Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow Брама сайта arrow Галоўная старонка arrow Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму

Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму Друк E-mail
18.03.2017 | 20:15 |
Анатоль АстапенкаАнатоль Астапенка

У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам... Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэтага я не дам рады. Але калі гэта так, калі Госпад даў мне жыццё ў гэтай нацыі, то значыць так трэба, і ў гэтым маім нацыянальным існаванні і ёсць Найвышні сэнс. І калі я уразумеў свой кон і магу нешта зрабіць для свае нацыі, то я мушу ісці гэтым нялёгкім шляхам. А быць беларусам даўнімае існаванне беларускамоўным асяродку, веданне гісторыі свайго народу, традыцыяў, багатай народнай спадчыны.

Зыходныя пастулаты беларускага нацыяналізму

Першы пастулат - беларускасць.

Што трэба разумець пад беларускасцю?

Беларускасць - аблічча беларуса. Дыскурс беларускасці - наяўнасць беларускай мовы, нацыянальная сведамасць і любасць да Бацькаўшчыны. Але калі беларускасці няма, калі яе заступае "рюскасць" і мат - а гэта нармальны стан сучаснага беларускага грамадства - то ўсякі вынятак з гэтай "нармальнасці", тыя адзінкавыя носьбіты беларускасці набываюць асаблівы статус. Для такіх людзей беларускасць становіцца прафесіяй. Прафесія - "беларус" - парадаксальнае спалучэнне слоў. Але гэтая прафесія ў наш час пільна патрэбная. Толькі прафесіяналы беларускасці могуць адбараніць, адбудаваць і завяршыць так зацягнутае канструяванне беларускае нацыі.

Беларуская нацыянальная ідэя, ці беларускі нацыяналізм, мусяць канструявацца без заляцанняў "направа" ці "налева", г. зн. без "усходняга" і "заходняга" вектароў. Толькі на гэтай зямельцы, з гэтымі, "тутэйшымі" людзьмі мы можам усведаміць сябе беларусам і сфармуляваць сваю Ідэю - Беларускую Нацыянальную Ідэю. Тут варта спамянуць радкі Ларысы Геніюш:

Нам не страшны сібірскі больш холад,
Нам не страшны маскаль, альбо лях.
Чужы серп не патрэбен, ні молат -
Мы разгорнем крывіцкі наш сцяг!

Вось існасць беларускай нацыянальнай ідэі.

Яна не сумяшчаецца з ідэалогіяй "старшэйага брата", не мае нічога супольнага з рыторыкай "славянскага адзінства". Што да апошняга, дык можа дзе ў філалагіча-моўнай праблематыцы і мае сэнс гаварыць пра адзіны корань славянскіх моў, але ні ў якім разе не нацый! Нацыі могуць быць вельмі адрознымі і нават варожымі, дарма што мовы ў іх блізкія.

Пастулат другіДэмакратыя і нацыянальная ідэя несумяшчальныя. Дэмакратыя ніколе не сябравала з нацыяналізмам. Іншым разам дэмакратычная рыторыка - гэта нават спосаб знішчыць нацыянальную ідэю. Там дзе пачынаецца дэмагогія дэмакратаў - там заўсёды страчваецца нацыянальная ідэя. Яскравым прыкладам можа быць эвалюцыя нашай апазіцыі. Чым больш праектаў яна рэалізоўвала пад ўважлівым вокам амерыканскай дэмакратыі, тым менш гучала ў іх асяроддзі беларуская мова. І найсвяцейшае для Беларусі ў цяперашні час - нацыянальная беларуская ідэя - стала зусім занядбанай. Культ цяльца атрымаў буйную перамогу.

Тое, што выйшла ў Белраусі гэтага "найлепшага набытку Захаду" - дэмакратыі, было зусім не тым, чаго чакалі. У нас знікла камуністычная наменклатура, але з'явіўся зусім новы клас людзей, гэтак званыя "новыя беларусы", якім пляваць і на камуністычныя ідэалы і на беларускамоўную інтэлігенцыю - для іх ідэал адзін: рахункі ў замежных банках, шыкоўныя загародныя катэджы і адпачынак на Маямі.

Дэмакратыя - гэта ўлада народа. Былыя наменклатурныя работнікі даволі хутка ўцямілі, што "ўладай народа" можна вельмі добра маніпуляваць. Маючы ў сваіх руках СМІ і шмат чаго яшчэ вельмі патрэбнага, можна накіраваць гэтую народную ўладу на сама пільныя мэты пэўнай кучкі людей, якія маюць "доступ да карыта". Менавіта такім "дэмакратычным спосабам" праводзіўся рэферэндум 1995 года, вынікі якога закрэслілі шлях беларускаму нацыянальнаму адраджэнню і адкрылі шырокую дарогу для дыктатуры.

Пастулат трэці. Беларуская нацыянальная ідэя мае свае карані і абгрунтаванне ў хрысціянстве

Кожны народ мае нацыянальны iнстынкт, якi дадзены яму ад Бога. У беларусаў гэты iнстынкт праяўляецца ў неўмiручасцi народных традыцыяў, фальклору, асаблiвасцях характару беларусаў, унiкальнасці беларускай мовы. Сапраўдны нацыяналiзм не супярэчыць сусветнасці, ён ёсць аснова сусветнасці. І шлях да сусветнага пракладваецца толькi праз нацыянальнае. Касмапалiтызм - пазiцыя тых людзей, што бачаць сябе па-за нацыяй - насамрэч мажлівы толькi ў iндывiдуальным развiццi кожнай нацыi. А чым ёсць хрысцiянства? Хрысцiянства - гэта любасць, якая пашыраецца на ўсiх людзей, зблiжае iх; яно ўлучае ўсю паўнату сусветнай любасцi. Найкаштоўнейшае ў хрысцiянстве тое, што яно сцвярджае iндывiдуальнасць асобы. А нацыяналiзм - гэта iдывiдуальнасць цэлага народа i любасць да гэтай iндывiдуальнасцi. Такiм парадкам, калi мы звяртаемся да нацыяналiзму, то яго існасць багаслаўляецца менавiта хрысціянствам - існасць як любасць да iндывiдуальнасцi найвышняга роўню. Як i звычайная любасць да бацькоў, да сям'i, да сяброў, нацыяналiзм ёсць пэўнай ступенню раскрыцця сусветнае любасцi. Нацыяналiзм - гэта асоблівы дар дадзены Богам цэламу народу, i ён - гэты дар - укладзены ў кожнага чалавека свайго народу i таму сцвярджаецца хрысцiянствам - вось у чым рэлiгiйная існасць нацыяналiзму.

