаўся шлях макіявелізму. Н.Макіявелі ў сваім трактаце "Уладар" зыходзіў з прынцыпаў найноўшай "філасофіі жыцця" за трыста з лішнім год да яе вербальнага афармлення Фрыдрыхам Ніцшэ, Н.Макіявелі прапанаваў мадэль кіраўніка, далёкага ад безагляднага энтузіязму. За ўзор быў узяты гібрыд ільва і лісіцы, прынцыпова іншы ў параўнанні з высакародным гібрыдам чалавека і каня ў Антычнасці - добрым кентаўрам Хіронам, які па сваім узоры і падабенстве выхаваў высакароднага Ахіла, першапачатковую мадэль героя еўрапейскай рыцарскай утопіі. Макіявелі патрабаваў ад кіраўніка ўмення прыкрыць сваю натуру - "быць вялікім ашуканцам і хлусам" [1, 367]. У Італіі падчас крызісу высокага Рэнесансу ўжо была спрыяльная глеба для апалогіі новага, іммаральнага "героя" задоўга да з'яўлення ніцшэанскай мадэлі звышчалавека, вызваленага ад усяго "чалавечага, праз меру чалавечага". 

Пры ўсёй сваёй непадобнасці такія ідэалагічныя плыні, як ніцшэанская "філасофія жыцця", марксізм і ранні фрэйдызм у ХХ ст. сышліся на сцверджанні і апраўданні табуіраванага культурай цынізму. Стаўка была зроблена на спустошаную, зведзеную да ўзроўню недачалавека "няшчасную свядомасць" (Гегель). "Філасофія жыцця" прапанавала ёй лёгкае рашэнне, якое прыняць не адважваўся К'еркегар, застаючыся ў стане "альбо-альбо" - у стане "страху і трымцення". Ніцшэ прапанаваў быццё, нібыта магчымае "па той бок дабра і зла". На справе ж была здзейснена філасофская "рэдукцыя": псіхічная прастора вычышчалася ад патрэбы пошукаў сэнсу, энтузіязму, бога дзеля запаўнення яе цынізмам.

Экстрэмісцкі авангардызм з яго непамернымі прэтэнзіямі на манапольнае панаванне ў культурнай прасторы ХХ-га ст. гнасеалагічна звязаны з філасофіяй татальнага нігілізму. Аднак ён не змог адшукаць ды і не шукаў шляхоў да паяднання інтэлекту і інтуіцыі. Больш за тое: нігілізм без берагоў разбурыў створаную ідэалізмам філасофска-эстэтычную лабараторыю "чыстага" розуму і "чыстага" мастацтва, у якой выпрабоўваліся напярэдадні татальнага крызісу магчымасці "абсалютнага суб'екта" - чалавека з нерэдуцыраванай патрэбай у энтузіязме і станаўленні. Гэтым самым нігілізм, незалежна ад яго чорнай, карычневай ці чырвонай афарбоўкі, перакрэсліваў магчымасць спалучэння рэаліяў эпохі з першапачатковым сэнсам быцця, перакрэсліваў анталогію, рэдуцыраваў усё "разумнае" і "сапраўднае" да брутальнасці. У Першым маніфесце сюррэалізму ў 1924 г. з'явіўся шырока вядомы сёння пасаж: "Самы просты сюррэалістычны акт заключаецца ў тым, каб выйсці на вуліцу і страляць наўгад у натоўп, пакуль хопіць сілы" [10, 27]. "Кастетом миру кроиться в череп" і "ваше слово, товарищ маузер," [6, 47] - ключавыя заклікі расійскіх футурыстаў на пачатку іхняй капітуляцыі пад сценамі чырвонага Крамля. Вызвалены філасофіяй нігілізму ад усяго "чалавечага, праз меру чалавечага", "падпольны чалавек" рускага класічнага рамана станавіўся энтузіястам "рэвалюцыйнага " разбурэння.

За вызваленнем ад "чалавечага, праз меру чалавечага" прыйшло жаданне вызваліць творчасць ад рэальнасці. Яно закончылася правалам у нішто. Пра яго пагрозу ў свой час напамінаў Гегель. Нішто з пункту гледжання абсалютнага суб'екта - гэта тое, што ўжо ці яшчэ не ёсць "разумнае" і "сапраўднае", што стаіць па-за працэсам станаўлення і павінна быць пераадолена. Нішто, такім чынам, трактуецца як неабходная катэгорыя каштоўнаснага пазнання метадам "доказ ад адваротнага". Такая трактоўка блізкая да зборнага паняцця "нежыць" у беларускай міфалогіі да буддыйскай "шуньі" (пустотнасці).

