Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Прэзентацыя верша arrow “Апалёгія мове”, “Адмаўленне адмаўлення”

“Апалёгія мове”, “Адмаўленне адмаўлення” Друк E-mail
22.06.2015 | 20:58 |
Аляксандра ГрыцкевічАляксандра Грыцкевіч

Апалёгія мове

Народ
          Не здольны быць самім сабой,
Цывілізацыі,
          Што звычкі іншых пераймаюць,
Гісторыю чужую і міты
Сваімі лічаць,
І далей
          Ад роднай мовы мусяць адцурацца,
Асуджаны
                    На забыццё і смерць.
І гістарычных прыкладаў нямала
Мы маем,
          Нават на працягу
                    Трох тысяч год апошніх,
Што памяць спульная высвечвае для нас
          Праз цемру часу.

Тры тысячы гадоў не вельмі многа,
          Калі Зямля існуе мільярды
Год сонечных. Не будзем браць
          Да ўвагі катаклізмы
                    Такія,
Як змена полюсаў геаграфічных,
А таксама
Сутычкі у прасторы
          З каметамі
                    І астэроідамі,
Правалы кантынентаў пад ваду,
З'яўленьне новых
          І высыханне мораў
Ды узнікненне
          Гор высачэзных
                    На дне былым.
Мы возьмем да разгляду
          Малы адрэзак толькі
                    З трох тысяч год.
І што мы ведаем?
          Амаль нічога.
Дзьве тысячы ад узнікнення
                    Рэлігіі Хрыстовай,
Якая быццам бы святло прынесла.
І тысяча гадоў-
          Углыб,
                    У цемру.
Але чаму у цемру?
          Заўважу толькі,
Што немагчыма
          У цэлым
                    Неабдымнае абняць.
Таму вы крыўды на мяне не майце.
          Гісторыю у школе
                    Нам падавалі так,
Што мы не можам нават уявіць
                              Сабе падзеі,
Якія адбываліся
          У розных кутках свету
                    Ў адзін і той жа час.
Час і падзеі ў нашай галаве
          Адно другому не адпавядаюць,
А выкладкі зрабіць не кожны здольны,
          Пабудаваўшы зручную сістэму
Каардынат
                    Для часу і падзей.
Мы ведаем быў Рым,
          Таксама Грэцыя была, або Эллада,
                    Таксама Візантыя,
Існаваў
          Эгіпт і піраміды ў ём
                    Са Сфінксам разам
                    І Індыя неверагодных храмаў
                              Сланоў і звыштаемных Вед,
                    Калісьці без сумневу існавала.
Яшчэ штось паміж Тыграм і Еўфратам,
          Магрыб так званы.
(Хто быў раней, а хто і паралельна
З іх існаваў, халера разбярэ.)
Яшчэ Амэрыка, Японія, Кітай і гэдак далей...
А калі браць прастору
          Паміж Дняпром і Волгай-
                    У цэлым цемра.
Бо не мелі
          Пісьменнасці яе народы
                    І моцнае агульнай мовы.
          І зніклі, не заставіўшы слядоў.
Што і казаць, пастушыя плямёны,
          Крыху пазней  з'яднаныя ў арду,
                    У барбараў,
                              Як бы сказалі ў Рыме.
Рым разбурылі барбары,
                    Асманы - Візантыю,
          Эгіпт быў знішчаны пад націскам арабаў.
Там засталіся толькі піраміды, якія
          Пакуль стаяць,
А колькі ім гадоў
                    Дамовіцца не могуць. Таямніца.
Арабы толькі з выгадай гандлююць
          Падробкамі з магілаў фараонаў.
А дзе народ, што быў там?
          Ён знік,
                    Як знікла яго Мова.
А Рым былы?
          Мы бачым аквадукі,
                    Руіны Калізея,
Ну і Мова.
          Лаціна,
                    Якая можа распавесці нам
                              Пра велічнасць былую.
Але зараз
          Сучаснікі мае
                    Яе парвалі на шматкі.
Там-сям, глядзіш, эпіграф,
          Там прыклады з літаратуры
І мітаў пантэон, які
          Бязлітасна эксплуатуюць.
А колькі слоў забралі
          Навука з медыцынаю не злічыш.
І падрабязнасці жыцця
          Людзей разумных з Рыму
                    Сенатараў, патрыцыяў і іншых
                              Для нас жывей сучаснага жыцця.
Так, дзякуючы Мове,
          Рым зрабіўся вечным
                              Ў сапраўднасці.
І Мова аказалася мацней
          Законаў і Архітэктуры.
Хоць мыслілі яны, што ўсё будуюць
                              На векі вечныя.
А Візантыя хітрая?
          На памяць прыдзе храм
                    Айя-Сафія,
                              Ды Канстанцінопаль,
                              Той, што Стамбулам стаў...
Але ёсць кнігі, кнігі...
                              З імі Мова.
І спадчына духоўная праз Мову
                              Ідзе да нас.
А што пра Індыю сказаць магчыма?
          Санскрыт і Веды з Моваю цудоўнай
                    Дайшлі да нас ад самай Атлантыды.
Як, якім чынам зараз невядома.
          Ды браміны строй Ведаў зберагалі
                    І зараз берагуць, як найвялікшую
                              Каштоўнасць чалавецтва.
