Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow Вяртанне традыцыі. Трылогія “Пакутны век” пад увагай чытачоў

Вяртанне традыцыі. Трылогія “Пакутны век” пад увагай чытачоў Друк E-mail
04.06.2015 | 19:38 |
На фота: Выступоўца Вера Буланда, побач з ёй -- Ядвіга  Рай і аўтар  В.ЯкавенкаЧытацкая канферэнцыя па кнізе прайшла 14 мая 2015 года ў Гістарычнай майстэрні (г.Мінск).
На фота: Выступоўца Вера Буланда, побач з ёй -- Ядвіга  Рай і аўтар  В.Якавенка

Адсвяткавалі ўрад і людзі сямідзесяцігоддзе перамогі ў 2-й Сусветнай  вайне. Многа слоў і шмат хвалюючых песень прагучала  на нашай прасторы. Я дадам яшчэ, што па тэме "Трагедыя Беларусі ў 2-й Сусветнай вайне" прайшла чытацкая канферэнцыя па кнізе, пра якую гавораць, што гэта высокі і годны твор,  якім беларуская літаратура можа толькі  ганарыцца.

 

У сучасным паўсядзённым вірлівым жыцці сталічнага горада  ёсць асяродак, дзе час як бы  спыніўся. Гэта аднапавярховы дом на дзве палавіны па вуліцы Сухой. Там месціцца Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, якая падпарадкоўваецца Менскаму міжнароднаму адукацыйнаму цэнтру. Жахлівыя падзеі вайны адлюстраваны на стэндах музея.

У гасціннай зале з белымі і чорнымі крэсламі  там адбылася падзея –– міжнародная чытацкая канферэнцыя (пад знакам юбілею Перамогі і завяршэння 2-й Сусветнай вайны) па трылогіі  Васіля Якавенкі "Пакутны век". У імпрэзе у якасці гасцей бралі ўдзел намеснік чэшскага пасла Дагмар Наваградская і нямецкі выкладчык Юрген Эберхардт.

На фота: У гасціннай зале

На фота: У гасціннай зале

Другая кніга  трылогіі мае назву "Надлом". Менавіта ў ёй адлюстравана трагедыя беларусаў у 2-й Сусветнай вайне.

Выступленні распачаў з разважанняў пра  паводзіны чалавека на вайне гаспадар Гістарычнай майстэрні, кандыдат  гістарычных навук  Кузьма Козак. Потым  слова ўзяў наступны ўдзельнік імпрэзы –– Пётр Краўчанка,  былы міністр замежных спраў, ён спыніўся на героях трылогіі   "Пакутны век" з якімі быў асабіста знаёмы:

 

— Калі чытаў  кнігу,  я быў уражаны, як хораша, апасродкавана, паслядоўна, ад самых ранніх гадоў пададзена ў кнізе  Марыя Дзямковіч, станаўленне яе характару пад уплывам дзеда Пятра  і бацькоў. Асабліва плённай стала яе дзейнасць па дапамозе ахвярам чарнобыльскай трагедыі.

На фота: Выступоўца П.Краўчанка

На фота: Выступоўца П.Краўчанка.

Прамоўца пашукаў аналогіі для трылогіі "Пакутны век" у расійскай класіцы  і не мог не супаставіць твор з раманам "Хождение  по мукам" Аляксея Талстога, падабенства не ў сэнсе апісання адэкватных падзей, але ў плане асэнсавання той глыбіні, унутранага надрыву, якія падаюцца падобнымі ў розныя часы. Ён таксама  зазначыў, што наш знакаміты філолаг, прафесар  і паэт Алег Лойка зусім не дарэмна параўноўваў  гэты твор   з эпапеяй "Война и мир" Льва Талстога.

Не   пакінуў слухачоў абыякавымі ўсхваляваны выступ пісьменніцы Веры Буланды, якая казала пра  веліч праўды ў трылогіі, пра тое, што ў жыцці  як бы чалавек ні стараўся адасобіцца ад палітыкі, "ад яе, назолы, не можна было адысці, яна сама ўточвалася ці то ў сямейныя, ці то ў гаспадарчыя  клопаты". Мяне ўразіла, колькі важкіх, каштоўных звестак спалучана ў рамане, колькі знойдзена, адчута, перадумана, пераплаўлена, як сур’ёзна, смела, вобразна, цікава пададзена пакутнае жыццё беларусаў мінулага веку.

