Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Вернем мову народу! З нагоды Ліста ў абарону беларускай мовы

Вернем мову народу! З нагоды Ліста ў абарону беларускай мовы Друк E-mail
10.09.2009 | 21:04 |

ЎШаноўныя суайчыннікі! Мова - вынік тысячагадовай творчасці, рупнасці, супольнай працы народа, а разам і ўзор духоўнай культуры пакаленняў, якія нараджаліся, жылі і тварылі; у той жа час гэта зніч, які ніякаму ворагу альбо зайздросніку ўжо ні задзьмуць, ні ўкрасці, ні ўзарваць упохапкі - бо не па сіле.

Але ж менавіта гэту згубную для беларусаў задачу ад самых кацярынінскіх часоў і паставілі перад сабой расійскія чыноўнікі - не мытьем так катаньем адвучыць суседні народ - беларусаў ад беларускае мовы, зруйнаваць яе, вынішчыць да звання.

А потым на месца царскіх жандараў тыпу Муравёва заступілі вялікія прыхільнікі адной інтэрнацыянальнай мовы і ворагі астатніх - ленінцы, сталінцы, Яжовы, Цанавы, Хрушчоў... Жалю варта, але падступным барацьбітам з мовамі забраных народаў мусілі ўжо дапамагаць і свае , як у нас, - Мазураў, Машэраў... У імя светлай камуністычнай будучыні! Традыцыя працягваецца.

Варожым сілам, якія ставілі і ставяць на мэту вывесці з ужытку і сцерці з памяці чалавечай гісторыю і мову беларусаў, удалося пасеяць у асяроддзі "тутэйшага" несвядомага люду паняверку і нігілізм акурат у адносінах да нацыянальных каштоўнасцей і, найперш, мовы, вывесці яе на задворкі грамадства і прытаптаць. Акурат у гэтакі момант і звярнулі на яе ўвагу спецыялісты ЮНЭСКА; на пачатку 2009 года яны мусілі занесці беларускую мову ў адмысловы атлас моў, даведзеных да згубы, канаючых.

Зварот грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці" і шматлікіх дзеячаў нацыянальнай культуры да кіраўніка краіны А.Лукашэнкі, кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Б.Батуры, У.Андрэйчанкі, С.Сідорскага, міністраў і ўсіх грамадзян Беларусі, надрукаваны як Ліст у абарону мовы "Народнай воляй" за 26.06.2009 г., усхваляваў багата якіх грамадзян і дзяржаўных службоўцаў, але ж пакуль не закрануў вяршыню ўлады.

У чарговай публікацыі ў абарону мовы "Далучайцеся!" (газета "НВ" за 4.08.2009 г.), было адзначана, што Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухіляецца ад адказу на крытыку ў свой адрас і не рэагуе на хвалюючыя грамадскасць пытанні і клопат па адраджэнні роднай мовы. Тут варта яшчэ раз засведчыць, што Савет міністраў аніяк не выконвае арт.50 Канстытуцыі нашай краіны, у якім запісана: "Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання". Занядбанне гэтага артыкула прывяло да таго, што пазакрываліся многія беларускамоўныя школы. У горадзе Маладзечна, напрыклад, у школе імя Янкі Купалы з гэтага года ўжо зусім спынены набор у беларускамоўныя класы, а гэта ж да апошняга часу была адзіная гарадская беларуская школа. Ганьба для ураду! Але ці адчувае яе, гэту ганьбу, прэм'ер Сідорскі? І школы пазакрываліся не па віне бацькоў, пазакрываліся яны з-за свядомай русіфікатарскай палітыкі урада і асабліва Міністэрства адукацыі, якое не стварыла належных у краіне ўмоў для скразнога беларускамоўнага навучання (сям'я, дзіцячы сад - сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы). І хіба гэта не дыскрымінацыя беларусаў сваім жа нядбайным уладным рэжымам.

