Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Гістарычны матыў arrow Місія БНР у Берліне, альбо Што выяўляе гісторыя

Місія БНР у Берліне, альбо Што выяўляе гісторыя Друк E-mail
11.07.2009 | 19:42 |

Неабыякавыя нататкі

Arche. №3. 2009.Чым далей ад нас адыходзяць тыя гады і тыя падзеі, калі беларускі народ, стаўшы на шлях самавызначэння, дамагаўся сваёй дзяржаўнай незалежнасці, тым глыбей асэнсоўваецца гістарычная роля і значэнне дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў жыцці народа і нацыі. Неацэнную паслугу тут нам аказваюць дас­ледчыкі гістарычных падзей, так бы мовіць, рэстаўратары мінуўшчыны, сярод якіх пачэснае месца займае і Ўладзімір Сакалоўскі. Яго новая кніга «Надзвы­чайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)», змешчаная ў часопісе Arche, №3, 2009, стар.1-328, прадметна і шматпланава раскрывае адзін з найбольш дра­ма­тычных перыядаў гістарычнай чыннай рупнасці беларусаў па стварэнні і ад­стой­ванні сваёй дэмакратычнай народнай дзяржавы.

Адраджэнне краіны і імк­нен­не беларусаў да еднасці, нацыянальнай аўтаноміі, самастойнасці выспявала пад моцным уціс­кам расейскага самаўладства, а таму і было яно даволі стрыманым і павольным. 

Паўстанне ў 1863 годзе, а потым рэвалюцыйныя падзеі 1905 года ў Расеі абудзілі да жыцця ў мясцовага насельніцтва (найперш у інтэлігенцыі) парасткі самаўсведамлення, што вялі спакваля да фарміравання нацыяна­льнага руху. Вайна 1914-1918 гадоў выкліка­ла яшчэ большую цікавасць да самавызначэння і вызвалення з-пад прыгнёту Расеі. Разам з беларусамі, зрэшты, тыя ж памкненні мелі і іншыя наро­ды, палякі і ўкраінцы, фіны і латышы, літоўцы.

Узрастанню незалежніцкіх настрояў на Беларусі ў значнай меры садзейні­чала палітыка нямецкіх акупацыйных уладаў, і такія акалічнасці як гатоўнасць немцаў пры­знаць беларускі народ асобнай нацыяй, як пераклад акупацыйных загадаў на бела­рускую мову, адкрыццё школ на роднай мове, дазвол весці набажэн­ства па-беларуску, наданне беларускай мове статуса сама­стойнай і роўнай па значэнні з мовамі іншых народаў рэгіёна, пра што яскрава засведчыў факт вы­дання «Слоўніка на сямі мовах: нямецкай, польскай, рускай, беларускай, лі­тоўскай, латышскай, габ­рэй­­скай» - усё гэта паказвала, што і беларус можа мець сваю годнасць і радасць ад усведамлення сябе гаспадаром (не тое што пад Расейскай імпе­рыяй!). Усё гэта натуральна спрыяла ўзрас­танню незалежніцкіх нас­трояў і памкненняў.

 

Праца У. Сакалоўскага "Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне" ўяўляе сабой зборнік дакументаў, упершыню гэтак поўна і з веданнем справы сабраных пераважна ў архівах Берліна, Вільнюса, Мінска. Іх тут больш за дзве сотні ды яшчэ фатаграфіі з нямецкіх газет і часопісаў. Дакументы сістэматызаваны, уладкаваны ў кнігу па важ­ней­шых напрамках дзейнасці Берлінскай місіі, з грунтоўным уступам да іх, напіса­ным гэтым жа нашым пранікнёным даследчыкам, супрацоўнікам Славістычнага семінара Бонскага універсітэта.

Гартаеш, чытаеш, удумваешся... Пачуццё глыбокай павагі, захаплення ды запозненай (на цэлыя пакаленні) трывогі, нематываванай віны ахоплівае душу. Якія асобы, іх шмат! І як шчыра, аддана і самаахвярна служылі яны роднай зямлі, прадвызначаючы для яе волю і свабоду! Які чын у дакляраванні, сцвярджэнні і абароне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі! Колькі высілкаў на гэта пакладзена!