З сказанага вынiкае i наш абавязак як iндывiдуальнасцi непарыўна звязанай з сваiм народам. Кожны чалавек мусіць выявiць асабiсты Божы Дар быць асаблiвай праявай Божай Праўды. У гэтым i палягае рэлiгiйнае апраўданне нацыяналiзму.

Яшчэ раз падкрэслю i тое, што нацыяналiзм ёсць пэўнай ступенню раскрыцця агульнай, сусветнай Любасцi. Як толькi мы адкiнем хоць якую ступень Любасцi - мы адразу адчуем непаўнавартасць жыцця. Таму нацыяналiзм ужо ад нараджэння натуральна ўласцiвы кожнаму чалавеку. Іншая рэч, што ў пэўных гiстарычных абставiнах пад уплывам розных грамадскiх табу гэтыя ўласцiвасцi могуць не раскрывацца цi нават уціскацца. Але гэта ўжо пытаннi iншага кшталту.

Пастулат чацверты - трэба любіць Беларусь

Пад беларускай нацыяй я разумею такую супольнасць людзей, якая насяляе краіну - Беларусь, якая назаўжды злучыла свой кон - з конам гэтай краіны, якая мае сваю адметную мову - беларускую, прыгожыя народныя традыцыі і цудоўную гісторыю. У мяне шмат прэтэнзіяў да гэтай краіны - занядбаны стан роднай мовы, нізкі ровень духовасці, нястача дэмакратычных грамадскіх інстытутаў, аўтарытарны стыль кіравання краінай і шмат чаго яшчэ.

Але я ведаю адно: раз я нарадзіўся тут, то гэта значыць так пастанавіў Бог згодна з сваёй найвышняй задумай. Ён мяне паставіў сюды як свайго салдата і тут я павінен пражыць сваё жыццё, тут яго і скончыць. Я адмоўна стаўлюся да тых, хто шукаючы гэтак званага "лепшага жыцця" ўцякае за мяжу і будуе сваё новае жыццё ці на кульце залатога цяльца, ці на нейкіх іншых хімерных заходніх каштоўнасцях. Яны нават любяць Беларусь, але... завочна. Няўжо цяжка зразумець няўмольную логіку: каб я быў патрэбен Амерыцы ці Нямеччыне, то я б з'явіўся на свет менавіта там! Але я нарадзіўся тут!

І вельмі брудную справу робяць тыя бацькі, што выпраўляюць сваіх дзетак вучыцца за мяжу: ці пакаёўкай ці мытцом посуду, заразом робіцца ўсё, каб замацавацца там назаўжды. Больш таго, у абдымкі заходняй дэмакратыі накіроўваюцца нават цэлыя патокі маладых людзей, скажам, па вядомай "праграме Каліноўскага". А гэтая дэмакратыя можа скончыцца для іх "дэман-кратыяй". Большая частка гэтых людзей страціцца і для бацькоў, і для Бацькаўшчыны, і для нацыі.

У гэтай кнізе я паставіў, відавочна, цяжкое да выканання заданне: паказаць існасць ці, хутчэй, акрэсліць контуры беларускай нацыі (і этнасу) і паказаць абрысы беларускага нацыяналізму. Для гэтага, на мой пагляд, трэба выявіць прыкметы беларускасці як у прасторы - гэта значыць у найразнастайнейшых сферах чалавечай дзейнасці, так і ў часе - праз усю гісторыі беларускага народу, беларускага этнасу, беларускай нацыі.

Пастулат пяты. Нацыянальнае мысленне на дзяржаўным узроўні

Беларуская нацыя складвалася не адно стагоддзе, і працэс яе фармавання не завершыўся да гэтай пары. Могуць запытацца, на якой падставе я лічу, што працэс утварэння нашай нацыі яшчэ не скончыўся. Гэта вынікае з усім ведамых і даўно набалелых праблем. Найперш даецца ў знакі занядбаны стан беларускай мовы і культуры. Але найбольшы сум выклікае неразуменне патрэбнасці беларускага нацыянальнага мыслення на дзяржаўным роўні. Што вядзе да ліквідацыі беларускамоўных школ, дзіцячых садкоў, наагул беларускамоўнай адукацыі. Галоўная умова дасягенння гэтага прынцыпу -  стварэнне нацыянальнай беларускай гісторыі.

Цяпер вернемся да сфармулявання асноватворчых прынцыпаў, на якіх будуць грунтавацца нашы пагляды на беларускую гісторыю.

Прынцыпы стварэння беларускай гісторыі

Прынцып першы. Ён датычыць гэтак званай праблемы "славянскага брацтва". Рызыкну сцвярджаць, што няма ніякага славянскага брацтва, як і няма адзінага славянскага племя. Ёсць група моў, якія паядноўваюцца ў групу славянскіх моў. Таксама, як існуе, прыкладам, група раманскіх моў, носьбіты якой народы розных краін - Італіі, Францыі, Румыніі і г. д., але ж ніхто не дадумаўся казаць пра нейкае "брацтва" гэтых краін і спекуляваць, такім спосабам, на мажлівых палітычных праектах агульных для гэтых краін.

Аналіз гістарычнага лёсу паказвае на блізкасць беларускага этнасу да наступных этнасаў: літоўскага (балцкага) і ўкраінскага. Менавіта наша супольнае паходжанне і узаемныя ўплывы - найбольш відавочныя. Што тычыцца ўкраінцаў, то на маю думку, працяглы час мы былі, фактычна, адным народам - прынамсі ў часы ВКЛ. У нас адныя і тыя ж нацыянальныя героі, старабеларуская (на Ўкраіне лічаць, што яна - стараўкраінская) мова, адны песні, казкі, паданні. Падзел этнасу пачаўся не так і даўно - недзе ўжо з часоў Рэчы Паспалітай. Украінцы лічаць, што Статут ВКЛ, напісаны "ўкраіньскою мовою". Мы павінны лічыць і гаварыць паўвюдна - "беларускай". Гэта значыць, што мова тады ў нас была адна (зразумела - розніца ў гутарцы насельніцтва ў розных мясцінах заўсёды ёсць, але, як цяпер прынята гаварыць, - на дыялектным узроўні). Але пазней сфармаваліся дзве розныя мовы і дзве нацыі - беларуская і ўкраінская.