Адно рупнасць грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці" знайшла сваё разуменне ў Міністэрстве замежных спраў, Савеце Рэспублікі і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальнай акадэміі навук, апошняя "накіравала ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь шэраг канкрэтных прапаноў, выкананне якіх дазволіць рэальна забяспечыць прынцыпы дзяржаўнага двухмоўя ў краіне і пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ва ўсіх сферах ужытку...". Прыхільнасць да вырашэння пытанняў па адраджэнні беларускай мовы і яе далейшага развіцця выказалі, як ужо адзначалася, і Магілёўскі і Брэсцкі аблвыканкамы, толькі ж не ўсё ў іх руках і ў іх кампетэнцыі. Тым не менш нават у Віцебску нешта скранулася... І што яшчэ знамянальна, услед за акадэмікамі і дзеячамі культуры, падпісаўшымі зварот, паўстаў у абарону роднай мовы філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы, і гэта сведчыць пра яшчэ пакуль не забітую душу беларусаў, учынак мог бы ўсцешыць нашага вялікага песняра.

На жаль, дысанансам усяму пералічанаму гучаць справаздачы, падрабязныя казённыя, зробленыя хутчэй дзеля адчапнога, справаздачы Міністэрстваў адукацыі, культуры, інфармацыі, Белдзяржтэлерадыёкампаніі, як і Гродзенскага і Віцебскага аблвыканкамаў аб тым, што ў апошнія гады імі афіцыйна рабілася і робіцца, каб падтрымаць, скажам, слабы і няўхільна слабеючы пульс беларускай мовы. За гэтымі справаздачамі, як за адмысловымі брустверамі названыя міністэрствы занялі, можна сказаць, кругавую абарону. Маўляў, бачыце: беларускай мове, пры яе скананні, у нас надаецца вялікая ўвага! І дзякуй, панове, за справаздачы, асабліва калі ў іх ёсць нейкая кропля шчырасці, дужа дзякуем за "вялікую ўвагу" да мовы! Але ж сонца ходзіць па кругу, і ўчарашні дзень сёння не грэе. З пэўных меркаванняў, шаноўныя, дазвольце паставіць перад вамі нясціплае пытанне: ці хутка развіднее на векавечных абсягах нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь?

Так, ці хутка развіднее, паважаныя дзяржаўныя дзеячы, мужы сваіх устаноў, міністры А.М. Радзькоў, П.П.Латушка, У.В.Русакевіч, слынны спадар А.Л.Зімоўскі, губернатары У.Я.Саўчанка, А.М.Касінец, да вас менавіта мы звярталіся. І - як вам цяпер давесці, што акурат тое, што вашы ўстановы рабілі і робяць, не прыдало нашай роднай беларускай мове новага дыхання і не вярнула яе ў народ з задворкаў жыцця. Мінскі і Гомельскі аблвыканкамы наогул зацята маўчыць.

Міністр адукацыі спадар Радзькоў між тым адрапартаваў прэзідэнту перад гэтым навучальным годам, што 57 працэнтаў агульнаадукацыйных школ у краіне працуюць на беларускай мове. Як добра, што ёсць яшчэ хоць такі мыльны пульхір, якім спадручна прыкрыцца. Бо ці ж кожны можа здагадацца, што 57% вельмі хутка ападаюць да 18, калі паглядзець глыбей і разабрацца, колькі дзяцей у беларускамоўных школах рэспублікі вучыцца, -18 адсоткаў, і то па гарадах усяго толькі 2 працэнты! Пра якасць навучання мы пакуль не гаворым.

А вось і новы факт, які сведчыць пра сапраўдныя высілкі некаторых адказных асоб. У Мінску па вуліцы К.Лібкнехта, 82 даўно працуе на ўвесь вялізны горад - адзіная беларускамоўная на ўсе класы - школа. Вядома, у атмасферы разгорнутай дэбеларусізацыі яна мае свае праблемы. Дык органам адукацыі спадобілася "падараваць" гэтай школе яшчэ і рускамоўнага дырэктара, і ўжо адразу пайшлі размовы пра папаўненне школы рускамоўнымі класамі ў замяшчэнне беларускамоўных, што дае падставы меркаваць: ход канём зроблены не выпадкова - не, і не так проста; тут выразна і груба знайшла сваё ўвасабленне тэндэнцыя Мінадукацыі.

