Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Дом і месца arrow У космасе снiцца дом, а дома — космас

У космасе снiцца дом, а дома — космас Друк E-mail
06.01.2010 | 19:34 |

Пасольскі кабінет Пятра Ільіча — зусім не чыноўніцкі, утульны і адначасова працоўны.
Пасольскі кабінет Пятра Ільіча — зусім не чыноўніцкі, утульны і адначасова працоўны.
Першы беларускі касманаўт распавёў "Звяздзе", як лятаў на арбiту з нашым журналiсцкiм пасведчаннем, даглядаў "хатнюю жывёлiну", i цi бачыў сляды НЛА.

Сядзець побач з жывой легендай — гэта дзiўнае адчуванне. Голаў кружыць, як у крэсле самалёта пры наборы вышынi, i ты, затаiўшы дыханне, слухаеш успамiны суразмоўцы як дзiвосныя казкi, i думаеш толькi: як бы не перабiць недарэчным пытаннем... Мяне яшчэ не было на свеце, калi гэты чалавек здзейснiў свой трэцi — мiжнародны — палёт у космас. Але сёння мы з двойчы Героем Савецкага Саюза, былым лётчыкам-касманаўтам, а цяпер дарадцам беларускага пасольства ў Маскве па пытаннях навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва Пятром Клiмуком узгадваем першы, якi адбыўся ў снежнi 1973-га — дарэчы, пры гэткiм жа анамальным надвор'i, як сёлета.

— Я i забыўся было на гэту дату — 18—26 снежня 1973 года, — з усмешкай узгадвае Пётр Iльiч, — каб не патэлефанавалi спачатку сябар, потым сын з Англii: "Вiншуем!". "З чым?!" — здзiўляюся. "Ну як жа — з першым палётам!".

...Той палёт планаваўся значна раней, на восень 1971-га, але з-за шэрагу няўдалых стартаў, аварый, i ў тым лiку гiбелi некалькiх савецкiх касманаўтаў — Дабравольскага, Воўкава i Пацаева — быў адкладзены. Дый парадкавы нумар карабля — "Саюз-13" — не дадаваў аптымiзму яго экiпажу, Пятру Клiмуку i Валянцiну Лебедзеву.

— Безумоўна, i розныя нюансы былi, i свае прымхi. Мы можам колькi заўгодна разважаць пра Матросава, якi пайшоў на амбразуру грудзямi, i пра пачуццё патрыятызму, але, з iншага боку, жыць кожнаму хочацца... У нас, шчыра скажу, таксама перажываннi былi, бо нас перавялi з дублёраў у асноўны экiпаж лiтаральна ў Байкануры, падчас апошняй дзяржкамiсii — як беларусы кажуць, знянацку, i мы проста не паспелi настроiцца маральна. Дый 13-ы нумар, "чортавы тузiн", не радаваў — я потым распытваў Уладзiмiра Шаталава, якi быў 13-м савецкiм касманаўтам, i ён таксама пацвердзiў, што адчуваў сябе перад палётам нiякавата. Але ў нас усё абышлося нармальна, нейкiх крытычных сiтуацый, дзе цяжка было выблытацца, нi разу не здаралася.

 

Зямля ў iлюмiнатары i дразафiла Нюрка

Пётр КЛІМУК і Ваялнцін ЛЕБЕДЗЕЎ. Той самы першы палёт (1973 год).
Пётр КЛІМУК і Ваялнцін ЛЕБЕДЗЕЎ. Той самы першы палёт (1973 год).

— Вопытныя касманаўты расказвалi, што нiчога добрага ў выхадзе на арбiту няма — спярша думкi больш займае не бязважкасць, а ўласныя вестыбулярныя разладжаннi, i табе не да любавання Зямлёй. А мне найбольш запомнiлася — дагэтуль — калi мы ляцелi над Афрыкай: бачым, штосьцi ўнiзе лiтаральна палае: на вялiзным участку сушы прабягаюць блiскавiцы агню i ўспышкi святла. Спачатку крыху спалохалiся, але на другiм—трэцiм абароце зразумелi, што гэта магутныя навальнiцы — у тропiках аблокi збiраюцца вельмi высока, кiламетраў на 18 ад зямлi, i iх добра вiдаць з космасу.

