Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Канадзкая беларуска задае беларускі трэнд у вышыўцы Друк E-mail
03.02.2016 | 22:12 |
Ірына Варабей эмігравала зь Беларусі ў Канаду, дзе знайшла ідэальныя ўмовы, каб вышываць. Там ужо 10 гадоў існуе яе мастацка-дызайнэрская кампанія Spirit of Belarus, якая прапагандуе беларускую вышыўку сярод заходніх аматараў.
Ірына Варабей  

Са сп-няй Ірынай мы пагутарылі пра тое, чаму папулярнасьць вышыўкі вяртаецца ў наш хуткасны час, ці можна вышыўкай зарабіць і ці дарэчы, што вышыўка з ручніка патрапіла на дзяржаўны сьцяг. У гутарцы мы таксама закранулі тэмы сялянскасьці і шляхетнасьці гэтага занятку, узгадалі беларускую тэхніку, якая больш старажытная чым крыжык, і тэхніку, назву якой нібыта даў кароль Ягайла.

Сьцягвайце падарунак ад Ірыны Варабей - схемы беларускай вышыўкі!

 

Спадарыня Ірына, ці можна паверыць, што нехта зьехаў зь Беларусі ў далёкую Канаду, каб проста вышываць?

Мая галоўная мэта была не вышываць, калі я ехала ў Канаду. Я нават і ня думала, кім я ў Канадзе стану і чым я тут займуся. Ехалі проста з таго эканамічнага крызісу, які ў нас быў у 90-я. Але чалавек ня можа жыць бяз мары. Мы ехалі па лепшае жыцьцё, а ў думках мне хацелася вышываць. Паверыце вы ці не, але я везла цэлую валізку беларускіх абрусаў, для таго каб іх тут вышыць і, можа, прадаць.

У вас было ўяўленьне, што гэта можа быць валютны тавар?

Так, я ведала ўжо, што вышыўка папулярная ў Канадзе, у Амэрыцы. Тады ў 90-х гадах ужо прыходзілі да нас, на наш кніжны рынак часопісы з Захаду са схемамі вышывальнымі, з карцінамі для вышыўкі. І хацелася ўсё гэта вышываць, у мяне ўжо тады рукі сьвярбелі, што буду вышываць. Я ў дзяцінстве спрабавала сама ствараць схемы для вышыўкі - на паперцы, клятчатым аркушы - і я ведала, што магу ствараць такія схемы. 

І тут вам гэты шлях ад вышывальніцы да стваральніцы схем удалося прайсьці...

І ў Канадзе я пачала вышываць па гатовых схемах. Ужо ў першыя дні я прыйшла ў вышывальную краму, ахнула там, ледзь не заплакала і ўсяго-усяго набыла. Бачыла, што прапаноўваецца шмат матываў - тут віктарыянскія, тут афрыканскія, тут індзейскія, тут расейскія, украінскія нават - і тут мяне заняло: чаму беларускага нічога няма і ніхто ня ведае нават?

Прыблізна з такімі пачуцьцямі я гляджу на карціну, якую вышыла мая маладая мама. У нас дома вісіць яе выдатная праца - маскоўскі Крэмль. Відаць, гэта вышывалася па схемах, якія калісьці друкаваў часопіс «Работніца і сялянка». Колькі ўменьня і гадзінаў працы гэтаму было аддадзена, а мне ня хочацца гэтую карціну забраць з сабой - здаецца, вось каб там быў партрэт Купалы або...

Вышыты Мірскі замакВышыты Мірскі замак

Чырвоны касьцёл? Так, я сама жыла ў тыя гады. 60-я і 70-я - маё дзяцінства, калі я спасьцігала гэтае вышываньне. Мая мама таксама вышывала. Я памятаю, што бегала яна са сваімі сёстрамі, шукалі нейкія ніткі асаблівага адценьня. У маёй цёці таксама віселі вышытыя карціны па ўсёй хаце. А потым гэта занепадала: не было нітак, не было схемаў, не было ўсяго гэтага начыньня. Некаторыя рэчы, якія я маю тут, я нават ня ведаю як назваць - бо ўжываю толькі ангельскія назвы. Потым мама закінула вышыўку, пачала вязаць. Вязаньне прыносіла нейкі прыбытак, можна было зарабіць капейчыну. А вышываньне было чыстай забавай. І тут на Захадзе быў прыблізна такі самы адыход - цікавасьць занепадала, жанчыны як кажуць апраналіся ў крамнае, але потым ручная вышыўка вярнулася на сонца - тут існуюць гільдыі вышывальніц, праводзяцца курсы, сэмінары, выставы, у каледжах выкладаюць вышыўку...

