Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта

Пераклад — святое: сустрэча ў Арменіі Друк E-mail
21.10.2009 | 17:53 |

Беларусь + Арменія: пісьменнік Васіль Якавенка і арганізатарка Форуму перакладчыкаў і выдаўцоў Карынэ Халатава ў Ашакане, поруч з каменнай выявай літары «Кх» («Хрыстос») У 405 годзе асветнік Месроп Маштоц стварыў армянскі алфавіт, пасля чаго пераклаў Біблію на армянскую мову. Гэткая ранняя далучанасць да кніжнага слова дапамагла армянам атрымаць культурную самабытнасць, здабыць і адстаяць сваю дзяржаўнасць. Таму Арменія - адзіная ў свеце краіна, дзе Свята перакладчыка - дзяржаўнае свята. Адзначаюць яго 10 кастрычніка, цэнтр святкаванняў - вёска Ашакан, дзе пахаваны Маштоц, кананізаваны армянскай апостальскай царквой. Сёлета да ўрачыстасцяў у Ашакане далучыліся ўдзельнікі ІІІ Форума перакладчыкаў і выдаўцоў краін СНД і Балтыі, які ладзіцца пад эгідай Міністэрства культуры Арменіі і пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін-удзельніц СНД.

«Мастацкі пераклад - аснова армянскай культуры», - зазначыў адзін з чыноўнікаў Мінкульту Арменіі, уручаючы 10 кастрычніка ў Ашакане традыцыйныя прэміі перакладчыкам з армянскай мовы і на армянскую. Перакладчыкі літаратуры, што прадстаўлялі ў Арменіі былыя саюзныя рэспублікі, у той дзень і ў тым месцы мелі унікальны шанец адчуць, што іх пакліканне не проста важнае і запатрабаванае - сакральнае. Мела месца набажэнства, прэміяваных перакладчыкаў віталі высокія царкоўныя асобы. Не кожны прадстаўнік гэтага важнага і пачэснага занятку сустракае на радзіме супастаўнае шанаванне.

Форум працаваў з 7 па 10 кастрычніка і сёлета меў назву «Практыка перакладу і рынак: механізмы ўзаемадзеяння нацыянальных літаратур». У ім удзельнічалі перакладчыкі і выдаўцы перакладной літаратуры з Арменіі, Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Украіны, Узбекістана, Эстоніі. Усяго на форуме сабралася каля 150 дэлегатаў.

У адрозненне ад папярэдніх дзвюх сустрэч, ІІІ Форум засяродзіўся на прыкладных, практычных пытаннях: як выдаць кнігу літаратараў адной краіны ў іншай? Якія шляхі выхаду на нацыянальныя рынкі? І, галоўнае, адкуль браць грошы? Неабходнасць такога мерапрыемства вынікае з таго, што пасля распаду СССР на мапе свету паўстала 15 асобных дзяржаваў. Яны яшчэ не да канца забыліся на колішняе «сваяцтва», і ў той жа час новыя абставіны выклікаюць неабходнасць па-новаму выбудоўваць стасункі. Груба кажучы, беларусы і грузіны, украінцы і таджыкі - зусім не браты навек, як вучыла савецкая ідэалогія, але чаму б розным культурам не абменьвацца па-добрасуседску літаратурным досведам, тэкстамі?

Пра ўсё гэта ішла размова падчас «круглых сталоў» і майстар-класаў, якія праходзілі ў курортным мястэчку Цахкадзор, дзе месціцца Дом творчасці армянскіх пісьменнікаў і дзе ў свой час жыў і пісаў вершы армянскага перыяду Восіп Мандэльштам. Прыязнае сумоўе і атмасфера, створаная арганізатарамі, спрыялі дзелавым знаёмствам і папярэднім дамовам аб міжнародных выдавецкіх праектах, публікацыях.

Беларусь на Форуме прадстаўлялі прыватныя выдаўцы Зміцер Колас («Зміцер Колас») і Генадзь Вінярскі («Беларускі кнігазбор») і перакладчыкі новага пакалення Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч. Кіраваў беларускай дэлегацыяй пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Якавенка, аўтар раману-трылогіі «Пакутны век». Васіль Цімафеевіч - даўні сябар армянскага народу - ласкава пагадзіўся даць «НЧ» бліц-інтэрв'ю па выніках паездкі і працы форума.

- Спадар Васіль, як пачалося ваша знаёмства з Арменіяй?

- Некалі рэдакцыя тоўстага літаратурнага часопіса прапанавала мне паехаць ў адну з саюзных рэспублік і напісаць пра яе, тую рэспубліку, добры мастацкі нарыс. Набліжалася акурат 60-годдзе СССР. Я выбраў Арменію і не шкадаваў потым; месячнае падарожжа па гэтай краіне, наведванне прадпрыемстваў, музеяў, цэркваў, архіваў, гутаркі з мясцовымі жыхарамі - усё гэта дазволіла мне спазнаць дынаміку жыцця і душу народа.

Уражвалі не толькі высокія скалы, захаплялі нацыянальныя героі, прыцягвалі і натхнялі глыбіні гісторыі, пачынаючы з адметнай армянскай дзяржавы, заснаванай у VIII стагоддзі да нашай эры. Дзе былі разгалінаваная ўжо тады старажытная навука і развітая адукацыя, свая культура. Толькі ж як асаблівасць характару і настрою армян успрымалася мной адна недарэчная, здавалася, з'ява: сум і сум у вачах, які стаяў і не праходзіў.

