Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow SOS-паралелі arrow Ліст з Нямеччыны ў адказ, што радуе і што хвалюе там нашага чалавека

Ліст з Нямеччыны ў адказ, што радуе і што хвалюе там нашага чалавека Друк E-mail
25.12.2015 | 04:50 |
Ліст з Нямеччыны ў адказ, што радуе і што хвалюе там нашага чалавекаДобры дзень, шаноўныя!

Нас на Захадзе хвалюе ўсё -- і тое, што на Усходзе, і тое, што валіць адтуль на сыты пакуль Захад, і тое, што ад захаплення больш сваёй свабодай і дэмакратыяй заходнія правіцелі і іхняе бліжэйшае кола ўвайшлі ўжо ў стадыю нейкай наркатычнай гаварыльні, дзе за пікіроўкамі і мяккімі абвінавачаннямі адзін аднаго цяпер ужо не разглядзець ні сутнасці, ні мэты...

Стварылі Еўрапейскі саюз, абяцалі легкаверным і гулі на Елісейскіх палях ці каля Букінгемскага палаца, і эканамічнае раздолле, і многа яшчэ такога, што цяпер і паўтарыць няможна.

А ў жыцці - прадпрыемствы размясцілі на Усходзе, нейкую малую частку ў былых сатэлітаў СССР, грошы -- у Амерыцы, ці ў Кітаі, а пра сваіх дбанне заціхла. Так, падкормліваюць нас па капейцы, каб не было рэвалюцыі, штосьці пастаянна перастаўляюць, абнаўляюць, скарачаюць, плумачачы заходняму свабоднаму люду, што гэтыя рухі толькі для людскога дабрабыту.

Самыя модныя словы на прадпрыемствах - кампрымаванне, сістэматызацыя, што, калі простаю мовай, адзначае адзінае -- выкінуць як мага больш людзей з прадпрыемства! Тут так усё скампанавана, што скарачэнне толькі выгадна адміністрацыі. Лепш, каб людзі сядзелі на дзяржаўных невялікіх падачках, а тыя, што засталіся, працавалі б і за сябе і за таго хлопца, але за тыя ж грошы?! Пашыраецца праца па часовых дагаварах, нават там, дзе добра плацяць - зрабіў нейкую працу, атрымай грошы і... на выкідон. Добра, калі фірма пакідае яшчэ на адзін тэрмін.

Для ўсялякіх усходніх крайніх палітычных плыняў і гуртоў заходняя дэмакратыя дае добрыя падставы, ідэалагічны падмурак для тэрарыстычнай агітацыі і дзейнасці - тут табе цэлая палітра шэрых, ружорвых, зялёных ды блакітных фарбаў. Трэба толькі ўключыць шоу-каналы і ты ўбачыш такое, што тут называецца талерантнасцю і свабодай!

Ад чаго і ад каго свабода? І блакітныя, і педафілы, і памяркоўныя да ўсяго /нельга нічога сказаць па-строгаму дзецям, нельга паскардзіцца на дурнаватую сярэдняга полу вучытельніцу, нельга выказаць услых свае адносіны да таго, што табе агідна і ад чаго ванітуе. У гэтым выпадку іншая крайнасць - да цябе хутка прыляпляюць тытул нацыста ці нават фашыста і яшчэ ёсць многа ўсялякіх ліпкіх слоў - праварадыкал, экстрэмал, нацыяналіст... Вось на гэта і паказваюць ўсялякія муслі, людзі, ужо зашораныя крайняй ісламскай прапагандай... Але яны гавораць адно, а насамрэч ненавідзяць тых, хто лепш і трывала жыве, хто больш свабодны, хто чытаў не толькі адну кніжку, ці чуў не только аднаго сваяго мулу, хто больш самастойны і валодае шырокай культурай свету. Тым, хто пудрыць ім мазгі, патрэбна толькі ўлада над сваім стадам і над багаццямі. А пакуль Еўропа то ёрнічае над Расеяй, то точыць зубкі, каб каго-небудзь укусіць, а трэба іншае - павага і любоў да сваіх, а ўжо потым да іншых, як гэта рабілася і робіцца ў любой беларускай хаце!

Что ж да дзеянняў Расеі ў Сірыі, то мая думка такая - гэта вельмі добра гучыць, адлюстроўвае абнаўленне Расеі і свярбячую гатоўнасць яе адразу стаць вось такім метадам у шэраг моцных і самастойных дзяржаў, лепш не ў шэраг, а ў авангард!

Так, то яно так... Але колькі ж гэта будзе доўжыцца? Бо рух апантаных і крайніх ісламістаў з кожным днём становіцца падобным не на паўкрымінальнае паўстанне, а ўжо больш на нейкі пакуль не вельмі салідарны, але нацыянальны, альбо нацыянальна-рэлігіозны рух, аб'ядноўваючы лепшых, як яны лічаць самі, вернікаў у арабскім свеце! Гэта і падкрэсліваецца вельмі вялымі і нам пакуль незразумелымі па сваёй інертнасці крокамі іншых ісламскіх дзяржаў. Можа ім гэта і выгадна - мець такіх злых на ўвесь Захад і неўтаймаваных злыдняў. Вось тут і закапаны сабака...

Як бы не давялося Расеі надоўга завязнуць у зыбкіх пясках. А каму, якім краінам радавацца? Ёсць цяпер і такія. Нават іх многа. І множацца яны і множацца! Больш невялікія, але злыя і ўпартыя, гатовыя хоць за нагу укусіць, калі не дастаюць вышэй! Я тры гады быў у Грузіі і добра памятаю яе асаблівасці!

Заходняя гульня ва ўсялюбства заканчваецца, для мене наступае панядзелак, час, калі трэба піць моцны капусны расол! Усяго Вам добрага і здароўя пад новы год!

Алег і Наталля

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1191
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10804
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33235