Так ужо павялося сярод людзей, што “з праўдай па жыцці няпроста крочыць”. Гэта прамаўляецца з даўніх часоў. Наконт людской праўдзівасці ў народзе гавораць па-рознаму: “Хочаш нажыць ворага – скажы праўду”. Або: “Лепш праўдзівы недруг, чым хлуслівы прыяцель”. Быць праўдзівым – значыць быць не толькі арыгінальным, але і адкрытым, шчырым, высакародным. Такія – героі кнігі “Пакутны век” Васіля Якавенкі. Выступоўца адзначыла, што твор Васіля Якавенкі  "пабудаваны на рэалістычных фактах", яго героі жывыя людзі рэальных падзей.

Павагу і любоў выклікае адзін з галоўных герояў твора Пятро Рамановіч, сапраўды неаддзельны ад зямлі-карміцелькі чалавек, тыповы селянін, па-народнаму мудры, цягавіты.

Ярка намаляваны ў творы і вобразы адмоўных персанажаў. Мярзотнікам і пачварай для землякоў і нават для роднага бацькі стаў Данік Плюнгер. Ён рабуе маёнтак і забівае Кліма за праўду, сказаную ў вочы. Ён здзекуецца з сям’і Кардашоў, якой так “адплаціў” за гасціннасць і частаванне. На яго рахунку і забойства капітана Сяргея Калінічэнкі, і здрада жанчыне, цяжарнай ад яго, і, урэшце,  забойства мудрага і працавітага Пятра Рамановіча. Адкуль гэта ўсё?

Літаратурны  і музычны крытык Вітаўт Мартыненка ўзнёсла, і разам з тым пераканаўча  зрабіў параўнаўчы аналіз  супастаўных, на  яго думку, нацыянальных раманаў "Пакутны век" В. Якавенкі і трылогіі К. Акулы "Гараватка". Даследуючы манеру пісьма, пачуцці і стыль гэтых твораў, выступоўца зазначыў, што не гледзячы на тое, што аўтары ўзялі для разгляду адныя тэмы, іх творы вельмі розныя і пераважна па закладзенай у іх атмасферы. Аўтарская атмасфера ў пісьменніка Якавенкі дабразычлівая, спагадлівая, прачулая ў дачыненні да чалавека і прыроды, але, наадварот,  яна збедненая на каларыт і гармонію фарбаў, пачуццяў, прасякнутая  нянавісцю  у Акулы,  хоць абодва творы, дадаў  ён, напісаныя майстрамі і вартыя ўвагі чытачоў.

Характэрным было выступленне Юргена Эберхардта, нямецкага педагога, які працуе  выкладчыкам у Менску. Ён выказаў сваё станоўчае стаўленне да эпічнага літаратурнага гмаху  В. Якавенкі, зазначыў, аднак, што гэта стаўленне да кнігі будзе не адэкватным з нямецкага боку. Гэта для немцаў складаная тэма, сказаў ён. Тыя, хто хадзіў у паплечніках Гітлера, немцамі адназначна  асуджаныя…Тады ад слухачоў  было пытанне да Юргена: "Ці будзе магчымасць зрабіць пераклад трылогіі  на нямецкую мову?". І ён адказаў, што нямецкі народ у нацыянальным развіцці прайшоў тыя этапы і   вырашыў тыя задачы, што стаяць зараз перад  беларусамі,  і ў беларусаў, маўляў, немцам ужо  няма чаму  павучыцца. Таму  цікавасць да Беларусі слабая.

Самабытны, яркі выступоўца Генадзь Шары, прафесійны архітэктар, а разам  і краязнаўца,  і эстэтык распавёў пра стылёвыя асаблівасці "Пакутнага веку", ён   зазначыў, што тэксты трылогіі  добра ўспрымаюцца гукава і ў фарбах, і што ўвесь твор для яго гучыць як сімфонія жыцця, пакут, мрой і спадзяванняў.

Падзяліўся  сваімі меркаваннямі аб "Пакутным веку" і старшыня Беларускага звязу "Рэха вайны" Уладзімір Шакуцін, на долю  якога  выпала  быць  малагадовым  вязнем фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў. Ён як ветэран-сведка і ўдзельнік гістарычных падзей  з задавальненнем  адзначыў яскравае нацыянальнае гучанне трылогіі  і не мог не зрабіць закід у бок улад, маўляў, там, на розных паверхах у іх адсутнічае цікавасць да такога  ўдалага і маштабнага твора, бракуе клопату аб патрыятычным выхаванні на падобных творах  дзяцей і моладзі.

