Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Прэзентацыя верша arrow Эдуард Акулін

Эдуард Акулін Друк E-mail
20.07.2009 | 18:29 |

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і асьпірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Першацьвет", загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Полымя". Цяпер - намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Дзеяслоў", а таксама - намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Аўтар кніг паэзіі: "Лес дзённага асвятлення" (1988), "Пяшчота ліўня" (1990), "Крыло анёла" (1995), "Радно" (2000), "Непрычалены човен" (2003),  драматычнай містэрыі "На Каляды" (1996), шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай і нямецкай моваў, а таксама двух песенных магнітаальбомаў : "Мая Крывія" (1995), "Як яна і я" (2000) - і кампакт-дыскаў "Напачатку была Песьня" (2003), "Песьні залатой Крывіі"(2008).

Вершы перакладаліся на ангельскую, французскую, італьянскую, украінскую, расейскую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, літоўскую і латышскую мовы.

Лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю беларускай бардаўскай песьні (1993).

Аве Марыя

                  Памяці маці

Час прыйшоў за грахі вініцца...
Памяць паліць гады на тло.
Ды часьцей стала мама сьніцца -
не сама, а яе Сьвятло.

Мне на гэта Сьвятло маліцца -
покуль будзе мой шлях відзён...
-Мама, імя тваё сьвяціцца -
хай ад сёньня - да скону дзён.

Гэта ж ты мяне нарадзіла.
Што змагла - то ў жыцьці дала...
Ты і ёсьць для мяне Радзіма.
Не прывыкну казаць - была.

 

Паганіні

Вочы майстра - сьляпыя пальцы -
па вяках пракладаюць шлях.
Ды чамусьці аб струны раніцца
да крыві найчасьцей душа.

Як самому з сабою справіцца?
Па анёлу на дзьве рукі...
Калі пальцы, як сьвечкі, плавяцца -
сьлёзы просяцца ў жабракі.

Падпілоўвала здрада хіжая,
падпільноўвала кожны крок...
Тройчы ўмёршы - ніхто ня выжыў шчэ,
нават Бог. Паганіні змог.

 

Арда

                        Вользе Іпатавай

У чужынцаў - звычка такая -
за сабою паліць масты.
Як разгублена вол рыкае,
як дрыжаць між павекаў ксты...

А дымы над бязьмежным краем
працінаюць стрэл сьпічакі...
Гэта Бог за грахі карае
вузкавокі, як крымчакі.

Твар Іуды між хмар лунае,
упіліся ў душу цьвікі.
Сонца-шчыт у руках Мамая
не заходзіць аж тры вякі...

Не змазолелі ў кроў калені,
не прадалі душу ў ярмо.
Спакон веку свабоду мелі
і сягоньня не аддамо!

 

Грэшнік

Хай за гэта мяне караюць,
хай за праўду распнуць, і ўсё ж -
заміж крыжа ў душы хаваю,
як Варава, халодны нож.

Абвіла, як зьмяя, дарога,
дні згарчэлі на лебяду.
Не з крыжом, а з нажом да Бога
на паклон у царкву іду...

Крыж - у Бога, а нож - у Сьмерці,
а душа у мяне баліць.
Як жагнаюся, дык у сэрцы
крыж аб нож серабром зьвініць.

 

Грэх

Стаючы паміж дзьвюх дарогаў,
выбіраю ня рай, а грэх.
Я прашу дараваньня ў Бога, -
толькі бачу вочы твае...

Ночы ў сноў адняла трывога,
перарваўся анёльскі сьпеў.
Я прашу дараваньня ў Бога, -
толькі бачу вусны твае...

Праклінаючы ў думках злога,
у пустой, як душа, царкве
я прашу дараваньня ў Бога, -
толькі бачу грудзі твае...

Прынікаючы да нічога,
у сьляпой, як сусьвет, журбе
я прашу дараваньня ў Бога, -
я прашу дараваць - цябе.

 

Сьлед

Не ў Евангельлі,
а у гліне
віфліемскай
згубіла сьлед
небаверная Еўфрасіньня...

Бог заўважыў
яго
і з гліны
той спачатку
зьляпіў цагліну,
а пасьля -
беларускі сьвет.

 

Пацалунак Іуды

Дух Гасподні лунаў над сьветам,
цела ела цьвікоў іржа,
а ўжо ён, пацалунак гэты,
споўз, як смоўж, на зямлю з крыжа.

Камнем кануць народы ў Лету,
час застанецца без замкоў...
Толькі ён, пацалунак гэты,
пераможа арду вякоў.

Ноч агорне крылом планету,
Госпад вернецца, каб судзіць...
Ну, а ён, пацалунак гэты,
будзе ў цемры Яму сьвяціць.

 

Бой з сабой

І гарачы сінайскі вецер,
і грыфоны - сьляпой ардой -
мелі, Госпад, цябе наўвеце,
калі ты распачнеш свой бой.

І жанчыны у чорным зрэб'і,
і аракулаў гулкі рой
мелі, Госпад, цябе наўвеце,
калі ты распачнеш свой бой.

І апосталы - твае дзеці,
і Анёл з залатой трубой
мелі, Госпад, цябе наўвеце,
калі ты распачнеш свой бой.

Але кожны з іх, чуеш, кожны
сьніў трыумф пераможны твой.
І ніхто й не падумаў, Божа,
што ты бой распачнеш з сабой.

 

Залатая мая

На ускраіне небакраю
не карай мяне нематой...
Залатая мая, залатая,
ля самоты маёй пастой.

Аддаю табе ўсё, што маю,
нават тое, што іншым даў...
Залатая мая, залатая,
я нікога так не кахаў.

Прыгубіўшы сьлязу адчаю,
без цябе мне куды ляцець?..
Залатая мая, залатая, -
залацей за жыцьцё і сьмерць!

 

Жыве Беларусь!

                             Братам па пяру і крыві ахвярую

Насуперак грозным тыранам,
насуперак Злу і Мане
жывем не ў балотным тумане,
жывем не ў сьляпым табуне...

Жывем, як Купала і Колас
калісь загадалі нам жыць...
Жывем без аглядкі на голас,
што зранку да ночы сіпіць:

- Прадайце Радзіму і Мову,
аддайце на зьдзек прыбышу
і Бога, і роднае Слова...
Прадайце сьвятую Душу...

Я - бог, бо я ўладу вяршу!..

І нехта з нашчадкаў Іуды,
хто страхам і здрадаю жыў,
спаймаўся на д'яблаву вуду,
душу у ламбард залажыў,

ня згледзеўшы нават, што цэннік
ад часу Пілата ўсё той -
трыццатнік - за брата, хоць геній,
хоць зеўрае лоб пустатой...

Ды, дзякаваць Богу, ёсьць Людзі,
якіх не прадаць, не купіць,
чый Дух не скарыўся аблудзе,
каго - ні разьбіць, ні спыніць!

Дык станем, браты мае й сёстры,
у шчыры і шчыльны хаўрус
і так, як Малітву, - узьнёсла
прамовім: - Жыве Беларусь!

                  22 кастрычніка 2006 г.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2012
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7425
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42965