Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія arrow Прэзентацыя другога выдання трылогіі "Пакутны век"

Прэзентацыя другога выдання трылогіі "Пакутны век" Друк E-mail
17.12.2009 | 01:38 |
"Радзіме, высокім парыванням продкаў, вольнаму духу зямлі прысвячаю"

Такімі словамі адкрываецца трылогія "Пакутны век" пісьменніка, грамадскага дзеяча Васіля Якавенкі. 11 снежня ў Палацы мастацтва пры падтрымцы кампаніі "Будзьма" адбылася прэзентацыя другога выдання гэтай кнігі. Паводле слоў аўтара, трылогія "вынашана і выпакутавана ўсім жыццём", зрэшты, не толькі яго асабістым. "Героі твора - прыхільнікі беларускай ідэі, яны стаяць перад выбарам: страціць па "ўласнай ахвоце" свае этнічныя карані і растварыцца ў свеце шырокім, альбо жыць жыццём народа і нацыі, дбаючы пра росквіт апошняй". 

Аўтограф Васіля Якавенкі
Аўтограф Васіля Якавенкі

Твор выклікаў жывую дыскусію, у спрэчках, апроч вядомых літаратуразнаўцаў Аляксея Рагулі, Анатоля Вераб'я і Міхася Кенькі, выступілі паэт і музыказнаўца Вітаўт Мартыненка, празаікі Эрнэст Ялугін, Кастусь Травень, Валер Санько, фізік і публіцыст Міхась Малько і  многія іншыя. Падчас імпрэзы з песнямі выступаў кампазітар, кіраўнік гурта "ПЛАН" Андрэй Плясанаў. Сярод прысутных на прэзентацыі - амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, дыпламаты Украіны, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Валерый Фадзееў, прафесар філалогіі Лідзія Савік, пісьменнік Вячаслаў Дубінка, Уладзімір Содаль, Юры Кур'яновіч, паэты Лявон Эміліт, Славамір Адамовіч, пісьменнік і выдавец Кастусь Цвірка, перакладчык і выдавец Зміцер Колас, мастакі Міхась Карпук, Алесь Марачкін, Алесь Цыркуноў, святар Аляксандр Ледаховіч і інш.

Пад час прэзентацыі
Пад час прэзентацыі

Васіль Якавенка, Анатоль Верабей і Андрэй Плясанаў
Васіль Якавенка, Анатоль Верабей і Андрэй Плясанаў

Па словах Уладзіміра Дамашэвіча, рэдактара апошняга выдання трылогіі, аўтар "Пакутнага веку" ўзняўся на такую вышыню прафесійнага майстэрства, што яго ўжо і перахваліць няможна.

 

Вытрымкі з прамоў падчас літаратурнай імпрэзы

Анатоль ВЕРАБЕЙ :

Васіль Якавенка і Анатоль Верабей
Васіль Якавенка і Анатоль Верабей

Вядучы А. Верабей ва ўступным слове адзначыў, што трылогія «Пакутны век» вельмі хораша кладзецца ў кантэкст беларускай эпічнай прозы і, маючы новы аўтарскі погляд на рэчаіснасць, па-наватарску развівае і дапаўняе набыткі нацыянальнай літаратуры.

У беларускіх пісьменнікаў наогул было нямала спроб і задум раскрыць вытокі, паказаць лёс народа. Але толькі не ўсім ім было суджана зрабіць тое ці так, як хацелася. Максім Гарэцкі, да прыкладу, марыў напісаць,больш за тузін твораў, у якіх гістарычна раскрываўся б воблік народа.

Пра тое ж марылі Кузьма Чорны, Уладзімір Караткевіч... Плённа папрацаваў у гэтым жанры Іван Мележ. Нельга тут не прыгадаць і Міхася Машару, Піліпа Пестрака, Вячаслава Адамчыка, Івана Чыгрынава...

