Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта

Стратэгія дзікага поля Друк E-mail
08.12.2009 | 00:13 |

Уладзімір ХаліпАўтамабілісты першымі адчулі набліжэнне чарговай непрыемнасці.

У выглядзе катастрофы.

Пакуль яшчэ лакальнай. Мытны саюз Расіі, Казахстана і Беларусі паспелі яшчэ толькі падпісаць, а ён ужо дае першыя дывідэнды. Дзіўныя надзвычай. І прызначаюцца яны, зразумела, не тым, хто гэта падпісаў, а люду паспалітаму. Які да кіраўнічых гульняў не мае дачыненя. Мытныя пошліны на ўвоз у краіну іншамарак падвышаюцца для юрыдычных асоб да сарака адсоткаў. Як адзначылі дасведчаныя эксперты, "у бліжэйшае паўгоддзе беларускаму аўтарынку няма чаго рабіць".

А тыя, хто мае тут ганаровае званне асоб фізічных, у разгубленым чаканні. Іх лёс абяцаюць вырашыць да першага ліпеня наступнага года. Але падстаў для аптымізму пакуль няма ніякіх. Наўрад ці будзе ім лягчэй, чым асобам юрыдычным. Расія ўпарта штампуе дапатопныя "Жыгулі" ў розных варыянтах, напампоўвае ВАЗ шалёнымі грашыма і за беларускі рынак будзе біцца жорстка.

З гэтым мытным саюзам самаўпэўненага мінскага хітруна ўсходнія майстры гульні ў напарстак "кінулі", нібы малога хлопчыка. Ды ён і сам ужо адчуваў, што трапляе ў пастку. І напарэдадні гістарычнай падзеі выказваўся наконт верагодных наступстваў надзвычай змрочна. "Сможем ли мы компенсировать упущенные выгоды от сотрудничества с третьими странами, участвуя в таможенном союзе, сформированном на условиях российской стороны? Ведь нельзя забывать, что в нынешних условиях участие Беларуси в таможенном союзе приобретает глубокий геополитический смысл. При участии Беларуси в таком союзе Беларусь утрачивает часть своего экономического суверенитета в вопросах торговых отношений с третьими странами и в какой-то мере ставит под угрозу некоторых отечественных производителей".

Нішто сабе прызнанне! І пасля гэтага ён спакойна падпісвае дамову ды яшчэ горда пазіруе перад тэлекамерамі ў якасці пераможцы і здабытчыка. Каго перамог і што здабыў? Няўжо незразумела, што Беларусь трапляе ў расійскую эканамічную кабалу? І цяпер набыццё нават гронкі бананаў у брата Уга давядзецца ўзгадняць з Масквой.

У лістападзе 2009 года ў Мінску,  у актавай зале шматгранніка, прайшла сустрэча кіраўнікоў трох дзяржаў. Не, яна  не адмяніла мытнага саюза, хоць, мяркуючы на выказаных словах,  вяршыцелю нашых лёсаў там было і мулка. На сустрэчы кіраўнікі дзяржаў гэтага хаўрусу была дасягнута дамоўленасць аб перанясенні даты адкрыцця  адзінай мытнай прасторы на 1ліпеня 2010 года.

Аднак жа гэтым усё не скончыцца. Мытны саюз - толькі першы крок на шляху ўсходняй інтэграцыі. А мэтай тытанічных намаганняў застаецца стварэнне адзінай эканамічнай прасторы. Вось тады ўжо зажывём! Амаль што як у забытым Савецкім Саюзе. Да крэатыўнай ідэі абяцаюць далучыцца яшчэ Таджыкістан і Кыргызстан. І тады перад шчаслівым беларусам адчыняцца неабсяжныя азіяцкія стэпы ажно да самага Кітаю. Спыняцца малочна-газавыя войны. І пачнецца свабодны рух тавараў і людзей. Беларусы паедуць на заробкі ў Душанбэ, а таджыкі ў Мінск. Мы будзем пастаўляць ў Азію малако, а яны нам - кумыс. Жыццё! І ўсё гэта дае народу ён, самы мудры і дасведчаны ва ўсіх пытаннях, адважны падпісант гістарычнай дамовы аб стварэнні мытнага саюза.

Загнаныя ў кут аўтамабілісты - толькі першыя ахвяры новага этапу расійскай гульні ў інтэграцыю. Непазбежна і неадольна падвысяцца цэны на ўсё. Асабліва на жытло, на спажывецкія тавары, на харчы, на лекі. Правіцель, сустракаючыся з удзячным народам у Брэсце, глыбокадумна разважаў: а чаго ім падвышацца? Сапраўды, з якога ражна? І пошліны на аўтамабілі не павінны былі так нахабна ўзлятаць. І не ўзляцелі б. Калі б не чарговы прыступ балотнай ліхаманкі, што завецца тут інтэграцыяй.

Ёсць і яшчэ адзін аспект у паспешлівым стварэнні новага саюза. Падобна на тое, што дзве вазы, набытыя ў мінскай краме сіньёрам Берлусконі падчас ягонага бліц-візіту да мясцовага дыктатара, застануцца адзіным заходнім трафеем у безнадзейнай і доўгай вайне за далучэнне калгасна-саўковага рэжыму да еўрапейскіх каштоўнасцяў. Гульні на заходнім напрамку непазбежна сыдуць на нішто. Правіцель зразумеў, што крэдытная лінія там не бясконцая. Яшчэ мільярды паўтара, магчыма, абломяцца, а потым давядзецца зноў вяртацца на звыклыя сцежкі. А яны вядуць на Ўсход.

А таму - які там Захад? З гэткім багажом, што мае сёння Беларусь у палітыцы і эканоміцы, шлях толькі адзін - у Азію, у дзікае поле. Там грошы. Магчымасць пазычаць яшчэ і яшчэ, калі навучыцца адбіваць паклоны на ўсходні манер. Іншых варыянтаў правіцель не бачыць. Як ні круці, становішча безвыходнае. І застаецца апошні сродак выжывання. Толькі за апошні год дзяржаўны доўг Беларусі падвысіўся на 70 адсоткаў. Куды ідзем?

Без новых крэдытаў жыць краіна не можа. Дваццаць мільярдаў сукупнага доўгу - ужо афрыканскі паказчык. Грошы, якімі б вялікімі яны ні былі, знікаюць імгненна. Рэжым даўно жыве за кошт народа. Толькі за апошні час дзяржаўнай (народнай) маёмасці было прададзена на тры мільярды даляраў. На чарзе новыя маштабныя здзелкі гэткага кшталту. Хто-небудзь, акрамя пэўнага кола прысцябаяў, заўважыў, як у выніку вышэйзгаданых фінансавых аперацый падвысіўся ягоны дабрабыт? Наўрад. Засталося толькі ўсё тое ж пытанне, з якім ішоў калісьці на прэзідэнцкія выбары Аляксандр Казулін: дзе грошы, Саша? Які быў на гэта адказ, добра ведаюць усе.

Аднак па-ранейшаму шмат хто ў нашай краіне ўпэўнены, што нічога страшнага ў новых саюзах няма. Трэба інтэгравацца. Пашыраць прыватызацыю. Шукаць новых інвестараў. У тым ліку - і на Усходзе. У краіну прыйдзе магутны расійскі капітал. Што ж тут кепскага? Сапраўды, нічога. Калі толькі не звяртаць увагі на адну дробязь. З Расіі прыйдзе не капітал. Прыйдуць тыя, хто валодае капіталам. І жыве па законах дзікага поля.

Будзем маўчаць і чакаць?

Уладзімір Халіп
Хартыя'97
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1193
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8025
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51698