Зусім іншая рэч - рускі этнас. Па-першае, не праглядваецца буйнога цэнтру, накшталт Полацка ці Кіева, вакол якога гуртавалася б будучая руская нацыя. Прынамсі ў часы Кіеўскай Русі. Суздаль? Ноўгарад? Цьвер? Трохі пазней (на 2-3 стагоддзі) такім цэнтрам стала Масква. Але гэта ўжо пазней. І не "трохі", а значна пазней - калі палітычная мапа як Еўропы, так і Азіі істотна змяніла свае абрысы. І, пачынаючы з ХV-XVI стагоддзяў, Маскоўскае царства пачынае прэтэндаваць на ролю галоўнай славянскай усходняй дзяржавы і нават атрымоўвае саманазву Трэці Рым). І потым доўгі час (да канца XVIIIcт.) дзве буйныя славянскія дзяржавы - ВКЛ і Масковія - спадкаемцы Кіеўскай Русі, будуць аспрэчваць сваё лідэрства ўва ўсіх галінах, пакуль ВКЛ не атрымае паразы ў выніку трох раздзелаў Рэчы Паспалітай.

Прынцып другі. Беларусь - сэрца Еўропы. Беларуская культура гэта не нейкая там, пераходная, памежная культура паміж Еўропай і Азіяй, паміж Польшчай і Расіяй - а цалкам самастойная культура, якая наадварот - зрабіла і робіць уплыў на заходнія рэгіёны і ўсходнія, на поўдзень і на поўнач. Правамоцнасць такой думкі пацвярджае дзейнасць тысяч этнічных беларусаў, якія ўвайшлі ў гісторыю іншых краін, сталі нацыянальнымі зоркамі Польшчы, Літвы, Францыі, Амерыкі і іншых. Прыкладам, наш суайчыннік Адам Міцкевіч, стаў класікам польскай літаратуры, Фёдар Дастаеўскі - геній рускай літаратуры, Гіём Апалінэр - французскі паэт, а Ігнат Дамейка - нацыянальны герой Чылі. Цікава, што ў творчасці кожнага з гэтых людзей можна адчуць, убачыць Беларусь.

Беларусы - арыйскі народ. З усіх славянскіх народаў (па іншай версіі і балцкіх) яны найбольш захавалі чыстату сваёй нацыі, што пацвярджаецца мовай, якая максімальна захавала старажытныя рысы і, як даводзіць С. Суднік, блізкая да санскрыту, яны ганарацца сваімі аўтэнтычнымі спевамі і танцамі, высокім інтэлектам і працаздольнасцю.

Беларусы захавалі найстаражытнейшыя рысы і ўнікальны генатып. І тут нечакана вымалёўваецца новы найвышэйшы сэнс звязаны толькі з беларусамі. Маю на ўвазе тое, што, мы маем нацыянальны сцяг у выглядзе трох палос - белай, чырвонай і зноў белай. І менавіта такія колеры аздабляюць вопратку найвышэйшых царкоўных чыноў, біскапаў, у беларускай праваслаўнай Царкве. А калі ўлічыць, што ў першыя стагоддзі пасля прыняцця хрысціянства існавала сімфонія дзяржавы і Царквы, г. зн., што яны існавалі як адзіны арганізм, то гэтая бел-чырвона-белая гама з царкоўнага жыцця накладваецца на ўсё культурнае і грамадскае жыццё старажытнай Беларусі. І няма больш такой краіны, як праваслаўнай, так і каталіцкай, дзе б царкоўныя і дзяржаўныя сімвалы супадалі! Толькі Беларусь мае такую унікальную гаму! Бел-чырвона-белы сцяг адзін найунікальнейшых, найхарашэйшых і накаваных Госпадам сімвалаў.

І ўспомнім яшчэ Хрыстову кроў на плашчаніцы. Тыя самыя колеры - белы, чырвоны і белы...

І галоўнае: наш бел-чырвона-белы сцяг сімвалізуе збаўчую ахвяру Хрыста, укрыжаванага на Галгофе, гэта ягоная кроў на чыстым, беззаганным Божым стварэнні Шостага дня - чалавека, створанага на вобраз і падобнасць. Гэтыя паралелі не могуць быць выпадковымі, Беларусь мусіць быць абраніцай Божай. Беларусь не толькі геаграфічны цэнтр Еўропы, Беларусь - цэнтр хрысціянства.

Прынцып трэці. Гісторыя Беларусі павінна быць нацыянальнай. Гэта гісторыя беларускага этнасу, беларускага народу, беларускай расы і, нарэшце, беларускай нацыі. Беларусь мае бязмала тысячагадовую гісторыю. Бо пачатак яе - абвяшчэнне незалежнасці Полацка і Турава ў Х-ХІ стст. І гэта вялікі гонар - ведаць, што ты належыш да народа, які сваю дзяржаўную незалежнасць датуе тысячагоддзем. Мы былі тады, калі Масквы яшчэ не было...

................................................................ 

ВКЛ - была дзяржавай з выразным беларускім характарам, беларускай культурай і дзяржаўнай беларускай мовай. ВКЛ існавала больш за 5 стагоддзяў (ад заснавання Наваградской дзяржавы каля 1240 г. - да падзелу Рэчы Паспалітай у канцы ХVIIIcт.) і была адной з наймагутнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Яе межы ў пэўныя часы дасягалі вялізнай прасторы - ад Балтыйскага да Чорнага мора. Беларусы засялялі тэрыторую сучаснай Беларусі, Віленскага краю (цяпер Літва), Смаленскай і Бранскай абласцей да Мажайску, Цьверы, Каломны (блізу Масквы), Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча) і часткі Чарнігаўскай вобласці (цяпер Украіна). Акрамя таго Калінінградскую вобласць засялялі ў асноўным беларусы...

Вялікае Княства Літоўскае было беларускай дзяржавай. Усе князі ВКЛ, пачынаючы ад першага князя Міндоўга, карысталіся беларускай мовай не толькі ў справаводстве, але і ў звычайнай гутарцы. Няма ніякіх сведчанняў, аб нейкай сувязі, ці нейкім падабенстве іх роднай мовы з мовай жамойтаў і аукштайтаў - базавым этнасам сучасных літоўцаў. Мова "літвы" сярэднявечча - беларуская, а ліцьвін - гэта назва беларуса тых часоў. Усе асноўныя гістарычныя падзеі, навуковыя і літаратурныя здабыткі ВКЛ звязаны вылучна з беларусамі (і ў адпаведнай меры з украінцамі), але не з сучаснымі літоўцамі, ці як іх яшчэ завуць - з летувісамі. Гэта значыць, што ўся, нахабна прысвоеная гісторыя сучасных літоўцаў, належыць не суседняй краіне - Літве, а Беларусі. Сорам нам, што наш спрадвечны герб Пагоня - герб іншай суседняй краіны - Літвы і наша сталіца Вільня чамусьці (нават у нас!) завецца Вільнюсам. Сорам нам, што наша краіна, якая ў ХІІІ - ХVI стагоддзях задавала тон сусветнай цывілізацыі і несла беларускую культуру далёка на Захад, у наш час без усялякіх на гэта падстаў згубіла сваю гістарычную назву, якую "падабралі" ў сучаснай Літве, размешчанай насамрэч на паўднёвы захад ад тэрыторыі сапраўднай, летапіснай Літвы, што месцілася ў басейне сярэдняга цячэння Нёмана.