На ўсе роспыты цiкаўных — "а цi бачылi вы ў космасе сляды НЛА?" — Пётр Клiмук звычайна ўзгадвае свой другi палёт з Вiталем Севасцьянавым: усё iшло ў штатным рэжыме, як раптам касманаўты заўважылi ў iлюмiнатары нейкi металiчны прадмет, вiдавочна штучны. Доўга гадалi — што гэта, адкуль, чаму ляцiць за караблём? — пакуль не скемiлi, што "неапазнаны аб'ект" — гэта iх уласны кантэйнер з адходамi, якi аддзялiўся ад карабля. "Так што шукальнiкаў сенсацый суцешыць не магу, кантакту з iншапланецянамi ў нас не адбылося", — усмiхаецца генерал-палкоўнiк авiяцыi.

— Другi палёт быў самы працяглы — амаль 63 сутак, самы складаны па навукова-тэхнiчнай частцы (напрыклад, нам першым уначы трэба было ў ручным рэжыме стыкавацца з арбiтальнай станцыяй), але i самы вынiковы i цiкавы. Шмат эксперыментавалi з вадой, таксама вялi бiялагiчны эксперымент па вырошчваннi мух дразафiл. Адна з iх пражыла вельмi доўга — мы з Вiталем назвалi яе Нюркай i лiчылi сваёй касмiчнай "хатняй жывёлiнай". Назiралi, назiралi — але ж урэшце i яна здохла. Вiталь кажа: "Бачыш, як доўга мы лятаем — усе мухi перамерлi, толькi мы з табой засталiся". Пачуццё адзiноты i дэпрэсii моцна ўплывала, трэба сказаць. У той час якраз здзяйсняўся першы мiжнародны палёт "Саюз-Апалон", да яго былi прыкутыя ўсе позiркi, i на нас амаль што не звярталi ўвагi, мы маглi па некалькi дзён на сувязь не выходзiць, хiба што перагаворвалiся з удзельнiкамi мiжнароднага экiпажа Аляксеем Лявонавым i Валерыем Кубасавым. Калi яны сваю праграму выканалi, Лявонаў з намi развiтаўся: "Ну, усё, паварочваем рухавiкi дадому i праз гадзiну будзем на Зямлi". А нам яшчэ месяц лятаць, селi i ледзьве не расплакалiся абодва... Гэта цяпер па паўгода i даўжэй палёты — звычайная з'ява, а тады мы iх толькi адпрацоўвалi i правяралi на сабе сродкi прафiлактыкi, усякiя прыстасаваннi — лёгкiя, вагой усяго ў 10 кiло, выратавальныя скафандры, касцюмы, бегавыя дарожкi i iншыя спартыўныя трэнажоры, вакуумныя ёмiстасцi i г.д.

Меню ў цяперашніх касманаўтаў іншае, а вось “касмічны посуд” — цюбікі — прыжыліся і ў нялётным асяроддзі.
Меню ў цяперашніх касманаўтаў іншае, а вось “касмічны посуд” — цюбікі — прыжыліся і ў нялётным асяроддзі.
Летам 1978 года, шчасна завяршыўшы сумесную iнтэрнацыянальную праграму "Iнтэркосмас" (у ёй, дарэчы, удзельнiчаў i яшчэ адзiн беларус, Уладзiмiр Кавалёнак), Пётр Клiмук паставiў кропку ў гiсторыi сваiх уласных касмiчных палётаў. Але ў сне, прызнаецца, "стартаваў" яшчэ доўга:

— У космасе снiцца дом, а дома — космас, усё як у вядомай песнi. Так i ў мяне засталося адчуванне чагосьцi недаробленага, незавершанага, жаданне рухацца наперад i пастаянная незадаволенасць вынiкамi. Мне здаецца, гэта павiнна быць у кожнага чалавека, у кожнай прафесii — дапытлiвасць, цiкаўнасць, iмкненне зрабiць яшчэ больш, несупакоенасць на дасягнутым. Iнакш якi ты работнiк, калi табе больш нiчога ў тваёй прафесii нецiкава, усё задавальняе?