І вось, ужо пры такім стане зняслаўленай і занядбанай мовы, варта спытацца ў вышэй названых асоб: а ці не марыць з вас каторы як найхутчэй выбавіцца ад яе, мовы, а разам і ад распрапагандаванага, бы бліскучая і захапляючая цацка, суверэнітэту краіны, каб апынуцца зноў пад шырокім і вольным (ад клятай беларушчыны) дахам суседняй дзяржавы?.. Таму і не робяць пагоды міністэрскія справаздачы. Зразумейце ж адно, у дадзеным выпадку тыя, хто падпісаўся паз зваротам у абарону мовы, не патрабуюць ні чыіх справаздач, адно наш зварот прамаўляе да сумлення кожнага, хто ў тлуме прагорклай будзёншчыны яшчэ захаваў адметную беларускую душу: ратуйце жывую, багатую і лёсавызначальную для народа і нацыі родную мову! А як ратаваць - вы разумныя людзі, і шляхі вам вядомыя, толькі тут высілкаў аднаго чалавека, бадай, будзе мала. Патрэбны сумесныя надзейныя і ўжо, даруйце, радыкальныя меры.

Вяртаючыся да звароту, скажу, што ёсць і такая прыкідка. Наша просьба, калі яна становіцца масавай, набывае сілу зямнога накатнага патрабавання. Новыя подпісы пад зваротам, лісты, тэлефонныя званкі, а таксама артыкулы ў іншых беларускіх газетах паказваюць, што беларусы яшчэ не адцураліся ад сваёй роднай мовы, зусім не, і абураюцца тым станам - адступнікаў, здраднікаў сваёй мове, - у які іх, агаломшаных, збітых з тропу ў розных варунках жыцця, улады паставілі.

Але ж час пазнаёміцца тут і з новымі прозвішчамі суайчыннікаў, якія ўспрынялі калектыўны зварот у абарону мовы як свой уласны і паставілі пад ім подпісы. Некаторыя з іх, падпісваючыся, пажадалі выказаць свае меркаванні, і яны даволі цікавыя.

 