І маюць рацыю.
          Бо Ведаў ніць у часе не парвецца,
                    Негледзячы на катаклізмы.
Бо Веды найважней.
          Ад прафанацыіі сэнс Ведаў зберагаюць.
          Але надыйдзе час і ўсе пазнаюць
Сэнс зашыфрованы эзатэрычны.
Сэнс рознастайнасці,
                    Адметнасці ў Прыродзе
І размаітасць чалавечых рас
                    Нашто была Стварыцелю пазнаем.
Пакуль жа бачым, як
          Блавацкая Алена
                    Шматэрудыравана разважае,
                              Сабраўшы па крупінках веды
З глыбінь
          У розных
                    Кутках Зямнога шару
І даўшы сінтэз іх фенаменальны
          Ў сваёй "Дактрыне патаемнай".
Сярод шмат іншага
          Яна
                    Даводзіць досыць паспяхова,
Што стыль эзатэрычны
          І сэнс арыйскіх мітаў
                    Пераклікаюцца
                              І з Рунамі на Поўначы.
А наш народ,
          Як бы яго цяпер ні называлі
                    Ці готы, ці то балты, ці ліцьвіны,
Ці, нават, беларусы
          Належыць да арыйскай расы
                    І сведчанні мы маем,
                              Што некалі было у нас
Рунічнае пісьмо.
А Мова наша найбліжэй
          Да той, арыйскай першапачатковай
Па караням і па сваёй будове.
           (Вось тут патрэбна падзякаваць
Вадзіму Дзеружынскаму
                    За працу гістарычную, якая
Расплюшчыла мне вочы
                    І кропкі
                              Расставіла
Там, дзе былі сумневы.)
          Бо помнікі рунічныя былі,
                              Пакуль
Зацятыя папы ад хрысціянства
                    Не пазнішчалі помнікі сівыя.
(І гэта барбарствам ніхто не называе!)
          Так памяць знішчана.
                    Праблем не існуе.
                              І лёс шумераў нас падсцерагае.
Але пакуль,
          Негледзячы на ўціскі,
                    Яшчэ жыве
                              Жывая наша Мова,
Якой не меней
          Трох тысяч год,
                    Так, як і генам нашым,
Давайма будзем берагчы Яе!!!.
          Але працягнем разважаць пра Мову
Увогуле.
          Што засталося ад Вялікай Троі,
                    Якую Шліман адшукаў паводле
                              Дакладнага Гамера апісання?
Гамер на грэцкай мове
          Захаваў
                    Такія падрабязнасці,
Што Мова
          Ізноў мацней
                    Выходзіць камяніц.
Яе найлепей трэба шанаваць.
          Бо толькі ў ёй
                    Існуе неўміручасць
Народаў
          На працягу
                    Тысячагоддзяў цэлых.
Бо гэта ключ да душ,
                    Таксама неўміручых.
Дзеля таго чужынцы ненавідзяць,
          Прыходзячы,
                    Перш наперш Мову.
Архітэктуру ж можна
          Выкарыстоўваць
                    І да сваіх патрэб,
Што мы выдатна зараз назіраем.
А Мова ім навошта?
          Яна ўспаміны будзіць
І прагу абуджае да свайго,
                    Да Волі вольнай.
Я не буду кратаць
                    Японію з Кітаем, у якіх
Магутнасць інтэлекту жоўтай расы
          Ўзляцела ўгору, дзякуючы іх
Адданасці
          Традыцыям сваім і Мове.
Калі ж узяць Амерыку, то там
          Ў стан мізэрны прыведзены народы,
                    Культуру меўшыя выбітную,
Але чужынцы прышлыя
          Дазволу не далі развіць ім
                    Ні Мову, ні традыцыі свае.
І ў цэлым
          Цывілізацыя Зямлі
                    Згубіла толькі
                              Ад гэтага.
Далей скажу я,
          Мова для народа,
                    Як асабістыя прыкметы чалавека.
У ёй адбітак непаўторных рысаў
          Характару,
                    Мыслення складу і
                              Паэцікі душы.
Які народ - такая мова -
          Гэта аксіёма.
                    І катэгорыі адвечныя
          У Мовы,
                    Як і у  Волі.
Хто іх не меў ці страціў -
                    Той загінуў.
Як зніклі з Мапы розныя народы
                    Краін Магрыбу -
Шумеры і лідзійцы,
                    Фракійцы,вавілонцы і іншыя.
А выжылі габрэі,
                    Хоць пэўных тэрыторыяў не мелі,
Але ад самага пачатку разумелі,
                    Што нельга сваёй мовы адцурацца,
(Яна заўсёды цэментуе брацтва, павагу да традыцыяў
шануе і, дзякуючы ёй, народ існуе,
не раствараецца у акіяне іншых)
          І можна многаму ад іх вучыцца.
          А, найважней, як шанаваць СВАЁ,
          СВАІХ, не крыўдзячы чужога.
Вялікі Свет і нас у Бога многа.
Але адметнасць дадзена была
Усім яшчэ ад самага пачатку.
БО, як няма адметных, развівацца
Жыццё не можа.
          Тады ў цэлым "STOP".
Цывілізацыя спыняе свой галоп.
І ЭНТРАПІЯ*[1] пашырацца будзе.
Павінны мець на ўвазе гэта людзі
Асобныя і цэлыя народы.
Бо без адметнасці няма ў жыцця нагоды.