З  вялікай  цікавасцю слухачы сачылі за выступленнем Нікі Грэсь, доктара,  што петуецца  з чарнобыльскімі ўплывамі і захворваннямі ў дзяцей. Яна асабіста знаёмая з галоўнай гераіняй трылогіі Марыяй  Дзямковіч-Рамановіч, якая цяпер  жыве ў ЗША. Грэсь сказала: вось як у нас праводзяць штогод конкурсы на званне лепшага прадстаўніка прафесіі, так і ў ЗША… Марыя Дзямковіч была ў ліку трох лепшых дзіцячых лекараў краіны. Ніка Грэсь з аднаго  і Марыя Дзямковіч з другога  боку багата чаго зрабілі, каб дапамога лекамі і медычным абсталяваннем прыйшла на Беларусь. Аўтарытэт доктара Марыі Дзямковіч адназначна спрыяў  вырашэнню пытанняў па зборы ў ЗША і перасылцы на Бацькаўшчыну лекаў.

Ніка  Грэсь  выказала ўдзячнасць за запрашэнне і магчымасць прыняць удзел учытацкай канферэнцыі, сказала, што гэта аднаўленне даўніх добрых традыцый у культурным жыцці краіны.

Ад  сябе дадам: калі пачула гэтыя словы, была ўсцешаная, што нехта яшчэ памятае той  час ладавання падобных сустрэч, калі паэты выступалі ў поўных залах. Добрыя, праўдзівыя словы аўтараў знаходзілі водгук у сэрцах людзей.

Манументальнасць трылогіі “Пакутны век” адчулася адразу, калі я узяла ў рукі кнігу, надрукаваную ў 2009 годзе. На вокладцы ўбачыла сцяну хаты, а гэта адлюстраванне фізічнага, матэрыяльнага свету, вакно з водбліскам агню – адлюстраванне тонкага плану, слова – пакутны – літары стаяць няроўна, як бы ім нешта баліць. Добрае афармленне, адпавядае зместу.

Вельмі трапныя назвы кніг: “Кабала”, “Надлом” і асабліва – “Гульня на згубу”, гэта ўжо як сур’ёзнае папярэджанне, бо тое, што адбываецца зараз, іначай назваць цяжка.

Калі  ж я першы раз прачытала трылогію, то была вельмі ўсцешаная, бо  такой праўдзівай, глыбокай і добрай кнігі не сустракала даўно.

Трылогія  перакладзена на рускую мову пад назвай "Надлом. Кручина вековая". У гэтым жа  годзе  ў Санкт-Пецярбургу адбылося ўжо  дзве прэзентацыі. У Менску –– у музеі Янкі Купалы таксама прайшла прэзентацыя, і нехта з выступоўцаў зноў жа параўнаў кнігу "Надлом" з "Войной и миром" Л. Талстога і нават сказаў, што В. Якавенка напісаў пра  расстрэл Пятра  Рамановіча і яго сына Паўлюка, сваякоў Паўла і Мікалая Міховічаў не менш яскрава і кранальна, чым напісаны роздум Андрэя  Балконскага перад смерцю.

Яшчэ варта адзначыць, што ў "Войне и мире" Балконскі як смяротнік адзін, а на Беларусі смерць  касіла шырэй: чатырох  цывільных невінаватых людзей у рамане вядуць на расстрэл. Балконскі гіне ад стрэлу чужынца, а ў Рамановіча з родзічамі страляюць "свае". У гэтым трагедыя беларускага народа.

 

Спадзяюся, што водгукі пра трылогію пойдуць шырэйшай хваляй. Трылогія "Пакутны век" вартая гэтага.

Ядвіга Рай, бібліятэкар, Мінск, 19 мая 2015 г.
Кантактны тэлефон: + 29 33 797 01 V.
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Уражальныя, пранікнёныя словы гучалі з вуснаў кожнага выступоўца на чытацкай канферэнцыі па кнізе Васіля Якавенкі «Пакутны век», якая прайшла ў Гістарычнай майстэрні ў беларускай сталіцы.

Сам аўтар таксама не мог стрымаць эмоцый. Праз гэта адразу можна было зразумець: Васіль Якавенка не тое што сам перажыў усё, пра што пісаў, кожны радок, кожная апісваемая падзея былі выпакутаваны, прайшлі праз яго з болем.

Хтосьці з прысутных заўважыў, што гэты твор — беларуская аналогія «Хаджэння па пакутах» Аляксея Талстога. Не ў сэнсе апісання падобных падзей, але ў плане асэнсавання той глыбіні, унутранага надрыву, якія падаюцца падобнымі ў розныя часы.

Напісаў Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.,
Дата 06/07/2015 Час 23:49

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1176
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8008
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51681