  • Галякевіч Яўген, настаўнік-пенсіянер, Пружаны, зазначыў: "Зварот вельмі ўзважаны і пераканаўчы. Сваю падтрымку яму я выказаў у пісьме на імя прэзідэнта адразу".
  • Аладка Арцём Аляксандравіч, студэнт лекарскага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, Мінск: "Як свежы глыток паветра, беларусам патрэбна родная мова і - ва ўсіх сферах жыцця. Патрэбна таму, што ў ёй - душа нашай нацыі, нашай культуры; груба кажучы, свая мова спадручней для зносін паміж беларусамі. А сёння яна апынулася ледзь не на ўзроўні фальклору - дый ужо на ім! Я скончыў два гады таму Бараўлянскую СШ, і, ўявіце, у гэтай вялікай вясковай школе толькі адзін настаўнік заўсёды размаўляе на роднай мове (зразумела, гэта лепшая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Васільеўна). І што, хіба адзіная школа ў краіне такая абязмоўленная?!"
  • Кухарэнка Анастасія Валер'еўна, студэнтка, Любань: "Уся наша сям'я шчыра вітае гэты зварот і са свайго боку намагаецца спрыяць адраджэнню і распаўсюджанню мовы сярод "тутэйшых". Няхай жыве Беларусь!"
    Кухарэнка Валерый Міхайлавіч, механік, Любань
  • Кухарэнка Наталля Георгіеўна, настаўніца, Любань
  • Кухарэнка Ганна Валер'еўна, студэнтка, Любань
  • Малько Вячаслаў Аляксандравіч, вясковы настаўнік, Докшыцкі раён: "Я не зусім згодзен з тым стылем, якім напісаны Ліст. Чаму мы просімі не маглі б Вы..."? Я патрабую ад кіраўнікоў улады прыняць меры па захаванні мовы, культуры, гісторыі майго народа, маёй Бацькаўшчыны. Маё нутро паўстае супраць таго, што знішчаюць мову народа Беларусі свядома ўлады. Кіраўнікі дзяржавы павінны ведаць, што яны нясуць адказнасць за гэта".
  • Красюк Фёдар Фёдаравіч, гісторык, Дзятлава
  • Квасавец Ніна Фёдараўна, перакладчыца, Мінск
  • Грамыка Ніна Іванаўна, эканаміст, Мінск
  • Сапегін Леанід Міхайлавіч, доктар біялагічных навук, прафесар, Гомель; падпісваючы ліст, дадаў: "Адказна стаўлю свой подпіс у абарону роднай матчынай мовы, каб не згінула, а з ёю разам і наша краіна Рэспубліка Беларусь".
  • Каркунова Анфіса Дзмітрыеўна, інжынер, Мінск
  • Лазарэвіч Ніна Іванаўна, прадавец, Мінск
  • Тюрин Алексей Яковлевич, русский, бывший служащий дипломатического аппарата, переводчик, Минск
  • Кавалёў Алег Васільевіч, пісьменнік, Штутгарт - Мінск; па прыездзе сказаў: "Чым мне любая гэта зямля? Чую мову сяброў і, як нідзе, пачуваю сябе беларусам!"
  • Лайкоў Уладзімір, Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, в. Мётча, Барысаўскага раёна
  • Бураўчанка Віктар Хведаравіч, студэнт, Ліда
  • Кашно Максім Аляксандравіч, студэнт, Ліда
  • Каркунова Анфіса Дзмітрыеўна, інжынер, Ліда
  • Сыцько Кірыл Валер'евіч, справавод, Ліда
  • Сыцько Аліна Антонаўна, выхавацель, Ліда
  • Сыцько Валерый Генадзьевіч, рабочы, Ліда
  • Дудзевіч Аляксандр Гіпалітавіч, рабочы, Ліда
  • Суднік Станіслаў Вацлававіч, сябар рады ТБМ, рэдактар газеты "Наша слова", Ліда
  • Грамыка Ніна Іванаўна, Эканаміст, Мінск
  • Лазарэвіч Ірына Васільеўна, прадавец, Мінск
  • Шушкевіч Валеры Мікалаевіч, акцёр, Мінск
  • Тарас Віталь, публіцыст, Мінск: "Шчыра кажучы, я лічыў і лічу, што няма сэнсу пісаць на імя Лукашэнкі. Але зразумеў, што многія чыноўнікі, у тым ліку на самым версе, вагаюцца, як вагаюцца і простыя людзі, нашы суайчыннікі. У душы яны за беларускую мову, за беларушчыну, але баяцца пра гэта сказаць адкрыта. У любым выпадку, лепей хоць нешта рабіць, чым нічога не рабіць".
  • Міхноўскі Мікола Уладзіміравіч, урач-радыёлаг, Мінск
  • Шапуцька Ганна Віктараўна, інжынер-радыёфізік, Мінск
  • Зыль Адам Андрэевіч, інжынер, вынаходнік, Мінск
  • Сакалоўская Галіна Антонаўна, настаўніца, Мінск
  • Гузоўская Ганна Сямёнаўна, пенсіянерка, Маладзечна: "Падтрымліваем тэкст Ліста і далучаемся да асоб, якія падпісалі зварот".
  • Гузоўскі Мікалай Канстанцінавіч, пенсіянер, Маладзечна
  • Мельнікаў Юрый Сяргеевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, літаратар, Мінск
