Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь А.Л.Зімоўскаму

Старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь А.Л.Зімоўскаму Друк E-mail
24.08.2009 | 16:29 |
Інстытут нацыянальнай памяціПаважаны Аляксандр Леанідавіч!

Склалася так, што кампанія БЕЛДЗЯРЖТЭЛЕРАДЫЁ даўно ўжо працуе амаль па поўнай праграме на мове суседняй дзяржавы і служыць зусім не інтарэсам беларускага народа і нацыі, не чыннаму клопату аб суверэннасці і незалежнасці сваёй краіны, а інтарэсам Расіі, з чаго ніхто не робіць сакрэту, наадварот, гэта ўзводзіцца ў ранг "славянскага адзінства".

Служба беларускага тэлебачання і радыё цалкам адпавядае знешнепалітычнаму расійскаму курсу, узятаму на русіфікацыю тэрыторый, што прылягаюць да межаў Расійскай Федэрацыі. І як бы добра мы ні ставіліся да рускага брата, а гэты факт павінен ўспрымацца як пасяганне на самаідэнтыфікацыю беларускага народа, на наш суверэнітэт і незалежнасць.

Не з Вас гэта пачыналася, але Вамі падтрымліваецца і ўзмацняецца. Таму і паслалі мы 10 ліпеня 2009 г. Вам па пошце Зварот грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці" і шматлікіх прадстаўнікоў навукова-тэхнічнай і творчай інтэлігенцыі, акадэмікаў, рабочых, святароў, студэнтаў у абарону дзяржаўнай беларускай мовы.

З гэтага Звароту відаць, у якім становішчы апынулася мова тытульнай нацыі - беларусаў, якую спецыялісты ЮНЭСКА ўжо занеслі ў атлас выміраючых моў. Дык, калі паглядзець на рэчы аб'ектыўна, робіцца зусім відавочнай вялікая шкода, якую прычыняе БЕЛДЗЯРЖРАДЫЁКАМПАНІЯ сваёй дзяржаве і нацыі ад рускамоўнага на 95 - 99 працэнтаў вяшчання ў эфір, на краіну, дзе жыве самавіты і варты ўсялякай павагі і падтрымкі беларускі народ.

Па вялікім рахунку такая супярэчлівая дзейнасць Вашай кампаніі скіравана зусім не на падтрымку нацыянальнай культуры і мовы, а - наперакор здароваму сэнсу - на іх занядбанне і знікненне, яна носіць неправамоцны характар і гэта ёсць дрэнная паслуга, калі не выклік і не здрада дзяржаве сваёй - Рэспубліцы Беларусь.

То можа знойдзецца ў Вас, шаноўны, адказ на простае пытанне: дзеля чаго Вы русіфікуеце беларускае грамадства?

Між тым, спадар Зімоўскі, Вы не адказалі на наш ліст за 10 ліпеня, і гэты ўчынак мы не можам не расцэньваць інакш як зацятую непрыхільнасць да роднай мовы, а цяпер ужо і да яе заступнікаў, абаронцаў, прынамсі, тых, вядомых у краіне людзей, суайчыннікаў, хто выказаў сваю вялікую і згорклую трывогу ў Звароце, накіраваным Вам; тое ж утрымліваецца і ў "Лісце у абарону мовы", надрукаваным у "Народнай волі" за 26 чэрвеня 2009 года, а таксама публікацыі "Далучайцеся!" гэтай газеты за 4 жніўня.

Яшчэ раз звяртаемся да Вас адкрыта і шчыра, мы разлічваем на тое, што Вы ўважліва вывучыце нашы лісты, звароты і зробіце належныя для сябе і дзяржаўнай кампаніі БЕЛДЗЯРЖТЭЛЕРАДЫЁ высновы.

Мы чакаем адказу: якія меры будуць прынятыя і што будзе зроблена ў бліжэйшы час, каб істотным чынам змяніць становішча з ужыткам і прапагандай нацыянальнай беларускай мовы ў эфіры, як і ў краіне наогул.

Ад імя асоб, якія падпісалі Зварот:

Генадзь Лыч, акадэмік
Мікалай Крукоўскі, доктар філасофскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Зінаіда Бандарэнка, Народная артыстка Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Мартысюк, Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь
Васіль Якавенка, пісьменнік, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці"
17 жніўня 2009 г.
Кантактны тэлефон: +29 30 44 064 Velcom
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 319
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5549
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49222