Менавіта беларусы прынеслі хрысціянства сваім суседнім пананскім народам жамойтам і аукштайтам, прынеслі разам з ім еўрапейскую культуру і ў літаральным сэнсе "вывелі іх з лесу". Прынамсі, толькі ў канцы ХІХ ст. людству стала ведама пра існаванне літаратурнай літоўскай мовы і наагул пра існаванне літоўцаў і Літвы ў сучасным сэнсе - як неславянскай і небеларускай дзяржавы.

І далёка не другарадная падзея - друкаванне першых кніг (Бібліі, катэхізісу і інш.) у ВКЛ на беларускай мове. Першы друкарскі станок, што працаваў на кірылічным алфавіце, быў створаны Ф. Скарынам больш чым на поўстагодзя раней першадрукара Масковіі Фёдарава. Зрэшты, і Фёдараў паходзіў з Беларусі і меў ад нараджэння прозвішча Федаровіч...

Ці яшчэ адзін штрых. Беларусы ў ХVII ст. адбудавалі Маскву (пра гэта пісаў нават Лаўрэнцій Абэцэдарскі) і засялілі яе сваімі найлепшымі сынамі, так што нашчадкамі іх ёсць сучасныя карэнныя масквічы. Гэта не выпадкова, бо ровень культуры, навукі і тэхнікі ў ВКЛ тых часоў на парадак перасягаў суседнюю Масковію. Наагул, пералік унёску беларусаў у сусветную культуру можна працягваць бясконца і я буду як мага старацца пра гэта казаць.

Гісторыя Беларусі і яе тытульнай нацыі - беларусаў яшчэ не напісаная. Яна мусіць быць перапісана вылучна ў нацыянальным духу, без аглядкі на Маскву, Польшчу і Літву і я б дадаў, ідучы за духам часу, - без аглядкі на Еўропу. Яна павінна быць перапісаная так, каб там не было месца такім выразам як "ВКЛ - беларуска-літоўская дзяржава", а заменена - "ВКЛ выключна беларуская дзяржава". (З цягам часу слова "выключна" можна паступова апускаць). І руска-польскія войны Масковіі, пра якія так любяць апошнім часам гаварыць модныя гісторыкі, у значнай ступені не толькі войны з Польшчай, а і з Беларуссю, і, можа з апошняй, нават у большай ступені. І не трэба замоўчваць далікатны момант, звязаны з святкаваннем Расіяй 4 лістапада, гэтак званага "Свята Замірэння", якое было прызначана на гэтую дату на знак вызвалення Рускай дзяржавы ад "палякаў" у 1612 годзе. Тыя "палякі" у вялікай ступені былі ў сапраўднасці беларусамі! І калі я чацвёртага лістапада іду ў свой Свята-Пятра-Паўлаўскі храм каб адзначыць дзень Казанскай Божай Маці, то заўсёды думаю пра тое, што нам трэба быць больш сумленнымі і шчырымі ў такіх пытаннях і не забывацца, што праваслаўная дзяржава ВКЛ тых часоў і праваслаўная маскоўская дзяржава суіснавалі ў не вельмі сяброўскіх дачыненнях. І свята адной дзяржавы - часта было трагедыяй для другой, і наадварот.

Нацыянальная гісторыя Беларусі патрэбная. Мы наноў павінны прайсці нашу тысячагадовую гісторыю, перапісаць падручнікі, манаграфіі, усю літаратуру з пазіцый нашай нацыянальнай ідэі.

Якой павінна быць фармулёўка беларускага нацыналізму?

Мне падаецца, што немажліва знайсці універсальнае формулы Беларускай нацыянальнай ідэі (БНІ), альбо, інакш, беларускага нацыяналізму. Ніжэй прапануюцца толькі некаторыя простыя падыходы да праблемы, якія на мой пагляд відавочныя і не патрабуюць нейкіх празмерных высілкаў.

У першым раздзеле быў дадзены агляд сучасных уяўленняў аб нацыяналізме ў свеце і дадзеная універасальная фармулёўка, якой пільнуеццца аўтар гэтай кнігі. У аснове гэтага ўяўлення ляжыць простая праўда:

Нацыяналізм - гэта любасць, найперш любасць да свайго народу, сваёй Бацькаўшчыны і вера ў яе лепшую будучыню. Гэтая любасць не любасць-эрас з пачуццёвымі, фізічнымі адносінамі паміж аб'ектамі - і не любасць-філія паміж сябрамі. Гэта любасць агапэ - Божая любасць, асветленая хрысціянствам.

Некаторыя папярэднія заўвагі. Трэба канстатаваць відавочны факт: апазіцыйны рух на дадзеным этапе фактычна зайшоў у тупік і мала здольны да сапраўднага змагання за дэмакратыю, правы чалавека і наагул за вывад Беларусі з глубокага крызісу. Таму патрэбны кардынальна новы падыход да гэтай праблемы пры складзенай сітуацыі.

 

  • Першае: мы павінны выразна ведаць: «Чаго мы хочам?».
  • Другое (калі ўжо ведаем адказ на першае пытанне): мы павінны даць адказ на сакраментальнае пытанне «Што рабіць

 

Здаецца, большасць грамадзян Беларусі будуць салідарнымі ў першым пытанні - усе мы хочам лепшага жыцця. Праўда, гэтае «лепшае жыццё» людзі разумеюць па рознаму. Большасці, зразумела, трэба мець больш грошай пры мінімуме высілкаў. Ёсць такія, што скажуць годнае жыццё - гэта не толькі грошы, гэта культура, родная мова, гэта Айчына-Беларусь. Ёсць і вялікая трэцяя група людзей, якая дакладна не ведае таго, чаго яна хоча, але не супраць і першага і другога падыходаў.

Таму развязанне другога пытання будзе залежаць ад таго кантынгента грамадзян, з якім мы маем справу. Мы павінны падыйсці да адказу на пытанне «Што рабіць?» гнутка, і падаць яго не адназначным спосабам, а так, каб нашыя прапановы былі блізкія і зразумелыя максімальна большаму колу грамадзян Беларусі. Мы, прыкладам, мусім (прынамсі, на першым этапе) адкінуць збрыдлыя большасці нашых грамадзян «культурніцкія» захадыза агульнае панаванне беларускай мовы. Да абсурду даходзяць некаторыя сцвярджанні дзеячоў з ТБМ, прынамсі такое: будзе мова - будзе і дэмакратыя. Заўсёды хочацца адказаць на гэтую тэзу наступнае: - "Не будзе, спадары, гэта так проста. Шлях да цывілізаванага грамадства доўгі і складаны".

