«Мы існуём як нацыя і нам ёсць, панове, на чым стаяць і што
адстойваць!» -- гэта паводле слоў М.І. Крукоўскага і ўсёй літаратурна-публіцыстычнай
творчасці В.Якавенкі, у якога філосаф Крукоўскі бачыў «выключны талент, каб спалучаць
зямлю і неба».
2 чэрвеня
2016 года а 16 гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН
Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны
цэнтр, п.110) адбуддзецца юбілейны творчы вечар, прысвечаны 80-годдзюбеларускага пісьменніка,
публіцыста, грамадскага дзеяча Васіля
ЯКАВЕНКІ.
Да мерапрыемтва падрыхтавана кніжная выстава. У экспазіцыі будуць прадстаўлены асноўныя працы аўтара, артыкулы, літаратура аб яго жыцці і творчай дзейнасці.
Павіншаваць юбіляра збяруцца вядомыя літаратуразнаўцы, вучоныя, пісьменнікі, калегі-аднадумцы, сябры і родныя Васіля Цімафеевіча.
Пісьменнік Васіль Якавенканарадзіўся 5 мая 1936 года у вёсцы Пажыхар Васілевіцкага раёна, пад час вайны вёска апынулася ў партызанскай зоне і была спаленая немцамі. З часам адрадзілася і цяпер у Светлагорскім раёне.
Васіль Цімафеевіч вядомы ў краіне як абаронца роднай зямлі і прыроды, палымяны ахоўнік Палесся ад згубнага праекта суцэльнага асушэння забалочаных масіваў, выпрамлення і ператварэння Прыпяці ў скразную канаву, што пагражала Беларусі абязводжваннем і нечуванай кліматычнай катастрофай. Пісьменнік нямала зрабіў і ў справе абароны насельніцтва ад радыяцыі. Пра плён яго экалагічнай і чарнобыльскай дзейнасці сведчаць газета «Набат», якую ў 90-я гады ён заснаваў і выдаваў, а таксама кнігі «Письма к живым» (1999), «Крушэнне на ростані» (2002), «Прывіды Шанхая над Свіслаччу» (2011).
Тэма адданасці роднай зямлі, зберажэння і прымнажэння яе матэрыяльных і духоўных скарбаў не менш выразна і магутна гучыць ва ўсіх яго мастацкіх і публіцыстычных творах, прынамсі, у аповесці «Пакуль сонца ў зеніце» (1977), у падарожным эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987), мастацка-публіцыстычных зборніках «Дайсці да ладу» (1985), «Другой зямлі не будзе» (1989) «Нячывелле» (2008), у дзіцячых казках «Смяльчак Лузь» (1995), брашуры-эсэ «Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве» (2015).
А гістарычны раман Васіля Якавенкі «Надлом» (2003) прызнаны ў літаратуры наватарскім, на яго аснове ў хуткім часе аўтар стварыў трылогію «Пакутны век» з яскравымі нацыянальнымі характарамі і шырокай панарамай ваенна-гістарычных падзей ( 2006, перавыдадзены 2009).
Літаратурная крытыка і чытачы даволі высока ацанілі творчы плён і грамадскую рупнасць пісьменніка, дастаткова сказаць, што эпічнаму твору «Пакутны век» зазвычай шукаюць аналагі ў сусветнай мастацкай літаратуры.
У перакладзе на рускую мову выйшлі яго кнігі: «Приручение земли», Политиздат, 1975; «Через гать», «Советский писатель», 1982; «На что нам жизнь дана», «Советский писатель», 1991; «Надлом. Кручина вековая», Нестор-История, 2014, Санкт-Пецярбург. Апошняя назва -- рускамоўнае выданне трылогіі «Пакутны век».
Кантактная інфармацыя:
Васіль Якавенка, пісьменнік + 375 29 30 44 064 Вольга Панасіна, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі
+ 375 17 284 10 31
Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
Сяргей Панізьнік. "Сьцяг" Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой Сьцяг мой вольны, Сьцяг мой сьмелы, Сьцяг мой...
Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
Яўген Гучок 2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б) з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках. ...
Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...