Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта

На дне патопу: паэтыка армянскай драмы Друк E-mail
31.10.2009 | 11:53 |

Ерэван рыхтуецца да Дня горада (фота Міхаіла Візеля)Сонечная Арменія. Як толькі сонца вызірае з-за гор, разумееш: гэта не проста штамп, што свайго часу прыклеіўся да гэтай краіны дзякуючы савецкай рыторыцы, а канстатацыя факту. І чым больш глядзіш уверх, на чорна-зялёныя горныя хрыбты, яркае неба - тым больш разумееш: будзь ты Ноем, ты б таксама прышвартаваў свой каўчэг недзе тут. Але калі твой позірк слізгае па далёкім-далёкім схіле турэцкага з 1924 года Арарата ніжэй - следам за Ноем, што спускаўся тут на раўніну, каб пабачыць Вясёлку і пачаць Новае Жыццё, - табе падаецца, што ты дасягнуў самага дна патопу. Маленькі рудымент якога - велічнае возера Севан у вэлюме з шэрых аблокаў.

Дзевяностыя forever

Мая Арменія вельмі і вельмі адрозніваецца ад Арменіі маіх бацькоў. Найперш таму, што для іх гэта шчасная, сонечная краіна з савецкага міфу з прыгожымі цёмнавокімі дзяўчатамі і хлопцамі ў густоўных нацыянальных строях, краіна лавашу ды інжыру. Маці была ў Арменіі ў маладосці і вывезла адтуль самыя цёплыя ўспаміны. Я ж да гэтай восені ў Арменіі ніколі не была, але так выйшла, што ў пэўныя часы армянскую мову чула ці не часцей за беларускую.

У вёсцы маёй бабулі ў пустым будынку саўгаснай адміністрацыі пасялілася сям'я ўцекачоў з Нагорнага Карабаху. Раз на тыдзень у бабульчыну хату прыходзіла захутаная ў чорнае жанчына, чакала тэлефанавання ад сваякоў і падоўгу эмацыйна размаўляла з кімсьці, горка пры гэтым плачучы. Гэта сям'я - іх пяцёра дзяцей, што гуляліся самі з сабой, бо не разумелі па-наску, іх маўклівы працавіты бацька, іх маці, што плакала ў слухаўку, - сталі для мяне гэткім жа сімвалам пачатку дзевяностых, як "снікерсы" ці талоны на харчаванне. Да таго ж для любога познеперабудовачнага дзіцяці Арменія асацыявалася найперш з Спітацкім землятрусам 1988 года - у адрозненне ад бліжэйшай нам аварыі на ЧАЭС, гэту трагедыю не замоўчвалі ў тэлевізары, а маштабы яе сапраўды шакавалі.

І вось цяпер, калі я трапіла сюды, усе тры вобразы Арменіі - біблейны, савецкі ды сучасны - перамяшаліся для мяне ў адзін стракаты візэрунак. Перада мной была старажытная прыгожая краіна лавашу, інжыра і такой постсавецкай разрухі, нібыта патоп з землятрусам адбыліся тут літаральна ўчора. Краіна кантрастаў - слаба сказана. Савецкія мікрараёны выглядаюць так, нібы дамы ўручную сабраныя іх жыхарамі са спадручных матэрыялаў, ніякай сістэмы ў забудове. І паміж гэтага бязладдзя сярод скалаў то тут то там высяцца шыкоўныя гатэлі ды рэстарацыі. А часам пасярод раўніны можна пабачыць раскошны, зіхтокі ўсходні палац з казак Шахеразады. Вам тут жа называюць імя ўладальніка гэтага палацу і пералічваюць усё, чым ён валодае ў Арменіі і па-за ёй.

Разам з тым, апроч як па працы (калі ў вас просяць міласціну, што, зрэшты, здараецца амаль штосекунды), армяне ніколі не скардзяцца і не плачуць. Назіраючы за людзьмі, з якімі сутыкаешся, ты амаль бачыш гэты працэс: армяне круцяцца.

Як круцяцца армяне

Армяне эмігруюць. Гэта нацыя са шматвекавой традыцыяй пакідання радзімы. Самая магутная хваля рассейвання армян па ўсім свеце была звязана з генацыдам армянскага народа ў 1877-1823 гадах у асманскай Турцыі. Толькі з 1915 па 1918 год туркі знішчылі паўтара мільёны армян. Гісторыкі называюць гэтыя зверствы "першым генацыдам ХХ стагоддзя", "рэпетыцыяй Халакосту". Менавіта таму большасць грамадзян Арменіі рашуча пратэставала супраць нядаўняга аднаўлення дыпламатычных стасункаў з Турцыяй. У апошнюю чвэрць стагоддзя насельніцтва краіны паменшала на тую ж лічбу.