Перш за ўсё нам трэба вызначыць прыярытэты, забіць трывалыя пáлі ў гэтае няўстойлівае, зменлівае грамадства, даць такую ідэю, якая б здаволіла ўсіх. Прынята называць такую кіроўную ідэю ў грамадстве - нацыянальнай. Якой жа павінна быць беларуская нацыянальная ідэя?

Трэба заўважыць тое, што наагул само спалучэнне слоў - беларуская нацыянальная ідэя (БНІ) - незразумелае "сярэдняму" жыхару нашай краіны. Таму мы павінны БНІ фармуляваць як бы ў двух вымярэннях:

А - для дасведчаных грамадзянаў;

Б - для большасці «электарату».

Фармулёўка Беларускай Нацыянальнай Ідэі для групы А.

Найперш мы павінны цвёрда ўсведаміць, што беларуская нацыянальная ідэя (БНІ) - гэта праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы.

Галоўныя атрыбуты беларускай нацыянальнай ідэі (далей - БНІ).

БНІ - імкненне грамадзяніна Беларусі ўсведаміць сябе ў сваёй нацыі і сваёй нацыянальнай дзяржаве.

БНІ ёсць выразнік акрэсленага тыпу культуры, уласцівага беларускаму этнасу і ўлучае эканоміку, вытворчасць, адукацыю, рэлігію, мастацтва, літаратуру, іншыя складнікі ўсёй сведамай і мэтнай дзейнасці грамадзянаў.

Канкрэтызуем гэтую пазіцыю па асноўных галінах культуры:

а) Нацыянальная эканоміка. Некаторыя эканамісты (прыкладам, Л. Злотнікаў) лічаць, што не існуе нацыянальнай эканомікі. Гэта не зусім слушнае меркаванне. Менавіта ўпор на нацынальныя каштоўнасці і дазволіў пасляваеннай Нямеччыне хутка выйсці з крызісу. Людвіг Эрхард, творца пасляваеннай нямецкай эканомікі, назваў новую эканамічную праграму "нямецкім цудам". ФРГ дзякуючы прадуманай і нацыянальна прыстасаванай эканамічнай праграме за невялікі тэрмін (1947 - 1953 гг.) выйшла з стану поўнага разбурэння і стала перадавой еўрапейскай краінай.

Кожная перадавая дзяржава дасягнула сваіх поспехаў якраз дзякуючы сваім нацыянальным асаблівасцям у эканамічнай галіне. Прыкладам, тая ж Японія мае фірму "Sony", ведамую ўсяму свету. І ў галіне сваёй прадукцыі гэтая фірма амаль не мае сабе роўных.

Апрача тэхналагічных нацыянальных асаблівасцяў, пры стварэнні эканамічных праектаў вялікую ролю маюць таксама тэрытарыяльныя і геапалітычныя асаблівасці размяшчэння краіны. Сюды ўваходзяць як прыродныя багацці, нетры, лясы і азёры, так і размяшчэнне краіны. Прыкладам, шэраг еўрапейскіх краін маюць значны даход ад транзіту таварапатокаў праз тэрыторыю (Швейцарыя, Чэхія, Аўстрыя, інш.). Беларусь таксама мае ўсе гэтыя атрыбуты.

б) Нацыянальная адукацыяНавучанне павінна праводзіцца на мове тытульнай дзяржавы. Але гэта - толькі ў ідэале, пераход на беларускую мову мае быць паступовым, гнуткім, нават "неадчувальным". Дзеля таго, каб унікнуць дыскрымінацыі нацыянальных мяншыняў, на тэрыторыі іх пражыцця побач з звычайнымі навучальнымі ўстановамі адкрываюцца школы з роднай мовай мяншыняў.

в) Рэлігія. У развітых нацыях-дзяржавах Царква няўхільна нясе на сабе нацыянальны адбітак. Як у каталіцкіх Касцёлах, так і ў праваслаўнай Царкве набажэнствы дзе-як мага праводзяцца на нацыянальных мовах, альбо ў комплексе з прафетычнымі мовамі (накшталт царкоўнаславянскай).

Няма дзяржавы, што не мела б сваёй нацыянальнай сімволікі: нацыянальнага сцягу, гербу і гімну. Беларусы таксама маюць сваю прадвечную нацыяналную сімволіку. Гэта бел-чырвона-белы сцяг, герб Пагоня, і некалькі нацыянальных гімнаў, сярод якіх найулюбёнейшым ёсць «Магутны Божа», напісаны знакамітым кампазітарам Міколам Равенскім на словы выдатнай паэткі Наталлі Арсеньевай. «Магутны Божа» ёсць неафіцыйным гімнам усіх беларусаў свету.

БНІ дасягне сваёй сапраўднай моцы толькі тады, калі наша сімволіка дойдзе да кожнага грамадзяніна, стане афіцыйнай.

БНІ павінна быць накіравана на кансалідацыю грамадства. Толькі нацыянальная ідэя здольная паяднаць розныя, часам неўзгодныя групы насельніцтва, якія жывуць супольна, у адной дзяржаве.

Беларуская нацыянальная ідэя павінна знаходзіць свае карані ў мінулым. Гэта ўся нашая вялікая гістарычная спадчына, якая пачынаецца з помнікаў матэрыяльнай культуры, гэта летапісы і хронікі, гэта народныя традыцыі, паданні, фальклор, інш. На гістарычным матэрыяле БНІ мацуецца, набірае сілу.

Не дзіва, што многія народы, этнасы і нацыі дзеля паўнаты самасцверджання апелююць да гіпербалізаваных падзей, часта ўзвялічаных і нават выдуманых постацяў мінулага. І героі мінулага ідэалізуюцца, іх адмоўныя рысы паступова сціраюцца дзеля таго, каб зрабіць чысты станоўчы прыклад для сучаснікаў і будучых пакаленняў.

Яскравы прыклад - гістарыяграфія ў сучаснай Літве, дзе ўсе набыткі мінулага ВКЛ разглядаюцца як спадчына сучасных этнаграфічных літоўцаў, хоць добра ведама, што 80 % - 90 % жыхароў княства складалі русіны - продкі сучасных беларусаў і ўкраінцаў.