А яшчэ цікава прасачыць па эпічных творах беларускі нацыянальны тыпаж. Ну, вось вам Лявон Зяблік («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), вось Міхал (паэма «Новая зямля» Я. Коласа), вось Міхал Тварыцкі («Трэцяе пакаленне» К. Чорнага») і вось Васіль Дзяцел («Палеская хроніка» І. Мележа), далей - Пятрок Багацька (аповесць «Знак бяды» В. Быкава). У шматгранным і людным творы В. Якавенкі «Пакутны век» яскравымі і хвалюючымі архетыпамі з'яўляюцца Пятро Рамановіч - просты, шчыры, мудры чалавек, ды антыпод яму і не толькі яму - Данік Плюнгер, нягоднік, прайдзісвет, круцель, якіх мала дзе знойдзеш.

У жанравых адносінах «Пакутны век» - від эпасу, і, пры ўсім тым, гэта сацыяльна-псіхалагічны раман, твор лірычны, філасафічны, публіцыстычны, гістарычны, замешаны на дакументальнай аснове. Для беларускай літаратуры гэта значны, важкі набытак!

 

Аляксей РАГУЛЯ :

Дыскусія. Аляксей Рагуля (у цэнтры) разам з Міхасём Карпуком і Міхасём Кенькам.
Дыскусія. Аляксей Рагуля (у цэнтры) разам з Міхасём Карпуком і Міхасём Кенькам.

Трылогія Васіля Якавенкі гожа лягла ў рэчышча нацыянальнай сэнсатворчасці. Нагадаем, што Кузьма Чорны ставіў перад сабой задачу раскрыцця сэнсу беларускай гісторыі з часоў паншчыны "да нашых дзён". Трылогія Васіля Якавенкі "Пакутны век" - адна з найбольш уражлівых з'яў у сучасным мастацтве слова. Праўду вогненнага і набрынялага крывёю ХХ веку В. Якавенка паказаў цераз прызму стваральнага і трагічнага вопыту беларускай нацыі, якая зведала накаты дзвюх сусветных войнаў. Палітыка нацыянальна-культурнага генацыду ў часы сталіншчыны падрыхтавала не толькі ліквідацыю патрыятычна арыентаванай інтэлігенцыі, але і фарміраванне ва ўладных структурах тутэйшых янычараў, заражаных комплексам нянавісці да ўсяго свайго, роднага. Праблема квазісвайго чалавека з'яўляецца цэнтральнай у прозе В. Быкава.

У трылогіі ж В. Якавенкі ліквідатарская сутнасць тутэйшага янычарства даследуецца ад самых вытокаў і абагульняецца ўжо на ўзроўні псіхічнага комплексу, увасобленага ў вобразах Багдана Плюнгера і яго памагатых. "Банда" - гэта характэрны для новага еўрапейскага рамана фрэйм, які адлюстроўвае сутнасць сацыяльных адносін ва ўмовах сучаснага татальнага крызісу. В. Якавенка пакінуў без увагі моду на паэтыку "адсутнасці", для яго арганічным з'яўляецца шлях Я. Коласа, М. Лынькова, М. Зарэцкага, К. Чорнага, І. Мележа. На гэтым напрамку аўтар у "Пакутным веку" выходзіць на новыя прасторы мастацкіх і сацыяльна-філасофскіх абагульненняў. Носьбітам абсалютнага сэнсу (абсалютнай ідэі, абсалютнага духу) у ягонай трылогіі з'яўляецца сям'я селяніна-гаспадара, прыроджанага інтэлігента з народа Пятра Рамановіча. Расстрэл плюнгераўцамі спачатку Рамана Скірмунта, а затым бацькі і сына Рамановічаў, братоў Міховічаў, сям'і афіцэра-танкіста Калінічэнкі, палаючае мястэчка Моталь - гэта сімвалы беларускага быцця, бляску і трагедыі нацыянальных ідэалаў на працягу ўсяго пакутнага ХХ-га веку.

Адраджэнне жыцця ва ўмовах сучаснага суверэннага існавання нацыі прасякнута ў канцы твора мілажальным пачуццём, якое ёсць характэрнай рысай нацыянальнага катарсісу, ёсць ачышчэнне і ўзвышэнне духу. Невыпадкова ў фінале аўтар знаёміць чытача з новымі, трэцім і нават чацвёртым пакаленнямі, якія ў Моталі ствараюць музей, вяртаюць да жыцця культурную памяць нацыі. А гэта і ёсць пачатак новага шляху - жыцця "на новы лад", а не на згубу.