Больш за паўтара мільёны армянаў выехала з краіны з 1975 года да нашых дзён. Падпольнае садзейніцтва эміграцыі - самы прыбытковы ценявы бізнес у Арменіі. Цяпер у краіне жыве 3 мільёны армянаў, у дыяспары - 9 мільёнаў. Ерэванскі аэрапорт Звартнац гудзе круглыя суткі. Гастарбайтэры, якія ляцяць на радзіму з Расіі ў перапоўненых самалётах "Аэрафлоту", з замілаваннем аглядаюць абрысы Звартнацу, амаль ідэнтычныя, дарэчы, абрысам аэрапорту "Мінск-2". 75 працэнтаў бюджэту краіны складаюць грошы, дасланыя дыяспарай.

Армяне сябруюць з Расіяй. Армянскай дзяржаве не выпадае чакаць не тое што падтрымкі - простай прыязнасці ад Грузіі, што сябруе з ЗША, ці хаўрусніка Турцыі Азербайджана, з якім цягам ХХ стагоддзя, няхай і з перапынкам на Савецкі Саюз, армяне ваявалі за Нагорны Карабах. Расія традыцыйна падтрымлівала хрысціянскую Арменію ў яе спробах выжываць поруч з мусульманскімі суседзямі. Калі вы назіраеце адукаванага армяніна поруч з расіянінам, у гэты момант армянін хутчэй за ўсё прызнаецца расіяніну ў бязмежнай любові да вялікай рускай культуры. Пушкін, Талстой, Дастаеўскі, рускі балет... Зусім як нейкі русафіл-француз ці англічанін.

Істотная розніца паміж беларускім і армянскім інтэлектуаламі ў тым, што беларус выхаваны на расійскай культуры, якая амаль цалкам замяніла яму сваю, і пры гэтым пэўным чынам ад яе дыстанцуецца, спрабуе крытычна ставіцца да велікарускай спадчыны. Армянін - гадаванец магутнай культуры, якая - ён гэта цвёрда ведае - налічвае тысячу семсот год, з моманту прыняцця ў Арменіі хрысціянства ў 301 годзе. Армянскі алфавіт, ведае армянін, адзін з трох самых дасканалых у свеце. Армянская культура - старажытная і развітая, яе скарбніца - Матэнадаран, Інстытут старажытных рукапісаў, яе жамчужыны - старажытныя храмы і манастыры, яе спадчына - гэта і драматургія ды проза Уільяма Сараяна, які нарадзіўся ў ЗША, карціны мастака Аванэса (!) Айвазоўскага, якія займаюць ажно дзве залы ў Нацыянальнай карціннай галерэі ў Ерэване, песні Шарля Азнавур(ан)а, які нарадзіўся ў Францыі, музыкаў амерыканскага гурта "System of Down"... Армянін цвёрда праводзіць мяжу паміж сваім і рускім.

Разам з тым нават у Расіі я не бачыла на вуліцах такой колькасці людзей у спартовых касцюмах і футболках з надпісам "Russia". Рускія трыкалоры тут часта чапляюць на дамы і машыны поруч з армянскім трыкалорамі. Усё лагічна. Расія дае Арменіі хлеб.

Армяне запрашаюць гасцей. Калісьці каманда КВЗ "Новыя армяне" жартавала: "Мы, армяне, вельмі гасцінны народ. Калі да нас прыходзяць госці, мы ўжо ў вітальні прапаноўваем ім тапачкі. У харошыя дні ўдаецца прадаць да 20 пар за вечар". Дык вось, гэты жарт спісаны з натуры! Жывучы ў гатэлі ў Ерэване госцю з Захаду даводзіцца плаціць за любы неасцярожны рух, які чамусьці абавязкова прыводзіць да пашкоджання маёмасці гатэля, за лішнюю ежу, прынесеную на стол, за тэлефонныя званкі з яго нумару ў час, калі яго ў гэтым нумары быць не магло... Майстэрства, з якім армяне вымагаюць з вас грошы за рэчы, бясплатныя ў любой іншай краіне, захапляе. І, самае цікавае, большасць турыстаў гэтыя грошы спакойна плаціць, не сярдуючы на па-ўсходняму мудрагелістыя хітрыкі. Як прыхаваную гуманітарную дапамогу армянскаму народу. 80 працэнтаў насельніцтва Арменіі жыве менш чым на 2 долары ў суткі. Намяняныя ў аэрапорце драмы таюць са страшнай хуткасцю. Але замежнікі не маркоцяцца - і набываюць яшчэ драмы па сумнеўным курсе, весела прыгаворваючы: "Няхай гэта будзе самай вялікай драмай у маім жыцці!" Драм - нацыянальная валюта Арменіі, якую самі армяне па-руску чамусьці вымаўляюць у жаночым родзе - "драма". Назва паходзіць ад грэцкага слова "драхма".

І, нарэшце, армяне робяць выдатны каньяк. Над Ерэванам дамінуюць два будынкі - кафедральны сабор Геогрія-асветніка і каньячны завод "Арарат". І, мяркуючы па тым, як мужчыны дзесяці нацый, што прыехалі са мной на канферэнцыю, не згаворваючыся, у першы ж дзень шчыльнымі радамі ламануліся ў фірмовую крамку пры другім будынку, менавіта яго яны палічылі за асноўны духоўны цэнтр Арменіі.