Калі вы закладалі свой сайт і кампанію Spirit of Belarus, то казалі, што вашай матывацыяй было знайсьці і стварыць для іміджу краіны ўстойлівы візуальны вобраз. У прынцыпе гэта задача-выклік. Як вы ацэньвае свой посьпех, наколькі вы наблізіліся да магчымага варыянту адказу?

Напэўна наблізілася. Таму што, калі я бачу вынік працы, калі на фэстывалях людзі прыходзяць і пазнаюць, што гэта беларускае, то думаю, што задача выкананая.

І ўсё ж у чым гэты сымбаль увасоблены - у вышыўцы, ў нейкім элемэнце арнамэнту?

Сурвэтка "Грамавік". Тэхніка Trianglepoint - вышыўка трохкутнікамСурвэтка "Грамавік". Тэхніка Trianglepoint - вышыўка трохкутнікам

Ведаеце, калі я разважаю над вашымі пытаньнямі, я бачу, што ў нас розныя ўяўленьні, мы ўкладваем розныя паняцьці ў словы вышыўка і арнамэнт. Ва ўяўленьні беларускім мы асацыюем вышыўку з арнамэнтам, гэта ў нас амаль што сынонімы. Калі вышыўка - дык арнамэнт. На захадзе зусім іншае ўяўленьне аб вышыўцы, яна не атаясамліваецца з арнамэнтам, у іх слова арнамэнт азначае зусім іншае. Тут часта вышыўка - гэта карціны створаныя ніткай. У іх таксама няма такога выразу як нацыянальны арнамэнт. У нас жа ёсьць - беларускі нацыянальны арнамэнт, казахскі арнамэнт, эстонскі арнамэнт...

Гэта, магчыма, мае карані ў тым, што вышыўка нарадзілася як ужытковае мастацтва. А як вы ставіцеся да таго, што той самы нацыянальны арнамэнт быў зьмешчаны на дзяржаўны сьцяг Беларусі? Ці прыходзілася вам гэты факт прыводзіць канадцам, расказваючы пра Беларусь?

Размова зь любым канадыйцам пачынаецца сапраўды аднолькава: ты адкуль? - зь Беларусі - а дзе гэта? Але ў апошнія гады гэта мяняецца. Прынамсі тут на фэстывалях мяне ўжо ведаюць. Так, я гавару і пра тое, што вышыўка, геамэтрычныя ўзоры - на нашым дзяржаўным сьцягу. На дзяржаўным, не на нацыянальным. 

А той варыянт, які быў выбраны на сьцяг, ён адпавядае яго ўжываньню, яго функцыі?

"Калядная каза". Сanvaswork, blackwork, string art, беларуская нізанка і вышыўка пацеркамі."Калядная каза". Сanvaswork, blackwork, string art, беларуская нізанка і вышыўка пацеркамі.

Калі вы хочаце спытацца пра значэньне сымболікі - то загнутыя ромбікі, напрыклад, азначаюць багацьце, яны навеяныя рагамі жывёлы, якая была валютай уў старадаўнія часы. Рогі могуць таксама сымбалізаваць рукі якой-небудзь багіні - абярэга. А таксама чытала ў інтэрнэце крытыку, што быццам гэты арнамэнт не адпавядае яго ролі, што быццам яго на паховінах ужывалі, што у ім матывы сьмерці... Але я арыентуюся на значэньне сымбаляў па кніжцы Міхаіла Кацара. Па Кацару, як яму сялянкі расказвалі, у нашых узорах нічога цёмнага, нічога зьвязанага са сьмерцю няма. Усе нашы ўзоры - гэта размова з Богам, гэта малітва, гэта ўхваленьне, гэта просьба. Таму, які б узор ты ні ўзяў на гэты сьцяг, я думаю, любы ўзор можа адпавядаць. Гэта проста сымбаль нашай культуры, нашага сьветапогляду.

А цяпер пра тое, чаму вы не вышываеце строі, не бераце заказы...