 І тут паняволі ўзнікае пытанне: як і дзе знаходзілі сілы чальцы Рады і Ураду БНР, каб столькі часу упарта змагацца за сваю краіну, трываць няўдачы і доўжыць далей сваю справу? Прынамсі, у гэтым выпадку беларусы даказалі, што здольны адстойваць нацыянальныя ідэі, ідэалы, каштоўнасці не толькі самаахвярнай пра­цай, але і цаной свайго жыцця, нездарма ж на рубяжах беларускай незалежнасці склалі саве галовы 11 тысяч чалавек.

Надзвычайная берлінская місія беларусаў, апантаных ідэяй самавызначэння свайго народа і сцвярджэння дзяржаўнасці ў незалежнай дэмакратычнай

рэс­публіцы, з'явілася для даследчыка і ўкладальніка зборніка дакументаў

У.Сака­лоўскага акурат той прызмай, праз якую найлепшым чынам раскрываецца драма, а тут дарэчы будзе сказаць, і аптымістычная трагедыя БНР увогуле.

Дзейнасць дыпламатычнай місіі разбіта на сем раздзелаў: Пачатак адносін з акупацыйнымі ўладамі, Дыпламатычнае ўзвіжанне, Праца з ваеннапалоннымі, Прэс-бюро і культурна-асветная праца, Дзейнасць па сувязях з іншымі арганізацыямі, Фінансавая і гандлёвая рупнасць, Берлінская канфе­рэн­цыя 1925 года. Падзеі адсочваюцца ад самых выто­каў, і натуральна, што да­кументы ў зборніку змешчаны ў храналагічнай паслядоўнасці.

 

Адносіны немцаў да створанай у прыфрантавых умовах структуры Беларускай Народнай Рэспублікі на пачатку былі неда­верлівымі і даволі складанымі, але з цягам часу яны ўнармаваліся, палагоднелі, і нямецкія ўлады пера­далі кіраўніцтву новай рэспублікі нават пэўныя функцыі кіравання краінай.

Іншае назіралася з боку польскіх уладаў, якія квапіліся на беларускія землі і потым захапілі заходнюю частку краіны. Не лепш ставіліся да БНР таксама і бальшавікі. Па сваёй ідэалагічнай сутнасці яны не маглі трываць аніякіх дэма­кратычных уладаў, апроч дыктатуры пра­лета­рыяту, аніякай самастойнай формы дзяржаўнага ўтварэння, апроч камуністычнага кагалу. Імі груба фальсіфікаваліся гістарычныя факты, вялася зацятая паклёпніцкая кампанія супраць БНР. Жалю варта, адзначае даследчык, але ж яшчэ і да гэтага часу сустракаюцца даволі цверда­ло­быя гісторыкі, якія карыстаюцца тагачаснымі бальшавіцкімі штампамі, перапісваюць тэндэнцыйныя і бязглуздыя тэзы пра БНР, спрабуючы даказаць яе несамавітасць, малазначнасць ды марнасць. Яны схільны захапляцца, да пры-кладу, Парыжскай камунай, з яе новай формай дзяр­жаўнага складу, што праіс­навала некалькіх месяцаў і зусім не чуюць, не бачыць шматгадовай напру­жанай высакароднай пра­цы Урада БНР перш на ўласнай тэрыторыі, а потым і за яе межамі.

 