Мэтай БНІ ёсць утварэнне незалежнай беларускай нацыі-дзяржавы. Паўната беларускай нацыі будзя дасягнута ў той момант, калі ўсе грамадзяне краіны, улучаючы тых, хто і не ўваходзіць у склад тытульнай нацыі, здольныя аб'яднацца, каб супольна жыць у адзінай, суверэннай дзяржаве. БНІ мае ў гэтым ролю "пуцяводнай зоркі".

БНІ - ляжыць у аснове вонкавай і нутраной палітыкі Беларусі. Нацыянальныя інтарэсы краіны - першасныя пры ўкладанні міжнародных дамоў, пры ўтварэнні міждзяржаўных эканамічных і палітычных звязаў і г. д. Ігнараванне сваёй НІ можа прывесці да паглынання больш моцнай дзяржавай свайго меншага "хаўрусніка". Так, прыкладам, склаўся шлях ВКЛ пасля пакладання ў 1569 г. Люблінскай уніі з Каралеўствам Польскім і царкоўнай Брэсцкай уніі ў 1596 г. Тады вызначальнымі сталі прыватныя інтарэсы заможнай шляхты ды крывадушнасць і фанатызм часткі праваслаўнага духавенства. Так можа і цяпер скласціся лёс Беларусі пасля мажлівага паглынання яе Расеяй у выніку неабдуманай вонкавяй палітыкі.

НІ набывае пэўную закончанасць, калі яна фамулюецца як ідэалагічная платформа нацыі. Гэтая тэарэтычная канцэпцыя носіць назву "нацыяналізм". Нацыянальная ідэя няўхільна вядзе да нацыяналізму - праграмы дзеянняў для падтрымання гэтай ідэі і дасягнення яе мэтаў. Салідарнасць, пра якую мараць нацыяналісты, засноўваецца на валоданні ўсім этнічным багаццем у часе і прасторы, набыткамі мінулых пакаленняў, якія нясуць у сябе росквіт нацыянальнага генія. Фактычна, нацыналізм ёсць рэалізацыяй нацыянальнай ідэі ў тэарэтычнай плашчыні, нацыя - рэалізацыя нацыянальнай ідэі ў практычнай плашчыні.

Вымярэнне групы Б (фармулёўка БНІ для электарату)

Перш чым сфамуляваць БНІ ў практычным яе сэнсе, г. зн. у той форме, у якой яна будзе блізкай і зразумелай кожнаму грамадзяніну Беларусі, трэба падзяліць наша грамадства на некалькі ўмоўных груп:

1) інтэлігенцыя (службоўцы) і работнікі;

2) гарадскія жыхары і вяскоўцы;

3) прыхільнікі дэмакратыі, незалежнасці Беларусі і праціўнікі гэтых каштоўнасцяў, тыя, хто дагэтуль марыць аб вяртанні зніклага Савецкага Саюзу ці хутчэйшага саюзу з Расеяй;

4) вялікаягрупа "абыякавых" - "балота", шэраямаса, тыя, хто, на першыпагляд, нічога не хоча і нікуды не імкнецца. Згэтайгрупайтрэбапрацавацьнайболей, бояна і дасцьпатрэбныпрацэнтперавагідэмакратам;

5) ёсць мноства іншых груп: аб'яднанняў паводле інтарэсаў, працоўных калектываў, нацыяналістаў і шавіністаў, прыхільнікаў і праціўнікаў беларушчыны і г. д. Усе гэтыя групы неяк перасякаюцца з ранейшымі і могуць уваходзіць у іх.

Кожная з груп 1 - 4 можа таксама падзяляцца паводле прыкметаў груп 5. Трэба дабіцца таго, каб платформа рэалізацы БНІ, сфармуляваная вышэй у дачыненні да групы А, стала блізкай і зразумелай групе Б - усім жыхарам Беларусі.

Першае і найважнейшае заданне аднолькава патрэбнае для ўсіх груп насельніцтва, - гэта ўсведамленне мусовасці існавання Беларусі як незалежнай дзяржавы. Калі для большасці сяброў апазіцыйных партыяў і няўрадавых арганізацыяў, сведамай інтэлігенцыі, гэтая праўда не патрабуе даводжання, то для простага люду, работніка і сяляніна, наагул тых, хто жыве мінулым, - незалежнасць не відавочная каштоўнасць. Прыточым шэраг моцных аргументаў:

А) Ідэя свайго дома. Беларусы хатні, гаспадарлівы, прывязаны да свайго кута. І трэба, зрабіўшы ўпор на гэтыя якасці, паслядоўна правесці ў жыццё лозунгі: "Беларусь - наш дом", "Беларус - стань гаспадаром сваёй зямлі!". Слова гаспадар тут трэба ўсведамляць не толькі ў сэнсе гаспадар ворнай зямлі на сяле, а ў шырокім сэнсе - гаспадар усёй беларускай зямлі: палёў, лясоў, рэк, азёраў і г. д.

Б) Беларус не любіць ваяваць. І тым больш ваяваць на іншай тэрыторыі і за іншыя інтарэсы. Трэба паслядоўна даводзіць, што шчыльны, палітычны звяз з Расеяй, а тым больш зліццё з ёй - гэта небяспечны крок для нас. Гэта і каўказцы на рынку, і чачэнскія войны, і служба нашых сыноў у гарачых пунктах і няўхільныя цынковыя труны.

Другое заданне, што стаіць перад грамадзянамі Беларусі - выхаванне пачуцця сваёй годнасці, самакаштоўнасці свайго "Я". Мы не толькі не горшыя за іншых народаў, мы - лепшыя. У нас працавіты адукаваны народ, у нас вельмі высокі працэнт адукаваных людзей у Еўропе. Нашыя вучоныя, інжынеры, пісьменнікі, мастакі ведамыя ўсяму свету. У беларусаў славутае мінулае, старажытная гісторыя, мы складалі ядро адной з наймацнейшых дзяржаў Еўропы - Вялікага княства Літоўскага. Мы павінны выкарчаваць ярлык непаўнавартай нацыі, што не мае мінулага, гісторыі. Трэба развіваць той тып нацыяналізму, які носіць у палітаталогіі назву "прэстыжны". (Можа, недзе патрэбна і міфалазаваць сваё мінулае.

