Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта

Актуаліі часу Друк E-mail
14.03.2016 | 15:49 |
Віталь ЦыганкоўВіталь Цыганкоў

У перадачы «Інтэрвію тыдня» кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў тлумачыць, чаму Менск і Масква незадаволеныя цяперашнім станам адносінаў і чаго б яны хацелі ўзамен, чаму ў Расеі няма рэсурсаў для захопу Беларусі і чаму ўпершыню за 20 гадоў Масква перастае плаціць Беларусі. З Андрэем Паротнікавым гутарыў Віталь Цыганкоў.

«Уяўны саюз па неабходнасьці» 

- Візыт у Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна дае нам падставы чарговы раз абмеркаваць у стратэгічным сэнсе беларуска-расейскія дачыненьні. Якой фразай, тэзісам вы б іх ахарактарызавалі на сёньняшні момант?

- Я б сказаў, што гэта ўяўны саюз па неабходнасьці. Мы вымушаныя падтрымліваць тыя стасункі, якія ёсьць. Але пры гэтым з кожным годам усё менш жаданьня захоўваць дзейны фармат адносінаў.

- Каго вы маеце на ўвазе, кажучы «мы»?

- Я хутчэй кажу і пра беларускую, і пра расейскую ўладу. Той фармат адносінаў, які ёсьць, ужо не адпавядае чаканьням і патрабаваньням як афіцыйнай Масквы, гэтак і Менску.

- Калі яны незадаволеныя тым, што ёсьць - то як яны ўяўляюць сабе нейкі ідэал, да якога варта перайсьці ад цяперашніх адносінаў?

- З Расеяй тут усе вельмі проста. Яны б хацелі, каб Беларусь ператварылася ў другую Паўднёвую Асэтыю. Фактычна расейскі дамініён, пратэктарат, з адзінай фінансавай сыстэмай, адзінай сыстэмай абароны і бясьпекі.

Што да Менску, то ён хацеў бы вяртаньня старой формулы «нафта ў абмен на пацалункі». Доступ без абмежаваньняў на расейскі рынак, доступ да расейскага бюджэту ў выглядзе паставак у межах расейскай абароннай замовы, іншых бюджэтных тратаў, напрыклад, на рэгіянальнае разьвіцьцё. Плюс, вядома, - незваротныя крэдыты.

- Формула «нафта ў абмен на пацалункі» прадугледжвае шырокі комплекс прэфэрэнцыяў. Але калі казаць менавіта пра нафту, то ў апошнія месяцы на фоне сусьветнага падзеньня яе цаны значнасьць менавіта нафтавага комплексу зьменшылася. Менск ужо не зарабляе на ёй столькі, колькі раней...

- Так. Але праблема, што Беларусь цяпер увогуле ні на чым не зарабляе. Калі б у нас зьявілася новая крыніца валюты замест нафты - то гэта была б іншая сытуацыя. Але ідзе абвал на сусьветных харчовых рынках, на рынках мінэральных і хімічных угнаеньняў, рынку чорнай мэталюргіі - і гэта вельмі вялікія праблемы для Беларусі. Бо 70 працэнтаў нашага экспарту - гэта акурат нафта, нафтахімія, угнаеньні, харчаваньне, чорная мэталюргія.

- Ці будзе Менск на гэтым фоне больш актыўна думаць пра экспартныя альтэрнатывы?

- Менск можа думаць што заўгодна, але пакуль гэтыя думкі ніяк не рэалізуюцца і не матэрыялізуюцца. Мы як былі залежнымі ад расейскіх сыравінных паставак - так і застаёмся. Ніхто ня ведае, якая галіна ці кірунак можа замяніць даходы ад нафтавага бізнэсу, якія зьнікаюць.

- Аляксандар Лукашэнка ня раз казаў пра неабходнасьць дывэрсыфікаваць экспарт. У апошнім указе кіраўніка дзяржавы пра эканоміку таксама гэта сказана. Але, здаецца, статыстыка не паказвае, што нешта тут мяняецца.

- Так, статыстыка пацьвярджае, што пераменаў тут няма. Пра гэта кажуць шмат гадоў, але пытаньне ў тым, што нічога ня робіцца. Проста чакаць, што чарговы ўказ радыкальна і хутка зьменіць сытуацыю, - ня варта. Трэба прызнаць відавочны факт - крызіс мае сыстэмны характар, таму ён будзе вельмі працяглы і цяжкі ў пляне здольнасьці дзяржавы захаваць свае сацыяльныя абавязаньні ў памеры мінулых гадоў.

 «Для захопу і інкарпарацыі Беларусі ў Масквы папросту няма рэсурсаў»

- На пачатку размовы вы казалі, што з гледзішча Масквы Беларусь павінна была б пераўтварыцца ў дамініён кшталту Паўднёвай Асэтыі. Ці азначае гэта, што Масква ня мае ідэяў поўнага захопу Беларусі, як гэта адбылося з Крымам, - ці гэтыя ідэі контрапрадуктыўныя?

