Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія arrow У кантэксце сусветнай класікі

У кантэксце сусветнай класікі Друк E-mail
04.11.2009 | 17:23 |

Пакутны век Выйшла з друку у другім, паноўленым і дапоўненым выданні трылогія Васіля Якавенкі "Пакутны век"; аб'ём улікова-выдавецкіх аркушаў 42,8, стар.896, палепшаная вёрстка, наклад 600 асобнікаў.

Кнігу можна набыць у мінскіх кнігарнях "Акадэмічная кніга", тэл. 292-46-52, Кнігарня пісьменніка, тэл. 284-93-41, а таксама у аўтара, мабільныя тэлефоны + 29 // 776 77 13 МТС, + 29 // 30 44 064 Velcom

Ніжэй чытайце рэцэнзію Яўгена Гучка на "Пакутны век".

Чытаць трылогію В.Якавенкі "Пакутны век" нялёгка, часам вельмі цяжка, бо яна чапляе за жывое, адбірае спакой і нават можа парушыць сон. А прычына тут адна-насычанасць твора бясстрашнай і безагляднай праўдай. "Пакутны век" мала разглядаць у кантэксце беларускай літаратуры (гл. творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага, Віктара Вальтэра, Васіля Быкава, Вячаслава Адамчыка і інш.); ён варты свайго разгляду ў кантэксце сусветнай класікі. Па праблематыцы этнічнага існавання і выжывання твор В.Якавенкі зойме годнае месца сярод твораў такіх пісьменнікаў, як "Апошнія лісты Якопа Ортыса" італьянца Уга Фаскола (1778-1827 гг.), дзе намаляваны трагедыя італьянца-патрыёта ў гады, што папярэднічаюць карбанарызму, матывы пратэсту і скрухі, выклік прыгнятальнікам, запавет нашчадкам непакорлівасці і прагі помсты; "Апошні з магікан" амерыканца Джэймса Фенімора Купера (1789-1851 гг.), дзе паказаны трагічны лёс індзейскага народа, што вынішчаецца буржуазнай цывілізацыяй; "Востраў Сахалін" рускага Антона Паўлавіча Чэхава (1860-1904 гг.), дзе падаюцца сцэны рабаўніцтва і гвалтоўнай смяротнай расправы з мясцовымі жыхарамі расейскіх авантурыстаў і латруг; "Дух пушчы" амерыканца Джэка Лондана (1876-1916 гг.), дзе малююцца карціны вынішчэння аўтахтонаў-карэнных жыхароў Аляскі-індзейцаў-алеутаў расейскімі перша"прахадзімцамі" і каланістамі; паэтычны зборнік "На перакрыжаванні часоў" ірландца, нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Уільяма Батлера Йетса (1865-1939 гг.), дзе ў кожным радку паэта пульсуе палымяная кроў патрыёта і нянавісць да ворагаў яго Радзімы; патрыятычная паэма "Баск" баска Н. дэ Армаэчэа (1888-?), дзе з гневам распавядаецца аб перашкоджаннях іспанскага фашызму развіццю баскскай літаратуры. На лініі пералічаных твораў В.Якавенка ў "Пакутным веку" конгеніяльна малюе сітуацыі, калі бязлітасна марнуецца, а то і вынішчаецца светлы бок беларускага "жывога жыцця".

У сваіх мастацкіх і публіцыстычных творах класік беларускай літаратуры Васіль Быкаў часта гаворыць пра нялюдскую ўладу і яе праявы ў Беларусі ці то ў мірны час, ці то ў час вайны. Больш таго, ён гэта вельмі рэльефна паказвае. Калі гаварыць у гэтым плане пра В.Якавенку, то ён ідзе яшчэ далей. Ён, гістарычна і метафізічна раскрываючы дужкі названай нялюдскасці, пераканаўча перадае яе прыроду, яе генезіс цераз абагульненне фактаў паводзін прадстаўнікоў гэтай нялюдскай улады. Да ўсяго, В.Якавенка падае схему сусветна-мясцовага зла, што балюе на Беларусі. Гэта-вось Масква-Варшава-Берлін са сваімі маральна-палітычнымі "лагатыпамі": Сталін-Пілсудскі-Гітлер. Але гэта яшчэ не ўсё. Над названай воссю лунае дух Агасфера. І, вядома, тут праяўляюць сваю гнюсную актыўнасць мясцовыя дробныя нячысцікі тыпу Даніка Плюнгера. Калі ж гаварыць аб тэарэтычнай абгрунтаванасці дзеянняў прадстаўнікоў названых субстанцый на месцы, то яна даволі яскрава раскрываецца ва ўзаемаадносінах са светам і аднолькава між сабой характэрных персанажаў, такіх як Скірмунты, Раман і Костусь, як Махно-Троцкі, Мэндаль-Клямка, Рамановіч-Плюнгер, Геніуш-Цанава, Кубе-Штраух, Кіт-Кушаль, Астроўскі-Абрамчык, Стрыгуноў... Мазураў-Хрушчоў... І вось у вір, дзе скрыжоўваюцца ўсе размаітыя погляды, пазіцыі, памкненні, кінуты неспрактыкаваны ў палітычных, класавых, расавых і іншых гульнях беларускі народ.