"Філасофія жыцця" і матэрыялізм ХХ-га стагоддзя адмовіліся ад катэгорыі "нішто" тады, калі ўзнікла ў ім патрэба дзеля каштоўнаснай ацэнкі чалавечага быцця і небыцця. Белы, чорны і чырвоны супраматызм К.Малевіча стаў папярэджаннем пра рух чырвонай конніцы ў нікуды, пра будаўніцтва чырвонага дома без вакон і дзвярэй паміж небам і зямлёй, у нідзе, па-за культурнай прасторай, прыдатнага хіба што для выкарыстання ў якасці турмы. К.Малевіч прадбачыў вынікі ваяўнічага нігілізму - людзей з палавінным торсам ці з чвэрцю галавы і трыма чвэрцямі шуньі-пустотнасці ў ёй. Плоскія фігуры ў карціне "Спарсмены" прыдатны хіба што для выкарыстання ў якасці мішэняў. Чорны квадрат на чорным фоне, раўнацэнны беламу квадрату на белым фоне, стаў адначасова і ілюстрацыяй вынікаў тварэння новага свету па-за рэальным светам. Плоскія торсы К.Малевіча па сэнсе і функцыі сугучныя полым людзям аскальпаванай зямлі Т.Эліота. Абстракцыянізм К.Малевіча - гэта папярэджанне аб пагрозе чорнага, белага, чырвонага і карычневага нішто. К.Малевіч у сваёй творчасці выступае перш за ўсё як філосаф, які мысліць сімваламі светлаценю і колераў і папярэджвае аб пагрозе экстрэмісцкага абстракцыянізму. Паўфігуры з паўгаловамі на яго палотнах 20-х - пачатку 30-х гг. тыпалагічна блізкія да мутантаў з беларускага фальклору, сярод якіх вылучаецца аднабокі цар Пастаянец, складзены з паўгалавы, аднаго пляча, адной рукі і адной нагі. Сам К.Малевіч паспеў прайсці толькі палову свайго пошукавага шляху. Другая палова толькі пачыналася са звароту да фальклорнага манументалізму і дызайну - тварэння культурнай прасторы з улікам касмічных вынікаў цывілізатарскай дзейнасці чалавека. На гэтым напрамку ў Беларусі, аднак мелі куды больш плённыя вынікі і лірычны герой паэзіі М.Багдановіча, і зямляне вандроўнага мастака Я.Драздовіча: сваё падарожжа ў сініх прасторах халоднага космасу яны пачалі з Кнігай-сімвалам святла і цяпла з "роднага кута". Беларускі мадэрнізм як у народнай, так і ў індывыдуальнай творчасці эвалюцыянаваў ў напрамку насычэння традыцыйнай формы актуальным сацыялагічным зместам.

Кайф абсалютнай асацыяльнасці ў мастацтве заканамерна закончыўся стратай пошукавай функцыі і банальным эпатажам. У карціне "Мужчына і жанчына перад кучай экскрэментаў" (1835) Хаана Міро і "Партрэт двух аголеных" (1936) Стэнлі Спэнсэра ёсць своеасаблівая пластыка, але няма пафасу жыццетварэння. Хваравітая засяроджанасць на экскрэментах і органах выдзялення ў падобных рэчах суправаджаецца разбурэннем двух першапачатковых эстэтычных канонаў - смехавога і трагедыйнага.

Натуралізм 30-х гадоў адышоў далёка ад пазнаваўчай традыцыі Э.Заля. Пагроза разбурэння семантыкі сімволіка-пазнаваўчага комплексу застаецца рэальнай і сёння. У Беларусі таксама можна сустрэцца з наскокамі новых "тэарэтыкаў" на нібыта празмернасці сацыялагічнай інфармацыі ў нацыянальнай культуры.

