Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Україна arrow Вайна-вайна… Ліст з-за мяжы беларусам

Вайна-вайна… Ліст з-за мяжы беларусам Друк E-mail
11.05.2015 | 21:51 |
Старшыня Зьвязу Беларусаў Нямечыны Я. МурашкаСтаршыня Зьвязу Беларусаў Нямечыны Я. Мурашка

Паважаныя. суайчыньнікі!

Хочам нагадаць вам, што ва Украіне ўжо другі год украінскі народ змагаецца з прарасейскімі тэрарыстамі, калябарантамі і расейскімі акупантамі за сваю незалежнасьць, сваю годнась, сваю непадзельнасьць. Нацынальныя сілы бароняць заваёвы і прынцыпы Майдана. На пярэднім краі, насьмерць стаяць добраахвотныя батальёны, у якіх побач змагаюцца не толькі але і прадстаўнікі іншых народаў. На баку акупантаў навейшае узбраеньне, цынізм і сквапнасьць да чужога. На пачатку вайны ускалыхнуўся увесь цывілізаваны сьвет, з'явілася міжнародная салідарнасьць. Свет прызнаў неад'емнае права украінцаў весьці абарончую вайну супраць расейскай навалы. Пайшла нейкая дапамога з боку ЗША і Эўропы. Але апошнім часам усё мацней чуваць голас тых, хто лічыць эканамічныя страты важней страт чалавечых. Знаёмыя ноткі часоў Другой сусветнай вайны. Лідары ЗША і Эўропы, пачалі казаць у адзін голас, што вайсковы варыянт спыненьня вайны не прыймальны. Пачаліся нейкія незразумелыя «мірныя перамовы» у Менску, ідзе зацягваньне часу. Карыстаючыся «спыненьнем» агню, Расея працягвае нарошчваць сваю вайсковую прысутнасьць на чужой зямлі і насычэньне тэрарыстаў і калябарантаў, узбраеньнем. Едуць буратскія «шахторы» і чачэнскія «трактарысты».

У той жа час добраахвотныя батальёны, якія першымі прынялі на сябе удар акупантаў, не атрымоўваюць адэкватнай дапамогі з боку міністэрства абароны і МУС. Толькі дзякуючы гераічным высілкам украінскіх валанцёраў, неабыякавым людзям замежжа, гэтыя героі маюць магчымасьць даваць стоадсоткавы адказ захопнікам. Адсутнасьць узаемадзеяньня і каардынацыі, паміж вайсковымі ведамствамі, а часам і здрады, недахоп узбраеньня, амуніцыі, харчаваньня, вядзе да страт лепшых сыноў Украіны. Мы не маем юрыдычнага права так думаць, але паводле маральных прыкмет, лічым, што новая улада не зусім адэкватна, мякка кажучы, успрымае існуючую небяспеку, паддаючыся на перамовы па мірнаму урэгуляваньню. Лічым, што з бандытамі не пасуе міралюбівы тон, забойцы разумеюць толькі моц сілавога адказу.

Шмат хто з беларусаў на Бацькаўшчыне і ў замежжы, памылкова лічыць , што вайна ва Украіне, гэта не наша вайна. Але там гінуць мірныя украінскія жыхары у сваіх дамах і маладыя хлопцы у акопах, якім жыць да жыць. Гэта яны не дажылі, не давучыліся, не далюбілі, не пабудавалі дом, не нарадзілі і не народзяць дзяцей. Маўляў на нас не сыплецца «Град», не руйнуюцца дамы, не узрываюцца пад нагамі міны. Памыляецеся, вайна ужо на нашай Бацькаўшчыне, яна у нашых дамах і сем'ях. Яна ужо падзяліла нас на «сваіх» і «чужых». Пасварыліся суседзі, сталі ворагамі сябры, пайшоў раздрай у сем'ях і ужо неістотна, каго больш і хто мае рацыю. У Беларусі вольна шастаюць зграі пуцінскіх «начных ваўкоў», нейкія прарасескія «казакі» вучаць «патрыятызму» беларускіх падлеткаў, гандлюць георгіеўскімі стужкамі, на парадзе у Менску расейская вайсковая тэхніка руйнуе беларускія вуліцы.

Няма сэнсу пераконваць, гісторыя расставіць усе акцэнты. Відавочна адно, у такіх умовах, расейскаму агрэсару не патрэбна асобных высілкаў для акупацыі Беларусі, гэта справа часу. Мяркуем, сёньня усе ўсьведамляюць: Майдан перамог таму , што на ім былі нацыянальна сьвядомыя, патрыятычныя ўкраінцы! Як і тое, што Крым з Данеччынай сталі праблемнымі ўкраінскімі тэрыторыямі толькі таму, што тут сьвядомых украінцаў было недастаткова! Вось яно значэньне нацыяльнага чыньніка ў глабальнай палітыцы!