Паказаць шматбаковыя праявы сусветнага зла, што абрынулася на Беларусь і драпежна трымае ў сваіх абхватах яе дзяцей-Рамановічаў (асабліва Барыса), Васіля Захарку, Мікалая Шчорса, Кастуся Езавітава, Барыса Кіта, Ларысу Геніюш і іншых волатаў беларускага духу, бескарыслівых падзвіжнікаў у служэнні Бацькаўшчыне (усё гэта, падкрэслім, гістарычныя персанажы), пісьменніку дапамагае яго энцыклапедычная дасведчанасць і эрудыцыя ў галіне гісторыі, паліталогіі, філасофіі, этналогіі і інш. Пералічаныя героі ў прыклад нашчадкам вылучаюцца яшчэ і сваёй змагарнай актыўнасцю ў супрацьстаянні экспансіі зла. І ці не таму "Пакутны век" мае пэўную энцыклапедычна-анталагічную асаблівасць і скіраванасць, асабліва для тых, хто неабыякавы да лёсу Беларусі?

Калі гаварыць аб жанравых асаблівасцях "Пакутнага веку", то несумненна, гэта-раман, раман-эпапея, хоць сам аўтар не пазначае гэта ні на тытуле выдання, ні ў анатацыі да яго, але мы, несумненна, маем справу з раманам, праўда, не ў чыстым выглядзе, а раманам "без берагоў". Тут са стоадсоткавымі старонкамі мастацкага тэксту суседнічаюць старонкі публіцыстыкі, рэпартажу, хронікі, эпісталярыя і інш. Зразумела, такое суседства спараджае і рознастылёвасць твора. Але тут яна апраўдана і ніколькі не зніжае агульны высокі мастацкі ўзровень трылогіі, наадварот, так бы мовіць, паўстаўшая стылёвая мазаічнасць пашырае магчымасці аўтара разгарнуцца "ва ўсе чатыры бакі свету" і праз шматпланавасць, шматсюжэтнасць па жыццёвых рэаліях прадставіць большы раскід і адпаведна саборнасць беларускай ментальнасці (пераважна барочнай афарбоўкі) як у дыяспары, так і ў метраполіі, даць больш поўную панараму падзей эпохі, выявіць багатую і адначасова больш ушчыльнёную галерэю герояў і антыгерояў часу і, вядома, больш канцэнтраваную іх псіхалагічную напоўненасць.

Адносна структурнай пабудовы, дакладней-кампазіцыі "Пакутнага веку". Тут таксама ўсё спрацавана бездакорна. Кожная частка трылогіі ("Кабала", "Надлом", "Гульня на згубу") самой назвай і насычанасцю гістарычнай, псіхалагічнай і бытавой пераканальнасці сведчаць аб кампетэнтнасці і глыбокіх удумлівых адносінах аўтара да таго, аб чым ён піша. Часам прасочваецца ў пэўным сэнсе тэндэнцыйнасць і дактрыннасць, уласцівыя для немалой колькасці старонак трылогіі. Але такія, гаворачы фігуральна, пасажы не тое што даравальныя, яны-апраўданы, больш таго-непазбежны і неабходны, каб падкрэсліць вялікі гуманістычны і адначасова гнеўны патрыятызм твора, а праз зададзеную фактуру розных паведамленняў лепш раскрыць і выявіць сістэму вобразаў увогуле і кожнага персанажа асобна. І што важна-у гэтым сэнсе ў аўтара няма ніякага перабору. Тут, да пракладу, нават, здавалася б, табуіраваныя моманты ў сусветнай інфармацыйнай прасторы падаюцца зусім не ў лоб, а вось кропкі на і расстаўляюцца.

Неабходна сказаць колькі ухвальных слоў пра прысвячэнне твора ("Радзіме, высокім парыванням продкаў, вольнаму духу зямлі прысвячаю. Аўтар") і пралог да яго. Гэтыя складнікі "Пакутнага веку" ад самага яго пачатку настройваюць чытача на трансцэндэнтна-патрыятычны лад. У гэтым і сэнс жыцця аўтара трылогіі і яе светлых герояў.

Нельга не звярнуць увагу і на тое, што многія старонкі трылогіі насычаны экзістэнцыяльнасцю, дакладным псіхалагізмам, лірызмам, вострай сатырай і мяккім гумарам. Вядома, усё гэта дасягаецца праз багатыя моўныя сродкі. Што тычыцца дыяпазону моўнага выяўлення "Пакутнага веку", ён надзвычай шырокі. Яго насычаюць адпаведна ладнае лексічнае багацце, вобразнасць, афарыстычнасць і інш.

Улічваючы тое, што "Пакутны век"-гэта яшчэ і кніга ідэй, варта было б пашырыць яе назву, а іменна: "Пакутны век, пакутная зямля". Але гэта прыватная, можа, залішне суб'ектыўная думка.

Пры чытанні трылогіі, бывае, адчуваецца адсутнасць карпатлівай работы на яе старонках рэдактарскай рукі. Напрыклад, зусім недапушчальна, каб малечу Маню Рамановіч называць Раманавічанка, а сусветна вядомага, славутага вучонага, вялікага патрыётаБеларусі называць не Барыс Кіт, а-Барыс. Тут, як кажуць, не ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці герояў. Можна было б назваць прыклады і іншага кшталту, але яны-для аўтара і рэдактара.

І яшчэ. Каб пераканацца ў слушнасці мастацкай праўды, дакладнасці надзвычай багатага інфармацыйнага банку твора В.Якавенкі, калі яны ні ў чым і ніколькі не саступаюць адно аднаму, а наадварот, пасуюць і дапаўняюць адно аднаго, аб чым мімаходзь гаварылася вышэй, для гэтага павінна чытаць, чытаць уважліва "Пакутны век". Трылогія напісана інтэлектуалам, знаўцам гісторыі, майстрам слова, вялікім і актыўным патрыётам Беларусі. Нашы яму ўдзячнасць і нізкі паклон. 

Яўген Гучок, паэт, публіцыст
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1906
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8739
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52412