 

Пра "Чырвонку" ў космасе i генетычную памяць

Карыстаючыся выпадкам, правяраю рэдакцыйную легенду:

— Пётр Iльiч, а праўда, што вы аднойчы ляталi ў космас з рэдакцыйным пасведчаннем журналiста "Чырвонай змены"?

— Было-о, — расплываецца ва ўсмешцы знакамiты касманаўт. — Праўда, не памятаю дакладна, у другi цi трэцi палёт — пэўна, усё ж у другi. Я з беларускiмi карэспандэнтамi вельмi добра быў знаёмы, i адзiн з iх напаўжартам выпiсаў мне гэту камандзiроўку. Дарэчы, я тады па-руску i размаўляў дрэнна, для мяне гэта была як замежная мова — у нас на Брэстчыне, ведаеце ж, увогуле свой асаблiвы дыялект — некалькi моў намяшана...

— Яшчэ ведаю, што з Брэста вы з'ехалi ў 17 гадоў, i потым доўгi час бывалi там толькi падчас водпуску. Родную мову не забылiся яшчэ?

— Ды не, як можна — не забыў! — пераходзiць на чыстую беларускую Клiмук. I, хiтра падмiргнуўшы, з месца ў кар'ер выдае... байку Крапiвы:

Таму ўжо будзе, мусiць, з год.
Вучэбную стральбу
праходзiла пяхота.
Дык вось,
страляў аднойчы ўзвод,
Цi, можа, нават рота.

Ёсць памылкi?

— Няма, — канстатую з задавальненнем.

— Вось, бачыце, я i цяпер гутарку з землякамi падтрымаць змагу! Хоць цяпер, прыязджаючы ў Беларусь, бачу, што збольшага гавораць усе па-руску.

Чыстай праўдай аказалася i iншая байка пра Пятра Клiмука. У бытнасць сваю кiраўнiком Цэнтра падрыхтоўкi касманаўтаў (а абавязкi гэтыя наш зямляк выконваў амаль чвэрць стагоддзя) ён прыходзiў на службу, аддаваў кiцель дзяжурнаму i iшоў у свой кабiнет... на руках. Нiчога сабе зарадка? "Форму падтрымлiваць заўжды трэба!" — каментуе Пётр Iльiч.

— У 60-я—70-я гады мiнулага стагоддзя хлопчыкi пагалоўна марылi стаць касманаўтамi, а потым усё больш — бiзнэсменамi... Як цяпер справы з маладым папаўненнем?

— Яго стала менш. Цяперашнiя хлопцы змянiлiся, натуральна. Раней казалi: "Найперш думай аб Радзiме, а потым аб сабе", i людзi былi гатовыя працаваць за iдэю, за сяброў, але i пра сябе не забывалiся. Цяпер жа, напэўна, iдэалогiя змянiлася — у аснову асноў пакладзеныя грошы, уласны дабрабыт, недавер да iншых людзей... Мне здаецца, гэта няправiльна, i выйдзе з гэтага пшык.

 

Маленькая ёлка i вялiкiя планы

Бадай, адна з найбольш вядомых традыцый касманаўтаў — перадпалётная разрадка з дапамогай фiльма "Белае сонца пустынi". Пасля сеансу экiпажы трымалi цэлы экзамен: якой сiстэмы гранаты былi ў мытнiка?; як звалi ўсiх жонак Абдулы?; якую iкру еў Верашчагiн?.. Аднак былi ў Зорным гарадку, узгадвае Пётр Клiмук, i iншыя традыцыi — у тым лiку навагоднiя.

— Святкаванне Новага года было ў нас сур'ёзным мерапрыемствам, якое зблiжала ўсiх касманаўтаў, незалежна ад стажу палётаў цi яго адсутнасцi, стварала адчуванне сапраўднай вялiкай сям'i. Прыкладна за месяц да свята мы пачыналi рыхтаваць розныя iнтэрмедыi, складаць праграму канцэрта. Жонкi дапамагалi афармляць памяшканне для свята, малявалi афiшы i плакаты. У рэстаранах не гулялi, хоць мы i былi забяспечаныя вельмi добра па савецкiх мерках — але самi гатавалi, накрывалi сталы. Бывала, на паляванне ездзiлi на дзiкоў — словам, кожны год прыдумлялi нешта новае, каб было цiкава. Напрыклад, Аляксей Лявонаў быў не толькi знаным мастаком, але таксама добра здымаў фiльмы, i штогод ён прадстаўляў новую работу, а мы шукалi ў фiльме сябе... Праўда, з развалам Саюза тыя традыцыi паступова былi страчаныя.