  • Татарцаў Валерый Сяргеевіч, журналіст, Мінск
  • Палхоўскі Аляксандр Аляксеевіч, працаўнік МТЗ, Мінск
  • Палхоўская Марына Мар'янаўна з арганізацыі будаўнікоў, Мінск
  • Палхоўская Таццяна Аляксандраўна, студэнтка БДПУ імя Максіма Танка, Мінск: "Далучаемся да тых людзей, якія любяць сваю краіну, якія не ўяўляюць свойго жыцця без роднай Беларусі, якія добра разумеюць, што не можа быць сапраўднай нацыі без Роднай Мовы! А беларусам ТАК пашанцавала: бо наша мова не проста прыгожая, яна СМАЧНАЯ!
    Сям'я Палхоўскіх, уключаючы Дзяніса, вучня пятага класа".
  • Максімаў Яўген Васільевіч, маляр ЖКА Мінскага трактарнага завода, Мінск
  • Багдановіч Алена Вячаславаўна, выкладчыца англійскай мовы, Мінск
  • Сівы Сяргей Антонавіч, выкладчык музыкі, Валожын
  • Рамановский Владимир Иванович, рожденный в гулаге, русский, инженер, не чужд общественной деятельности, Минск
  • Нагулевіч Вячаслаў Сяргеевіч, брыгадзір слесараў-рамонтнікаў прадпрыемства "Гродна - Азот", Гродна: "Поўнасцю згодны з Вамі і падтрымліваем нашу родную мову ўсёй сямёй!"
  • Нагулевіч Марыя Адольфаўна, рэнтген-лабарант, Гродна
  • Нагулевіч Ала Вячаславаўна, студэнтка, Гродна
  • Нагулевіч Аксана Вячаславаўна, студэнтка, Гродна
  • Нагулевіч Юлія Вячаславаўна, студэнтка, Гродна
  • Страх Аляксандр Аляксандравіч, ваенны пенсіянер, Мінск: "Абураны станам беларускай мовы на яе роднай зямлі! А так хацелася б, каб яна гучала так, як гучыць родная мова ў іншых краінах, на сваіх родных землях".
  • Доўбік Алесь Сафронавіч, ветэран Айчыннай вайны, в. Жухавічы Карэліцкага раёна: "Далучаюся да тых, хто неабыякавы да лёсу народа, роднай мовы і дзяржавы".
  • Мушынскі Іосіф Міхайлавіч, інжынер лясной гаспадаркі, пенсіянер, Смаргонскі раён: "Далучаю свой голас у абарону беларускай мовы і, спадзяюся, нас пачуюць".
  • Тычына Міхаіл Адамавіч, журналіст, Слуцк: "Мы з Казаком і Зінчанкам цалкам падзяляем погляды ініцыятараў Ліста ў абарону мовы да прэзідэнта краіны і яго атачэння. Хопіць нашу мову таптаць!" .
  • Казак Міхась Міхайлавіч, горны інжынер на пенсіі, Слуцк
  • Зінчанка Віталь Мікалаевіч, будаўнік, Слуцк
  • Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч, кандыдат філалагічных навук, прафесар,
  • старшыня Гродзенскай гарадской суполкі ТБМ імя Ф.Скарыны, Гродна
  • Левановіч Леанід Кірэевіч, пісьменнік, Мінск
  • Яблонская Тамара Іосіфаўна, пенсіянерка, Мінск: "Спадзяюся, што наша родная мова стане адзінай дзяржаўнай, і вельмі хацелася б, каб гэта сталася хутка!"
  • Раманчук Антон Казіміравіч, падпалкоўнік у адстаўцы, Мінск: "Поўнасцю падтрымліваю Зварот да кіраўніцтва Беларусі аб захаванні , адраджэнні і развіцці беларускай мовы і далучаюся да яго падпісантаў".
  • Глебава Алена Сямёнаўна, урач, пас. Лясны Мінскага раёна
  • Зяньковіч Ліля Аляксандраўна, урач, пас. Лясны Мінскага раёна
  • Серада Людміла Мікалаеўна, урач, пас. Лясны Мінскага раёна
  • Савацееў Сяргей Кітавіч, кардыёлаг, Мінск
  • Васенда Міхаіл Міхайлавіч, былы кіраўнік дзіцячай установы, пенсіянер, Мазыр: "Ад усёй душы падтрымліваю думку, каб адкрыць шлях нашай роднай беларускай мове у дзяржаўнае і грамадскае жыццё, у сферу навукі і культуры, а рускай мове прыдаць статус міжнацыянальных зносін".
  • Шарыпенка Людміла Віктараўна, настаўніца рускай мовы, Гродна: "Той стан, у якім апынулася беларуская мова, лічу ганебным і жахлівым"
  • Арлоў Ігар Аляксандравіч, ветэран працы, Мінск: "Няма ніводнай краіны былога Саюза, дзе б яшчэ чынілі гэтакі здзек і глум з нацыянальнай мовы, які чыняць у нас, у Беларусі".
  • Кароткі Мікалай Мікітавіч, пенсіянер, гарпасёлак Смілавічы Чэрвеньскага раёна, з ліста: "Гэта ў якой жа яшчэ незалежнай краіне міністры і нават міністр адукацыі не валодаюць нацыянальнай дзяржаўнай мовай і па прыкладу прэзідэнта грэбуюць ёй? А я ж на сваёй зямлі! Я не хачу чужой мовы! Чаму я павінен адчуваць сябе пад акупацыяй, дзе правяць і пануюць чужакі? Такое магло б быць у той жа Расіі".
