Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта

Алесь Клышка: „Б’ем у званы праз „Званіцу!” Друк E-mail
09.02.2016 | 13:16 |
У незалежных СМІ ўжо паведамлялася пра выхад у свет новай кнігі “Званіца” сяброў-літаратараў – манаха Іаана, у свеце вядомага паэта ды філосафа Алега Бембеля, і паэта Алеся Клышкі. Гэтым разам гэта занатаваныя цягам двух гадоў тэлефонныя экспрэс-інтэрв’ю пра лёс Беларусі ў сучасным свеце, палітыцы, літаратуры. “Званіца” зроблена ў нэажанры, які аўтары вызначылі як “дыялогі: нечаканыя пытанні і хуткія адказы-разважанні ў тэлефонным эфіры”. Але ў друк патрапіла, паводле аўтараў, мо менш за палову. Сёння на тэмы, узнятыя ў кнізе – гутарка з Алесем Клышкам.

Алесь Клышка: „Б’ем у званы праз „Званіцу!”

РР: Чаму пачалі свае “Званіцы” з тэмы “што мы думаем пра цябе, Украіна?”

Алесь Клышка: Балючае тэма і дзе ўсе перадумовы вайны. Дый шмат сваякоў там, жонка адтуль паходзіць. Той жа Крым да расейскай акупацыі мы наведвалі мо паўтара дзяесятка разоў. Ужо тады прыкмеціў, што тагачасны сцяг украінскай аўтаноміі моцна нагадвае расейскі – толькі скажоныя памеры паласаў. І ў курортных гарадах стаўленне да ўкраінцаў было як “не да родных”. Бо ж пераважная частка насельнікаў патрапіла ў Крым пасля другой сусветнай – хто з Урала, хто з цэнтра Расеі. Пры гэтым Сталін дэпартаваў усіх карэнных – крымскіх татараў. Так былі закладзеныя асновы сённяшняга канфлікту. І хоць Пуцін перамясціў драпежны позірк на Сірыю, згубная справа зробленая – Данбас разбураны і вонкава, і ўнутрана, у душах людства. Процьма беспрацоўных, тыя ж, хто яшчэ працу маюць, перайшлі на чатырохдзёнку. Ані Украіна, ані Расея туды не ўвозяць грошы. Выезд па пропусках…

РР: “Кожны гіне за сваю ідэю, але ніхто яе не дасягае” – ваша выснова ў кнізе…

Алесь Клышка: Тым ня менш, Украіна схамянулася ў выніку ўсіх падзей, падымаецца з кален. Цяжка зараз і ацаніць, які ўнёсак ў гісторыю і будучыню зрабілі тыя ўкраінцы, што абаранілі Незалежнасць і Гонар сваёй краіны!

РР: Далей пачынаеце весці гаворку пра ўплыў надыходзячага ў Беларусь Кітая. Тым больш, параўнальна нядаўна ты, Алесь, вярнуўся адтуль з тыднёвай бізнес-вандроўкі. Нібы, краіна з тысячагадовай гісторыяй, культурай. Але беларусы ведаюць ужо кітайцаў і як варожую сілу. Нагадаю двухгадовай даўніны хваляванні дачнікаў, чые лецішчы на Смалявіччыне мусілі змесці – з нагоды пабудовы кітайскага Тэхнапарка. Наша радыё расказавала пра экалагічныя наступствы ў выглядзе выпадаючых валасоў, кашлю – пасля ўзрыву ў “кітайскім” цэху па вытворчасці біяўгнаенняў у пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Сёння Кітай – наш партнёр альбо небяспека, што насоўваецца?