Даводзілася неаднойчы чуць пра трагедыі, перажытыя і няскончаныя. Выдатны армянскі пісьменнік Серо Ханзадзян апавядаў мне тады пра пісьмовы зварот нацыянальных дзеячаў культуры да кіраўніцтва СССР з просьбай вярнуць Арменіі частку яе этнічнай тэрыторыі - Нагорны Карабах. Чаму?.. Як і тая гара Арарат, прастора Карабаха была па жывому адрэзаная ад Арменіі. І ўжо тады, на пачатку васьмідзесятых, добра памятаю, я адчуў наспяванне і подых створанага бальшавікамі міжнацыянальнага канфлікту, які пазней выліўся ў разню армян у Баку і Сумгаіце.

Я быў нявольным сведкам, калі нават не ўдзельнікам тых трывожных падзей, бо да мяне, пісьменніка, прадстаўніка іншай рэспублікі, звярталіся на шматтысячных мітынгах людзі... Так, даведзеныя міжэтнічным абсурдам да роспачы людзі, яны шукалі праўды, падтрымкі, парады. І менавіта ў Сцепанакерце, а не дзе-небудзь, я ўпершыню адчуў і зразумеў, што такое Народны фронт як з'ява; надаючы добры зарад душы, яна па-сапраўднаму хвалявала.

- Беларусь і Арменія. У чым вы бачыце падабенства і розніцу нацыянальных літаратур і культур?

- Ёсць гістарычныя падставы гаварыць пра наша братэрства і агульную веру, хаця краіны аддаленыя між сабой на тысячы вёрст. І - што агульнае - ляжаць яны на скрыжаванні шляхоў, падуладных разбою і войнам. Дарэчы, падабенства ў побытавай і нацыянальнай культурах мала, ды толькі сутнасць адна: на сваіх адрозных этнічных сімвалах, літаратурных вобразах і характарах склаўся і далей выхоўваецца, развіваецца этнас, народ. Літаратура старажытная і сучасная, этнічная культура спрыялі і спрыяюць самаўсведамленню гэтага народа як адзінай супольнасці, выяўляюць ягоны міралюбівы характар і годнасць.

У адрозненне ж ад беларускай літаратуры, у армянскай паўней раскрываецца далёкае мінулае, а ў нашай - Вялікая Айчынная вайна, драмы і трагедыі савецкага часу, што і зразумела. Тэме вайны і народа ў вайне, клопату станаўлення і развіцця беларускай супольнасці прысвечана і такая мастацкая рэч, як трылогія «Пакутны век», названая на форуме перакладчыкаў беларускім эпасам. Як ні дзіўна, але сваім зместам, эмацыйна-лірычным і эпічным ладам яна перагукаецца з армянскім эпасам, вазьміце «Кнігу тужлівых песнапенняў» і іншыя. Сем'і армян мацней трымаюцца за родную мову і таму ствараецца ўражанне пра іхнюю больш цэльную нацыю.

Аднак гістарычныя ўмовы там і тут спрычыніліся да значнай рассеянасці нашых народаў па свеце. Тыя ж гістарычныя варункі, страта незалежнасці і проста прыгнечана-каланіяльнае існаванне працяглы час, далі люду гэтаксама і сацыяльна-псіхічны эфект - адчуванне сваёй нацыянальнай непаўнацэннасці, нігілізм, уласцівы ў той ці іншай меры абодвум народам. З гэтай супольнай заганай можна і варта змагацца, ёсць сродкі, але яны ў нас амаль не выкарыстоўваюцца.

- Якая, на вашу думку, карысць ад форума?

- Карысць была і будзе! Найперш у прапагандзе кожным удзельнікам форума адметных нацыянальных ці этнічных узораў творчасці, у пераносе на сваю літаратурную глебу твораў іншых народаў і літаратур, што хоць нейкім чынам здольнае супрацьстаяць масавай, эпігонскай літаратуры і культуры эпохі глабалізму, узбагачаць не толькі самі літаратуры, але і душы людзей.

Калі больш канкрэтна, то на форуме ўсе ўдзельнікі нашай дэлегацыі за колькі дзён перазнаёміліся з іншымі і перакладчыкамі і выдаўцамі, паглядзелі, патрымалі ў руках на выставе іхнія кнігі, знайшлі ўзаемапаразуменне, абгаварылі намеры, а то і сумесныя праекты ў галіне перакладаў і выдавецкай дзейнасці, абмяняліся адрасамі і таму годна чуліся. Факт! Дамовіліся з украінскім часопісам «Всесвіт» аб выпуску нумара, прысвечанага сучаснай беларускай літаратуры, і падобная практыка мае развівацца.

У мяне асабіста, напрыклад, з'явіўся спадзеў на нейкую ўдачу, бо калегі-літаратары ажно з трох краіны павезлі з сабой ідэю перакладу маёй трылогіі «Пакутны век» на іншыя мовы.

Мне падаецца, што літаратурныя кантакты і зносіны льга разглядаць у пэўнай меры як тую ж народную дыпламатыю. Гэта высакародная справа, і беларускія перакладчыкі і выдаўцы маюць рашучы намер яе падтрымліваць, доўжыць.

Алесь Гінзбург

Новы час. №38 (166) 16 кастрычніка 2009

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 374
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3078
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38618