Таму што задача маёй кампаніі - не аўтэнтычная вышыўка. Яе задача - данесьці веды пра Беларусь тут у заходнім сьвеце. Вышыўка строяў - гэта рамяство, я займаюся мастацтвам. Калі гаварыць пра бізнэс - я ствараю і прадаю схемы для вышыўкі. Схемы я ствараю паводле сваіх твораў. Калі жанчына іх купляе, прыносіць дадому і пачынае вышываць - яна ведае, што гэта беларускае, яна дазнаецца пра краіну Беларусь, потым яна вышывае гэта з думкамі пра Беларусь.

А як вы гледзіце на проста шалёны выбух папулярнасьці вышыванкі ў Беларусі - што вышываны матыў пашыраецца ва ўсе сфэры - яго возяць на капотах машын, носяць на мабільніках?

Нармальна гляджу. Я марыла пра гэта, калі я пачынала сваю кампанію гадоў 10 таму. Я марыла, каб усе жанчыны ўзялі іголкі ў рукі і пачалі вышываць, каб несьлі ў сьвет нашу адметнасьць.

Ці здаралася з вамі такое, што вышываньне вам дапамагае нешта вельмі добра запомніць, проста зашыць у памяць?

 

На канадыйскім фэстывалі "Юрта міруНа канадыйскім фэстывалі "Юрта міру

О так, калі я вышываю, напрыклад, другі раз нейкі ўзор, я ўспамінаю, што было першы раз. Калі я пачала вышываць у Канадзе, я пачала ўспамінаць мае беларускія сны. Аднойчы я нават патрапіла ў Таронта на вуліцу, якую я сьніла ў Беларусі. Іголка сапраўды нібы антэна ловіць хвалі сусьвету, вашы ўнутраныя імпульсы і зашывае іх у тканіну. Таму ўсе рукамі вышываныя рэчы напоўненыя энэргетыкай. Калі вы хочаце мець беларускі строй, раю не купляць у краме - бо ў строй укладзеныя ня толькі сакральныя сымбалі, але і энэргія чалавека, які вышываў. Гэта вельмі істотна.

Можа быць, вы крыху прыадкрыеце, ці можа вышываньне пракарміць як бізнэс, асабліва на Захадзе?

Усе вышывальніцы ведаюць, што проста вышываньнем і продажам схем пракарміцца нельга. Некаторыя прадаюць свае работы, але гэта не асноўны іх бізнэс. Чым можна трохі зарабіць - гэта курсамі. Тыя, хто мае курс, могуць добра зарабіць. Ёсьць такія выкладчыкі, якія езьдзяць па сэмінарах, маюць воркшопы.

Колькі плаціць студэнт на такіх курсах?

20 даляраў за гадзіну. Калі да вас прыйшло пяць студэнтаў, гэта ўжо будзе 100 даляраў за гадзіну.

Вядома, што вы хочаце замацаваць у міжнародным ужытку такі тэрмін як беларуская нізáнка. Як бы вы патлумачылі асаблівасьць гэтай тэхнікі для аматара?

Часам яе яшчэ называюць і процяг, і нацяг. Нітка стварае ўзор ня крыжыкам, але такім працягнутым штрыхом. Адзін ручнік такой работы мне паслаў Янка Запруднік. І калі мяне ўсе тут пыталіся, якія адметныя беларускія тэхнікі існуюць - я вырашыла, а чаму ня гэта? Я выбрала варыянт назвы нізанка, бо яго лепш можна перадаць лацінкай: Belarusian nizanka. Хачу, каб ён замацаваўся гэтак сама, як скажам украінская мярэжка. І калі я пайду, калі нават згубяцца мае працы, гэты тэрмін застанецца ў міжнародным ужытку. За ім будзе стаяць мая Беларусь.

Вы б маглі вярнуцца ў Беларусь лідэрам, такім вышывальніцкім гуру...

Ага, сабраць аўдыторыю вакол сябе, цэлыя залі, нешта прамаўляць. Не, я сваё жыцьцё такім ня бачу. Я хачу проста быць прыкладам, сваімі работамі паказаць шлях іншым, як можна вышываць, браць іголку ў рукі і проста адчуваць асалоду ад гэтага занятку. Можа нехта зьяднаецца ў клюбы ў нас, я хачу, каб і ў нас зьявіліся нейкія гільдыі, клюбы, арганізацыі, часопісы, сэмінары. Спадзяюся, што знойдуцца больш таленавітыя, чым я, і пойдуць далей і далей пашыраць гэта мастацтва маляваньня ніткамі.

Алена Ціхановічsvaboda.org
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1813
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9004
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31435