  • Рудкоўская Ірына Міхайлаўна, былая настаўніца рускай мовы, сястра паэта М.Рудкоўскага, в.Хатынічы Ганцавіцкага раёна: "Страх, што робіцца! На нашай вясковай школе, якая лічылася беларускай, пасля рамонту павесілі шыльду на рускай мове "общеобразовательная средняя школа". А калі начальнікам аддзела культуры ў раёне хто-небудзь падасць паперку, напісаную па-беларуску, нервуюцца, выходзяць з сябе: маўляў, пішыце на "нармальнай мове"! Смаршчок Васіль Васільевіч, спецыяліст лясной гаспадаркі, в.Хатынічы Ганцавіцкага раёна
  • Бойка Вячаслаў Аляксандравіч, урач, Гродна: "Просім усіх чыноўнікаў самых высокіх рангаў не крывіць душой, гаворачы аб роўнасці ў нас беларускай і рускай мовы, бо фактычна гэта не так, і вы гэта ведаеце. Трэба ратаваць нашу родную мову, мову амаль 10-мільённага народа!"
  • Бойка Ірына Віктараўна, урач, Гродна
  • Кухто Васіль Іванавіч, былы настаўнік і праграміст на заводзе, ветэран працы, Віцебск
  • Мамчыц Эдуард Іосіфавіч, інжынер, на пенсіі, Віцебск
  • Васільеў Валеры Іванавіч, рабочы-чыгуначнік, Віцебск
  • Гнеўка Анатоль Лявонавіч, вайсковы пенсіянер, Віцебск
  • Лапенка Аляксей Купрыянавіч, эканаміст, Мінск: "Я напісаў і паслаў ліст на імя Лукашэнкі, Батуры, Андрэйчанкі і ў ім паміж іншым спытаўся, чаму не выконваецца Закон аб мовах, які быў прыняты ў 1991 годзе? Яго ж ніхто не адмяняў!".
  • Лукашэнка Любоў Яўгенаўна, настаўніца, Віцебск
  • Афанасьева Раіса Іванаўна, працаўніца гандлю, на пенсіі, Віцебск
  • Кускоў Міхаіл Міхайлавіч,мастак, Віцебск
  • Пчолкіна Святлана Міхайлаўна, настаўніца, Віцебск
  • Касценка Ганна Аляксандраўна, працаўніца завода, Віцебск
  • Плетчанка Наталля Уладзіміраўна, настаўніца, Віцебск
  • Салодкін Сяргей Аляксандравіч, настаўнік, Віцебск
  • Цярэнцева Наталля Генадзьеўна, маці чатырох дзяцей, Віцебск
  • Палубятка Пётра Міхайлавіч, народжаны ў Ніжнім Ноўгарадзе, маёр запасу, в.Нарач Мядзельскага раёна: "Далучаюся! Бо мова спадароў беларусаў знаходзіцца не проста ў цяжкім стане, яе скора і ўвогуле не пачуеш. Усе казкі пра тое, што беларусам не падабаецца свая мова - на дзяцей разлічаныя і маюць нядобры намер. Я за тое, каб надаць рускай мове статус мовы міжнацыянальных зносін"
  • Духовіч Валянціна Уладзіміраўна, рабочая фабрыкі, Віцебск
  • Духовіч Ігар Віктаравіч, рабочы-будаўнік, Віцебск
  • Духовіч Анастасія Ігараўна, школьніца, Віцебск
  • Агафонаў Генадзь Генадзьевіч, эканаміст будаўнічай арганізацыі, Віцебск
  • Ткачоў Аляксандр Іванавіч, інжынер-праекціроўшчык, Віцебск
  • Кухто Вольга Якаўлеўна, інжынер-хімік заводскай вытворчасці, Віцебск
  • Сарапеня Валянцмна Паўлаўна, рабочая, пенсіянерка, Віцебск
  • Жаўняроўскі Віктар Віктаравіч, чыгуначнік, на пенсіі, Віцебск
  • Аляхновіч Леанід Адамавіч, былы інжынер, на пенсіі, Віцебск
  • Курукін Мікалай Аляксеевіч, вайсковы пенсіянер, Віцебск
  • Шэршань Генадзь Аляксеевіч, урач і выдавец, а зараз пенсіянер, Мінск: "Усяляк падтрымліваю просьбы і патрабаванні, выкладзеныя ў звароце ў абарону мовы, а таксама лісце да функцыянера А.Зімоўскага "Дзеля чаго Вы русіфікуеце беларускае грамадства?", надрукаванага ў "Народнай волі" за 21 жніўня 2009 года"
  • Курукіна Яўгенія Якаўлеўна, інжынер-хімік , Віцебск
  • Дзяржаўцаў Ян Аляксеевіч, рабочы аўтапарка, Віцебск
  • Дзяржаўцаў Аляксандр Янавіч, студэнт, Віцебск
  • Дзяржаўцава Раіса Мікалаеўна, медработнік, Віцебск
  • Корбут Аляксандр Іванавіч, інжынер-будаўнік, ветэран працы, Віцебск
  • Вярэніч Тамаш Сцяпанавіч, музычны работнік, Віцебск