Грунтуючыся на дакументах, аўтар слушна даводзіць пра галоўны напрамак у працы Берлінскай місіі - прызнанне Германіяй суверэннай Беларускай На­роднай Рэспублікі, чаго яшчэ не было. Немцы то прыхільна ставіліся да беларускага нацыя­нальнага ру­ху, да бела­рускага эміграцыйнага ўраду і нават ахвотна ішлі на пера­мовы з ім, але ж яны пасля паразы ў вайне не мелі дастатковай волі на падобныя міжнародныя акцыі, бо іх правы і іх свабода былі падкарочаны Версальскімі дамовамі. Ім не выпадала першымі прызнаць беларускі ўрад пакуль гэтага не зробяць іншыя, асабліва краіны Антанты, Англія, Францыя. Гэта так, але ж, аналізуючы дакументы, У.Сакалоўскі яшчэ і яшчэ раз паказвае, на­колькі ўважлівымі і клапатлівымі былі нямецкія ўлады ў адносінах да нашых дыпламатычных службаў, што прадстаўлялі БНР. Мініс­тэр­ства замежных спраў Германіі, напрыклад, цыркулярам за 4 лістапада 1920 года, які разаслала ў Рыгу, Коў­на, Маскву, Стакгольм, патрабавала ад сваіх дыпламатаў у той сітуацыі "звярнуць асаблівую ўвагу на захаванне неафіцыйных адносін, паклаўшы іх у аснову дзей­насці з беларускімі прадстаў­ні­цтвамі". І ўжо, адступаючы ад тэкстаў гэтага зборніка, вазьму на сябе смеласць зазначыць: на дваццаць гадоў пазней, у 2-ю сусветную вайну, з падобнаю ўвагай і пры­хільнасцю ста­віўся да Беларускай Цэнтральнай Рады, што доўжыла справу БНР у акупаванай краіне, Вільгельм Кубэ.

 Цікава, што ў Нямеччыне пасля Першай сусветнай вайны заставалася 60 тысяч беларускіх ваеннапалонных, і Надзвычайная місія пры неабходнасці аказвала ім юрыдычную і грашовую дапамогу, выдавала беларускія пасведчанні, а прыватным асобам - пашпарты, па якіх нашы грамадзяне маглі бэз перашкод ехаць на Бацькаўшчыну альбо жыць у замежжы. Дыпламатычная місія перадавала ў лагеры ваенна­палонных шмат беларускай нацыянальнай літаратуры, часопіс «З роднага краю», бюлетэні Беларускага Прэс-Бюро. Многія з паняволеных беларусаў гатовы былі паслужыць сцвярджэнню і адстойванню са зброяй у руках сваёй самастойнай дзяржавы, місія, як і ў цэлым Урад БНР, настойліва дамагаліся стварэння беларускага войска. Але Польшча і Расея ўсяляк блакіравалі выра­шэнне гэтага пытання нямецкімі ўладамі. Нямала шкодзілі ў запачаткаванні вай­сковых спраў таксама расейскія генералы, што заставаліся ў Германіі ды не прызнавалі Беларусь.

 

Беларускае Прэс-Бюро пры Надзвычайнай місіі выдава­ла бю­летэні на нямец­кай мове. Яно асвятляла дзейнасць як самога ўрада, так і ягоных прадстаўніцтваў, выкрывала хлусню і дэзінфармацыю, што ў якасці памыяў шчодра вылівалася на дзеячаў БНР з боку польскіх і савецкіх сродкаў інфармацыі і прапаганды.

Пачынаючы з 1920 года, Прэс-Бюро рэгулярна раз ці два разы на тыдзень вы­пускала бюлетэні пра Беларусь. Гэта бы­ла адна з найбольш кампетэнтных крыніц інфар­мацыі для нямецкай грамадскасці, асабліва прэсы і Міністэрства за­межных спраў Германіі і іншых краін пра лёс беларускага народа. У бюлетэнях утрым­ліваліся найбольш дакладныя звесткі пра нацыянальны і са­цыя­льны ўціск, пра нечуваныя здзекі над людзьмі пры акрутным рэжыме Пілсудскага. Падавалася дакладная інфармацыя пра паўстанні бела­рускага сялянства за Саветамі і бальшавікамі, раскрывалася сама сутнасць, планы і задачы БНР; разам з тым рыхтаваліся агляды зарубежнай прэсы для свайго ўраду. Бела­рускаму Прэс-Бюро ўдалося навязаць зно­сіны не толькі з рознымі прыватнымі тэлеграфнымі агенствамі, але і афіцы­йнымі - «Вольфа», «Прэссэ-Вартэ», літоў­скім «Эльта».

Успамінаючы пра той час, Васіль Захарка з задавальненнем адзначаў: "Наша Прэс-Бюро разносіць весткі па ўсяму сьвету. Нас запрашыюць чы­таць лекцыі, рэфэраты і наогул як можна больш інфармаваць немцаў у беларускай справе..."