Вынаходнікі саўка

За тыдзень у Арменіі я ўбачыла значна больш перагукаў з беларускай рэчаіснасцю, чым мне таго хацелася б. Так, у Беларусі - чыста, у Арменіі - брудна. Беларускія мільянеры шыфруюцца, армянскія выстаўляюць багацце напаказ. Беларусь сціснулася ў суверэнны камячок, сварачыся то з Расіяй, то з Захадам, Арменія - найперш праз сацыяльна актыўную дыяспару - адкрытая як Расіі, так і астатняму свету (па-за сумным выключэннем Турцыі ды Азербайджану).

Але вось Свята перакладчыка ў Ашакане, дзе пахаваны армянскі першаасветнік пятага стагоддзя, перакладчык Бібліі Месроп Маштоц. Прамову трымае святар армянскай апостальскай царквы. Пасля прамовы залу напаўняюць воплескі такога тэмбру і інтэнсіўнасці, што мяне аж перасмыкае. Недзе я ўжо гэта чула... І раптам я з жахам разумею: гэтае "недзе" - хронікі сталінскіх часоў. Ерэван, у якім амаль не засталося старажытных будынкаў, квітнее тым, што мы ў Беларусі называем "сталінскім ампірам".

Калі я ўпершыню трапіла на Цьвярскі бульвар у Маскве (мне было 18 гадоў), я ледзь не заплакала: зразумела, што Мінск - копія Масквы, толькі цацачная. Калі я трапіла па плошчу Рэспублікі ў Ерэване, мне захацелася смяяцца. У адрозненне ад Мінску, дзе сталінскі ампір падмяў пад сябе віленскае барока ды рускі мадэрн, Ерэван "па-сталінску" выглядае абсалютна арганічна. Гэта манументальнае паўтарэнне традыцыйнай армянскай архітэктуры... І гэта не ў Арменіі не выветрыўся савок. Гэта Сталін і іншыя каўказцы пры ўладзе ў свой час закруцілі ўвесь СССР па сваёй мадэлі. І Мінск заточаны пад густы таталітарнага кіраўніцтва, якое ў 1930-я гады прыйшло з усходу.

Тычыцца гэта не толькі горадабудаўніцтва, але культуры ўвогуле. Такая структура, як Саюз пісьменнікаў, з яго строгай іерархіяй ды абавязковай вернасцю правячай ідэалогіі - чыста азіяцкая прыдумка. Сузіраючы гіганцкія манументы дзеячаў армянскай культуры, да болю падобныя на помнікі Купалу ды Коласу ў Мінску, на прасторныя плошчы Ерэвана, засаджаныя геаметрычна правільнымі клумбамі, я вельмі зайздросціла ісцінна заходнім гасцям Арменіі. Для іх такое - сапраўды экзотыка. Для мяне гэта - крыху зашмальцаваная аўтэнтычная мадэль, паводле якой дагэтуль дбайна і няспынна выбудоўваецца знешні выгляд маёй краіны, хоць Іосіф Джугашвілі ўжо паўстагоддзя як чыста фізічна няздольны насаджваць сваю эстэтыку на адной шостай частцы сушы.

Гранаты той сістэмы

Сімвал Арменіі - гранат. На сувенірных латках прадаюць магніцікі на лядоўню ў форме гэтага фрукта. Кошты еўрапейскія - 3-5 еўра (1,5-2,5 тысячы драмаў). Дома ты вешаеш магніцік на лядоўню і выяўляецца, што фрукт быў сапраўдны, толькі высушаны - магніцік ляскаецца на падлогу, і гранат крышыцца на зернейкі. Але гэта ўжо не здзіўляе цябе і не псуе настрою: смачнае гранатавае віно, цудам правезенае праз беларускую мытню, не апынулася гранатавым сокам.

Пры тым, што з-пад ног у цябе вылузвае раскрышаная савецкая тратуарная плітка, а праз пяць хвілін цябе зноў незаўважна кінуць на пару баксаў, у Арменіі ты не дэпрэсуеш. Мабыць таму, што тут сонечна. І пры ўсёй разрусе і бедаце, што атачаюць цябе, ты адчуваеш у Арменіі магутны патэнцыял. Бо, поруч з "Расіяй", ты сустракаеш на вопратцы армянскіх хлопцаў і іншыя тапонімы, напрыклад, "Дубай". Выглядае на тое, што гэты ўсходні аазіс бізнесу - новая мадэль для Арменіі. Краіна заўважна будуецца, і аднойчы расквітнее напоўніцу. Проста пасля патопу павінна мінуць яшчэ крышачку часу.

25-10-2009 / Марыя Мартысевіч

"Новы час"
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1441
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6671
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 50344