  • Шаравар Мікалай Лазаравіч, вайсковы пенсіянер, Салігорск: "Мова народа - гэта твар нацыі, а калі чалавек грэбуе роднай мовай, то ён, па вызначэнні К.Паустоўскага, дзікун. Гэта я напісаў у лісце, які паслаў прэзідэнту Лукашэнку. Згодна з прадстаўленнямі ЮНЭСКА наша мова па мілагучнасці і прывабнасці займае 2-е месца пасля італьянскай. А цяпер яна на мяжы знікнення!!! Ды гэта ж нацыянальная катастрофа! І хопіць карміць людзей манілаўшчынай пра раўнапраўны Саюз з Расеяй і ўзаконьваць дзьвухмоўе, абапіраючыся на выхаваны ў нас шавіністычнай ідэалогіяй нацыянальны нігілізм, які і дыскрымінуе родную мову, нацыю ўвогуле. Трэба неадкладна вярнуць народу натуральнае права размаўляць на роднай мове і жыць у нацыянальным рэчышчы, укараняючы навучанне роднай мове ўжо з дзіцячага садка".
  • Кахновіч Аляксандр Паўлавіч, настаўнік , Віцебск
  • Кахновіч Ніна Паўлаўна, настаўніца, Віцебск
  • Шпакоўскі Міхась Мікалаевіч, машыніст на чыгунцы, Віцебск
  • Сляткова Алена Мікалаеўна, работніца гандлю, Віцебск
  • Емяльянаў Алег Віктаравіч, інжынер-будаўнік, на пенсіі, Віцебск
  • Варонка Аляксей Уладзіміравіч, майстар прыватнага прадпрыемства, Віцебск
  • Варонка Святлана Пятроўна, хатняя гаспадыня пры дваіх дзецях, Віцебск
  • Дураў Ігар Валер'евіч, настаўнік дзіцячай мастацкай школы, Віцебск
  • Дубкова Тамара Аляксандраўна, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мінск: "Цалкам падтрымліваю тэкст Ліста. Няхай мой подпіс будзе сціплым унёскам у святую справу адраджэння і росквіту нашай роднай беларускай мовы"
  • Жаўняроўская Ала Віктараўна, працаўніца гандлю, Віцебск
  • Жубаркін Уладзімір Эдуардавіч, настаўнік, Віцебск
  • Стагначоў Уладзімір Фёдаравіч, інжынер заводскай вытворчасці, Віцебск
  • Траяноўскі Генадзь Іванавіч, інжынер заводскай вытворчасці, Віцебск
  • Савуневіч Канстанцін Яўгенавіч, эканаміст, на пенсіі, Віцебск
  • Бугаёў Аляксандр Уладзіміравіч, пенсіянер, былы выкладчык інстытута,
  • Дзівакоў Аляксандр Сяргеевіч, настаўнік, Віцебск
  • Сарока Уладзімір Андрэевіч, кандыдат філалагічных навук, былы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Мінск. З ліста, пасланага прэзідэнту краіны Лукашэнку: "Вельмі хацелася б ведаць, якія захады прымаюцца ці будуць прыняты дзяржавай, каб вярнуць нашу родную мову ў актыўны ўжытак ва ўсіх сферах грамадскага жыцця".
  • Пясецкі Генадзь Леанідавіч, рабочы, Слуцк
  • Амяльковіч Віталь Леанідавіч, беспрацоўны, Слуцк
  • Раманаў Вадзім Сяргеевіч, студэнт, Слуцк
  • Панізнік Сяргей Сцяпанавіч, паэт, краязнаўца, Мінск
  • Ісаева Галіна Андрэеўна, школьніца, Слуцк
  • Копач Анастасія Алегаўна, школьніца, Слуцк
  • Лунёва Дзіяна Леанідаўна, школьніца, Слуцк
  • Карнееў Аляксандр Уладзіміравіч, юрыст, Слуцкі раён
  • Юрэвіч Анатоль Віктаравіч, беспрацоўны, в.Пільня Слуцкага раёна
  • Саковіч Сяргей Міхайлавіч, будаўнік, Слуцк
  • Кульбіцкі сяргей, Валер'евіч, інжынер, Слуцк
  • Курыньчык Мікалай Пятровіч, эканаміст, Салігорск
  • Стужынская Ніна Іванаўна, кандыдат гістарычных навук, Мінск
  • Цімошак Зінаіда Вячаславаўна, настаўніца-пенсіянерка, праваабаронца, Слуцкі раён
  • Кузьменка Віктар Фёдаравіч, вайсковы пенсіянер, Слуцк
  • Якаўлева Таццяна Уладзіміраўна, эканаміст, Віцебск
  • Хацкевіч Анатоль Канстанцінавіч, інжынер-электрык, былы партызан, Мінск
  • Гладышава Іна Арцёмаўна, медсястра-пенсіянерка, Мінск
  • Лукшыц Ларыса Арцёмаўна, інжынер-механік, на пенсіі, Мінск
  • Іванова Тамара Восіпаўна, інжынер-праекціроўшчык, пенсіянерка, Мінск
  • Зайцаў Аляксандр Анатольевіч, юрыст, Ваўкавыск
  • Анатольскі Вадзім Анатольевіч, студэнт, Брэст, з ліста да грамадзянскай ініцыятывы: крануты вашым Зваротам да кіраўніка дзяржавы і кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў. Прачытаўшы яго, разумееш, які сапраўды цяжкі стан нашай роднай беларускай мовы. Думаю, што кожны жыхар Беларусі, калі б хоць раз прачытаў ваш Зварот, то змяніўся б унутрана на 100%. І змог бы ўспрымаць сябе як часцінку адзінага цэлага, здольнага да змены сітуацыі, якая склалася, здольнага да рэальных дзеянняў. Дзеянняў па папулярызацыі нашай роднай мовы. Асабіста, са мной гэты Зварот вырабіў проста наймоцны эфект.
    Дзякуй Вам
    за тое, што вы робіце для свайго народа!!!"