Пры Берлінскай місіі, дарэчы, існавала і выдавецкая супол­ка «Вызваленне». Гэта ў ёй былі выдадзены кніга А.Цві­кевіча «Адраджэнне Беларусі і Польшча» (Берлін, 1921), часопісь для бела­рускіх ваенна­палонных «З роднага краю», аказана дапамога ў выдан­ні на нямецкай мове кнігі В. Егера «Беларусь». Тут выштукавалі першыя дзяржаўныя загранічныя пашпарты для цывільных, аддру­кавалі паштоўкі з гербамі бела­рускіх ваеводстваў, а таксама карту Беларусі з удакладненнямі і дадаткамі.

 

Як паказваюць дакументы, Берлінская місія адыграла важную ролю ў навя­дзенні дыпламатычных мастоў. На пачатку была пра­ведзена канферэнцыя паслоў усіх дзя­р­жаў, якія ўзніклі пасля развалу царскай імперыі - на тэрыторыях, што акаймоўвалі яе з поўдня і захаду: Азербайджан, Грузія, Паўночны Каўказ, Украіна, Беларусь, Латвія, Эс­то­нія. Многія важныя пытанні вырашаліся Урадам БНР так­сама ў Берліне як горадзе, разме­шчаным у цэнтры Еўропы, куды зру­чней за ўсё было дабірацца, запрашаць прад­стаўнікоў з Кан­ста­нцінопаля, Прагі, Капенгагена, Ры­ма, Сафіі, Парыжа... Адсюль накіроўваліся на канферэнцыі - Парыж­скую, Жэ­неўскую, Генуэзскую і іншыя. З Берлінскай місіяй мела зносіны шырокая сетка карэспандэнтаў з усіх кантынентаў свету: гэта раз­настайныя замежныя паліты­чныя і грамадскія дзеячы і ўстановы, агенцтвы і карпункты.

У дзейнасці Гандлёвай Камісіі актыўны удзел прымаў як сам кіраўнік Рады Міністраў Вацлаў Ластоўскі, так і Старшыня Рады Народнай Рэспублікі - Пётра Крачэўскі. Гандлёвы клопат місіі, хаця і не прынёс асаблівых дывідэндаў БНР, тым не менш быў працяглым па часе, значным па багаццю дакументаў, інтэнсіўным па ўдзелу ў ёй урадавых структур.

 

Апошнім этапам у дзейнасці Надзвычайнай місіі БНР у Нямеччыне стала правядзенне сумна­вядомай Берлінскай канферэнцыі 12 - 15 кастрычніка 1925 года. Дакументы пра­ліваюць святло на актыўную арганізацыйную, але ў пэўнай меры і змоўніцкую (пры ўдзеле Саветаў) ролю ў ёй Аляксандра Цвікевіча. Тым не менш на канферэнцыі была прынята рэзалюцыя "ў справе так званай крывіцкай прапаганды", якая сваёй матываванасцю і актуальнасцю ніяк не страчвае свайго значэння па сёння, але была забытая беларускай эміграцыяй у пасляваенныя саракавыя і пяцідзесятыя гады, калі па прапанове неабачлівых і зацыкленых на мроях Ластоўскага навукоў­цаў нашы суайчыннікі дапусцілі ў сваім асяродку раскол, падзяліўшыся на "кры­вічоў" і гэтак званых "зарубежнікаў" ды ажно да смерці вялі між сабою вайну. Але на чым жа сышліся тады ў Берліне беларускія дзеячы?..

Заслухаўшы даведку аб так званай "крывіцкай прапагандзе" Нарада лічыць, што думка аб перамене нацыянальнага імя Беларусі на "Крывію" ёсць сведчанне гістарычнага рамантызму, што ў плашчыне акадэмічнай не з'яўляецца небяс­печным. Аднак прымаючы пад увагу... што гэта прапаганда ўносіць разлад у свядомасць народа... і што краявыя арганізацыі рашуча выказаліся супраць яе, - Канферэнцыя, не ўваходзячы ў акадэмічны разгляд пытання, лічыць "крывіцкую прапаганду" шкоднай інтарэсам беларускага нацыянальнага адраджэння.

У гэтай рэзалюцыі праявіліся абачлівасць і мудрасць дэлегатаў важнейшай палітычнай нарады.