Трылогія В. Якавенкі "Пакутны век" яскрава сведчыць пра інтэлектуальную і духоўную магутнасць сучаснага беларускага мастацкага слова, пра яго здольнасць да актыўнага ўдзелу ў дыялогу нацыянальных культур. На фоне плыняў прозы, вызваленай ад сюжэтнай дынамікі, этыка-эстэтычных крытэрыяў і тыпажу, трылогія В. Якавенкі вылучаецца не адсутнасцю "ўсяго", а наяўнасцю ў ёй духоўнай рэальнасці - гегелеўскага Абсалютнага духу, купалаўскага Духу непрыгоннага.

 

Міхась МАЛЬКО :

Выступае Міхась Малько
Выступае Міхась Малько

Трылогія "Пакутны век" Васіля Цімафеевіча Якавенкі з'яўляецца вялікім дасягненнем не толькі самога аўтара, але і ўсёй беларускай літаратуры. У творы - трагічны лёс беларускага народа на працягу апошняга стагоддзя, пачынаючы ад першай сусветнай вайны і заканчваючы сённяшнімі днямі. Падзеі, апісанныя ў трылогіі, развіваюцца ў мястэчку Моталь, у Янаве, Пінску, Слуцку, Мінску, Гомелі і іншых беларускіх гарадах, у Варшаве, Познані, у Берліне, Кёнісбергу, Мюнхене, Франкфурце-на-Майне і іншых гарадах Германіі, у сталіцы Вялікабрытаніі Лондане, у Чыкага, Дэтройце, Балтыморы, Лос-Анжэласе і іншых гарадах ЗША. Дзеючымі асобамі трылогіі з'яўляюцца простыя сяляне, рабочыя, ваенныя, палітыкі, уключаючы гістарычныя постаці як Гітлер, Кубэ, Чэрчыль, Сталін, Хрушчоў, Мазураў і інш. Дакладна паказана палітыка такіх беларускіх кіраўнікоў, як Кебіч, якія, па сутнасці, рабілі ўсё дзеля таго, каб Беларусь зноў апынулася ў Расійскай імперыі. Усе гэтыя асаблівасці трылогіі "Пакутны век" вызначаюць яе як асаблівы, унікальны твор беларускай літаратуры, якому наканавана доўгае жыццё.

Лічыць, што эпапея "Пакутны век" апісвае трагічны лёс сям'і Пятра Рамановіча, было б памылкай, так як галоўны герой трылогіі на самой справе з'яўляецца літаратурным выяўленнем самой беларускай нацыі. "Пакутны век" - гэта шырокая мастацкая панарама, якая адлюстравала важнейшыя падзеі, і гэта надае асаблівую вартасць трылогіі Васіля Цімафеевіча.

Яе адметнай асаблівасцю з'яўляецца наўздзіў дакладнае, амаль дакументальнае апісанне важнейшых гістарычных падзей і важнейшых гістарычных асоб, што вызначалі лёс беларускага народа раней і вызначаюць сягоння. Асабліва выразна гэта бачна пры азнаямленні са старонкамі кнігі, дзе паказаны ваенныя дзеянні. Тут, упершыню для беларускай літаратуры, сустракаешся з загадамі армейскага кіраўніцтва, з вытрымкамі з журналаў баявых дзеянняў і г.д. Але гэта не дакументальны твор. Гэта высокамастацкая кніга, напісанная з вялікай зацікаўленасцю да дзеючых асоб, пранікнутая тонкім лірызмам і філасофскімі роздумамі. Можна не сумнявацца, што прыйдзе такі час, калі гэта кніга будзе выдавацца масавымі тыражамі і стане вядомай і даступнай для ўсіх нашых людзей.