 

Нагадваю неабыякавым чытачам, якія пакуль яшчэ не падпісаліся пад зваротам у абарону беларускай мовы. Калі вы пажадаеце гэта зрабіць, паведамляйце пра сваю просьбу на адрас грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці": Мінск-116, паштовая скрынка 268, тэл. 8-029-304-40-64, 8-029-776-77-13, В.Якавенку, e-mail: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script . Зрабілі добры ўнёсак у агульную справу віцябляне Васіль Кухто і Эдуард Мамчыц. Па ўласнай ініцыятыве яны сабралі і пераслалі ў Мінск шмат подпісаў сваіх землякоў, суайчыннікаў.

Тэкст звароту можна знайсці і прачытаць у газетах, а таксама на сайце www.nation-sos.info . Пры перасылцы лістоў указвайце, калі ласка, хто вы, і пішыце дакладна свой адрас, тэлефон. Усё гэта дазволіць надаць клопату аб нашай роднай мове яшчэ больш прадстаўнічы характар і разам апраўдаць гонар грамадзян Беларусі.

Адначасова пішыце свае больш разгорнутыя і лаканічныя лісты на імя кіраўніка краіны - прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі (220016, Мінск, вул.К.Маркса, 38), а копію ў кожным разе перасылайце для інфармацыі на адрас ініцыятывы.

Клопат аб мове дазволіць кожнаму пераадолець сваю нерашучасць і адчуць свабоду душы. І ніякія недаверкі альбо дурні і нават унтэр-прышыбеевы ў аддзелах культуры, у органах адукацыі не асмеляцца тады абражаць вашы святыя грамадзянскія пачуцці і дыктаваць сваю волю. Наш лёс - у нашых руках! 

ВасільЯкавенка, пісьменнік,каардынатар грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці"
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 927
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7759
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51432