У выніку зазначым:
          Хто страціў Мову, Волю сваю страціў -
                    Той страціў душу.
І мовы іншыя цяпер дыктуюць
          Яму, як жыць
                    І што яму патрэбна шанаваць.
Шануйце ж Мову ўласную сваю!
          Бо, як сказаў яшчэ Францішак Багушэвіч,
                    У ёй мы не памром.
І наша Адраджэнне
          Магчыма толькі з ёю.
Гэта так.


[1] Энтрапія - лагічны вынік закону тэрмадынамікі, згодна з якім тэмпература імкнецца да роўнавагі паміж гарачым і халодным, што павінна выклікаць цеплавую пагібель Сусвету, калі у рэшце рэшт тэмпература у кожнай кропцы зробіцца аднолькавай. Аднак, усё не так проста. Аднекуль бярэцца гэта розьніца тэмператур, патэнцыялаў і гэдак далей да адметнасці розных асоб і розных народаў, што у сваю чаргу правакуе нейкую рознасць патэнцыялаў  і доўжыць жыццё. Нівеліроўка - смерці падобна. 

 

Адмаўленне адмаўлення

Ёсць цікавы і моцны закон.
Ён заўсёды ў прыродзе пануе:
Адмаўлення наступнага плян
Адмаўленне былое касуе.

Зерне колас адмовіць. І што ж?
Глеба зерне сабой адмаўляе.
Разбураецца зерне, з яго
Моцны новы расток прарастае.

Калі зерне здаровым было,
Узбуяе калоссе на ніве.
Так і з моцнай душою народ
Прыдзе з часам да долі шчаслівай.

І адмовіць сабою тады,
Што вякамі яго адмаўляла.
Косяць пожню, ды толькі заўжды
Прабівае да сонца атава.

Дзе-ні-дзе прарастаюць дубы,
Што схавалі праворныя сойкі,
І бярозы, і хвоі, і мы.
Мы, народ, працавіты і стойкі.

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Прымушае паразваджаць. Цікавыя думкі і вельмі элегантна і па-мастацку выкладзена. Есьць у нас шчырыя разумныя беларускія таленты. Дзякую.

Напісаў Ales W.,
Дата 07/29/2015 Час 16:05

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 702
mod_vvisit_counter Учора 1529
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5822
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 28253