Новы, 1974 год Пётр Iльiч, якi толькi паспеў вярнуцца з палёту, сустрэў таксама ў Зорным гарадку — адным з першых трымаў слова ва ўрачыстай частцы праграмы, потым ад душы весялiўся разам з iншымi ў зале, а на наступны дзень павёў сына на "касмiчны" ранiшнiк. А вось у самога Клiмука ранiшнiкаў у дзяцiнстве не было:

— Бацька ў 1944-м загiнуў на фронце, мы жылi даволi сцiпла, нават бедна, i, па шчырасцi, тады было не да святаў. Ёлку, праўда, пастаянна ставiлi. Я нават памятаю, як аднойчы хадзiў за ёй у лес з суседам — былым франтавiком, якога камiсавалi па раненнi. Мне чамусьцi вельмi хацелася вялiкую ёлку, але, зразумела, сам яе не дацягнуў бы — i атрымалася, што дарослы мужчына нёс для мяне вялiкае дрэва, а я для яго — маленькае...

Загадзя не прынята казаць пра свае жаданнi — маўляў, не спраўдзяцца. "Трэба не ў найвышэйшых сiлаў нешта прасiць, енчыць, а спадзявацца на сябе i нястомна працаваць, iмкнуцца да мэты — тады ўсё атрымаецца", — лiчыць Пётр Клiмук. Але па нашай просьбе першы беларускi касманаўт усё ж пагадзiўся "загадаць жаданне" — раскрыць планы на 2010 год:

— Я займаюся цяпер навукова-тэхнiчнымi пытаннямi, i асноўнае з iх у наступным годзе — гэта спадарожнiк, якi дазволiць займацца картаграфiяй, геадэзiяй, вызначаць залежы карысных выкапняў, адсочваць тэхнагенныя небяспекi... Такiх спадарожнiкаў робiцца два — для Беларусi i для Расii: платформа расiйская, а ўжо на беларускiх прадпрыемствах iдзе зборка асноўнай апаратуры. Яшчэ хацелася б — i на гэты конт мы мелi перамовы з кiраўнiком дзяржавы i са старшынёй НАН Беларусi — мець беларускi спадарожнiк сувязi, якi вельмi патрэбны нашай краiне. Гэта не толькi пытанне прэстыжу, не толькi iстотныя тэхналагiчныя зрухi, але i неабходны крок для самастойнай краiны, хоць праект i вельмi дарагi, яго кошт каля 200 мiльёнаў долараў... Але справа вельмi цiкавая i патрэбная — застаецца пажадаць, каб усё ў нас атрымалася, нягледзячы на сусветны крызiс, каб не адсталi мы ад часу, ад цывiлiзаванага свету. Вам, землякi, таксама гэтага жадаю — каб ажыццявiлiся вашы намеры i каб усё ва ўсiх атрымалася!

Хочаце — верце, хочаце — не, а ў маскоўскiм Музеi касманаўтыкi кажуць, што аўтографы касманаўтаў — рэч шчаслiвая. Многiя экскурсанты нават завялi традыцыю: фатаграфавацца побач з дзвярыма з гасцiнiцы "Байканур", на якiх сярод двух дзясяткаў роспiсаў касманаўтаў ёсць i подпiс Клiмука. Мы ж вырашылi не цягнуць дзверы на шчасце, а пайсцi iншым шляхам.

Віншаванне 

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
"Звязда". 31 снежня 2009 года.  247 (26605)

* "Выбачайцеся перад чытачамi, што пажаданне пiшу па-руску, — наказаў на развiтанне Пётр Iльiч, — але ж баюся, нараблю памылак — сорамна будзе".

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1206
mod_vvisit_counter Учора 1179
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2385
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 24816