Алесь КлышкаУспомнім вопыт узаемадачыненняў Кітая і Расеі, што адлюстраваны дастаткова і ў друку, і ў дакументальным кіно. Асабліва багата інфармацыі пра наступствы “жоўтага” панавання ў сельскай гаспадарцы суседняй дзяржавы. Ніколі не забуду расповед фермераў – мужа і жонкі – якія разарыліся з-за таго, што побач кітайцы паставілі свае парнікі з таматамі. І ўжо 8 сакавіка “выкідвалі” на кірмашы ўраджай, робячы нечуваны дэмпінг коштаў. Наконт экалогіі “надзьмутая” хімікатамі прадукцыя не правяралася, а колькасна канкурыраваць з ёй было немагчыма. Аднак, калі сышлі, пасля іх засталіся мяхі з-пад угнаенняў ды выпаленая зямля, што ўжо ніколі нічога не родзіць! Увогуле, урок для нас – усё залежыць ад таго, як гаспадар дазваляе гаспадарыць у сваёй хаце. Тады дайшло да таго, што прыйшлося ўмяшацца міліцыі, бо пайшла сценка на сценку – “дружныя” кітайцы павылазілі з усіх дзірак…

РР: Яны што – настолькі не паважаюць іншыя народы, што свядома псуюць чужую зямлю?!

Алесь КлышкаБудучы ў Кітаі, зразумеў, што гэта адпавядае іхняму менталітэту – там, дзе знаходзішся, не зважаючы, бярэш усё, што табе патрэбна. Дарэчы, у часе вандроўкі звярнуў увагу на тое, як паводзяць у адносінах да сабе і “гасцей”. У хімічных навукова-даследчых лабараторыях (Алесь Клышка – кандыдат тэхнічных навук – В.С. ) няма праточна-выцяжной вентыляцыі. І ўзімку, калі зачыненыя дзверы ды фрамугі, паветра сціснутае, атручанае. Мы там не маглі знаходзіцца, а яны працуюць, як нішто. Мы наведалі і Пекін, і Чанчунь, і Цындао, і Чаньхэ. На вуліцах пяршыць у горле, з’яўляецца кашаль – з-за смогу. Мне распавядалі, як кітайцы не хацелі з’яжджаць з аэрапорту “Менск-2” – маўляў, дайце падыхаць чыстым паветрам! Але ставяць сабе як вельмі прасунутую, заможную нацыю. Паглядаюць на іншых з высока. Нас запрашалі ў мэрыі, дзе мясцовыя чыноўнікі маглі міжсобку нешта абмяркоўваць, нават не зважаючы на “госцікаў”. Тое самае паўтаралася і ў аўтобусе. Тады мы “у адведку” сталі размаўляць па-беларуску, параілі перакладчыцы вучыць “мову”, калі хоча працаваць з беларускімі дэлегацыямі.

Неаднаразова думаў там і пасля – як жа яны так падняліся са сваім камуністычным кіраўніцтвам? Зразумеў, што апошняе скарыстала генетычную прагу кожнага кітайца выбіцца наверх, быць для сябе маленькім імператарам. І – дало напоўніцу магчымасць развівацца прыватнаму бізнесу. Маленькі прыклад, як ён расквітнеў. Калі вырашалі пытанне рэалізацыі аднаго з нашых навукова-даследчых праектаў, выйшаў нейкі шэраговы прафесар і сказаў – “не будзе грошай на доследы і рэалізацыю прадукцыі, аплачу сам на ўсе вашы выдаткі, але далей гэта будзе мой бізнес.” Яшчэ. Сустракаліся ў Цындао з прафесарам Ванам. Ён, будучы 15 год таму проста навукоўцам, разбудаваўся ў чыстым полі і стаў за гэты час мільянерам – заканадаўства і ўлады так спрыяюць прыватнай ініцыятыве! А нам у стасунках з імі варта быць асцярожнымі – капіравальшчыкі ды плагіятары яны выдатныя! І калі ў цябе “злізалі” інфармацыю, ты тут жа для іх перастаеш быць цікавым. А ў тым жа “Тэхнапарку” за кітайцамі павінны быць пільны кантроль, бо яны будуць “пляваць” на экалогію і навакольных людзей-беларусаў.

Алесь Клышка: „Б’ем у званы праз „Званіцу!”

Алесь Клышка: „Б’ем у званы праз „Званіцу!”

Алесь Клышка: „Б’ем у званы праз „Званіцу!”

Алесь Клышка: „Б’ем у званы праз „Званіцу!” 