Трэцяе заданне - фармаванне, "усталяванне" народнага правадыра. Трэба даць народу новага, ці на новым падмурку паставіць старога, кіраўніка дзяржавы. Гістарычна склалася так, што беларускі народ прызвычаіўся жыць за спінай "бацькі". Некалі быў цар. Былі шуканні "добрага цара". Потым быў "Бацька ўсіх народаў" - Сталін. Яго баяліся, але і цанілі "цвёрдую руку". Потым - Хрушчоў, Брэжнеў, Андропаў... Шэраг гэтых імёнаў для ўсіх савецкіх грамадзян адзіны, але для беларусаў ён яшчэ дапаўняецца легендарным Машэравым. Не зусім правільным будзе меркаванне, што гарантам суверэннасці Беларусі будзе не прэзідэнт, а моцная грамадзянская і палітычная супольнасць. Якраз гэтую "моцную супольнасць" і зробіць моцнай прэзідэнт, правадыр, якому паверыць народ. Не так проста нашаму народу змяніць векавую традыцыю падпарадкоўвацца "галоўнаму начальніку" - цару, генсеку ці прэзідэнту. Гэтая традыцыя перарасла ў беларускую якасць і стала адной з рыс нашай ментальнасці.

Таму да абрання новага прэзідэнта трэба ставіцца вельмі адказна. Ён, як і сучасны прэзідэнт, павінен быць сваім для народу, ён павінен гаварыць тое, што народ хоча чуць, ён за сяброўства з Расеяй, але і за добрыя дачыненні з Еўропаў і ЗША. Але ён павінен быць "сваім" усіх нас. Новы Рух за дэмакратыю і Беларусь павінен быць не ў апазіцыі да абіранага прэзідэнта - а ў шчыльнай лучнасці з ім. Але дзеля таго, каб не паўтарылася цяперашняя сітуацыя з неабмежаванымі правамі прэзідэнта, трэба ў новым заканадаўстве абавязкова замацаваць шэраг патрэбных законаў для абмежаванняў ягоных мажлівасцяў.

Стварэнне (канструяванне) беларускага нацыяналізму. Аналіз сучаснага становішча беларускага этнасу ў Свеце прыводзіць да наступных асноў канструявання беларускай нацыі. Мы падзелім гэтыя асновы на дзве групы: першую назавем "група НЕ". Гэта ідэі, на якія нельга ставіць першаснымі, засяроджваць на іх максімуму ўвагі, хоць яны і маюць дачыненне да фармавання беларускай нацыі і нацыяналізму. А на другім этапе яны можа будуць і галоўнымі. Але толькі пасля здзяйснення першага этапу, ці ў спалучэнні з ім. Другая група аб'ядноўвае ідэі, якія павінны быць першаснымі, узяць на сябе ўвесь цяжар стваральнай працы. Назавем гэтую групу "група ТАК".

Група НЕ.

У беларусаў супраць многіх развітых народаў, прыкладам, этнасаў прыбалтыйскіх, не склалася досыць выражанага нацыянальнага аблічча, якое часта прынята звязваць з сваёй роднай мовай. Тут няма патрэбы заглыбляцца ў прычыны гэтай з'явы. Будем выходзіць з таго, што ёсць. Будзем грунтавацца толькі на рэальным стане рэчаў.

Перадусім адзначым наступнае. Відавочным стаў факт: беларуская мова не можа быць асновай для беларускай нацыянальнай ідэі.Нацыю прыдзецца ствараць на іншых каштоўнасцях. Мова "прыйдзе" пазней і яна няўхільна прыйдзе, але ўжо пасля таго як у грамадстве складзецца сведамы беларус. Гэты сведамы беларусСАМ захоча гаварыць на роднай мове. Дарэчы, мноства, калі не большасць, сведамых беларускамоўных грамадзян загаварылі па-беларуску ў сталым ці досыць дарослым веку, - менавіта праз усведамленню сябе беларусам, асобным этнасам, адзінкай адметнай грамадзянскай супольнасці.

Якія ж фактары трэба вылучыць, каб канструяванне беларускай нацыі і, адапаведна, беларускага нацыяналізму стала рэальнасцю? І які механізм можна ўзяць за аснову?

Гісторыя ведае розныя варыянты станаўлення нацыяналізму. Прыкладам, германскі нацыяналізм заснаваны на моўным аб'яднанні людзей. У свой час менавіта нямецкая мова аб'яднала мноства рознародных нямецкіх земляў, якія мелі адзін супольны аб'ект - адзіную мову. Аднак для беларусаў, з прычынаўпамянёныхвышэй, гэтыварыянт, на жаль, мала верагодны.

 

Не падыдзе для беларусаў і рэлігійная мадэль яднання нацыі. Ведама, што паляк асацыюецца з каталіцызмам, расеец - з праваслаўем. Англіканская царква стала царквой ангельцаў - іх і толькі іх рэлігіяй. Менавіта гэтая акалічнасць стала вырочным чыннікам у пераўтварэнні ангельскага этнасу ў ангельскую нацыю, што адбылося яшчэ ў XV - XVI-м стст.

У Беларусі назіраецца вельмі стракатая палітра рэлігійныхканфесіяў, і на шляху шуканняў адзінай нацыянальнай веры для "сярэдняга" беларуса нас чакае крах. Таму гэтую галіну трэба аднесці да найінтымнейшых бакоў ментальнасці беларуса, ц іжыхара Беларусі і, можа, гэта і добра.

Гістарычныя міфы. Вельмі важныя для беларусаў. Але яны "дойдуць" да народу толькі на другім этапе. Рэч у тым, што за гады атэістычнага, сатанінскага бальшавізму ў беларусаў склаўся менталітэт занядбанага народу, накшталт крылатага: "Мы нялюдзі - мы паляшукі". Сваё славутае гістарычнае мінулае яны не ведаюць, а калі нехта і даводзіць да іх сапраўдныя гістарычныя факты, то яны іх проста не ўспрымаюць: "Можа яно і так, але ж...".

Група ТАК.

Больш прымальная для беларусаў французская мадэль нацыяналізму - канструяванненацыі вакол ідэі дзяржаўнасці. Сапраўды - суіснаванне жыхароў Беларусі, усяго беларускага грамадства на кампактнай тэрыторыі з даволі нядрэннымі прыроднымі ўмовамі, з выдатным геапалітычным станам, з высокім інтэлектуальнам і навукова-тэхнічным патэнцыялам - гэта амаль ідэальная мадэль для развітай сучаснай дзяржавы еўрапейскага кшталту. Гэта даўно ўжо зразумелі беларускія прадпрымальнікі, якія адны з першых будуць бараніць наш суверэнітэт. Мадэль Беларусі як нейтральнай незалежнай дзяржавы, што ляжыць паміж зонай дзяржаваў НАТА і Расейскай Федэрацыяй - цяпе рвельмі рэальны варыянт. Нашая вонкавая палітыка павінна будавацца на ўсталяванні блізкіх кантактаў, эканамічных і інвестыцыйных дачыненняў з краінамі Захадняй Еўропы і, зразумела, ЗША - з аднаго боку, і сяброўскіх адносін з Расеяй на аснове раўнапраўных партнёрскіх сувязей - з другога боку.