Імперская ідэалогія звышдзяржаў не адразу ацаніла паслугу, якую ёй прапануе экстрэмісцкі нігілізм з яго стаўкай на апалогію цынізму. З разбурэннем класічнай этычнай і эстэтычнай парадыгмы культура "вызваляецца" ад нарматыўна-рэгулятыўнай функцыі і знікае патрэба ў місіянерах і культуртрэгерах. Звышдзяржавы цяпер могуць рабіць стаўку на "тутэйшага" - "нашага сукінага сына", а будаўніцтва храмаў можна паспяхова спалучаць з гастрольным нашэсцем чужога эстраднага "блатняка". Можна ў інтарэсах каланізацыі выкарыстаць яшчэ больш эфектыўны сродак разбурэння культурнай прасторы - звышсучасную тэорыю глабалізацыі. Слынны арганізатар сучаснага прадпрымальніцтва А.Дж.Дунлап так акрэсліў эканамічнае крэда сучаснага капіталу: "Фірма належыць людзям, якія яе інвестуюць, а не яе працаўнікам, пастаўшчыкам ці мясцовасці, у якой размяшчаецца" [2, 11]. Фірма, такім чынам, вызваляе сябе найперш ад адказнасці за блізкія ці аддаленыя вынікі сваёй дзейнасці ў лакальнай культурнай прасторы. Валодаючы сучаснымі сродкамі сувязі, касмакратыя мала дбае пра глабальны агульначалавечы інтарэс - на першым плане застаюцца інтарэсы, зразумела, бізнесовыя. У такой сітуацыі ўзрастае роля і адказнасць нацыянальна-тэрытарыяльнай дзяржавы за захаванне і зберажэнне нацыянальна-культурнай прасторы, культурнай памяці этнасу. Развіццё лепшых лакальных традыцый становіцца прыярытэтным клопатам нацыянальна-тэрытарыяльнай дзяржавы, умовай яе існавання.

Аднак жа так бывае не заўсёды. Пасля распаду савецкай імперыі яе прыхільнікі перажываюць настальгію па страчанай антыутопіі. Такая сацыяльная праслойка ёсць не толькі ў метраполіях, але і ў былых калоніях. Чэслаў Мілаш у кнізе "Скуты розум" (1951) разгледзеў характэрную для хворай на імперскі сіндром псіхікі інстытуцыю Кетман. Ён абапіраўся на кнігу французскага амбасадара ў 1861-63 гг. у Персіі Габіно "Рэлігія і філасофія ў Цэнтральнай Азіі". Габіно заўважыў, што з'ява, якая мае назву Кетман, ёсць прадукт дэфармацыі псіхікі татальным акторствам, прыстасавальніцтвам, юродствам. Звычкі ўсходняе дэспатыі ў ХХ стагоддзі былі пашыраны і ў Сярэдняй Еўропе ў краінах "новае веры", якія трапілі пад апеку савецкай імперыі. Ч.Мілаш дае сваю класіфікацыю Кетмана - нацыянальнага, палітычнага, эстэтычнага [7, 60].

На беларускай культурнай прасторы за апошнія дзвесце год склалася асабліва небяспечная, янычарская форма нацыянальнага Кетмана. Яна дапаўняе прапанаваную Ч.Мілашам табліцу абесчалавечаных элементаў. У беларускай культуры яна ўвасоблена ў вобразах вялікай экспрэсіўнай сілы: аднабокага цара Пастаянца, Найяснейшай кароны, Зносака, Жалезнага звера, Свінячага маманта. Гэтае адгалінаванне этнасу Купала характарызаваў як "пароду рэнегатаў і дэгенератаў". Іх бліжэйшы радавод - беларускі бэстыярый у народнай казцы, плойма перараджэнцаў узору пасля 1864 года з твораў Э.Ажэшкі, Ядвігіна Ш. і Ф.Багушэвіча. Іхняя стыхія - неакрэсленасць маральных прынцыпаў, бездзяржаўнае існаванне этнасу, калектыўная ўласнасць. Такую сітуацыю ўжо прадбачыў Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). У навэле "Дачэсныя" (1912) воўчая зграя доіць калектыўную карову. Дояць па чарзе і да крыві. Спрытнейшыя нават яшчэ і мяса жывога ўварвуць. Ядвігін Ш. адзін з першых адлюстраваў з'яву перараджэння рэнегацтва ў янычарства.

Бездзяржаўнае існаванне этнасу стварае спрыяльныя ўмовы для размнажэння не толькі хіжых ваўкоў, але і ціхіх, але не менш небяспечных, кратоў. Нябачныя, яны рыюць культурны пласт спадыспаду:

Як здрадлівы лёд пад нагамі правальваецца зямля,
самі сабой зрушваюцца са сваіх месцаў нашы бажніцы, астрогі, музеі, крамы... 

 - Не трэба звяртаць на ўсё гэта ўвагі, - нам раяць аднекуль зверху, - гэта капаюць краты свае норы, проста краты...