РР: Наступная тэма – будаўніцтва Астравецкай АЭС, што фінансуецца і падштурхоўваецца Расеяй. Не сакрэт, што ўжо зараз маскоўцы адмываюць на гэтым грошы. Тым больш, Захад вуснамі прыбалтыйскіх краін заявіў, што не будзе карыстацца энергіяй будучай АЭС, а нам яе столькі не трэба. Не будзе куды дзяваць?

Алесь КлышкаНеўзабаве з пасткі Газпрама мы патрапілі яшчэ і ў пастку іх атамнага лобі. Не трэба сёння на гэты конт быць звышдасведчаным – уключыце інтэрнэт і пачытайце што ўжо пра гэта напісана. Успомніць наступствы апошняй па часе буйной атамнай аварыі ў Японіі. Але самае негатыўнае наступства – тыя вялікія крэдыты, што прыйдзецца вяртаць. І калі АЭС не будзе даваць прыбытку, расейцы запатрабуюць, скажам , прыватызацыі на сабе аўтазавода, таго ж трактарнага, а мо і салігорскія шахты прыхапіць…

РР: У дыялогу з айцом Іаанам вы не маглі не закрануць пытанне беларускай духоўна-рэлігійнай самаідэнтыфікацыі. Усе памятаюць пагрозлівы вокрык мітрапаліта Кірыла, калі публічна было выказанае імкненне хоць да абмежаванай аўтакефаліі. Між іншым, тыя незалежныя парталы называюць яго “крамлёўскім падпевалам” і “палітыкам у расе”. А калі прыехаў у Беларусь, называў жыхароў іншай краіны “сваёй паствай”…

Алесем Клышка: Сапраўды, ад яго было некалькі пасылаў, што і мяне засмуцілі. Калі Кірыл заявіў, што “ў Сірыі расейцы бароняць інтарэсы Расеі”. Чые інтарэсы бароняць лётчыкі, што паводле расейскага ж тэлеканала РБК, за час бамбавання забілі 4 тысячы чалавек, траціна з якіх жанчыны і дзеці?! Самае бруднае, што паколькі мы пазіцыянуемся з Расейскай праваслаўнай царквой, то й фармальна падпісваемся пад гэтым!

РР: Не хочацца…

Алесь КлышкаДругі момант. Нядаўна на сінодзе кранулі пытанне наступстваў сталінскіх рэпрэсій супраць праваслаўя. Ну, думаю, зараз выкажуць свае абурэнне, пазіцыю. Вернікі, святары вынішчаліся жа ў першую чаргу НКУСаўцамі. Быў проста ў шоку, калі той жа Кірыл наракае, што “не трэба казаць, што ўсё было дрэнна пры Сталіне”! Пры тым, што ведаю шмат нашых беларускіх святароў-патрыётаў. На вашым радыё чуў інтэрв’ю з Яўгенам Грамыкам. Крокі да беларускасці робяць Юры Залоска, Аляксандр Верамейчык. Узгадаем таксама Братства віленскіх пакутнікаў, створанае пры Петрапаўлаўскім храме. Там актыўную ролю грае гісторык, навуковец Лідзія Кулажанка. Добрыя словы пра дырэктара менскага Дома міжцаркоўных сувязяў Георгія Гаховіча. Нашым вернікам трэба яднацца на глебе беларускасці. Акурат разумеючы, што цяперашнія царкоўныя саноўнікі ў Маскве сваёй палітычнай заангажаванасцю сапсавалі сур’ёзна аўтарытэт праваслаўнай царквы.

РР: Некалькі паэтычных тваіх радкоў пры канцы…

Алесь Клышка:

Зерне ўзрастае ў непагодзь
Лісточак асфальт узрывае
Слова ўзрушае душу і плоць
Злое жыццё забівае
Нам невядомая сіла нябёс з добрасцю жыць заклікае…

Алесь Клышка: „Б’ем у званы праз „Званіцу!”

Алесь Клышка: „Б’ем у званы праз „Званіцу!” 

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)» [Паноўлена]
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 711
mod_vvisit_counter Учора 874
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 1585
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 19181
Каталог TUT.BY