Але ж тут яны не маглі не дапусціць расколу беларускага нацыянальнага руху, і ён адбыўся ўжо з іншай нагоды. Сцэнар нарады, як сведчаць дакументы, па сутнасці быў распрацаваны ў Менску, у сценах ЦК КП(б)Б, пры чынным удзеле Масквы.

Для людзей, надзеленых душой і сэрцам, асабліва патрыётаў сваёй зямлі, спа­кутаваных і знясіленых у беспатольнай працы на эміграцыі, вельмі зразумелая цяга на Бацькаўшчыну. І, вядома, было б больш выйгрышным і апраўданым, калі б спадар Цвікевіч, ахвяраваўшы сваім, у пэўнай меры эфемерным кабінетам міністраў, знайшоў у Савецкай Беларусі нешта лепшае, ну - тое, чаго шукаў і што яму тамтэйшыя жанглёры чалавечымі лёсамі, выступаючы пад маскамі дабрадзеяў, шчодра дакляравалі. Але ж Берлінская канферэнцыя, падтрымаўшы прапанову старшыні Ураду аб самаліквідаванні Ураду Бела­рускай Народнай Рэспублікі, дала пуцёўку ўтрапёнаму спадару Цвікевічу і ягоным паплечнікам Уладзіміру Пракулевічу, Леанарду Зайцу не ў краіну цудаў, а на эшафот.

Канферэнцыя паклала канец актыўнай дзейнасці ўрада БНР. Праўда, Рада - тая самая Рада БНР, якая шэсць - сем гадоў таму, разгарнула працу па­

ства­рэнні дзяржавы і прыцягнула ў значнай меры на свой бок народ, а ў выніку прымусіла бальшавікоў, што гулялі ў рожкі з ёй, пайсці на ўтварэнне БССР, не знікла, не, а толькі пацярпела значныя страты. Яна засталася. І Урад БНР быў утвораны па-новаму. Таму і не варта спадарам гісто­рыкам перабольшваць значэнне гэтай Берлінскай канферэнцыі, па-змоўніцку пад­рыхтаванай і небездакорна праведзенай. Важней зразумець апантанасць піянераў і перша­праходцаў беларускай дзяржаўнасці, якія, робячы гістарычную справу, не знайшлі да сябе спагады і не знайшлі падтрымкі ў дзейнасці ні з боку Англіі, ні з боку Францыі, не гаворачы ўжо пра Польшчу і Расею, спрактыкаваных адно на ўціску нацыянальнай годнасці беларусаў. Дапамагала ж Беларускай Народнай Рэспубліцы, чым магла, суседка з поўдня - Україна.

І дзіўна, пры сваёй актыўнасці, як маглі працяглы час трымацца і дзе знаходзіць сілы дзеячы БНР у эміграцыі! Пра гэта неспакойна думаеш, калі знаёмішся з дакументамі кнігі. Праўда, атрымліваючы ад тэкстаў пэўны зарад энергіі і бачанне той, ужо гістарычнай рэальнасці, у якой жылі, рупіліся і змагаліся яны, бэнээраўцы, пачынаеш разумець, што толькі поўнае ўсведамленне нацыянальных клопатаў і задач, іх велічы, што паўстала перад імі, ды першыя ўдалыя крокі ў разбудове дзяржавы надавалі ім аптымізму, памнажалі сілы. Сапраўды, больш вялікіх задач і высакародных памкненняў ніхто з іх, бадай, не мог і ўявіць. Таму і рабілася стаўка цаною ў жыццё. Таму і паказальна, што ў апошнім дакуменце збо­рніка ўтрымліваецца фраза, якая адлюстроўвае дух, настрой гэтых дойлідаў БНР, і, спадзяюся, падаўжальнікаў іх справы: "Рэальнасць падпарадкоўвае слабейшых, а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэслівае новыя шляхі будучыні".

У працы У. Сакалоўскага раскрываецца яшчэ адна, дый можа не адна старо­нка гісторыі беларускага нацыянальнага руху на цярністым шляху станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Было б пажадана, каб пры асобным выданні «Надзвычайнай місія БНР у Нямеччыне» было больш каментарыяў, якіх у часопісным варыянце, на жаль, не хапае.

Васіль Якавенка, пісьменнік
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1327
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4031
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 39571