Некалькі заданняў трэба развязаць насамперш. Трэба выпрацаваць некалькі неадкладных дамоў, правілаў, якімі мы будзем карыстацца ў працы. Перадусім гэта датычыць унармавання граматыкі беларускай мовы. У дадзены момант існуе некалькі варыянтаў выкарыстання граматакі, сярод якіх вылучаюцца тры галоўныя: тарашкевіца, наркамаўка і нейкі сярэдні варыянт (празваны "дзеясловіца", - ён выкарыстоўваецца ў часопісе "Дзеяслоў"). Такі стан рэчаў вядзе да блытаніны, непаразуменняў, урэшце, да непісьменнасці.

Яшчэ на пачатку 90-х гг. вялася дыскусія наконт правядзення навуковай канферэнцыі аб беларускім правапісе і выпрацоўванні адзіных нормаў беларускай граматыкі. Але гэта не было зроблена. І не трэба чакаць ад Акадэміі Навук станоўчых крокаў. Такую канферэнцыю можна правесці праз Інтэрнэт.

Інтэрнэт і тэлекамунікацыі даюць неабмежаваныя мажлівасці шырокага разгортвання працы на станаўленне беларускай нацыі і нацыяналізму. І калі пачнецца паспяховае напаўненне зместам азначанай намі "групы ТАК", яна няўхільна пацягне і першую групу "НЕ", якая, безумоўна, стане кампанентай ТАК беларускай нацыі.

Ідэя дзяржаўнасці яшчэ не самадастатковая для канструявання беларускай нацыі. Яна толькі ўмова станаўлення, прагрэсу нацыі. Саму нацыю трэба перадусім стварыць. І гэты механізм трэба, відаць, пачынаць з нуля. Такі варыянт нацыяналізму ведамы як фінскі. Фінскую нацыю стварылі нацыянальныя ідэолагі ў канцы ХІХ ст. праз стварэнне фінскага міфа, які, сваім парадкам, праз адукацыю і асвету быў прынесены ў народ, і які паклаў пачатак нацыі.

На нашу думку, беларускую нацыю можна ствараць таксама з нуля. Але не рамантызаваць нацыю праз нейкага нацыянальныга генія, а ствараць яе праз шыранне легенды аб практычнасці нацыянальнага існавання, выгодах быць беларусам, наагул прыярытэтнасці беларускай ідэнтычнасці ў Беларусі што да іншых этнасаў, у прыватнасці, рускага.

 

Пачатак ХХІ стагоддзя заспеў беларусаў можа ў найспрыльнейшы момант для стварэння сваёй ідэнтычнасці, стварэння сваёй нацыі і нацыяналіму.

Канец ХVIII-ХІХ стст. звязаны з пачаткам індустрыяльнай рэвалюцыі, якая прывяла да пераўтварэння многіх этнасаў у нацыі-дзяржавы. Гэты працэс працягваецца і цяпер. Але у дадзены гістарычны момант сусветная гісторыя ўвайшла ў новую паласу, новую адметную эпоху, якая спачатку і не была заўважаная.

Гэтая эпоха носіць назву інфармацыйнай рэвалюцыі і пачалася зусім нядаўна - з пачатку 90-х гг. ХХ стагоддя. Так, тады, калі ў нас пачыналася нацыянальнае адраджэнне і станаўленне кволай беларускай дзяржаўнасці, у свеце разгарэлася інфармацыйная рэвалюцыя, якая рэзка мяняе дачыненні паміж людзьмі, мяняе менталітэт людзей і шмат што іншае. Дзякуючы сусветнай кампутарнай сетцы ўся земная куля імгненна пераўтварылася ў адзіную сістэму, законы якой розняцца ад ранейшых і вынікаюць з агульнай тэорыі сістэм. Цяперашнюю эпоху звязваюць з працэсамі глабалізацыі, сусветная супольнасць дзяржаў нават атрымала назву "сеткавыя грамадствы", што пераводзіць нашае існаванне ў свеце на якасна новы ровень".

Разам з развіццём філасофіі глабалізацыі не меньшы размах атрымаў і іншы працэс - адваротны. Існасць яго ў тым, што як ніколі ў людзей з'явілася імкненне да шукання тоеснасці. "Самасць", сваё "Я" набывае зараз першаступеннае значэнне. І сусветная кампутарная сетка, інтэрнэт - найлепшы сродак да здзяйснення беларускай ідэнтычнасці на справе. Тое, што рабілі некалі фіны "ўручную", пачынаючы сваю нацыю "з нуля" - хадзілі ў народ, вялі праз маладзенькіх настаўніц адукацыю сяла, і праз многія іншыя акцыі, цяпер можна ажыццявіць зусім іншым спосабам, практычна, не выходзячы, з дому. Усе гэтыя заданні паспяхова выканае Інтэрнэт. Больш таго, да адраджэння беларускай нацыі можа спрычыніцца амаль кожны. Кампутарызацыя, тэлекамунікацыі прачочваюцца зараз у кожны дом, у кожны горад, а неўзабаве прыдуць і ў кожую вёску.

І ўсё гэта дае нам выдатны шанец стварэння сваёй нацыі. Але каб гэты працэс не пайшоў "самацёкам", яго трэба цэнтралізаваць, распрацаваць шэраг заданняў і праектаў, што будуцьпрацаваць на стварэне беларускай нацыі праз глабальную інтэрнэтаўскую сетку, іншыякампаненты інфармацыйнай эпохі.

Анатоль Астапенка,  9 верасня 2014 года.

Ад рэдакцыі: Аўтарам, Анатолем Астапенка, праведзены цікавы і глыбокі аналіз стану нацыі і рэалізацыі нацыянальнаяй ідэі, які ў многім супадае з тым, што канстатуецца ў абмяркоўваемай "Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі". З чым рэдакцыя не можа пагадзіцца то з падзяленьнем беларускай нацыянальнай ідэі на 2 катэгорыі - А - для дасведчаных грамадзянаў; і Б - для большасці «электарату». Робячы так мы ўскладняем у значнай меры ўспрыняцьце як самой нацыянальнай ідэі, так і задач, якія відавочна будуць рознымі для гэтых катэгорый. Таксама мы не зусім згодныя, з перабольшанай рольлю хрысьціянства ў беларускім нацыяналізме.

 "Культура, Нацыя", №13, сакавік 2016, с. 48-65.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)» [Паноўлена]
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 229
mod_vvisit_counter Учора 1410
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 229
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 28168
Каталог TUT.BY