Да асаблівых дасягненняў аўтара трэба аднесці мастацкае вырашэнне трох надзвычай важных задач. Як вядома, усе тыя беларускія дзеячы, якія спрычыніліся да стварэння Савецкай Беларусі, былі знішчаны вылюдкамі з НКВД. Тыя ж беларускія палітыкі, якія былі не дасягальнымі для НКВД, былі афіцыйна аб'яўлены здраднікамі беларускага народа. І гэта кляймо, прыклеенае ворагамі Беларусі, застаецца на іх і сягоння. Васіль Цімафеевіч пераканаўча паказаў, што ўсе гэтыя так званыя ворагі Беларусі,на самой справе з'яўляюцца нацыянальнымі героямі і патрыётамі нашай краіны. Гэта найперш Раман Скірмунт, Радаслаў Астроўскі, ксёндз Гадлеўскі, Юры Сабалеўскі, доктар Шчорс, Аўген Калубовіч, Барыс Кіт, паэтэсы Наталля Арсеньева, Ларыса Геніюш і іншыя. Менавіта іх дзейнасць і стварыла падмурак для сягонняшняй Беларусі, для краіны, у якой, прыйдзе час, і сапраўдныя патрыёты будуць называцца патрыётамі, і вуліцы беларускіх гарадоў будуць мець назвы ў гонар іх, а не ворагаў Беларусі, свядомых праціўнікаў беларускай незалежнасці.

Важнай тэмай трылогіі "Пакутны век" стала праўдзівае апісанне жыцця насельніцтва Заходняй Беларусі пад польскай акупацыяй. Як вядома, панская Польшча праводзіла тут палітыку нацыянальнага і сацыяльнага ўціску. Сягоння на старонках некаторых выданняў з'яўляюцца артыкулы, у якіх робяцца спробы паказаць, што прыход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з'явіўся трагедыяй для насельніцтва, якому жылося пад польскай акупацыяй намнога лепш, чым пры ўладзе бальшавікоў. Аднак пры гэтым не згадваецца, што польскія ўлады адкрыта заяўлялі: іхняя задача на Усходніх Крэсах - поўная паланізацыя беларускага насельніцтва на працягу аднаго пакалення. Такая палітыка Польшчы была сфармулявана ўжо ў 1919 годзе Юзафам Пілсудскім. У 1919 годзе Польшча падпісала з краінамі Антанты спецыяльную дамову, згодна з якой абавязвалася садзейнічаць нацыянальнаму развіццю нацыянальных меншасцяў, што аказаліся пад польскай ўладай. Толькі Польшча не збіралася выконваць дамову. У 1934 годзе Ліга Нацыяў запатрабавала ад Польшчы спыніць тую ганебную практыку. Але ж Польшча і далей праводзіла сваю шалёную каланіяльную дзейнасць.

Трэцяя задача, якую паспяхова вырашыў пісьменнік. Ён пераканаўча прадэманстраваў, яскрава паказаў, што ўсе беды беларускага народа ў апошнія 100 гадоў выкліканы трыма драпежнікамі - Масквой, Варшавай і Берлінам. Сягоння Беларусь нібыта суверэнная дзяржава. Няхай... Але сквапны ўсходні сусед амаль адкрыта заяўляе: мэтай яго палітыкі ў адносінах да Беларусі з'яўляецца інкарпарацыя краіны. Відавочна, што для таго, каб адстаяць незалежнасць нашай краіны, трэба не толькі забяспечыць яе суверынітэт у галіне энергетыкі, але і стварыць такія ўмовы, пры якіх кожны грамадзянін будзе дакладна ведаць: яго дабрабыт і нават фізічнае існаванне магчымы толькі ў вольнай беларускай дзяржаве, якой асновы залажылі сваёй самаахвярнай барацьбой і працай, працай і барацьбой слаўныя сыны і дочкі беларускага народа - як Раман Скірмунт, Радаслаў Астроўскі, ксёндз Гадлеўскі, Юры Сабалеўскі - іх у кнізе шмат. І гэта момант ісціны.

 

Вітаўт МАРТЫНЕНКА :

Выступае Вітаўт Мартыненка
Выступае Вітаўт Мартыненка

«Маштабная кніга «Пакутны век» (каля тысячы старонак) стала для мяне найбольшым літаратурным адкрыццём апошняга часу, хоць ужо маю ў сваёй бібліятэцы унікальныя кнігі Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Кастуся Акулы, Ларысы Uеніюш, Наталлі Арсеньевай, цудоўныя беларускія пераклады Платона, Марка Аўрэлія, Уітмена, Лангфела, Джойса, Оруэла, Гашака, Сянкевіча, Дастаеўскага...