- Вельмі цяжка казаць пра ідэі Масквы - бо «ў Крамлі шмат вежаў», і ўсе яны глядзяць у розныя бакі. Там ёсьць розныя групоўкі, якія, адпаведна, прасоўваюць розныя сцэнары разьвіцьця Расеі і адносінаў з суседнімі краінамі. Цяжка сказаць, якія думкі цяпер там прэвалююць і маюць найбольшы ўплыў.

Калі ж казаць аб'ектыўна, то для захопу і інкарпарацыі Беларусі ў Масквы папросту няма рэсурсаў. Фізычных, фінансавых, палітычных, ідэалягічных - ніякіх.

- Апошнія месяцы неяк заціхла тэма, якую ў канцы мінулага году называлі галоўнай тэмай беларуска-расейскіх дачыненьняў - патэнцыйнае разьмяшчэньне расейскай вайсковай базы ў Беларусі. У якім стане гэтая тэма цяпер, вакол чаго змагаюцца бакі, што б яны хацелі?

- Расея фактычна хоча тут мець сетку сваіх вайсковых базаў, якія будуць вельмі ў нязначнай ступені падпарадкаваныя Менску. Адпаведна, Беларусь нічога такога ня хоча. Пазыцыі бакоў відавочныя, і я ня думаю, што яны зьмяніліся за апошнія месяцы.

- Яны шанцы ў Беларусі адбіцца ад гэтага жаданьня Масквы?

- Мне здаецца, яна ўжо адбілася. І Лукашэнка, і міністар абароны Раўкоў, і міністар замежных спраў Макей адназначна сказалі, што база не патрэбная. Усё, пытаньне закрытае.

- І Масква ня будзе яго зноў актуалізаваць?

- Масква можа паспрабаваць яго актуалізаваць, але - што яны могуць прапанаваць наўзамен? Чаго гэта можа каштаваць Беларусі - зразумела. Ці можа Расея кампэнсаваць гэтыя імаверныя палітычныя і фінансавыя страты? У іх няма такіх магчымасьцяў, таму наўрад ці яны могуць прапанаваць Менску нешта цікавае.

- Апошнія 20 гадоў Расея, пры розным стаўленьні, розных адносінах паміж лідэрамі, - у крытычны час заўсёды плаціла. Чаму вы думаеце, што зараз можа быць па-іншаму?

- Зьмянілася сытуацыя. Гэтыя 20 гадоў Расея пасьля абвалу пачатку 90-х паступова расла. Цяпер яна падае, і гэта на працяглы час.

Другі момант - зьмянілася ідэалягічная сытуацыя ў Крамлі. Яны цяпер хочуць бачыць разам з сабой рэальных ідэйных хаўрусьнікаў, а ня тых, хто з табой, пакуль ты плаціш. Яны б хацелі бачыць у Беларусі менавіта адданага ідэйнага хаўрусьніка - чаго ў Беларусі відавочна няма.

«Гэта частка глябальнай гульні на аслабленьне Расеі»

- Беларускія аналітыкі па-рознаму глядзяць на працэс нармалізацыі адносінаў афіцыйнага Менску з Захадам. Адны кажуць, што гэта рэальны і стратэгічны курс, іншыя бачаць у гэтым ня больш чым гульню з мэтай падражніць Маскву, каб выбіць зь яе больш рэсурсаў і прывілеяў. Як вы глядзіце на гэты працэс?

- Гэта вымушаны крок з боку афіцыйнага Менску. Тут ёсьць дакладнае ўяўленьне, што Расея даваць столькі ж ужо ня здольная і што як дзяржава-патрон яна страчвае сваю прывабнасьць. Таму Менск ліхаманкава шукае апірышча ў іншых кропках плянэты - Кітай, арабскія краіны, Захад.

Іншае пытаньне - для чаго гэта трэба Захаду.

- Дык для чаго?

- На жаль, я ня думаю, што Захад вельмі зацікаўлены ў пабудове доўгатэрміновых устойлівых адносінаў менавіта зь Беларусьсю самой па сабе - па-за межамі канфлікту з Расеяй. Гэта частка глябальнай гульні на аслабленьне Расеі, на тое, каб адарваць ад яе аднаго з галоўных інфармацыйна-ідэялягічных хаўрусьнікаў. Але пытаньне ў тым, чаго гэта можа каштаваць нам, як Расея можа ўспрыняць адыход на заходні бок.

Зразумела, нам патрэбны Захад, нам трэба вэстэрнізаваць краіну. Але трэба рухацца павольна, асьцярожна, бяз рэзкіх крокаў. Я не выключаю, што мы можам быць уцягнутыя ў чужыя геапалітычныя гульні, якіх мы не разумеем і ў якіх ня будзем здольныя манэўраваць.

Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 964
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2527
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38067