А.Разанаў. "Краты" [8, 60].

У творах беларускага празаіка Васіля Быкава ("Воўчая зграя", "Знак бяды", "Ваўчыная яма") гучыць перасцярога аб пагрозе паўзучай сацыяльнай катастрофы. Яе рыхтуюць не толькі хіжыя ваўкі, але і ціхія краты, і арганізаваныя пацукі. Пагрозе пераўтварэння культурнай прасторы ў радыёактыўны сметнік павінны быць проціпастаўлены розум і воля да жыцця сумарнага суб'екта культуры. Адной з прычын другаснай ролі краін Сярэдняй і Усходняй Еўропы ў геапалітыцы апошніх стагоддзяў з'яўляецца недаацэнка палітычнымі лідэрамі глыбінных "пластоў народнай жыццяздольнасці" (К.Чорны), закладзеных у культурах з моцным пластом кроўнасваяцкай традыцыі. З гэтага пачынаецца недастатковая каардынацыя намаганняў, скіраваных на пераадоленне крызісу. Сарматысцкая сублімацыя варожай да рэформаў магнатэрыі заканамерна вяла яе ў ХVIII стагоддзі да маральна-палітычнага дэкадансу, калабарацыянізму і мультытыраніі. Дзеля апраўдання жорсткасці і цынізму быў прыдуманы міф аб няздольнасці народаў Рэчы Паспалітай да самастойнага дзяржаўнага жыцця. Т.Касцюшка, маючы за плячыма багаты вопыт барацьбы за незалежнасць у Старым і Новым свеце, у трактаце "Ці могуць палякі дабіцца незалежнасці" (1800) выкрыў хлусню і цынізм вяльможных рэнегатаў. Сёння існуе патрэба глыбей асэнсаваць ролю Рэчы Паспалітай Польскай і Вялікага Княства Літоўскага ў станаўленні і захаванні еўрапейскай культурнай прасторы, калі яна знаходзілася ў атачэнні крыжаносцаў, Атаманскай імперыі і "універсальнай праваслаўнай дзяржавы" (так А.Тойнбі называў Масковію).

Філасофскае асэнсаванне ўласнага крэатыўнага патэнцыялу сёння можна разглядаць як актуальнейшую праблему самавызначэння калектыўнага суб'екта культуры Сярэдняга і Усходняга рэгіёна Еўропы. У псіхалагічным плане гэта ёсць задача пераадолення ганебнага кетманскага стану, вяртанне да чалавечай годнасці. Свядома і мэтанакіравана да вырашэння гэтай задачы ставіліся дзеячы адраджэнскага кірунку. Чалавечая і грамадзянская ганьба і годнасць, індывідуальны і нацыянальны сорам - гэтыя матывы ў творчасці Я.Купалы гучаць гэтак жа напружана, як і матывы тугі па Айчыне ў польскіх рамантыкаў. У Купалы праблема разглядаецца ў межах яго творчага універсуму Сам-сітуацыя.

Гэтым адчуваннем прасякнуты не толькі яго містэрыі, але лірыка-публіцыстычныя медытацыі:

Лазма лезлі самі ў нерат,
Як бы гнаў хто у каршэль, -
Тыц ды мыц - ні ўзад ні ўперад,
Збілі сцежкі на кісель.
.........................................................
А ўжо час працерць, здаецца,
Вочы хоць бы кулаком
І заняць у куце месца,
А не недзе за вуглом.

Не хадзіць жа век у прочкі
Ад сябе, не знаўшы дзе;
Быць затычкай пустой бочкі -
Сорам вольнай грамадзе!

 "Праз гультайства", 1926 [4, 162]

Вырашэнне абазначанай тут праблемы ў рамантычнай і нэарамантычнай культуры адраджэння пастаўлена на рэальны гістарычны грунт, і ў гэтым бачыцца яе перавага над прагматызаванай навукай. Страта агульнага сэнсу ў сціентызме , адзначаў Э.Гусэрль у працы "Крызіс еўрапейскіх навук і трансцэндэнтальная фенаменалогія", пачалася з пагарды да філасофіі, да агульначалавечага ідэалу, да першапачатковага сэнсу дзейнасці. Каштоўнасны змест пазнання пачынаецца ў нетрах "псіхічнага быцця", у пластах данавуковага вопыту, пачынаецца са здзіўлення і наіўнасці, з суб'ектыўнасці, незалежна ад таго, боская яна ці чалавечая. "Ці не ёсць гэта праблема схаванага розуму, які ўпершыню яўна ўсвядоміў сябе ў якасці розуму?" - ставіць Гусэрль рытарычнае пытанне. Заснавальнік філасофскай фенаменалогіі бачыць неўсвядомленае прызнанне ўсюдыіснага суб'ектыўнага пачатку ў "наіўным" і "непасрэдным". Адзначым, што найбольш раннія выявы суб'ект-аб'ектнага адзінства былі ў формах брахмана, дао, нуса, логаса, бога-Сэнсу.