Сёньня, відаць, мы забыліся, што лічыцца беларусам, гэта не азначае толькі захоўваць нашу культуру, мову, традыцыі. Сеньня гэтага мала. Безсэнсоўнымі, малаколькаснымі вулічнымі акцыямі, расейскую агрэсію не спыніць. Мы лічым, каб быць беларусам, трэба яшчэ мець і адказнасьць за тую землю, якая нас нарадзіла, і дзе б мы сёньня не жылі. у Амерыцы, Канадзе, Эўропе ці Аўстраліі.

Сёньня шматлікія беларусы, са зброяй ў руках, бароняць незалежнасьць украінскага народу. Яны цудоўна усведамляюць, калі Расея растопча Украіну, наступнай будзе Беларусь ці іншыя краіны, быўшага сацлагеру. Сёньня там наша Брэстцкая цытадэль. Таму мы мусім ім дапамагаць.

Прывядзем словы былога беларускага палітвязьня, які ваюе у зоне АТА - В. Парфянкова

Васіль Парфянкоў - батальён ОУН (Україна)

" ...Таму проста хацеў бы перадаць усім, хто мяне ведае і мяне ў свой час падтрымліваў, што я жывы, што ў мяне ўсё нармальна. І яшчэ пажадаць беларусам, каб яны ўсё ж такі пачалі і сябе адчуваць народам. Пара ўжо мяняць нешта і ў нашай краіне. Вядома, не хацелася б, каб гэта адбывалася, як адбываецца ва Ўкраіне, праз вайну, з крывёй і ахвярамі. І хачу сказаць беларусам, каб яны не баяліся адстойваць свае правы. Сваё права быць адзіным народам..."

http://www.svaboda.org/content/article/26997885.html

Сябры Зьвязу Беларусаў Нямеччыны, пачалі канкрэтную працу па дапамозе беларусам , якія змагаюцца разам з украінцамі у акопах АТА. Яны шукаюць і набываюць патрыманныя аўто, самі рамантуюць і адпраўляюць ва Украіну. Акрамя гэтага, дасылаюць адзеньне і сродкі індывідуяльнай абароны, вопратку і інш. Больш інфармацыі можна атрымаць тут

http://www.belaruspartisan.org/life/299405/

Створаны і зарэгістраваны інтэрнацыянальны дабрачынны Фонд "Велес", які скіраваны на дапамогу разьвіцьця дэмакратыі у краінах Усходняй Эўропы. На яго чале сталі - беларус В. Арцёменка, украінец М. Палешчук, немец K.Берндхард ( Bernhard) На сёньнешні дзень усе высілкі Фонду скіраваны ва Украіну, у зону АТА

Згодна інфармацыі, ад кіраўніцтва Фонда, у зоне баявых дзеяньняў адчуваецца вострая неабходнасьць...

 

  •  
    • Каскі, бронекамізэлькі і ншыя сродкі індывідуяльнай абароны
    • Вопратка вайсковая, спальнікі, палаткі, плашчнакідкі, сродкі індывідуяльнай гігіены.
    • Медычныя лекі ( бінты, вата, медычныя ложкі і інш. медычныя сродкі)
    • Транспартныя сродкі (любыя)
    • Прыборы начнога бачаньня, цеплавізары.
    • Электрагенератары, бензапілы, эл інструмэнт
    • Вопратка цывільная (мужская, дзіцячая)
    • Сродкі сувязі (рацыі, кампутары, мабільная сувязь і інш.)
    • Запчасткі для тэхнікі. браніраванае шкло
    • Грашовыя ахвяраваньні.
    • Валанцёры

 

Ня бачым вялікага сэнсу некага агітаваць, а для тых, хто вырашыў для сябе прыняць пасільны удзел у маральнай, з усіх бакоў справе, нагадаем банкаўскі рахунак:

Weles e.V. Apianstr 13 84034 Landshut

Sparkasse Landshut, BIC: BYLADEM1LAH, IBAN: DE77 7435 0000 0020 6150 19

Суайчыньнікі, памятайма. Сёньня, у вайне супраць расейскай навалы, нараджаецца і гартуецца ядро беларускай Нацыянальнай гвардыі. Іх вайсковы вопыт спатрэбіцца нашай Бацькаўшчыне. А кожны Ваш пасільны унесак захавае ім здароўе і жыцьцё.

Тым, хто прыме удзел у дапамозе Фонду, мы будзем даваць справаздачу аб расходваньні фінансавых сродкаў. Кожны цэнт будзе спрыяць спыненьню вайны ва Украіне, кожны даляр ці рубель захавае каму-небудзь жыцьцё.

Гэты Зварот быў дасланы беларусам замежжа і не толькі. Пазьней, мы праінфармуем грамадства, ( з удзячнасьцю) аб тых, хто падтрымаў (з іх, безумоўна, згоды) гэту сьвятую справу , так і аб тых, хто яе праігнараваў (але ужо з нашай ініцыятывы і у сьпіс ганьбы)

Лістуйце нам на паштовую скрыню - Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script

З павагай.

Старшыня Зьвязу Беларусаў Нямечыны Я. Мурашка, 11.05.2015 г.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 577
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5990
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41530