Адметнасць моманту яшчэ ў тым, што чытаў я «Пакутны век» акурат пасля найбольш поўнага трэцяга выдання, калі прэзідэнт краіны гучна заявіў: «На скаргі пісьменнікаў хачу запытаць: а дзе вашы эпапеі, накшталт "Вайны і міра" Талстога, "Ціхага Дону" Шолахава?»

Дык у «Пакутным веку» я акурат і ўбачыў і маштабнасць Талстога, і эмацыйнае багацце Шолахава. Aле... Насамперш хочацца адштурхнуцца ад свайго, у дадзеным выпадку, тэматычна больш роднаснага, больш блізкага, адэкватнага - ад рамана «Змагарныя дарогі» канадскага беларускага пісьменніка Кастуся Акулы.

 

Яўген ГУЧОК :

Выступае Яўген Гучок
Выступае Яўген Гучок

"Пакутны век" мала разглядаць у кантэксце беларускай літаратуры (гл. творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага, Віктара Вальтэра, Васіля Быкава, Вячаслава Адамчыка і інш.); ён варты свайго разгляду ў кантэксце сусветнай класікі. Па праблематыцы этнічнага існавання і выжывання твор В. Якавенкі зойме годнае месца сярод твораў такіх пісьменнікаў, як "Апошнія лісты Якопа Ортыса" італьянца Уга Фаскола (1778–1827), дзе намаляваны трагедыя італьянца-патрыёта ў гады, што папярэднічаюць карбанарызму, матывы пратэсту і скрухі, выклік прыгнятальнікам, запавет нашчадкам непакорлівасці і прагі помсты; "Апошні з магікан" амерыканца Джэймса Фенімора Купера (1789–1851), дзе паказаны трагічны лёс індзейскага народа, што вынішчаецца буржуазнай цывілізацыяй; "Востраў Сахалін" рускага Антона Паўлавіча Чэхава (1860–1904), дзе падаюцца сцэны рабаўніцтва і гвалтоўнай смяротнай расправы з мясцовымі жыхарамі расейскіх авантурыстаў і латруг; "Дух пушчы" амерыканца Джэка Лондана (1876–1916), дзе малююцца карціны вынішчэння аўтахтонаў - карэнных жыхароў Аляскі - індзейцаў-алеутаў расейскімі перша"прахадзімцамі" і каланістамі; паэтычны зборнік "На перакрыжаванні часоў" ірландца, нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Уільяма Батлера Йетса (1865–1939), дзе ў кожным радку паэта пульсуе палымяная кроў патрыёта і нянавісць да ворагаў яго Радзімы; патрыятычная паэма "Баск" баска Н. дэ Армаэчэа (1888–?), дзе з гневам распавядаецца аб перашкоджаннях іспанскага фашызму развіццю баскскай літаратуры. На лініі пералічаных твораў В. Якавенкі ў "Пакутным веку" кангеніяльна малюе сітуацыі, калі бязлітасна узурпіруецца, марнуецца, пляжыцца светлы бок беларускага "жывога жыцця".

 

Эрнест ЯЛУГІН :

Выступае Эрнест Ялугн
Выступае Эрнест Ялугн

"Я ўважліва сачу за расійскай літаратурай. Мы ведаем, што расійская літаратура магутная. Але ж на сённяшні дзень, калі яна пачала пераймаць павевы заходняга постмадэрнізму, там мала чаго цікавага, і адзін раман Васіля Якавенкі "Пакутны век" у беларускай літаратуры мае большую вартасць, чым усе кнігі расійскіх аўтараў, якія ў апошнія гады атрымалі літаратурныя ці дзяржаўныя прэміі.

У нашым атамізаваным грамадстве людзі робяцца адзін аднаму чужымі. І дзяржава чужая. І гэта ёсць у творы Якавенкі, дзе паказана, як грамадства раскалолася.