У беларускай культуры суб'ект-аб'ектнае адзінства існуе як універсальная повязь усяго з усім - у форме яно. З "наіўнага, падсвядомага адчування гэтай уключанасці індывідуума ва Усеагульнае пачынаецца філасофскі пошук: "адкуль усё і што яно?" (М.Гарэцкі).

Ідэя адухоўленага быцця была вядучым матывам у дзейнасці беларускіх і польскіх асветнікаў у часы Рэнесансу, калі ўсведамлялася неабходнасць новай мадэлі кіраўніка. Макіявелізм тут не знайшоў падтрымкі. За дзвесце год да кантаўскага імператыву "безумоўна маральна добрага" Ф.Скарына ў каментарыі да Старога Запавету абазначыў свой імператыў "паспалітае добрае". А.Маджэўскі-Фрыч (1503-1572) у трактаце "Пра выпраўленне дзяржавы" прытрымліваўся арганізмічнай канцэпцыі, якая прадугледжвае тварэнне гарманічнага адзінства дзяржавы і чалавека: "Дзяржава ёсць як бы цела нейкай жывой істоты, ні адзін член якога не служыць толькі самому сабе, але і вочы, і рукі, і ногі, і іншыя члены як бы супольна клапоцяцца пра сябе і выконваюць свае функцыі такім спосабам, каб было добра ўсяму целу; калі яно сябе добра пачувае, то добра пачуваюць сябе і члены; калі ж яно пачувае сябе кепска, то гэта непазбежна прыводзіць да таго, што і члены церпяць урон" [1, 560].

М.Гусоўскі, Ф.Скарына, А.Маджэўскі-Фрыч добра разумелі, што самай небяспечнай хваробай у дзяржаве з'яўляецца цынізм вышэйшага кіраўніцтва: "Але чалавечая сапсутасць настолькі вялікая, людзі да такой ступені бессаромныя і схільныя тварыць злачынствы, што неабходны самыя суровыя законы, якія спынілі б зло, паставілі б перашкоды свавольству, надзелі бы цуглі на бясчэснасць" [1, 564]. Л.Сапега, выступаючы ў сойме падчас зацвярджэння Статута 1588 г., таксама параўноўваў закон з цуглямі: "монштук або удзіло на погамоване кождого зуфальцу есць вынайдзено". Аднак вышэйшую мэту заканадаўчай дзейнасці Л.Сапега бачыў у выхаванні ўнутраных, маральных рэгулятываў асобы - пачуцця грамадзянскай годнасці і грамадзянскага сораму: "А если которому народу встыд прав своих не умети, поготовю нам, которые не обчим яким языком, а своим власным права списаны маем и кождого часу, чого нам потреба ку адпору всякое кривды, ведати можам" [9, 489]. У "Пісьме" да уніяцкага епіскапа І.Кунцэвіча Л.Сапега заклікаў да абачлівасці ("апатранасці") ў правядзенні царкоўнай рэформы - якраз тады, калі можна было папярэдзіць крывавае разводдзе ў сярэдзіне XVII-га стагоддзя. У такім жа напрамку разгортвалася сацыялагічная думка А.Алізароўскага, С.Лаўксміна, А.Залускага, якія ацэньвалі рэчаіснасць з пункту гледжання яе адпаведнасці сэнсу і розуму. Паводле гэтай нормы дзяржава павінна быць домам, а не ваенным лагерам ці казармай. Кіраўнік - не тыран, а гаспадар у гэтым доме. Рыторыка - не пустаслоўе, а ўзор хараства маўлення і філасофскай мудрасці. Характэрнай з'яўляецца жанравая форма утапічнага мыслення, што склалася ў Польшчы, на Украіне і Беларусі, - ідылія, якая адрозніваецца ад жорстка рэгламентаванай утопіі, што мяжуе з антыутопіяй. Паэтычнаму і філасофскаму вопыту М.Гусоўскага, Ф.Скарыны, Я.Каханоўскага сугучны ключавы канцэпт "зроднасць" украінскага мысліцеля XVII ст. Г.Скаварады. На гэтым напрамку гнасеалагічнага пошуку сфарміраваліся вобразы - сімвалы з вялікім патэнцыялам чалавечай камунікабельнасці: "садок вішнёвы каля хаты" Т.Шаўчэнкі, Літва - дом А.Міцкевіча, гаспадарская сядзіба - утопія Я.Баршчэўскага і В.Дуніна-Марцінкевіча, людзі і кветкі над Нёманам Э.Ажэшкі, "родны кут" Я.Коласа. Паралельна суіснуе і вобраз асірацелай сядзібы ў творчасці Я.Баршчэўскага, Ф.Багушэвіча. Завяршае драматычную семантыку гэтага ланцуга "раскіданае гняздо" ў экспрэсіянісцкім тэатры Я.Купалы. Творчая эвалюцыя Э.Ажэшкі, М.Канапніцкай, С.Пшыбышэўскага ("Адвечная казка"), Я.Коласа ("Новая зямля") падводзіла грамадзянскую думку да фарміравання канцэпта "шлях чалавечы".

Выкарыстанне традыцыйных спосабаў тыпізацыі - па аналогіі, прыёмы алюзіі і алегарызму - у Новым часе дало выдатны плён і сфарміравала духоўную імунную сістэму суб'екта. Жыццястойкасць культуры Цэнтральна-Усходняга Еўрапейскага рэгіёна была пацверджана неаднаразова на працягу стагоддзяў. Перамога Альгерда ў 1364 годзе на Сініх Водах, вызваленне Кіева, перамога пад Грунвальдам у 1410 годзе, пад Смаленскам у 1514 годзе, спыненая Янам Сабескім у другой палове XVII стагоддзя турэцкая агрэсія маюць значэнне для гісторыі ўсёй еўрапейскай культуры. Так у змаганні ствараліся ўмовы для талерантнага развіцця.

Адраджэнская культура другой паловы ХІХ - ХХ стст. не спалохалася выкліку, кінутага філасофіяй нігілізму. Яна сама ўзбагаціла сусветную грамадскую думку новым бачаннем рэчаіснасці. На чалавечай дарозе крызіснага ХХ-га ст. яна адкрыла глыбінныя рэсурсы духу ў абліччы звычайнага чалавека, у яго "наіўнай" далучанасці да стваральнага патэнцыялу універсума. Абраны ёю шлях меў на мэце не толькі альтэрнатыву спустошанаму цыніку, але і гартаванне мужнасці. Менавіта на гэтым напрамку сфарміраваўся польскі катастрафізм і беларускі "крытычны аптымізм" - ядро суровага рэалізму ў сучаснай культуры, сінтэз творчага пошуку і эксперыменту на працягу больш чым стогадовага шляху.

 

ЛІТАРАТУРА

1.Антология мировой философии: Возрождение / Ответственный за выпуск Ю.Г.Хацкевич. Минск; Харвест; Москва: ООО "Издательство АСТ". 2001.
2.Bauman Z. Globolizacia I co z tego dla ludzi wynika. - Warszawa: Panstwowy Instytut Wydawniczy, 2000.
3.Гуссерль Эдмунд. Логические исследования. Картезианские размышления. Кризис европейских наук и трансцендентальная феноменология. Кризис европейского человечества и философии. Философия как строгая наука. - Минск: Харвест, Москва: АСТ, 2000.
4.Купала Янка. Поўны збор твораў у дзевяці тамах. Мінск: "Мастацкая літаратура", 1995 - 2003; Т.4, 1997.
5.Малевич Казимир. Альбом / Составитель - автор Шатских А.С. - Москва: Слово. Slovo, 1996.
6.Маяковский Владимир. Избранные произведения в двух томах. Москва: Государственное издательство художественной литературы. Т.1, 1960.
7.Мілаш Часлаў. Скуты розум. Вільня: "Фрагменты", Віленскі клюб, 2000.
8.Разанаў Алесь. Вастрыё стралы. Мінск; "Мастацкая літаратура", 1988.
9.Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Мінск; БелСЭ, 1989.
10.Якимович Александр. Реализмы двадцатого века. Москва: ГАЛАРТ, ОЛМА - ПРЕСС, 2003.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 194
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9807
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32238