Пісьменнік - чалавек, які ўмее улавіць агульнае, што хвалюе нацыю, і праз мастацкія вобразы і характары ставіць пытанні. Нацыя – гэта тое, што аб'ядноўвае і ўмацоўвае народ, што дае магчымасць развіцця. Гэта ўсяляк раскрываецца аўтарам і ненавязліва даводзіцца ўдумліваму чытачу. Касмапаліты лічаць, што можна жыць без нацыі, і жывуць там, дзе выгадна. Толькі гэта закончваецца трагедыяй, калі перад грамадствам паўстаюць выпрабаванні – вайна ці іншыя катаклізмы, у гэтым пераконваешся з тэксту Васіля Цімафеевіча.

Аўтар сказаў важкае слова пра паяднанне - падзяленне ў адной дзяржаве. Калі ў вялікім народзе жыве яшчэ і малы народ і ён па ўласнай ініцыятыве ці стану душы адасобліваецца ад вялікага ды яшчэ спрабуе дратаваць ягоную культуру, як у нашым выпадку, выступаць супраць беларускасці, то ў крызіснай гістарычнай сітуацыі яго пазіцыі робяцца вельмі слабымі.

А як думаецца, калі чытаеш пра немца - генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ?! Сам па сабе няхай ён і добры чалавек, паважліва ставіцца да тутэйшых, да жыцця нацыі. Але калі такі чалавек становіцца часткай заганнай ці наогул злачыннай сістэмы, ён уваходзіць у гісторыю як адмоўны персанаж.

Эпапея "Пакутны век" прымушае да роздуму, яна выклікае ў чытача багата неспакойных пачуццяў і думак".

 

Васіль Якавенка і Андрэй Плясанаў
Васіль Якавенка і Андрэй Плясанаў

 

Барыс КІТ. Франкфурт-на-Майне, 10.12.2009 г. :

На прэзентацыі быў паказаны відыэаролік з выступленнем Барыса Уладзіміравіча Кіта, слыннага беларуса, якому на пачатку красавіка 2010 года споўніцца 100 гадоў. Відыеазапіс падрыхтавалі за дзень да падзеі браты Уладзімір і Мікалай Азёмы.

Аўтар трылогіі Васіль Якавенка прадставіў Барыса Кіта як бацьку беларускай нацыі - так яно выглядае на сённяшні дзень.

«Сваёй кнігай, якая прэзентуецца, Васіль Цімафеевіч Якавенка дасягнуў вяршынь літаратурнай вартасці. Я лічу, што гэты твор можна прыраўняць да гэтакіх вядомых у свеце твораў, як славутая трылогія Генрыка Сянкевіча "Вогненным мячом", "Патоп", "Пан Валадыёўскі", а таксама Льва Талстога "Вайна і мір", якія добра адлюстроўваюць гістарычныя эпохі сваіх народаў. Таксама і "Пакутны век" па-мастацку адлюстроўвае гісторыю беларускага народа, пачынаючы з другой паловы ХІХ стагоддзя, асабліва падзеі, якія адбываліся на Беларусі падчас нямецкай акупацыі ў 1939–1944 гадах. Вельмі важна, што ў сваіх творах наш пісьменнік адзін з першых, які падае сапраўдныя факты, не змененыя ніякай палітыкай, што сапраўды здзейснена. І вось за ўсё гэта мы павінны быць вельмі ўдзячнымі Васілю Цімафеевічу і пажадаць яму далейшых поспехаў у ягонай каштоўнай літаратурнай дзейнасці.»

 

Падборку падрыхтаваў Яраслаў МАЛЬДЗІС. Фота: Уладзімір ДЖЭГАЙЛА, Міхась КЕНЬКА, Анатоль МЯЛЬГУЙ
Кантактныя тэлефоны аўтара трылогіі "Пакутны век" Васіля ЯКАВЕНКІ: МТС +375 (29) 7767713, Velcom +375 (29) 3044064
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Із задоволенням прочитав трилогію 'Пакутны век' Василя Яковенка. Вражає правда життя, викладена в книзі. А ще було цікавим те, що Білорусь та Україна страждали однаково від одних і тих же поневолювачів - як від москалів, так і від поляків та німців. Дай, Боже, авторові довголіття й щастя!

Напісаў Пилип Юрик, Запоріжжя,
Дата 12/30/2009 Час 12:15

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 674
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5904
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49577